Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
"Беларускі Звон"), А.Луцкевіч, М.Краўцоў, Н.Арсеннева, УЖылка. He зважаючы на палітычныя і матэрыяльныя цяжкасці, у Вільні, якая апынулася па-за беларускай дзяржаўнай мяжой і ператваралася ў своеасаблівую "эміграцыйную" Меку, а затым -у нацыянальны асяродак Заходняй Беларусі, не аціхаў беларускі культурніцкі рух. Праз намаганні мясцовай беларускай дыяспары некаторым вуліцам старажытнага горада магістратам даюцца імёны знакамітых беларускіх дзеячоў і беларускай тапаграфіі (з'явіліся вуліцы Ф.Скарыны, братоў Мамонічаў, вуліца Слуцкая і інш.). Засноўваюцца шматлікія літаратурна-грамадскія перыядычныя выданні. У 1921 годзе выходзіць часопіс "Маладое Жыцьцё", дзе актыўна друкаваліся Н.Арсеннева і У.Дубоўка. Вось што пісаў пра "Маладое Жыцьцё" В.Ластоўскі: "Часопісь робіць надзвычай прыемнае і сімпатычнае ўражаньне ўласцівым моладзі размахам і верай"18. У беларускую літаратуру прыходзіла абуджаная моладзь. 3 1922 года віленскае беларускае студэнцтва пачало выдаваць і часопіс "Наш Шлях", пра які таксама ўхвальна адзываліся крытыкі. У здвоеным нумары "Нашага Шляху" за красавік-травень 1922 года былі змешчаны творы Н.Арсенневай, К.Буйло, Зоські Верас і іншых маладых літаратараў. "Рознародны і багаты зьмест часопісі, новыя імёны маладых прадстаўнікоў, a яшчэ болей новыя, сьвежыя, сьмелыя думкі акрыляюць чытача надзеяй і верай у нашу сьветлую будучыну,зноў анансаваў "Беларускі Сьцяг","Наш Шлях" загаварыў да сваіх чытачоў дзе трэба здаровай прозай: "Хто ня бьець, таго бьюць", а дзе чыстай паэзіяй і здаровым маладым рамантызмам, сьвядомай сваіх сіл і мэт моладзі. Паміж маладых аўтараў С.Радзіміч і С.Дрыгуновіч зарысоўваюцца як сільныя немалога таленту публіцысты з вельмі цэнным ухілам да аналітыкі. Пяром Ф.Маркотнага кіруе душа цьвёрдага грам адзяніна і запраўднага гаспадара краю. Вершы Арсеньневае гэта істотна кветкі паэзыі. <...> Зоська Верас годная ў гэтай маладой плеядзе таварышка..."19. У 1923 годзе вучні Віленскай беларускай гімназіі выдавалі свой часапіс "Рунь".
18Беларускі Сьцяг — 1922, №2С.53.
19 Тамсама.
Літаратурна-грамадскімі былі штотыднёвікі "Беларускае Жыцьцё" і "Беларускі Звон", якія адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры першай паловы 20-х гадоў. Пералік некаторых публікацыяў напоўніцу засведчыць гэта. 3 нумара ў нумар "Беларускі Звон" друкаваў п'есы Ф.Аляхновіча: "Няскончаная драма" (пачынаючы ад №2 за 1921 год), "Птушка шчасця", "п'еску ў адным акце з песнямі і скокамі" "Заручыны Паўлінкі" (№6 ад 8 траўня 1921 года), камедыю "Шчаслівы муж" (з №10 за 1922 год), вершы Н.Арсенневай (№10 за 1921 год, №№4, 5 за 1922 год), вершы У.Жылкі (№№4, 5, 11, 33 за 1922 год), вершы А.Смаленца (№11 за 1922 год), апавяданне М.Гарэцкага "Прафесар" і абразок "Сасна" (№№4,5 за 1922 год), а таксама ягоны ўрывак аповесці "За што?" (№19 за 1922 год); мастацкія пераклады да прыкладу, "вольныя пераклады" Гальяшом Ляўковічам вершаў Ю.Тувіма (№6 за 1921 год), пераклад А.Абрамовічам (празаічны тэкст) і Н.Арсенневай (песні) "драматычнага абраза ў трох актах" У.Гутоўскага "Сурдут і сярмага" (№№ 25, 27 і 28 за 1921 год), урывак пераклада Б.Тарашкевічам Гамэравай "Іліяды" (№9 за 1922 год); успаміны М.Краўцова пра гады сусветнай вайны і бежанства; газета змяшчала мастацкія нарысы (Ігналя Атожылкі і інш.), а таксама даволі часта матэрыялы пра беларускі эмігранцкі рух (да прыкладу у Амерыцы). 3 літаратуразнаўчымі артыкуламі выступалі ў "Беларускім Звоне" Б.Тарашкевіч і А.Навіна.
