• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    Доўгія дзесяцігоддзі чытацкі попыт на прозу рэпрэсаваных і знішчаных А.Мрыя і Л.Калюгі таксама задавальнялі толькі выданні беларускага замежжа. Там жа, па-за межамі Беларусі, у 50—60-х гадах былі надрукаваны і некаторыя знакавыя творы класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа “Тутэйшыя” і “Сымон-музыка” (якія ў той час аніяк не маглі прабіцца да чытача ў першародных варыянтах скрозь напластаванні ідэалагічна-вульгарызатарскага шальмавання і цэнзуры), а таксама творы В.Ластоўскага, М.Гарэцкага і інш.
    Адыход ад бытаапісальнай ілюстрацыйнасці, тэорыі бесканфліктнасці, лакіроўкі, набліжэнне літаратуры да асвятлення сапраўдных жыццёвых рэаліяў, да новага маштабнага асэнсавання экзістэнцыянальных праблем быцця адбываліся ў савецкай прозе, акром ваеннага перыяду, толькі з другой паловы 50 пачатку 60-х, калі зноў выспелі ўсе перадумовы для шматграннага эпічнага ўзнаўлення жыцця. Філасофскую маштабнасць герояў прозы спакваля зноў пачынала мацаваць недалёкая гісторыя. Раманы А.Чарнышэвіча, М.Лобана, творы А.Кулакоўскага, І.Шамякіна зноў мадэлявалі важнейшыя рысы нацыянальнага светапогляду. Фундаментальныя асновы быцця беларуса, падмурак нацыянальнага менталітэту быў вымаляваны ў “Палескай хроніцы” І.Мележа. Наноў абудзілася цікавасць да гістарычнай тэматыкі, праўда, да рэгламентаваных і дазволеных яе старонак. Гісторыя выпісвалася ў большасці праз лёсавызначальныя змены ў беларускай вёсцы. Тыя ж праблемы ў сінхронным часавым зрэзе раскрываў, да прыкладу, у аповесці “Загібельскі летапіс“ празаік-эмігрант М.Цэлеш аднак раскрываў без уціску ідэалагічнага дыктату, без характэрных для ўсёй тагачаснай савецкай прозы акцэнтаў на класавае размежаванне вёскі і перспектыўнасці калгаснага будавання. “...Празаікі, звяртаючыся да гістарычнай тэматыкі, да жыцця народа на пераломных этапах, не проста ўзняўлялі жыццё ў яго рэальнай паўсядзённай плыні, — выказваўся пра той перыяд П.Дзюбайла,паказ народнага быцця станавіўся эстэтычным прынцыпам абуджэння нацыянальнай самасвядомасці. <...>той новы літаратурны працэс, які бурна ажывіўся ў пачатку 60-х гадоў, быў неабарачальны, нягледзячы на ўсе цяжкасці як
    сацыяльнага, так і ўласна эстэтычнага характару выпрацоўка новай канцэпцыі жыцця і чалавека (вылучана мной — А.П.у^. Гэта тычылася найперш такіх творцаў, як У.Караткевіч і В.Быкаў.
    “Застойнае” дваццацігоддзе (другая палова 60 першая палова 80-х) разам са сваімі пралікамі прынесла беларускай прозе і новыя здабыткі. Пры вымалёўцы эпічных палотнаў, прысвечаных ваенным гадам, узмацняўся аўтабіяграфічны пачатак (проза Я.Брыля, трылогія І.Навуменкі “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, раман М.Аўрамчыка “Падзямелле” і інш.). У паказе вайны беларуская проза адыходзіла ад ілюстрацыйнай прапагандысцкасці, зададзенасці, павялічваўся драматычны пафас (“Карнікі” А.Адамовіча, “Тартак”, “Найдорф” І.Пташнікава, “Суд у Слабадзе” В.Казько і інш.).
    Разам з недахопамі і пралікамі прыўносіла ў літаратуру сваю канцэпцыю, сваё бачанне чалавечага існавання “вясковая” проза 60 70-х гадоў (творы І.Пташнікава, А.Кудраўца, А.Жука, А.Асіпенкі, П.Місько і інш.).
