• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    В.Ластоўскага як да старшыні рады міністраў БНР слаў афіцыйныя лісты Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Ціхан, багаслаўляючы працу Ластоўскага і ягонага ўрада. Аднак эміграцыйны ўрад БНР імкнуліся скасаваць і ў Маскве, і ў Варшаве. Найперш чуліся папрокі ад урада БССР, нібыта Ластоўскі скампраметаваў беларускі рух за мяжой. Пачынаюцца здрады паплечнікаў. В.Ластоўскі 20 красавіка 1923 года папрасіў у старшыні Рады БНР Крэчэўскага адстаўку і "сеў манахам да ціхае творчае культурнае працы", як напісаў аднойчы ў лісце да Р.Зямкевіча48.
    Эміграцыя В.Ластоўскага была і вымушаная, і абдуманая. Пісьменнік свядома, ваяўніча, не скараючыся ідэалогіі Беларусі бальшавіцкай (у БССР ён не напісаў ніводнага літаратурнага твора) ды імперскай Польшчы, жыў у суседняй Літве, атрымліваючы ад урада Літоўскага Гаспадарства маральную падтрымку і фінансавыя субсідыі,ва ўрадзе Літоўскага Гаспадарства яшчэ ад 1919 года існавала асобнае міністэрства беларускіх спраў, якое ўзначальваў Язэп Варонка.
    ***
    Галоўная ідэя твораў В.Ластоўскага эмігранцкага перыяду адраджэнска-нацыянальная, а тэма сцвярджэнне самабытнасці беларускага народа. Першым эмігранцкім словам пісьменніка і першым "паслянашаніўскім" стала няскончаная аповесць "Мікалай Галубовіч" менавіта аповесць, а не, як дагэтуль лічылася, апавяданне-абразок. У змесце на вокладцы часопіса "Беларускі Сьцяг" (1922, №4, жнівень-верасень), у якім упершыню друкаваўся гэты твор, пасля назвы "Мікалай Галубовіч" значылася: "Повесьць. Разьдзел I".
    У гэтым творы нібыта кандэнсаваліся ранейшыя тэматычныя і жанрава-стылёвыя напрацоўкі "нашаніўскага" Ластоўскага-празаіка, аўтара аповесці "Прыгоды Панаса і Тараса" і некаторых абразкоў-паданняў: "легендаванне", мазаічнасць народных анекдотаў, увага да каларытных слоў і прымавак, камічнасць; а на ўзроўні ідэйна-праблемным паказ "інфляцыі" народнага духу, народнай самаістасці з рэзка пазначанай мяжой: што было (колі-
    48Гл. лісты Р.Зямкевіча да В.Ластоўскага // JIiM.-1999.-7 чэрвеняC.12.
    шні магутны крывічанскі род Галубовічаў) і што ёсць (сённяшнія яго камічна-парадыйныя прадстаўнікі: дзядзька Пранук і цётка Юстуся "з дому Галубовічаў"). (Пазней падобны прынцып кантрастнасці ў перадачы ўнутранага свету герояў будзе выкарыстаны ў прозе М.Гарэцкага і Л.Калюгі.)
    Скончаны раздзел аповесці мае падзагаловак "Некалькі слоў аб паходжанні герба і пратаплястах фаміліі пана Мікалая Галубовіча герба Расходнік". Падзагаловак нібыта мусіць адсылаць у "стылізаваную" старасвеччыну, аднак ужо з першай старонкі становіцца зразумелым, што перад намі твор іранічны. "Родавыя кронікі" называюць пачынальнікамі "фаміліі" Галубовічаў то варагаў, то рымлян, "тоэція, больш скромныя, ад старадаўніх крывічанскіх князёў" . Аднак "цётка Юстуся <„.> заўсёды цвердзіла, што ўсе гербоўныя роды паходзяць ад Адама, а толькі мужыцкія ад Хама"5 . Каларытна выпісаны найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: прадзед Трахім, які быў кавалём "і разам з гэтым зубным лекарам". На хворы зуб сваім "пацыентам" ён клаў купарвас, а калі "лекі" не дапамагалі "навязваў на зуб струну, прадзяваў канец праз шчыліну ў дзвярах кузні і, прыцягнуўшы хворага ўшчыць да дошкі, скажа: "Пастаі там гэтак, ваша", a пасля, знячэўку, пырхане дабела распаленым жыгалам, уровень вачэй <„.> з перапуду тарганецца чалавек, а тут табе зуба як і не бывала..."51. Яшчэ мудрэй лячыў "ад трасцы" Трахім цётку Югасю: распрануўшы, выкачаў у калючках агрэста, а затым напусціў рой пчол, ад якіх цётка "ў агрэснік хавалася і калючак яго не чула"52. "Як рукой усю хваробу зняло" з цёткі Югасі. He хварэўшы, Трахім Галубовіч памёр на 86 годзе жыцця... стоячы.
