Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Трэцім найбольш значным асяродкам беларускай эміграцыі 20-40-х гадоў была Чэхія. Гэтую краіну з Беларуссю яднала яшчэ імя княгіні Ядвігі, жонкі Ягайлы, а таксама, безумоўна, постаць Ф.Скарыны, які ў Празе надрукаваў першую кнігу пераклада Бібліі. Многія даследнікі (Добраўскі, Галавацкі, Уладзіміраў і інш.) сцвярджалі, што на мову Скарыны зрабіла моцны ўплыў чэская мова. І.Дварчанін нават быў перакананы ў тым, што "Чэхія <...> мае найбольш падстаў быць натхніцелем думкі Скарыны" і што "прадмовы і пасьляслоўі да выданьняў у Скарыны прасякнуты чэшскім духам"21. У XX стагоддзі ад самага яго пачатку ў Чэхіі вялася праца па нацыянальным усведамленні беларускіх паязджан і таксама, як і на Бацькаўшчыне, з супрацівам ультрарусафільству. Цікавае сведчанне захавала тагачасная "праваслаўная" газета "Свет" (выходзіла ў Злучаных Штатах Паўночнай Амерыкі) 23 ліпеня 1908 года: "Колька тыждней тому назад в Празе отбувся "Сьезд прогрессйвного славянского студенчества". Собралось не одйн десяток "прогрессйвной" молодежй, которая н наговорйла немало чепухй. Розумеесь, в першу голову повннен був вылезта якйй небудь украйноман (т.е. беснуюіцййся за несуіцествуюіцую самостойную Укранну малоросс). <.„> Якнйсь недопеченый говорйв в йменй 30 мйллйонного <.„> "вйкрайнского народа". Потом студент Петербургского Горного йнстйтута г.Обуховскмй в першнй раз дав зната всему мнру, іцо суіцествуе еіце одйн народ самостоятельный белорусскйй, с особенной йсторней й лйтературой. Того народа есть аж 8 мйллйонов й той народ ймее навет самостоятелызую белорусскую газету <.„> назы-
2ІСпадчына-2000, №1.
ваюшуюся "Наша Ннва". <...>той народ еіце больше показал свою самостоятельность, но беда, іцо его дуже прнтесняют русскне н полякн. В ответ на тую промову прогресснвнын студнозы голосно рукоплескалн"22.
У верасні 1921 года ў Празе адбылася беларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя, на якой сабраліся многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху (В.Ластоўскі, П.Крэчэўскі, А.Цвікевіч, К.Езавітаў, В.Захарка і інш.) і абгаворвалі шляхі далейшага беларускага дзяржавабудаўніцтва (прынялі пастановы наконт адносінаў да падзелаў Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, дзейнасці Булака-Балаховіча і інш.).
У 20-х гадах урад незалежнай Чэхіі вылучыў для многіх студэнтаў-замежнікаў з былой царскай Расіі стыпендыі на вучобу ў Пражскім універсітэце. Сярод стыпендыятаў былі і некалькі дзесяткаў беларусаў: У.Жылка, І.Дварчанін, Я.Станкевіч, М.Каберац і інш.
У лістападзе 1923 года ў Прагу перабраліся ўрад і Рада БНР. У Чэхіі доўгі час жылі старшыня Рады БНР П.Крэчэўскі і яго намеснік В.Захарка (які затым заняў пасаду старшыні), працавала прадстаўніцтва БНР на чале з М.Вяршыніным, засноўваліся і дзейнічалі беларускія грамадска-культурныя арганізацыі: Беларускае (крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф.Скарыны, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў, беларускае таварыства "Сокал", Беларускі архіў у Празе. Студэнцтва выдавала свае літаратурна-грамадскія часопісы: "Перавясла" і "Прамень" (рэдагаваў У.Жылка), органам Беларускага (крывіцкага) культурнага таварыства былі "Іскры Скарыны", Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў мела свой "Бюлетэнь". Акрамя таго, у 1923 годзе перыядычна выходзіў месячнік "Беларускі Студэнт".
"Чэшскі цэнтр" беларускай эміграцыі 20-30-х гадоў актыўна рэагаваў на падзеі ў БССР і Заходняй Беларусі, усімі магчымымі спосабамі пратэставаў супраць нацыянальна-палітычнага ўціску, дамагаўся заступніцтва ад іншых народаў і краінаў і прапагандаваў у Еўропе і палітычнымі акцыямі, і мастацкім слова.м беларускае адраджэнне і беларускую нацыянальную ідэю. Так, №2-3
22Цыт. па: Кіпель В. Беларусы ў ЗШАМн., 1993 С.95.
пражскага "Беларускага Студэнта" за 1923 год адкрываўся артыкулам "Нашыя заданьні", у якім адзначалася: "Мы, беларускія студэнты ў Празе, павінны помніць, што наш працоўны народ, паслаўшы нас сюды, з дня на дзень чакае нашага павароту, як дазнаных байцоў за яго вызваленьне з чужацкае няволі" (с.2). 3 нумара ў нумар той жа месячнік знаёміў сваіх чытачоў і з новымі беларускімі літаратурнымі творамі: з "цыклам апавяданьняў на тле падзей" В.Грывіча "Паміж двух агнёў" (пра нялёгкі лёс беларускіх сялян у часе няспынных войнаў бальшавікоў, белых, немцаў, палякаў); апавяданнем "Грэх клерыка" (аб каханні маладога святара і дачкі беднага шляхціча), падпісаным псеўданімам Пісар, і інш.