    Мадэль нацыянальнага быцця выбудоўваецца на новым ідэйна-мастацкім узроўні і ў абвостранадраматычных параметрах. Цагліна за цаглінай угрунтоўваюцца новыя мастацкія ідэі, факты, малююцца новыя пуцявіны самасцвярджэння і самапазнання. Сучасная проза характарызуецца найперш павышанай цікавасцю да гісторыі, яе рамантычным асэнсаваннем (творы Л.Дайнекі, У.Арлова, В.Іпатавай), а таксама схільнасцю да асвятлення надзённых праблем грамадства ў фантасмагарычным (аповесць “Выратуй і памілуй нас, Чорны Бусел” В.Казько) і алегарычным планах (цыкл “Байкі жыцця” В.Быкава).
    “Сёння літаратурная сітуацыя вельмі складаная, літаратурная панарама вельмі стракатая. Прыходзяць думкі аб тым, што <.„> нельга зараз выявіць пэўныя тэндэнцыі ў літаратурным развіцці,— пісаў П.Дзюбайла. <...> Цяпер публікуецца ўсё: творы пісьменнікаў-эмігрантаў, творы, якія раней не друкаваліся па тых ці іншых прычынах, эратычныя, рэлігійныя і інш. I ўсё гэта ў адзінай літаратурнай плыні. Таму так цяжка разгледзець у гэтай
    41 Дзюбайла П. Гістарычны выбар пісьменнікаў Беларусі. Сучасны этап. 1955 1995 гады // Полымя,1996,№6.-С.242, 247.
    плыні ўласна мастацкую, сапраўдную літаратуру, новыя тэндэнцыі яе развіцця”4“. I хоць гаварыць пра ідэйна-канцэптуальную завершанасць беларускай прозы XX стагоддзя наўрад ці правамоцна, бо пачатак новага стагоддзя бачыцца яе неперарыўным працягам, а нязробленае і недаробленае праяўляюцца ў новых часавых і сацыякультурных даляглядах, усё ж беларуская проза XX стагоддзя у сваіх асноўных стылях, стрыжнявых ідэйнаканцэптуальных вектарах, тэматычных і жанрава-стылёвых пластах паўстае цэласным гісторыка-культурным і эстэтычнамастацкім перыядам, адным з самых вызначальных і багатых у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства.
    ГІСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
    Гістарычная проза як сродак мастацкага ўвасаблення мадэлі нацыянальнага быцця
    Абмалёўка асноватворных кампанентаў нацыянальнай мадэлі быцця ў літаратуры немагчыма без твораў гістарычнай тэматыкі, якая не толькі дазваляе выпісаць часавы кантэкст развіцця пэўнай краіны і фармавання нацыянальнага характару, але і паказаць эвалюцыю грамадскага і духоўнага станаўлення яе насельнікаў, выбудаваць арыенцірную шкалу-ўзор паводзінаў і светапоглядны “базіс” у сучаснага чытача-адрасата, раскрыць нацыянальную ідэю, праблемы народнай самасвядомасці.
    У розныя перыяды паняцце гістарычная літаратура, маючы нязменныя сэнсававызначальныя асновы, дапаўнялася і ўдасканальвалася (пашыралася і яе жанравае ўвасабленне пачынаючы ад рыцарскага рамана). Паколькі некаторыя вядомыя даследчыкі літаратуры выказвалі думку пра фактаграфічнае паходжанне прозы ад гісторыі, вандроўкі і біяграфіі43, можна гаварыць і пра
    Тамсама,-С.264.
    43Шкловскнй В. Повестн о прозе. Размышлення н разборы,Т.І.М., 1966 — С.58-59.
    трывалыя традыцыі “гістарычнага фактара” ў мастацкай літаратуры. А.Пушкін, да прыкладу, вызначаў гістарычны раман як эпоху, развітую ў выдуманым апавяданні; як характары, што даследуюцца перыпетыямі эпохі, вызначаў гістарычны раман (як і ўсю гістарычную прозу), калі даследаваў “Вайну і мір” Л.Талстога, В.Шклоўскі44. Аналізуючы аповесць З.Бядулі “Салавей”, І.Навуменка, палемізуючы з М.Смолкіным, у сваім манаграфічным даследаванні “Змітрок Бядуля” гаворыць пра тое, што жанр гістарычнага твора вызначаюць гістарычны герой, гістарычная праблематыка і гістарьгчны каларыт. Паколькі гістарычнае як літаратурная катэгорыя ўзнікла і найбольшых поспехаў дасягнула ў ідэйна-мастацкай прасторы рамантызму, у часы рамантызму разам з гістарычнай нацыянальнай мастацкай свядомасцю, можна меркаваць пра найбольшы плён і пашыранасць у абсягу літаратуры гістарычных твораў якраз рамантычнай скіраванасці.
