Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
233Цыт. па: ARCHE 1999№2С.23. (Далей цытаты падаюцца па гэтым
выданні з пазнакай у тэксце старонкі.)
жваньнем небарачкі" (якая глынула спірта) (с.27.); "толькі адбегшыся на бясьпечную дыстанцыю, адкрыў адтуль свой. сабачы агонь на крыўдзіцеля" (с.37). Характэрнае для "Трывогі" пры апісанні адмоўных персанажаў і знарочыстая стылістычная неадпаведнасць, адмысловая неахайнасць: "Усе пачалі інтэнсыўна закусваць, але гаворка, ажыўленая паглынутымі ўжо градусамі, не перасьціхала, разьбіўшыся толькі на суседзкія групкі" (с.ЗО).
Ант.Адамовіч выявіў сябе майстрам іранічнага партрэта (прыклад апісанне сакратара гаркама Цімафеіча). Багацце смехавых адценняў (сатыра, гумар, іронія, сарказм, насмешка, жарт, пародыя, анекдатычнасць) ператварыла аповесць у страсны антытаталітарны выкрывальніцкі твор, твор, сатырычнасць якога спалучана і з лірычнасцю (гісторыя кахання Казіміра), і з трагедыйнасцю: гіне апошняя надзея Казіміра на шчаслівую прышласць (дзяўчына Надзея "абмяняла" яго на "высокага маладога хлапца ў вайсковым" (с.38)), урэшце, гінуць і дзед Ахрэм, і Валя, і сам Казімір: за тое, што нібыта падавалі ворагу сігналы з "каланчы", іх абвінавацілі ў шпіянажы і кінулі ў лёхі гарадскога НКУС. Пасля любошчаў з Валяй Геаргадзе страляе ёй у патыліцу. Ён жа забівае і Ахрэма з Казімірам.
"Трывога" адметны твор ва ўсёй беларускай прозе 40-х гадоў і ў ідэйна-зместавым плане. У часопісе "ARCHE" перад публікацыяй "Трывогі" ўкладальнікі мусілі зазначыць: аповесць не
свабодна ад ідэалагічных знакаў свайго часу"234. Аднак у "Трывозе", думаецца, якраз больш мастацкасці, чым ідэалагізаванасці. "Трывога" гэта і неспакой за будучыню Беларусі, і шчырая песня-плач пра знішчаных яе сыноў і дачок, і абвінаваўчая прамова супраць іхніх ворагаў-катаў. Да падобнага выкрывальніцкага пафасу беларуская проза метраполіі зможа ўзняцца толькі ў 60-90-х гадах.
234ARCHE.1999,№2,С.7.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Проза беларускай эміграцыі ўваходзіць, хоць і запознена, у агульнанацыянальны літаратурны кантэкст як яго адметная і арганічная частка, дапаўняе і шмат у чым пашырае яго ідэйнапраблемныя, тэматычныя, вобразна-выяўленчыя і жанравыя абсягі. Толькі пасля ўвядзення творчасці нашай эміграцыі ў адзін агульнанацыянальны кантэкст беларускую літаратуру XX стагоддзя можна ўспрымаць як цэласны гісторыка-культурны перыяд у развіцці нашага мастацтва, бо ў ёй, прозе эміграцыі, найперш атрымоўвалі працяг тыя літаратурна-эстэтычныя канцэпцыі і жанрава-стылёвыя накірункі, якія патрапілі пад вынішчэнне, забарону ці ідэйны дыктат-спрашчэнства ў літаратуры савецкай (узвышэнская плынь, гістарычная, сатырычная, мемуарна-аўтабіяграфічная проза).
Беларуская эмігранцкая творчасць вызначальная з'ява нашай літаратуры ўсяго XX стагоддзя, а не адно пасляваеннага перыяду 40-70-х, як доўгі час не без ідэалагічных установак савецкага кіраўніцтва сцвярджалася беларускім літаратуразнаўствам. Прычынамі пашыранасці культурна-мастацкага эмігранцтва на ўсё стагоддзе сталі найперш прычыны грамадска-палітычныя: пакручастасць і неспрыяльнасць шляхоў нацыянальнага адраджэння і беларускай дзяржаватворчасці, усталяванне на Беларусі таталітарнага антынацыянальнага рэжыму, адсутнасць свабоды слова, вынішчэнне ўсялякага іншадумства. Сведчаннем неперарыўнасці нашай эмігранцкай прозы ў стагоддзевым перыядзе бачыцца найперш творчасць В.Ластоўскага, В.Вальтара, Ф.Аляхновіча, Ант. Адамовіча, Л.Савёнка-Крывічаніна, У.Сядуры, М.Цэлеша, Ю.Віцьбіча, М.Сяднёва, К.Акулы, а таксама актыўны літаратурна-грамадскі і выдавецкі рух на эміграцыі напрыканцы 10-х і ў 20-я гады (Літва, Латвія, Чэхія, Польшча), а таксама ў гадах 40-х і ў другой палове XX стагоддзя (Нямеччына, ЗША, Канада, Аўстралія, Англія, Францыя).