У "Беларускім Звоне", як і ў іншых беларускіх "замежных" выданнях, пісьменнікі, якія жылі ў БССР, маглі пабачыць надрукаванымі тыя творы, што не дапускала ў друк савецкая цэнзура. Шматпаказальны і яскравы прыклад У.Дубоўкі. №13 "Беларускага Звона" ад 13 траўня 1922 года змясціў ягоную "Малітву ўцекача":
Ты дэкляруеш мне долю і волю? Мне на чужой старане трэ' палацы? Ты мне гаворыш, што зьлёт груганоў зьнішчыў мой край, сьмерць гняздо там зьвіла?..
Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменьні? Стогнець народ пад пятой жыцьця ката? Годзе! Чакаю толькі той дзень, стальлю калі акуецца рука! <.„>
Прыйдзе наш час, верупрыйдзе наш час! <...>
Масква. 23-ІІІ-22
Рукапіс першага паэтычнага зборніка У.Дубоўкі “Строма” (17 вершаў) быў нелегальна вывезены за мяжу СССР і ў 1923 годзе выдадзены ў Вільні газетай "Наша Будучына", а слупок верша "Спагадае хто?" стаў заклікам-гімнам усёй свядомай беларускай моладзі:
Маладое пакаленьне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэньне Кліча ўсіх пад родны схоў. [С.23.]
За мяжой — у віленскім беларускім часопісе "Беларуская Культура" (за ліпень 1927 года) пад загалоўкам "Ненадрукаваны ў Менску верш" (бо, як тлумачылася ў рэдакцыйнай зацемцы, "востра выступаець проціў бальшавікоў, крытыкуючы іх акупанцкую палітыку") пабачыў свет знакаміты верш У.Дубоўкі (пазначаўся псеўданімам Янка Крывічанін) "На ўшанаваньне новага падзелу беларускай зямлі":
...Прыціх наш край: ад гутарак аскома... Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць. Свабодай карыстаюцца сачкомы
Каб тых, хто мысьліць, у вастрог саджаць... [С.25.]
Вільня стала месцам выдання вядомай працы І.Абдзіраловіча "Адвечным шляхам: даследзіны беларускага светапогляду", зборніка "На ростані" У.Жылкі, першых кніг М.Танка. У 1926 годзе ў Вільні была заснавана Беларуская друкарня імя Ф.Скарыны. У 1929 годзе там адбыўся сход беларускай моладзі, на якім было вырашана заснаваць часопіс моладзі Заходняй Беларусі. Грашовых сродкаў на задуму не хапала, і супрацоўнікі друкарні імя Ф.Скарыны пагадзіліся набіраць матэрыялы бясплатна, для пакупкі паперы і на брашуроўку праводзілі складкі. У сакавіку 1929 года з'явіўся першы нумар часопіса "Шлях Моладзі". Рэдактарам яго стаў Я.Найдзюк (кіраўнік друкарні імя Ф.Скарыны). У часопіс дасылалі свае творы маладыя творцы: М.Танк, М.Васілёк, Я.Брыль, А.іверс, Н.Тарас, Я.Ваўштоўскі (Я.Багдановіч) і інш..
многія наведвалі рэдакцыю. Наладжвалася знаёмства беларускіх і польскіх пісьменнікаў, да прыкладу М.Танка і Чэслава Мілаша, Ежы Янкоўскага, Канстанты Галчынскага. Часопіс "Шлях Моладзі" выдаваўся да 1939 года, пасля чаго быў закрыты польскімі ўладамі, а ягоных супрацоўнікаў і сяброў рэдкалегіі арыштавалі і выслалі ў канцэнтрацыйны лагер у Бярозу-Картузскую.
У 20-30-я гады ў Вільні выдаваліся і іншыя беларускія літаратурна-грамадскія часопісы. Разам з "Новым Шляхам" карысталіся папулярнасцю часопісы "Калосьсе" і "Нёман" (выйшла некалькі нумароў, у ім друкаваліся вершы Н.Арсенневай, М.Танка і іншых заходнебеларускіх творцаў).
Рос і мацнеў літаратурна-палітычны рух і беларускай дыяспары ў Коўне, дзе працаваў эміграцыйны ўрад В.Ластоўскага. (Пасля расколу Рады БНР В.Ластоўскі стаў прэм'ер-міністрам ад Народнай рады БНР, быў арыштаваны польскімі ўладамі і кінуты ў турму, з якой праз месяц яго вызвалілі і дэпартавалі ў Рыгу, адкуль як персона "нон грата" В.Ластоўскі пераехаў у Коўну, дзе і сустрэўся з сябрамі свайго ўрада.) У Коўне (Каўнасе) на субсідыі Літоўскага Гаспадарства намаганнямі ВЛастоўскага (рэдактар) і К.Дуж-Душэўскага (выдавец) друкаваліся часопісы "Беларускі Сьцяг" (1922) і "Крывіч" (1923-1926), выйшлі вядомыя кнігі В.Ластоўскага "Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" (1924) і "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі" (1926).
