• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    Беларускі эмігранцкі рух у Злучаных Штатах узрос пасля другой сусветнай вайны. 3 1950 года закладваюцца маладзёжныя культурна-спартовыя згуртаванні ("Маладняк", Згуртаванне беларускай моладзі Амерыкі і інш.), арганізацыі сацыяльнай і фінансавай дапамогі, атаксама літаратурныя і навуковыя суполкі. У 50-х гадах пачало працу заснаванае яшчэ ў Нямеччыне "беларускае літаратурнае згуртаванне" "Шыпшына", якое ўзначаліў Ю.Віцьбіч (на той час выступаў пад псеўданімам Ю.Стукаліч). Згуртаванне выдавала літаратурна-грамадскі часопіс "Шыпшына" і спыніла сваю дзейнасць у 1975 годзе пасля смерці Ю.Віцьбіча.
    25Беларускі Студэнт.— 1923, №2-3.С.23.
    У 1950 годзе выйшаў першы нумар рэлігійнага часопіса "Царкоўны Сьветач". "Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі" аднавіў выданне газеты "Беларуская Трыбуна" (рэдагавалі др. М.Шчорс і паэт М.Кавыль). "Мы ня маем вайсковай і фізычнай сілы, каб дапамагчы Беларусі,пісаў першы нумар "Беларускай Трыбуны",але затое мы маем сілу друкаванага слова, якое таксама можа быць моцнае"26. 3 верасня 1950 года ў ЗША пачала выходзіць і другая беларуская газета "Беларус", якая затым стала выданнем усіх беларускіх эмігрантаў "заходняга свету". Рэдактарамі "Беларуса" былі Н.Арсеннева, Л.Савёнак і інш. Газета нястомна выкрывала рэжымы Леніна, Сталіна, Хрушчова, Брэжнева і іхнюю "палітыку генацыда" беларускага народа, палітыку русіфікацыі, a таксама першай загаварыла пра шматлікія беларускія курапаты і пра страшныя наступствы чарнобыльскай катастрофы. У заснаваным пры рэдакцыі "Беларуса" выдавецтве выйшлі адметныя мастацкія кнігі і навуковыя манаграфіі: "Выбраныя творы" М.Гарэцкага (1975), "Янка Купала" С.Станкевіча (1982), "Як дух змаганьня Беларусі" Ант.Адамовіча (1983), "Сказ пра Лысую Гару" (1985) (усе пабачылі свет у Нью-Ёрку). У 50-х гадах у ЗША пачаў выходзіць часопіс "Беларуская Думка" (некаторы час яго рэдагаваў паэт М.Кавыль).
    У снежні 1951 года ў Нью-Ёрку быў заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ), які сваёй мэтай меў аб'яднанне беларусазнаўцаў, пісьменнікаў і мастакоў для працы на ніве беларускай культуры. БІНІМ наладжваў навуковыя паседжанні, канферэнцыі, укладаў і выдаваў бюлетэнь "Абежнік" (1953-1969 гг.), літаратурны часопіс "Конадні" (1954-1963 гг.), навуковы гадавік "Запісы" (з 1952 г.), асобныя манаграфіі, а таксама мастацкія кнігі ў серыі "Беларускія паэты і пісьменнікі" (вызначаюцца найперш зборнікі выбраных твораў беларускіх пісьменнікаўэмігрантаў: "Між берагамі" Н.Арсенневай (1979), "Нятускная краса" А.Салаўя (1982), "Міжагнёўе" М.Кавыля (1990) і інш.). БІНІМ мае багаты архіўны збор.
    "Крывіцкае (беларускае) навуковае таварыства Францішка Скарыны", якое ў ЗША ўзначальваў Я.Станкевіч, неперыядычна
    26Беларуская Трыбуна1950 №1.-С.1.
    выдавала навукова-літаратурны часопіс "Веда". Беларускія вершы, апавяданні, гумарэскі, нарысы друкаваў часопіс "Беларускі Сьвет", які выходзіў з 1954 года пад рэдакцыяй М.Прускага. Ю.Віцьбіч і Я.Кіпель заснавалі і выдавалі газету "Беларускае Слова" (1948-1958). Аднак найбольшую папулярнасць сярод беларускай эміграцыі меў штотыднёвік "Бацькаўшчына" (выйшла 637 нумароў). Сярод першых рэдактароў газеты і яе супрацоўнікаў былі Ант.Адамовіч, Л.Савёнак, Н.Арсеннева. Газета "Бацькаўшчына" мела сваё аднайменнае выдавецтва, спіс выданняў якога і на сёння зайздросны. "Бацькаўшчына" выпускала ў свет найперш тыя творы беларускіх пісьменнікаў, што па ідэалагічна-вульгарызатарскіх перашкодах не маглі выйсці ў Савецкай Беларусі: "Тутэйшыя" Я.Купалы, "Творы" В.Ластоўскага, "Запіскі Самсона Самасуя" А.Мрыя, "Нядоля Заблоцкіх" Л.Калюгі, а таксама "Спадчыну" Я.Купалы, "Сымона-музыку" Я.Коласа, "Вянок паэтычнай спадчыны" М.Багдановіча, "3 гісторыі Беларусі" Я.Станкевіча і інш.
