• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    Частыя ў творах Л.Савёнка і А.Мрыя і зместавыя супадзенні. Мрыеўская "кабыла зусім не хацела разумець бацькавай крыўды і здзіўлена пазірала на слаба каардынаваныя рухі свайго гаспадара і яго палітычна нявытрыманую тактыку",нібыта сказ з фельетона Л.Савёнка "У абарону Буланага"218. У "Запісках Самсона Самасуя", як і ў фельетоне "У абарону Буланага", "крайнімі"вінаватымі робяцца каровы (што высвечвае разумовы ўзровень "калгасных" людзей): "Мы думаем аслухных штрафаваць і першы
    209Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...— Нью-Ёрк, 1998 C.31
    210Тамсама.-С.П7.
    2ІІТамсамаC.118.
    212Тамсама.
    213Т амсама.С. 126.
    2І4ТамсамаC.132.
    215Мрый А. Творы Мн„ 1993.C.81.
    2І6Тамсама C.114.
    2І7ЛіМ — 1988.-29 красавіка.-С.4.
    218Мрый А. Творы,Мн„ 1993,С.32.
    раз браць у каровы 1 р., другі раз 2 р. і трэці 3 р."219. Зазначым, што і "У абарону Буланага", і "Запіскі Самсона Самасуя" пісаліся ў адзін час і былі надрукаваны ў 1929 годзе.
    "Калі Мрыеўскі герой "самавысуванец", дык Савёнкаўскі зусім наадварот, ён хутчэй "самазасуванец",сцвярджае Л.Юрэвіч , канстатуючы адрозненне творау. Але, думаецца, у гэтым хаваецца арыгінальнае супадзенне, своеасаблівы дадатак: Самсон Самасуй герой-саветыкус другой паловы 20-х гадоў, актыўна "самавысуваецца" на вышэйшыя, як бы ён сказаў, "эшалоны" грамадства: імкнецца кіраваць і быць навідавоку; герой жа Л.Савёнка Іван Іванавіч Чужанінаў гэта той жа Самсон Самасуй у старасці: змікіціўшы, што "высуванні" да нічога добрага не прыводзяць, "абабіты" "разборкамі" і рэпрэсіямі 30-х гадоў, на пачатку 40-х ён прытрымліваецца іншай тактыкі: "Абы ціха".
    Галоўнае ж падабенства паміж прозай Л.Савёнка і А.Мрыя заключаецца ў іх мастацкай "школе", літаратурным метадзе "сатырычнага рэалізму" канца 20-х гадоў, найбольш яркімі ўзорамі якога лічацца раманы Ільі Ільфа і Яўгенія Пятрова. У падобную літаратурную "школу", у традыцыях якой былі гульня, містыфікацыя, пародыя, анекдатычнасць, уваходзілі многія рускія пісьменнікі паэты і эсэісты: Багрыцкі, Катаеў, Алеша, Бабель, Шышова. Іх "школу" называлі паўднёварускай ці, "з падачы" В.Катаева, леванційскай. Сувязі яе з прадстаўнікамі беларускай літаратуры не толькі "тэарэтычныя". Сённяшнія архіўныя росшукі (Ільі Куркова і іншых) дазваляюць упэўнена сцвярджаць, што факталагічнай асновай "Двенадцатн стульев" (раман пачаў друкавацца ў студзені 1928 года) сталі найперш "беларускія" падзеі. Болыпасць спецыялістаў-літаратуразнаўцаў пагаджаюцца, што імя і знешнасць Астапа Бэндэра "запазычана" ў адэсіта Восіпа (Астапа) Шоры, супрацоўніка крымінальнага росшуку і частага госця студыі "Калектыў паэтаў", дзе з ім і пазнаёміліся будучыя аўтары "Двенадцатн стульев". Але падвойнікамі Бэндэра былі і іншыя "камбінатары", адзін з якіх "гастраліраваў" на Беларусі, выдаючы сябе за старшыню ЦВК Узбекскай ССР Файзулу
    2І9ТамсамаС.39.