У 90-х гадах у сталіцы Літвы ужо Вільнюсе некалькі беларускіх літаратараў і крытыкаў (С.Дубавец, Т.Сапач) у супрацоўніцтве з літаратарамі Беларусі распачалі выданне адноўленай "Нашай Нівы".
Асяродкамі беларускага адраджэнска-асветнага руху ў Латвіі сталі Рыга і Дзвінск, дзе нацыянальныя сілы аб'ядноўваў К.Езавітаў, які стаў старшынёй створанага беларускага згуртавання "Бацькаўшчына". Пытанні пра лёс беларусаў Латгаліі (па афіцыйным перапісе іх налічвалася каля 70 тысячаў) неаднакроць выносіліся на паседжанні латвійскага Сената, беларусам вылучаліся дзяржаўныя субсідыі на асветна-культурныя праграмы (выданне падручнікаў, адкрыццё курсаў беларусазнаўства, працу беларус-
кіх гімназій у Рызе і Люцынцы). Беларускі рух падтрымлівалі лепшыя дзеячы Латвіі, сярод іх вядомы пісьменнік і грамадскі дзеяч Ян Райніс.
Яшчэ ў 1918 годзе ў Рызе выходзіў часопіс "Варта" (у №1, да прыкладу, пад рубрыкай "Старая беларуская пісьменнасць: з архіва Рамуальда Зямкевіча" былі апублікаваны невядомы датуль верш Ф.Багушэвіча, твор малавядомага паэта Язэпа Жукоўскага "Малітва" (1878), апавяданне Адама Плуга "Кручаная баба" (1849), а таксама ўспаміны пра пачатак беларускага адраджэння, цікавыя факты і дакументы). Пад патранажам К.Езавітава ў Латвіі выдаваліся часопісы "Школа і Жыцьцё", "Беларуская Школа ў Латвіі", а таксама газета "Голас Беларуса". Вучні Люцынскай беларускай гімназіі мелі свой часопіс "Ластаўка". У Латвіі выходзілі і "часопіс беларускай моладзі" "Пагоня", і літаратурны альманах "Першы Крок" (1926), які рэдагаваў К.Езавітаў. "Першы Крок" зборнік вершаў беларускіх вучняў і студэнтаў Латвіі змясціў творы В.Ашуркі, А.Бартуля, Э.Вайвадзіша, В.Вальтара, Я.Ванага, Я.Варкуля (паэт-сатырык), А.івановай, В.Казлоўскай (Лясной Кветкі), А.Лейтана, Н.Мікалаевай, Б.Рыка, В.Сахарава, П.Сакола (П.Масальскага), М.Талеркі, самога К.Езавітава і інш. Адну з першых рэцэнзій на "Першы Крок" напісаў У.Жылка (надрукавана ў №1 "Новага Промня", Чэхія), у якой адзначыў: "Беларускі рух у Латвіі малады. <...> Толькі пяць гадоў,але за гэты час дасягнуў значных посьпехаў у кірунку сацыяльнага і нацыянальнага ўсьведамленьня, у кірунку арганізацыйным і на полі асьветным і культурным. Зьяўленне дваццаці новых і маладых паэтыцкіх сілаў, якія выступаюць у "Першым Кроку", ужо адзін з вынікаў праробленае нацыянальнае працы. <.„> У далёка не спрыяючай латвійскай сапраўднасьці дваццаць паднялі меч беларускага Слова"20. Лёс не быў спрыяльным да болыпасці "першакрокаўцаў". Некаторыя загінулі, некаторыя памерлі ад хваробаў. Так, сухоты перарвалі жыццё Алены Івановай, Якуба Варкуля, Віктара Вальтэра. Але ўсе да апошняй сваёй хвіліны заставаліся палымянымі патрыётамі беларушчыны.
20Жылка У. Выбраныя творы Мн., 1998,С. 187-188.
3 канца 1941 года ў Рызе акупацыйным нямецкім аддзелам прапаганды пачаў выдавацца часопіс "Новый Путь". Пасля захадаў К.Езавітава да нямецкіх уладаў часопіс пачалі друкаваць па-ч беларуску (у 1942 годзе рэдактарам прызначылі У.Сядуру). У "Новым Шляху" пабачылі свет і тыя творы, якія не прапускала нямецкая цэнзура на Беларусі, а таксама і многія артыкулы самога У.Сядуры пра знакамітыя старонкі беларускай гісторыі і культуры.