Літаратура беларускай эміграцыі XX стагоддзя пафасам і праблемна-тэматычным аспектам давала жыццятворныя імпульсы агульнанацыянальнаму адраджэнскаму руху; сваім раскрыццём нацыянальнай ідэі, нацыянальнага характару і менталітэту, духоўных ідэалаў і духоўнага вобліку беларуса, адлюстраваннем вызначальных архетыповых катэгорый яна спрыяла маштабнаму ўвасабленню мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця.
Празаікі беларускага замежжа ў сваіх творчых метадах і прыёмах не выходзілі за агульнанацыянальныя межы, пісалі (хоць і ўдалечыні ад Бацькаўшчыны) супольны кантэкст беларускай літаратуры, бо амаль усе і творцы першай паловы XX стагоддзя (В.Ластоўскі, Ф.Аляхновіч, В.Вальтар), і пісьменнікі паваеннай эміграцыі (Ант.Адамовіч, Н.Арсеннева, Ю.Віцьбіч, М.Сяднёў, М.Цэлеш, Л.Савёнак) дэбютавалі яшчэ ў Беларусі-метраполіі і там пачалі фармавацца як мастакі слова. Гэта, безумоўна, сведчыць пра трывалы ідэйна-мастацкі і стылёвы кансерватызм нашай літаратуры. Як выключэнне творчасць Я.Юхнаўца, авангарднага літаратара, чые творы (вершы, зацемкі, навелы, апавяданні, драматычныя нарысы, паэтычныя запісы прозай, аповесцьуспаміны) узрасталі найперш з ідэй і традыцый заходняга мастацтва, станавіліся своеасаблівым суплётам літаратурнага, эстэтычнага і філасофскага, убіраючы ў сябе экзістэнцыяльную засяроджанасць, адзнакі экспрэсіянізму, сюррэалізму, фальклорнага прымітывізму, прынцыпы іншых літаратурных школ, плыняў і стыляў, распрацоўвалі свой творчы метад асацыізму.
Разнапланавая проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя відавочна развівалася ў трох асноўных тэматычных і жанрава-стылёвых накірунках: гістарычным, мемуарна-аўтабіяграфічным і сатырычным.
Гістарычная проза стала найбольш характэрным і арганічным сродкам мастацкага ўвасаблення мадэлі нацыянальнага быцця, пра што сведчыць багаты вопыт еўрапейскай гістарычнай літара-
туры (творы Г.Сянкевіча, А.Ірасэка, А.Шэноа, І.Вазава і інш.) і у прыватнасці проза беларускага замежжа.
Адраджэнска-нацыянальная праблематыка была вызначальнай у прозе В.Ластоўскага першай паловы 20-х гадоў (аповесць “Лабірынты”, апавяданні цыкла “3 мінуўшчыны”). Ідэя Крывіі, распрацаваная пісьменнікам у эмігранцкі перыяд, бачыцца канцэптуальна абгрунтаванай трансфармацыяй-выяўленнем у літаратуры беларускай нацыянальнай ідэі, новым і трывалым падмуркам мадэлі нацыянальнага быцця (у параўнанні, да прыкладу, з “ліцвінізмам” творцаў XIX стагоддзя філаматаў і філарэтаў, якія патэнтавалі адно своеасаблівую мутацыю старабеларускасці і нацыянальнай ідэі.
Значным дасягненнем нацыянальнай гістарычнай прозы бачыцца раман Уладзіміра Случанскага “Драбы”, дзе ў гістарычнай перспектыве змадэляваны сімвал духоўнага і дзяржаўнага быцця-ўладкавання Літвы-Беларусі у гарманічным суплёце міфалагічнага, язычніцкага і хрысціянскага лёсапачаткаў. Жывапісны гістарычны каларыт, прыгодніцкая фабула, рамантычныя элементы ў сюжэце і канцэпцыі герояў, камічныя і іранічныя элементы родняць раман “Драбы” з раманамі вальтэрскотаўскага тыпу, у паэтыку якіх, аднак, беларускім аўтарам прыўносіцца і натуралістычная эстэтыка, алюзіі з нацыянальнага фальклору і старабеларускай літаратуры. Сінтэзуючы ў сваім творы набыткі замежнай і айчыннай гістарычнай прозы, У.Случанскі змог, хоць часткай і пункцірна, вымаляваць нацыянальную канцэпцыю беларускай гісторыі.