    220Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...Нью-Ёрк, 1998 C.21.
    Хаджаева, якога нібыта абрабавалі па дарозе з Крыма ў Маскву. У прыёмнай Аляксандра Чарвякова ён паказаў даведку за подпісам старшыні ЦВК Крымскай рэспублікі т.Ібрагімава (не выпадкова, пэўна, і імя па бацьку Бэндэра Ібрагімавіч). Дакументальна засведчана, што ў Менску госцю пазычылі 500 рублёў. "Пагарэў" жа ўсходні камбінатар у Гомелі. Першай пра яго "дзейнасць" паведаміла 9 жніўня 1925 года ў сваім рэпартажы "Аферыст у ролі старшыні ЦВК" "Палеская праўда", затым былі і іншыя публікацыі нават у цэнтральнай "Правде" 1 кастрычніка 1925 года. "От Мннска до Берннгова пролнва <.„> входят в нсполкомы, высажнваются на станцнонные платформы н озабоченно катят на нзвозчнках родственннкн велнкнх людей. <.„> Дел у ннх много",пішуць аўтары "Залатога цяляці"221. А на канферэнцыі "сыноў лейтэнанта Шмідта" ў маскоўскім тракціры ля Сухаравай вежы, на якой вырашылі "разбіць" увесь Саюз Рэспублік на "эксплуатацыйныя участкі", "прн слове "Бобруйск" собранне болезненно застонало. Все соглашалнсь ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск счнтался прекрасным, высококультурным местом"222.
    Бэндэрамі "раённых" маштабаў былі і Самсон Самасуй, і Іван Чужанінаў. А найболып каларытным і відочным папярэднікам Астапа Бэндэра трэба лічыць Вільяма Джэпкінга з надрукаванага яшчэ ў 1924 годзе апавядання А.Мрыя "Прафесар акультных навук" "першакамбінатара", які са сваёй "сакратаркай" прыехаў у павятовы горад К. нібата па "плане" "Залатога цяляці": высадзіўся на станцыйнай платформе, заклапочана прыкаціў на фурманцы і зайшоў у выканкам, дзе атрымаў у сакратара выканкама і "ўкома" (які кіраваў павятовай культасветнай прапагандай) дазволы на "культпрацу" і пачаў праводзіць "сеансы" тэлепатыі, магіі, гіпнозу і спірытызму, збіраючы з гараджан вялікія сумы грошай. Нібыта і не "сын Лейтэнанта Шмідта", а брат "прафесара" Джэпкінга (які прыехаў з "трушчоб Індыі", а насамрэч "грамадзяніна Чартапханску"), Астап Бэндэр з падобным імпэтам пачне збіраць грошы з сяброў "Саюза мяча і арала" і "зацюканых" жыхароў Вялікіх Васюкоў.
    221йльф Н., Петров Е. Золотой теленок Рнга, 1991С.305.
    222Тамсама,С.307.
    Нельга не адзначыць агульнае падабенства стылёвых прынцыпаў у творах згаданых аўтараў і не правесці тыпалагічныя паралелі паміж героем апавядання Л.Савёнка "Як я арганізаваўся" і героямі А.Мрыя (адказваючы на пытанне анкеты пра сваю прасвету, страхагент з "Запісак Самсона Самасуя" піша: "Электрычнасці няма, выключна газай"223), а таксама правесці паралелі паміж героямі-"паэтамі" Л.Савёнка (апавяданні "Як я арганізаваўся" і "3 лірай насустрач (Кансультацыя для вершапісцаў)") ды "паэтам" Нікіфарам Ляпісам-Трубяцкім з "Двенадцатн стульев". Усе яны нібыта сябры аднаго і таго ж агульнасаюзнага "літаратурнага альянса КАССА". Прозу Л.Савёнка і Ант.Адамовіча збліжае з мрыеўскай (калі браць пад увагу не толькі адзін фармальны бок іх твораў) узвышэнне ад факта адзінкавага да абагуленага, родніць схільнасць да разгорнутай, маштабнай сацыяльнай сатыры. Іх творы набліжаліся да антыўтопій з іх функцыяй прароцтва і папярэджвання: у нашым выпадку папярэджвання маштабнага катастрафізму таталітаршчыны.