    Наогул, "амерыканскі кнігазбор" беларускай эмігранцкай літаратуры вельмі багаты. Вось толькі няпоўны пералік напісаных у ЗША і выдадзеных (большасцю таксама ў ЗША) кніг паэзіі беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў: 50-я гады "Пад зорамі белымі" М.Кавыля, "Шорах моўкнасьці" Я.Юхнаўца,"Ля ціхай брамы" М.Сяднёва; 60-я "Першая рана" і "Цяжкія думы" М.Кавыля, "Калюмбы" і "Новая элегія" Я.Юхнаўца, "Да згоды" А.Змагара, "Вячорная лірыка" і "Хвіліна роздуму" Р.Крушыны, "Далячынь" У.Клішэвіча; 70-я "Вясна ўвосень", "Дарогі", "Сны і мары" Р.Крушыны, "Патушаныя зоры" М.Сяднёва.
    Напрыканцы 70-х пачатку 80-х гадоў беларускі друк у ЗША згасае. Д-р Любамір Вінар у сваіх аглядах "этнічнага" друку ў ЗША ў 1972 годзе зарэгістраваў 14 беларускіх выданняў з агульным тыражом 10000 асобнікаў, а ў 1984 15 выданняў тыражом 7575 асобнікаў (прычым палова наклада — двухмоўныя выданні)27.
    27Wynar L. Encyclopedic Dictionary of Ethnik Newspapers and Periodicals in US. Littleton, CO, 1972. P.12; Архівы БІНІМа: Папка Kent University.
    У 1990 годзе ў ЗША пачаў перыядычна выходзіць часопіс "Полацак", які сярод матэрыялаў па гісторыі Беларусі змяшчаў і літаратурныя творы ды ўспаміны пра беларускіх пісьменнікаў.
    Пасля другой сусветнай вайны беларускія эмігранты пачалі патрапляць і ў Канаду з лагероў ІРО Нямеччыны, а таксама пасля дэмабілізацыі польскіх вайсковых частак, што дзейнічалі пад брытанскім камандаваннем. У 1948 годзе ў Таронта было заснавана "Згуртаванне беларусаў у Канадзе" (ЗБК) (у ліку заснавальнікаў быў і пісьменнік Кастусь Акула). У 1967 годзе быў створаны "Беларускі выдавецка-мастацкі клуб “Пагоня”". 3 1948 года ў Таронта пачала выходзіць газета "Беларускі Эмігрант", з 1954-га "часапіс беларускіх вайскоўцаў" "Зважай" (рэдагаваў К.Акула), з 50-х гадоў газета "Беларускі Голас", якую рэдагаваў С.Хмара.
    На берагах Англіі ў асяродку беларускай эміграцыі найбольш аўтарытэтным было заснаванае ў 1947 годзе "Згуртаванне беларусаўу Вялікай Брытаніі" (ЗБВБ), ініцыятарам стварэння якога стаў В.Жук-Грышкевіч. У 1948-м узнікла беларуская літаратурная суполка, якая напачатку называлася "Адзінаццатка" (ад колькасці сяброў). 3 1948 года яна выдавала часопіс "Наперад!". 3 чацвёртага нумара ён стаў ужо "ворганам" "Дванаццаткі" (да сябрыны далучыўся яшчэ адзін літаратар). Сярод маладых беларускіх выгнанцаў, якія ўваходзілі ў "Дванаццатку", былі М.Багун, А.Бярозка, П.Вазёрны (П.Урбан), А.Галубіцкі, Я.Нач, У.Немановіч, А.Папліска, С.Ясень (Я.Запруднік) і інш. Большасць з іх працавалі на англійскіх шахтах, зарабляючы на пражыццё, і толькі нешматлікія вольныя гадзіны прысвячалі літаратурным заняткам. Лёсавыя перыпетыі суполкі з досціпам і гумарам апісаны ў "Дзённіку “Дванаццаткі”" Архіпа Папліскі (з працягам друкаваўся ў часопісе "Наперад!" (№№8 24)). 3 пятага нумара "Наперад!" пачаў менавацца "часапісам Беларускае Моладзі", а "Дванаццатка" ператварылася ў скаўцкую групу.
    Часопісу "Наперад!" і "Дванаццатцы" прысвяціла верш "Наперад!" Наталля Арсеннева (быў апублікаваны ў№11 часопіса):
    "Наперад!" імклівае слова, I зь ветрам ляціць наўздагон, I кружыць салодка галовы, I ў жылах іскрыцца вагнём.