    Гістарычная проза своеасаблівы індыкатар сталасці нацыянальнай літаратуры, паказальнік яе ідэйна-мастацкага росту, складнік агульнанацыянальнага культурнага і грамадскага адраджэння. He выпадкова краіны з падобнымі гістарычнымі лёсамі Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, перад якімі паўставала нацыянальна-вызваленчая праблема, мелі тыпалагічнае падабенства і ў літаратурным працэсе. Усе без выключэння краіны названага рэгіёна актыўна распрацоўвалі найперш гістарычную літаратуру. Нацыянальна-вызваленчая барацьба ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, якая адбывалася ў другой палове XIX стагоддзя, у многім дыктавала і вызначала ідэйную, тэматычную і стылёвую адметнасць нацыянальных літаратур. Выключную ролю ў большасці літаратур еўрапейскіх краін, якія станавіліся на шлях нацыянальна-вызваленчага і адраджэнцкага змагання, меў гістарычны раман як вышэйшы ўзор мастацкай гістарычнай канцэптуальнасці, жанр, які быў пакліканы мабілізаваць усе лепшыя нацыянальныя здабыткі, змусіць іх працаваць над грамадскім і духоўным усведамленнем народа, павышаць і ўзмацняць яго патрыятычныя памкненні, нацыянальную свядомасць, жанр, які ў неспрыяльныя перыяды нацыянальнага і дзяржаўнага развіцця
    44 Тамсама.-Т.2.-М., 1966,С.269.
    служыў у падняволеных краінах нацыянальнай гістарычнай навукай, этнаграфіяй, грамадазнаўствам, нацыянальнай школай, мадэляваў асновы дзяржаўнага ладу і нацыянальнага светапогляду. I якраз поспехі гэтага празаічнага жанра вызначылі найбольш значны ўнёсак польскай, чэшскай, славацкай, балгарскай і іншых літаратур у сусветны мастацкі працэс (творы Г.Сянкевіча, А.Ірасэка, А.Шэноа, І.Вазава і інш.). Квінтэсэнцыяй гістарычных твораў названых літаратур быў страсны патрыятызм, яны вызначаліся найперш выхавальніцкай функцыяй і аўтарскай эмацыянальнасцю. Гістарычная проза паўставала з праблематыкі нацыянальнай гісторыі і вызначалася адзіным пафасам, адзінай гістарычнай канцэпцыяй, імкнулася падаваць цэласны погляд на падзеі мінуўшчыны (найперш паказальнай і гераічнай) і, праводзячы адпаведныя паралелі з днямі сучаснымі, служыць нацыянальным ідэалам, “падтрымліваць дух нацыі” (Г.Сянкевіч).
    Падзеленая ў сярэдзіне XIX стагоддзя паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, Польшча, якая змагалася за нацыянальную і дзяржаўную незалежнасць, нарадзіла эпічны талент Юзафа Ігнацы Крашэўскага (1812 1887), аўтара 88 гістарычных раманаў. Падчас нацыянальнага ўціску мастацкая белетрызацыя гісторыі Ю.І.Крашэўскага (ад IX стагоддзя да ХІХ-га) стала для палякаў своеасаблівай нацыянальнай школай, адыграла важную выхаваўча-патрыятычную ролю. Ю.І.Крашэўскі, да ўсяго, быў моцна спалучаны з беларускай гісторыяй, Беларуссю, яе літаратарамі і навукоўцамі (Пляцыдам Янкоўскім, Яўстафам Тышкевічам, Рамуальдам Падбярэскім, Зарыянам Даленгам-Хадакоўскім, Уладыславам Сыракомлем, Янам Баршчэўскім і інш.). Ён паходзіў са шляхецкага роду герба Ястрабінка, які меў на пачатку XIX стагоддзя маёнтак у Пружанскім павеце. У шматлікіх творах Ю.І.Крашэўскага апісвалася гісторыя, этнаграфія беларускіх земляў, вымалёўваліся постаці беларускіх князёў, беларускія нацыянальныя характары і звычаі (літаратурна-краязнаўчы нарыс “Пінск і Піншчына”, эпічная паэма “Анафіяляс” (песні “Міндоўг”, “Баі Вітаўта”), ідылія “Вёска”, раманы “Апошняя з слуцкіх князёў”, “Маці каралёў. Часы Ягайлы”, “Кароль у Нясвіжы. 1784” і інш. Пасля польскабеларускага паўстання 1863 года пісьменнік патрапіў пад пера-