    Яшчэ больш "вядомым" доктарам стаў малодшы сын Трахіма Сымон, які нават "прапрактыкаваў" пры лазарэце ў доктара 15 гадоў. "Найлепшы доктар сам Бог, а самае скутэчнае лякарства хлеб з маслам"казаў ён. Сымон "рабіў вынятак" навар са свайго "родавага зелля" расходніку і (перакананы, што "ад
    49Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997C.114
    50Тамсама.
    5 'Тамсама,С. 114—115.
    52ТамсамаC.115-116.
    расходніку, як і сама яго назва паказвае, расходзіцца ўсякае недамаганне") "лячыў" ім ад усіх хвароб. Сымон пабраўся з ужо вядомай Югасяй, сталелі сыны брата Пётры, які хацеў (быў цеслем) пабудаваць такую царкву, каб "пераліць" у яе ўсе свае думылетуценні... На гэтым і абрываецца "хроніка" роду Галубовічаў.
    Стылістычнымі асаблівасцямі згаданага раздзела аповесці "Мікола Галубовіч" стала частае ўжыванне народных выслоўяў, з дапамогай якіх і характарызуюцца героі (сэрца томіць, косці ломіць; хлеб не ходзіць за брухам, а бруха за хлебам; яда ляжыць заўсёды ніжэй губы; крутнёй свет пяройдзеш, ды назад не вернешся; хвалёная каша і без масла смачна і інш.), а таксама выкарыстанне слоў "састарэлых" ці малаўжывальных новатвораў (ушчыць, жыгала, ухаўтурыць, спадка, одпусты і пад.). Высвечваецца ў аповесці і адна з асноўных дамінантаў творчасці Ластоўскагапразаіка увага і цікавасць да гістарычнай праблематыкі. Аднак, што характэрна, твор-хроніка для прозы В.Ластоўскага аказаўся непрадуктыўным. Аўтар працы па гісторыі Беларусі, ён не зрабіў белетрызацыю мінуўшчыны сваім асноўным мастацкім прынцыпам. В.Ластоўскі бачыцца ў гістарычнай прозе адным з першапраходцаў-пачынальнікаў розных эстэтычных, фармальных і жанравых падыходаў. Яго няскончаная (ці неапублікаваная цалкам) аповесць-хроніка “Мікалай Галубовіч” стаіць паперадзе выдатных і сталых у мастацкім плане “Віленскіх камунараў” і “Камароўскай хронікі” М.Гарэцкага і “Нядолі Заблоцкіх” Л.Калюгі. Цыклам сваіх апавяданняў “3 нашай мінуўшчыны” (“Князёўна Рагнеда”, “Ізяслаў”, “Усяслаў”, “Вітаўт і Ягайла”, ’’Бітва каля Магільна”, дзе выпісвалася галерэя беларускіх нацыянальных славутасцяў і закраналіся важныя гістарычныя падзеі, В.Ластоўскі, становячыся на мастацкі шлях свайго земляка Ю.І.Крашэўскага, прадвяшчаў гістарычную прозу Я.Дылы, У.Случанскага, a таксама беларускія гістарычныя творы другой паловы XX стагоддзя. Аднак, выяўляючы ў іх схільнасць да рамантычнага напрамку , выдатных мастацкіх узораў стварыць не змог. В.Ластоўскі
    ’ “Ідэалізацыя мінулага, адмаўленне сутнасных прынцыпаў сучаснай цывілізацыі, цікавасць да міфалогіі набліжае творчасць В.Ластоўскага да рамантычнай літаратурнай традыцыі”слушна пісала ў сваёй працы “Творчасць
    шукаў тую мастацкую форму, якая б напоўніцу адпавядала ягоным светапогляду (эклектыкі, сінкрэтызму хрысціянства з нацыянальным язычніцтвам), грамадзянскай пазіцыі, экзістэнцыяльным высновам, поглядам на гістарычны шлях сваёй Радзімы і мастакоўскаму крэда, урэшце, тую мастацкую форму, у якой змаглі б выявіцца яго энцыклапедычныя веды і ўвасобіцца ва ўсёй глыбіні нацыянальная ідэя. Такім творам, думаецца, у В.Ластоўскага стала аповесць “Лабірынты”, напісаная і надрукаваная праз год пасля першага раздзела “Мікалая Галубовіча”-у 1923-м, у часопісе “Крывіч”, які пісьменнік пачаў выдаваць пасля “Беларускага Сьцяга” ў Коўне.