    Наперад, заўсёды наперад, Туды, дзе імгліць далягляд! Прастораў, жаданьняў ня зьмераць, А сілы, а песьні бурляць!
    Як трэба, з паднебнае сіні Мы рынем каменьнем на дно, Завернем, а ў вышу узьнімем Усіх, занямелых даўно.
    Ці ўзвышшам, ці ў безданях шэрых Адзін для нас сьвеціць загад: "Наперад, заўсёды наперад, Туды, дзе імгліць далягляд!"
    Гэтыя радкі маглі б па-праву стаць маніфестам-дэвізам згаданай літаратурнай суполкі. 3 нумара ў нумар часопіс "Наперад!" пачынае змяшчаць усё больш літаратурных матэрыялаў, павышаецца іх мастацкі ўзровень. Найбольш актыўнымі аўтарамі "Дванаццаткі" былі літаратары-дэбютанты: Паўлюк Вазёрны (у №8 "Наперад!" апублікаваў яго апавяданне "Ён дайшоў", у №№9-15 аповесць "Нявольнік няпраўды", у №18 апавяданне "Няміга"), у №7 пад іншым псеўданімам (Уладзімер Немановіч) апублікавана яго апавяданне "Андрэй" (пра нацыянальную партызаншчыну), у №№12, 13 апавяданне "Сын", Сяргей Ясень (выступаў як паэт), а таксама Аўген Кавалеўскі (у № 19 змешчана яго навэла "Першы подых", у №21 апавяданне "Калека").
    У 1949 годзе, выдаўшы 23 нумары часопіса (невысокай рататарнай якасці друку), большасць сяброў " Дванаццаткі" падалася з Англіі на вучобу ў Бельгію. Наступны 24-ы нумар часопіса (ужо ў годным друкарскім афармленні) з'явіўся ў студзені 1953 года. "Аднаўляючы выданьне “Наперад!”,гаварылася ў артыкуле “Да нашых чытачоў”, якім адкрываўся нумар,ня трэба хіба пісаць шмат аб ягоным характары ды ідэалёгіі. Ддя гэтага хопіць
    перагарнуць колькі старых нумароў. Жыць для Бацькаўшчыны, змагацца за Яе, а калі трэба, дык і памерці гэта дэвіз ня толькі наш. Гэтым сьвятым запаветам жыве ўся наша моладзь, люстэркам якое і ймкнецца быць “Наперад!”". "Часопіс беларускай моладзі" быў ахвярным выданнем, якое выходзіла ў свет толькі дзякуючы сяброўскім і нешматлікім фундатарскім складкам, але заставалася адкрытым, імкнулася стаць трыбунай усіх маладых літаратурных сілаў беларускага замежжа. "Мы спадзяёмся, што “Наперад!” будзе запраўдным асяродкам і голасам маладых",— было пазначана ва ўжо цытаваным артыкуле. Аднак у 1953 годзе з'явілася толькі тры нумары часопіса, пасля чаго яго выданне спынілася.
    У 1971 годзе ў Лондане адкрылася Беларуская бібліятэкамузей імя Ф.Скарыны (якая мае багаты беларускі кнігазбор: Скарынаўскую "Біблію", экземпляры "Статута Вялікага княства Літоўскага" 1588 года і іншыя рэдкія выданні, а таксама шматлікую эмігранцкую перыёдыку). У 50-70-х гадах у Англіі выходзілі беларускія грамадска-літаратурныя і рэлігійныя часопісы ("На Шляху", "Аб'яднаньне", "Божым Шляхам" і інш.).
    Францыі хваля беларускай эміграцыі дасягнула яшчэ напрыканцы 20-х гадоў. У 30-х гадах у Парыжы выходзіў беларускі часопіс "Рэха", а з 1945 па 1947-мы газета "Беларускія Навіны", якая патрапляла і да беларусаў Англіі і Нямеччыны. Літаратурныя тэксты змяшчалі таксама часопісы "Моладзь" (выдаваўся ў 1948-1954 гадах, выйшла 32 нумары) і "Божым Шляхам" (Парыж-Лондан, 1947-1980 гады, выйшаў 151 нумар) і некаторыя іншыя выданні.
    Дзейнасць беларусаў у Польшчы пачала выяўляцца яшчэ падчас першай сусветнай вайны. У 1919 годзе ў Варшаве арганізаваліся Беларускі камітэт і Польска-беларускае таварыства адно з першых беларускіх нацыянальных аб'яднанняў у Польшчы (доўгі час у ім працавалі беларускія навукоўцы і літаратары; Б.Тарашкевіч, Р.Зямкевіч, Г.Леўчык і інш.). У 20-х гадах у Bap-