Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Ф.Шантыр адзін з першых ахарактарызаваў і беларускі феномен “тутэйшасці”, а таксама вымаляваў нацыянальна-духоўны і палітычны стан жыцця свайго народа ў параметрах агульначалавечых крытэрыяў свабоды, раўнапраўя, чалавечнасці: “He адзін народ не стаіць на такім страшным бездарожжы нацыяналь-
29 Шантыр Ф. Патрэбнасьць нацыянальнага жыцьця для беларусаў і самаазначэньня народу,-Слуцк, 1918.
на-духоўнага жыцця і палітычнага бяспраўя, як мы, беларусы. <„.> Самаазначэнне кожнага народу не толькі карысна для яго аднаго, бо вядзе яго па праўдзівай дарозе цывілізацыі, культуры і дабрабыту ўсяго чалавецтва, але такжа карысна і для ўсіх народаў, бо сваім жыццём не чынячы ніякіх перашкод на дарозе росту чалавечага духа прыбліжае ў сваёй частцы ўсё чалавецтва да вялікіх ідэалаў волі, брацтва, кахання”30.
Падагульняльная і канцэптуальная спроба асэнсавання гістарычнага, сацыяльнага і эстэтычнага аспектаў нацыянальнага быцця беларусаў, даследавання яго светапогляду падаў у сваім творы (напісаным за межамі Беларусі) “Адвечным шляхам” І.Канчэўскі, які сваім літаратурным псеўданімам узяў імя галоўнага героя аповесці М.Гарэцкага “Дзве душы” Ігната Абдзіраловіча. Праца “Адвечным шляхам (Даследзіны беларускага светагляду)” (якую называюць па-рознаму: маральна-філасофскім нарысам (У.Конан), літаратурна-філасофскім эсэ (А.Ліс)), стаўшы адным з лепшых твораў усходнеславянскай філасофскай школы, узрастала на сумесных літаратурнай і публіцыстычнай нівах, а таму па-праву можа кваліфікавацца і як твор літаратурны і па ўласна мастацкіх прыкметах (дасканалая стылістыка, магічнасць, “сугестыўнасць”, экспрэсіўнасць лексікі і інш.), і па тым, што ўспрымаецца ён як філасофска-мастацкае абагульненне найперш гістарычнага вопыту нацыянальнай літаратуры: творчасці К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы (прадуктыўным будзе супастаўленне з творам І.Абдзіраловіча п'есы “Тутэйшыя”), Я.Коласа, М.Гарэцкага, В.Ластоўскага. У “Адвечным шляху” аўтар, як слушна паказаў У.Конан31, спалучыў, безумоўна, усё прымальнае для сваёй канцэпцыі-мадэлі і з філасофскай навукі працы О.Шпэнглера, М.Данілеўскага, К.Лявонцьева. Асноўны змест “Адвечнага шляху” І.Абдзіраловіча напоўніцу высвечвае характаралагічнае і стрыжнявое ў абагуленай беларускай празаічнай мадэлі нацыянальнага быцця: прызначэнне і існаванне чалавека ў сацыякультурных сістэмах народ нацыя дзяржава чалавецтва.
30 Тамсама.
ЗІКонан У. У свабодзе і творчасці ратунак для свету // Вобраз-90: Літ,крыт. арт.-Мн., 1990.
Па сутнасці, класічная беларуская проза распрацоўвала праграмныя выклады прац Ф.Шантыра і І.Канчэўскага: Беларусь — не маргінальная тэрыторыя, гэта краіна адмысловай традыцыі, культуры, гісторыі, светапогляду. Беларуская проза XX стагоддзя выбудавала (нават і “наперад”, навырост) сваю і дзяржавапрастору, і духоўную парадыгму. Яна, беларуская проза,шмат у чым праграмная распрацоўка нацыянальнага светапогляду, мастацкі відарыс не толькі рэальна існуючага, але і ідэальнага, тога вобраза, пра які адно марылі цэлыя пакаленні беларусаў, гэта своеасаблівая канцэптуальная практопія нацыянальнага духоўнага і сацыяльнага ўладкавання.