    ***
    Болесныя роздумы над лёсам сваёй Бацькаўшчыны прывялі В.Ластоўскага ў пракаветныя лабірынты-таямніцы беларускай душы у міфічную Крывію, а аповесць 1923 года усё тая ж спроба разгадкі-адкрыцця, толькі больш засяроджанага, тое ж пранікненне ў народныя духоўныя лабірынты толькі ў самы іх пачатак. Калі “Мікалай Галубовіч” прыклад спробы стварэння рэалістычнай, эпічнай прозы з іранічным пафасам і з паглыбленнем у беларускую гісторыю, дык “Лабірынты” узор рамантычнай прозы на гістарычную тэму. Аднак, думаецца, гістарызм “Лабірынтаў” ужо “паслявальтэр-скотаўскі”, гістарызм з дамескам інтэлектуальнасці, бо на парозе ўжо было XX стагоддзе, самы яго разгар, і таму проза В.Ластоўскага 20-х гадоў адчувала павевы новага мастацкага мыслення, звязанага з эпохай мадэрнізму. Іх, тыя павевы, мадыфікавала ўласная нацыянальная глеба, напаўнялі змястоўнасцю задачы новага беларускага адраджэння і свае гісторыка-культурныя асацыяцыі. “Невыпадковымі ў гэтай сувязі ўспрымаюцца такія факты,адзначыў В.ЖураўлёўПрадмову да “Кароткай гісторыі Беларусі з 40 рысункамі” (1910) <...> В.Ластоўскі пачынае менавіта з ухвалы гісторыі якгалоўнай базіснай апоры народнага жыцця (вылучана
    В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя” В.Барысенка (гл. аднайменны аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. ступені канд. філалаг. навук (Мн., 2000 С.9)).
    мнойА.П.у. ‘Тісторыя гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. I нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундаменту, каб будынак быў моцны...”53.
    Некаторыя з даследчыкаў, адзначаючы, што мастацкія творы В.Ластоўскага не сталі белетрызаваным працягам ягоных навуковых прац па гісторыі, шэраг празаічных тэкстаў пісьменніка адносілі да т.зв. парабалічнай прозы54. Такое суаднясенне бачыцца сумніўным. Парабала ў прозе В.Ластоўскага толькі факультатыўная, і гэта адрознівае беларускага аўтара ад сапраўдных парабалістаў, для якіх канстытуцыяй твора з'яўляецца прытча, якія, апелюючы да маральных абсалютаў, заглыбляліся ў ментарства, павучальнасць. Паводле сваёй жанравай структуры парабала набліжаецца да прыпавесці (тэрмін “парабалізацыя” паходзіць ад грэчаскага “параўнанне”, “супастаўленне”, “падабенства”). Парабалізацыя часцей сустракаецца ў гістарычных творах, калі адбываецца “выяўленне падобнага ў розных эпохах”, што “выклікае думку пра зменнае і часовае”, а “гістарычная дуга служыць мастацкім мэтам стварэння парабалы”55. Падобная “гістарычная дуга” адлюстроўвалася ў нашай прозе яшчэ на пачатку стагоддзя (да прыкладу, у творах К.Каганца з яскравым падзелам “як было і “што маем”). Аднак у маладой беларускай прозе першай чвэрці XX стагоддзя (і, у прыватнасці, у “Лабірынтах” В.Ластоўскага) парабала рабілася найперш мастацкім прыёмам, які дазваляў у прозе кантрастна супрацьпаставіць слаўнае мінулае з мізэрнай цяпершчынай і абазначыць базісныя, апрабаваныя часам контуры нацыянальнай мадэлі быцця (нацыянальная ідэя, праблема дзяржаўнасці, светапоглядныя і духоўныя асновы). Першасным у прозе В.Ластоўскага (як і ў К.Каганца) было ўсё ж рамантызаванае “гістарычнае мысленне”.
    Пасля запозненага вяртання да чытача (90-я гады) “Лабірынты” не былі абдзелены ўвагай літаратуразнаўцаў. Я.Лецка назваў гэту аповесць фантастычным творам, А.Сідарэвіч — прыгодніцка-