Прага стала горадам-прытулкам Ларысе Геніюш (у 1992 годзе пад рэдакцыяй А.Макміліна ў Лондане быў выдадзены зборнік вершаў, напісаных паэтэсай у 1945-1947 гадах у Празе) і многім беларускім палітыкам. У акупаванай фашыстамі Празе дзейнічаў калабаранцкі "Беларускі камітэт" пад кіраўніцтвам І.Ермачэнкі, a таксама мясцовы аддзел Беларускай самапомачы. У Чэхіі друкаваліся некаторыя беларускія кнігі, большасцю падручнікі ("Арытметыка" З.Фабрынскай, 1942 г., тыраж 2 500 экз. і інш.). Аднак калі Прага стала сталіцай ЧССР, тамтэйшы беларускі эмігранцкі рух пасля пераследаў і рэпрэсіяў мусіў спыніцца.
У 90-х гадах з Мюнхена ў Прагу пераехалі рэдакцыі радыё "Свабода", і нацыянальная дыяспара беларускіх пісьменнікаў і журналістаў адрадзілася наноў (С.Сокалаў-Воюш, А.Лукашук і інш.).
У 20-40-х гадах беларускі эмігранцкі рух пашыраўся і ў Нямеччыне. "Незалежнікі" гуртаваліся вакол прадстаўніцтва ўрада БНР у Берліне. Беларускую эміграцыю спрабавалі з'агітаваць і камуністы з СССР, якія ў 30-х гадах выдавалі ў Нямеччыне часопіс "Барацьба". Напрыканцы 1939 года ў Берліне было заснавана "Беларускае прадстаўніцтва" (вяло працу з палоннымі беларусамі з польскай і, пазней, Савецкай арміі), пачала выходзіць газета "Раніца".
3 адступленнем фашысцкіх войскаў у 1944 годзе на Захад пачалі выязджаць сотні беларусаў тых, хто не хацеў мірыцца з бальшавіцка-савецкай уладай ці хто меў дачыненні з уладамі нямецкімі (а некаторыя і заплямленыя ў супрацоўніцтве з фашыстамі). Заходні альянс заснаваў Міжнародную арганізацыю для бежанцаў (International Refugee Organization), якая пачала адкрываць нацыянальныя "лагеры для перамешчаных асобаў". У іх на пэўны час і спыняліся беларускія паязджане. У "амерыканскай зоне" Нямеччыны (будучай ФРГ) найбольш вядомымі былі беларускія лагеры ў Міхэльсдорфе, дзе выдаваліся газета "Беларускае Слова" і часопіс (на рататары) "Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі"; у Віндзішбэргэрдорфе, дзе выходзіла газета "Бацькаўшчына" (сустракаюцца і іншыя звесткі: "Бацькаўшчына" выходзіла ў Остэргофене, а затым у Мюнхене23), месячны дзіцячы дадатак "Бацькаўшчыны" "Каласкі" і асобныя літаратурныя старонкі, часопіс "Сакавік"; у Ватэнштаце, дзе на рататары друкаваліся часопісы "Шляхам Жыцыдя" і "Царкоўны Голас", а таксама літаратурнамастацкія кнігі і падручнікі ("Лемантар" А.Радкевіч, 1946) .
У красавіку 1946 года ў Рэгенсбургу (ФРГ) было створана літаратурнае згуртаванне "Шыпшына". Як сцвярджалі заснавальнікі, "Шыпшына" мусіла працягваць мастацкія традыцыі рэпрэсаванага "Узвышша". "Дэкларацыя беларускага літаратурнага згуртавання “Шыпшына”" была апублікавана ў №2 аднайменнага часопіса (1946 год), пад ёй стаялі подпісы Наталлі Арсенневай (пасля рознагалоссяў праз некалькі месяцаў выйшла з літзгуртавання), Юркі Віцьбіча (галоўны арганізатар), Міколы Вярбы, Янкі Золака, Хведара Ільяшэвіча, Аўгена Кавалеўскага, Уладзіміра Клішэвіча, Алеся Салаўя, Масея Сяднёва, Уладзіміра Сядуры і Анатоля Чэслаўскага. У 1948 годзе да згуртавання далу-
23Кіпель В. Беларусы ў ЗШАМн., 1994,С.262.
He лішнім будзе нагадаць, што ў студзені 1946 года на Сесіі ААН у Лондане быў створаны Камітэт па справах эмігрантаў, у які ўвайшлі прадстаўнікі ад дваццаці краін. Камітэт пачаў працу 8 красавіка. Ім не былі падтрьіманы прапановы савецкага боку забараніць у лагерах эмігрантаў прапаганду супраць дзяржаў-членаў ААН, уключыць у адміністрацыю лагероў прадстаўнікоў краін, з якіх паходзяць эмігранты, і вярнуць фашысцкіх паслугачоў у тыя дзяржавы, дзе імі рабіліся злачынствы.