Паказальны ў названым аспекце і творчы шлях Юркі Віцьбіча як пераадоленне дагматыкі сацрэалізму, “гісторыка-рэвалюцыйнай” прозы пры стварэнні аповесцяў і нарысаў пра мінулае Бацькаўшчыны (аповесці “Арцыбіскуп і смерд”, “Лшоно Габоо Бійрушалайм”, паасобныя нарысы-эсэ (“Каб я каршуком радзіўся...”, “Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман”)).
Найбольш пашырана ў творчасці беларускай эмігранцыі мемуарна-аўтабіяграфічная і блізкая ёй па тэматычным і жанравых аспектах проза, якая стала і кампенсацыяй за адсутнасць па
аб'ектыўных прычынах гістарычнай мастацкай літаратуры, і вынікам экзістэнцыйна-псіхалагічных пошукаў аўтараў-выгнанцаў. Пашырэнне мемуарна-аўтабіяграфічнай прозы як адно з вызначальных асаблівасцяў развіцця беларускай літаратуры XX стагоддзя упершыню відочна выявілася ў творчасці нашай эміграцыі 20-х і канца 40-60-х гадоў. Адметнай бачыцца ў агульнаеўрапейскім кантэксце “ўспамінная хроніка” Францішка Аляхновіча (у прыватнасці, аповесць “У капцюрох ГПУ”), якую ў 30-х гадах пераклалі на многія мовы свету і якая ў суседніх з Беларуссю краінах мела вялікі розгалас. Архетыповая катэгорыя чалавечага і дзяржаўнага шляху атрымала грунтоўнае філасофскае выяўленне ў рамане Віктара Вальтара “Роджаныя пад Сатурнам” і раманах Уладзіміра Сядуры “Вялікія дарогі”, Кастуся Акулы “Змагарныя дарогі” і Аўгена Калубовіча “На крыжовай дарозе”. Філасофскае і біблейскае гучанне мае асэнсаванне асабістага лёсу ў раманах Масея Сяднёва “Раман Корзюк” і “I той дзень надыйшоў”. Панарамнае выяўленне нацыянальнага менталітэту ў знакавых перыядах беларускай гісторыі вызначальнае для трылогіі К.Акулы “Гараватка”.
Дэталёвымі летапісамі лёсавай трагедыі беларускай моладзі і сялянства ў перыяд бальшавіцка-сталінскага генацыду сталі лепшыя апавяданні Міколы Цэлеша і Аляксандры Саковіч. Гнеўным абвінавачваннем таталітарызму прасякнута і аповесць М.Цэлеша “Загібельскі летапіс”.
Прайшоўшы выпрабаванні на мастацкую і грамадзянскую праўду, мемуарна-біяграфічная проза беларускай эміграцыі, узбагачаючыся агульначалавечымі філасофскімі праблемамі і біблейска-хрысціянскімі ідэаламі, схілялася да выразнай лірычнасці, эсэістычнага і навэлістычнага гучання, рабілася значнай і адметнай старонкай нацыянальнай літаратуры.
Канцэпцыя своеасаблівай псеўдамадэлі нацыянальнага быцця распрацоўвалася ў сатырычнай прозе беларускай эміграцыі (творы Л.Савёнка-Крывічаніна, Ант.Адамовіча), дзе праз адмаўленне таталітарнага ладу перадавалася сваё разуменне ідэалаў духоў-
нага і сацыяльнага ўладкавання. Сатырычная проза эміграцыі, адлюстраваўшы традыцыі “нашаніўскай” прозы, стала творчым працягам сатырычнай узвышаўскай творчасці К.Чорнага і, найперш, А.Мрыя, пра што сведчаць адметнасці паэтыкі, жанравастылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці аповесцяў Л.СавёнкаКрывічаніна “Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава” і Ант.Адамовіча “Трывога”. У названых творах багатая палітра смехавых адценняў, іх сатырычнасць спалучана з праявамі лірычнасці і трагічнасці; яны выява мастацкага пратэсту супраць вар'яцтва таталітарызму і дзяржаўнай несвабоды. Сродкамі сатыры Л.Савёнак-Крывічанін і Ант.Адамовіч, гратэскна капіруючы рэчаіснасць, стварылі мадэль грамадства дэфармаванага, “перакуленага”.