Вялікую ролю ў адлюстраванні мастацкімі сродкамі мадэлі нацыянальнага быцця адыграла творчасць В.Ластоўскага эмігранцкага перыяду (1918-1926). Галоўная ідэя празаічных твораў В.Ластоўскага (як і ўсёй ягонай мастацкай і грамадскай дзейнасці наогул) эмігранцкага перыяду нацыянальна-адраджэнская, а тэма сцвярджэнне самабытнасці беларускага народа. Гэтым і абумоўлівалася назва штомесячніка, які пачаў выходзіць у Літве (Коўна) пад патранажам В.Ластоўскага з красавіка 1922 года, штомесячніка "Беларускі Сьцяг". "Беларускі Сьцяг" стаў адной з прыступак-звёнаў нашай мастацка-эстэтычнай і публіцыстычнаграмадскай думкі паміж "Нашай Нівай" (часоў дыскусіі 1913 года аб шляхах эстэтычнага ўдасканалення, узвышэнства беларускага пісьменства, распачатай артыкулам "Сплачвайце доўг"), штомесячнікам таго ж В.Ластоўскага 1918 года "Крывічанін" (выйшаў толькі адзін нумар) да "Узвышша" гадоў 1926-1929-га. Аб гэтым яскрава засведчыў першы "маніфестацыйна-дэкларатыўны" артыкул часопіса "Беларускі Сьцяг", які менаваўся "Ад рэдакцыі" і не быў падпісаны пэўным прозвішчам (як і ўступны артыкул да часопіса "Крывічанін"). Аднак ідэі, "почырк" і стыль В.Ластоўскага ў ім відавочныя: "Мэты нашы ясны і просты: абарона незалежнасці беларускае дзяржаўнасці <„.> , абарона цэльнасці і непадзельнасці роднай зямлі як грунтоўныя астоі, як адзінага апраўдання нашае спакойнае і светлае будучыні. Поступ руху перарос старыя навычкі даводзіць, што Беларусь мае права жыць пад сонцам, жаліцца на сваю нядолю. <...> Даволі ламіцца ў
адкрытыя дзверы, даволі пяяць песні суму і жалю. Трэба шукаць новыя шляхі, трэба знаходзіць новыя словы, трэба тварыць новыя настроі..."32. Ці ж высновы гэтай цытаты з прадмовы да "Беларускага Сыдяга" не паўтораныя (гучней і смялей) высновы колішніх артыкулаў "Кудой дарога?", "Па сваім шляху!" і "Сплачвайце доўг" ці ўступнага артыкула да "Крывічаніна"? Пададзім выпіску з апошняга: "Нам <.„> нельга спаць, а трэба браць каганцы і ісці свяціць народу свайму, і будзіць яго, і весці яго да новых зор, да светлых дзён"33. Адно праблема сацыяльнага перарастала ў праблему нацыянальную, "дзяржаўную", бо і пачатак 20-х гадоў якраз апошнюю і ставіў наперадзе ўсіх беларускіх праблем.
В.Ластоўскі адным з першых у беларускай літаратуры вывучаў новыя прасторы ўзвышэнскай творчасці, апярэджваў-прадчуваў мастацкія пошукі згуртавання “Узвышша”. “Вайдаў Ластоўскі сваёй собскай паэзіяй папярэджваў тую ідэалогію і той стыль, што распрацавалі пасля ажыўленцы (г. зн. узвышаўцыА.П.)”— прызнаваўся потым сябар “Узвышша” Ант.Адамовіч34.
Новы штомесячнік В.Ластоўскага "Крывіч" (1922-1926) апошняя перад "Узвышшам" звяно-прыступка ў беларускім мастацкім спасціжэнні сферы эстэтычнага, узвышанага,за "Нашай Нівай", "Крывічанінам" і "Беларускім Сьцягам". (Канешне ж, калі б не пакручастасць беларускай нацыятворчасці, урэшце, калі б не жыццёвыя і фінансавыя няўдобіцы шлях гэты быў бы карацейшым.) Таму ўзнікненне ў БССР у другой палове 20-х гадоў літаратурнага згуртавання "Узвышша" і ягонага аднайменнага штомесячніка, а шырэй дасканалай, вызначанай пэўна эстэтычна-мастацкай канцэпцыі ўзвышэнства літаратурнай творчасці трэба матываваць найперш карпатлівай і нястомнай працай такіх папярэднікаў-прадвеснікаў гэтага руху, як В.Ластоўскі, а не толькі адно "спрыяльным перыядам беларусізацыі" ў падбальшавіцкай Беларусі. "Узвышша" ўзяло сваім штандарам "Беларускі
32 Беларускі Сьцяг1922, №1.—С.4.
33 Цыт. па: Ластоўскі В. Выбраныя творы,Мн., 1997 C.113.
34Адамовіч Ант. Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне “Узвышша'* Н Шляхам гадоў: гіст.-літ. зборнікМн., 1993 C.163.