чыўся Сымон Жамойда, у 1950-м Святаслаў Коўш. Як відно з пераліку імёнаў, "Шыпшына" аб'ядноўвала найбольш значных пісьменнікаў замежжа. Як мабільная суполка "Шыпшына" існавала чатыры гады і, адлюстраваўшы "рэгенсбургскаміхельсдорфскі" (нямецкі) перыяд творчасці "шыпшынаўцаў", з перасяленнем іх у іншыя краіны ў 1950 годзе пачала распадацца. Літаратурныя творы "шыпшынаўцы" змяшчалі зазвычай у друкаваным органе літзгуртавання часопісе "Шыпшына", якога выйшла 9 нумароў, апошні з іх быў пазначаны яшчэ 1950 годам.
Калі "Шыпшына" аб'ядноўвала, як правіла, літаратараў, якія нарадзіліся ва Усходняй Беларусі, у другую, таксама створаную ў Нямеччыне, суполку "Літаратурная сустань “Маладая ўскалось”" уваходзіла творчая моладзь Заходняй Беларусі. "Маладая ўскалось", як потым згадвалі яе сябры, была спадчынніцай заходнебеларускай літаратурнай арганізацыі “Рунь”. У 1949 годзе на яе аснове ўзнікла "Літаратурная сустань "Баявая ўскалось”", куды ўвайшлі Я.Юхнавец, М.Вольны, Н.Змагарка (Нямеччына), С.Хмара, В.Вярбіна, К.Навіцкі, В.Вір (Канада), А.Сумны, Я.Макарэвіч (Аўстралія), А.Змагар, А.Кавалеўскі (Францыя), А.Дрыгвіч, Я.Таўпека (Англія), У.Дудзіцкі, др.Галейка (ЗША). "Сустань" выдавала свой часопіс "Баявая ўскалось" напачатку ў ФРГ (пад рэдакцыяй М.Панькова), затым -у ЗША, у Канадзе (пад рэдакцыяй С.Хмары). У складзе "Баявой ускалосі" былі і У.Глыбінны, М.Кавыль, А.Саковіч, А.Салавей, М.Цэлеш і іншыя літаратары, якія далучыліся да суполкі ў пазнейшыя гады.
3 цягам часу ўсе беларускія пісьменнікі-эмігранты выехалі з ФРГ у Амерыку ці Аўстралію, адно некаторыя прыязджалі сюды на працу.
3 1921 года пачала арганізоўвацца беларуская эміграцыя ў Злучаных Штатах Амерыкі. Па сведчанні акадэміка Я.Карскага, першая беларуская публікацыя (лацінкай па-беларуску) у Амерыцы з'явілася ў 1892 годзе’4. Сваіх карэспандэнтаў у Злучаных Штатах мела яшчэ "Наша Ніва" (штаты Каліфорнія, Небраска, Пенсільванія, Нью-Ёрк), а таксама на пачатку 20-х гадоў ча-
24Карскнй Е. Белорусы.-Т.ПІ, Ч.З.-Петроград, 1922.-C.167.
conic "Крывіч". Вясной 1921 года ў Нью-Ёрку была створана першая беларуская арганізацыя Беларускі нацыянальны камітэт. У 1921 годзе там выходзіў "Бюлетэнь Беларускага Прэсавага Бюро", а ў 1926-м з'явіўся бюлетэнь "Праўда" (апошні выдаў ксёндз прафесар Тарасевіч). Як паведамлялі эмігранцкія выданні, першы шматлюдны беларускі мітынг у Амерыцы адбыўся 9 лістапада 1921 года (у Чыкага) і прыняў рэзалюцыю супраць палітыкі польскіх імперыялістаў на землях Заходняй Беларусі. Старшыняваў на тым мітынгу Іван Жук. Вясной 1922 года ў Чыкага эміграваў сябра Рады БНР Я.Чарапук (які працаваў у дыпламатычным прадстаўніцтве Беларусі пры Літоўскім урадзе і якому атрымаць амерыканскую візу дапамог консул ЗША Эдварс). Я.Чарапук актыўна займаўся грамадскай і культурна-асветнай працай сярод беларусаў Амерыкі. Засталіся сведчанні пра ўзаемадачыненні з Я.Чарапуком Я.Купалы. Паміж імі на пачатку 20-х вялася перапіска. Я.Чарапук намагаўся падтрымаць нацыянальна-адраджэнцкі рух на Беларусі і фінансава. Вось якія звесткі захаваў №2-3 пражскага "Беларускага Студэнта": "Дзеля просьбы Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні аб матэрыяльнай падмозе і ліста Я.Купалы да Чарапука аб цяжкім палажэньні беларускіх вучоных, паэтаў і літаратараў у Радавай Беларусі, а таксама й цяжкага палажэньня беларускай прэсы ў Заходняй Беларусі,арганізаваўся камітэт пад старшынствам Чарапука на збор ахвяр на памянёныя мэты. <...> Першая ахвярная падмога ўжо выслана на Бацькаўшчыну"25.