Сьцяг" Ластоўскага, прыняло веру ў бессмяротную Крывію, а не сцягі Камуніі з іхнім бязвер'ем. Вядома, што ўзвышаўцы зачытваліся "Крывічом" (яшчэ ў 1927 годзе яго надзіва проста можна было замаўляць у бібліятэках Менска), а самога Ластоўскага сябры "Узвышша" лічылі сваім хросным-апекуном (В.Ластоўскі вёў у часопісе "Узвышша" "моўны аддзел"). А таму маніфесты "Узвышша" і гучаць працягам артыкульных тэзаў Ластоўскага. Прыгадаем "Тэзісы да пытання аб утварэнні "Узвышша" з іх "задачай узняцца на сталае культурнае творчае ўзвышша <...>, якое імкнулася б <.„> да культурна-мастацкіх каштоўнасцяў" ("Узвышша",1927, №1) і выказванні "афіцыйнага" тэарэтыка "Узвышша" Адама Бабарэкі: "Менавіта цяпер патрабавалася паэзія для паўнаты жыцця, для яго пышнага развівання, а не для таго, каб праз яе выказваць свае скаргі, жалі, нараканні; патрабавалася паэзія для хараства жыцця, для ажыўлення яго быту Абавязкі тых, каго зазвычай велічаюць паэтамі або мастакамі слова <„.> абавязкі навучыцца бачыць і тварыць паэзію ў самім жыцці"35 ці не тыя ж гэта высновы аб неабходнасці "кінуць плакацца" і пачаць апяваць і тое прыгожае, вечнае, што ёсць у жыцці?
У сваіх празаічных творах перыяду эміграцыі (аповесць “Лабірынты“ і апавяданні пачатку 20-х гадоў) В.Ластоўскі даў сваю канцэпцыю фундаментальнага складніка мадэлі нацыянальнага быцця беларускай нацыянальнай ідэі, якая, паводле В.Ластоўскага, узрастала на грунце неапаганства і трансфармавалася-выяўлялася ў мастацкім “вучэнні“ аб беларускай Крывіі.
“Крывіч” адкрыў Беларусі шэраг таленавітых публіцыстаў і празаікаў. Адно з найбольш значных імёнаў Антон Матач. У міжваенны час (1921-1939) ён актыўна ўдзельнічаў у беларускіх арганізацыях Летувы. Быў настаўнікамбеларусістам. Падчас другой сусветнай вайны жыў у Вільні. Большасць сваіх апавяданняў апублікаваў у “Крывічы”: у №9 “Куцьця”, “Ня вытрымаў”, “Матчына сэрца”, у №10 “Дык што ж такое” і “Апякун”. Яны вызначаюцца маральна-этычнай праблематыкай, тыповасцю апісаных матываў (зазвычай трагічных), каларытнасцю моўна-выяўленчых сродкаў.
35Узвышша,1928, №3(9).-С. 140-141.
Значны ўсплёск у развіцці беларускай прозы адбыўся ў другой палове 20 пачатку 30-х гадоў, калі ў літаратуру прыйшлі новыя маладыя сілы. К.Чорны, Л.Калюга, А.Мрый, М.Зарэцкі, Б.Мікуліч, С.Баранавых, Я.Нёманскі, М.Лынькоў, Р.Мурашка кожны па-свойму ўзнімалі ў апавяданнях, аповесцях і раманах як вузка-спецыфічныя праблемы сучаснасці, так і некаторыя агульнанацыянальныя, па-філасофску заглыбленыя. Сумарна, трэба прызнацца, беларуская проза канца 20 пачатку 30-х гадоў уяўляецца летапісам тых грамадска-сацыяльных зрухаў, якія адбываліся на Беларусі летапісам не заўсёды сувымерным з жыццёвай і фактурнай праўдай. Аднак у знакавых празаічных творах змаглі ўвасобіцца некаторыя характэрныя складнікі агульнай мастацкай быццёвай мадэлі.
Першы раман К.Чорнага “Сястра”, стаўшы нібыта і наследаваннем-працягам Коласавага “На ростанях” (пра што першым выказаўся А.Адамовіч30), высвечваў шмат характэрнага ў духоўным вобліку герояў і “мадэльнай” атмасферы беларускага жыцця перыяду “сусветнай ломкі”. Гэта раман пра духоўныя ідэалы нашай маладой інтэлігенцыі і яе месца ў вырашэнні лёсу краіны (раман выбудоўвае ўжо вядомую ў літаратуры формулу “інтэлігенцыя народ”), пра пошукі жыццёвых шляхоў і іх пакручастасць. К.Чорны стаў, па сутнасці, стваральнікам першага беларускага рамана, бо ні “Золата” Ядвігіна Ш., ні “На ростанях” Я.Коласа, ні “Сокі цаліны” ў 20-я гады не былі скончанымі. Другі раман К.Чорнага “Зямля”, працягваючы мадэляваць агульную архетыповую катэгорыю, названую ў загалоўку рамана , дае яе падсветку ў адметна нацыянальным плане: улада зямлі над беларусам, народная паэзія быцця на зямлі. К.Чорны ў сваіх раманах і спавядальным дзённіку, паказваючы непарыўныя экзістэнцыянальныя сувязі чалавека і цэлых пакаленняў з роднай зямлёй, бацькаўшчынай, узвышаўся да канцэптуальнага адлюстравання жыцця, нацыянальнай ментальнасці. “Нявольніцкі лёс героя,