    У згаданых творах Л.Савёнка выяўляецца, як адзначаў Л.Юрэвіч ва ўступным артыкуле да ўкладзенага зборніка твораў пісьменніка "Беларусізацыя пад мастацкі метад фантастычнага рэалізму: "Сутнасць метаду у паказе рэальнай жыццёвай паўсядзённай з'явы ў нечаканым, фантасмагарычным ракурсе. Прытым, фантастычнасць літаральна пранізваецца рэальнымі побытавымі • ••	u	V»	224
    дэталямг слушна зауважыу даследчык .
    Як вядома, "фантастычны рэалізм" стаў адной з перспектыўных тэндэнцый рускай літаратуры. "Фантастычным рэалізмам" называў сваю творчасць Ф.Дастаеўскі, у яго рэчышчы ўзніклі аповесці і раманы Я.Замяціна, М.Булгакава, А.Платонава і іншых пісьменнікаў. 3 творамі А.Мрыя, Л.Савёнка і Ант. Адамовіча і беларуская літаратура засведчыла сваю моц ў сатырычнамастацкім адлюстраванні адмоўнага і непрымальнага ў жыцці грамадства. Толькі каб пазбегнуць пэўнай "аксюмаранасці" ў характарыстыцы падобнага беларускага мастацкага метаду, больш
    3Мрый А. Творы.Мн., 1993 C.112.
    224Юрэвіч Л. Лявон Савёнак Свэн Крывічанін // Беларусізацыя пад №... Нью-Ёрк, 1998,C.19.
    мэтазгодна і правільна, думаецца, было б казаць не пра фантастычны рэалізм, а пра фантасмагарычны. Фантасмагорыя (тыя вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане і якія ўсё ж мусяць лічыцца "рэальнасцю") часта замяняла савецкаму грамадству 20-40-х гадоў таксама нездароваму рэчаіснасць-рэальнасць. Прызма фантасмагорыі дазволіла Л.Савёнку больш рэльефна і каларытна перадаць абсурднасць савецкай рэчаіснасці канца 20-х гадоў, актыўным і непасрэдным відаводцам-"летапісцам" якой давялося стаць пісьменніку.
    Фантасмагарычны рэалізм, думаецца, шырэй азначэння "мастацкага метада". Ён адзін з адлюстраванняў-складнікаў сатыры наогул. Аднак у літаратуразнаўчых канцэпцыях і ў тэорыі літаратуры адзінай думкі няма і наконт класіфікацыі самой сатыры. Яскрава вылучаюцца тры асноўныя погляды: сатыра як жанр, сатыра як род літаратуры (А.Макаран) і сатыра як від пафасу (Г.Паспелаў). Адным жа з метадаў фантасмагарычнага рэалізму, які быў ахарактарызаваны яшчэ сябрамі "Узвышша" (А.Бабарэкам) і які актыўна выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці і пісьменнікі-эмігранты (сярод іх і "ўзвышавец" Ант.Адамовіч), стаў метад "натураграфічнага зашыфроўвання". Гэтым метадам, як сцвярджалі "ўзвышаўцы", пісаліся, да прыкладу, "Салавей" і "Язэп Крушынскі" З.Бядулі, яго працягвалі распрацоўваць і беларускія празаікі-эмігранты. "Метад гэты, вынайдзены ў абставінах савецкага гвалту над свабодай друку, быў вельмі зручны і пад зусім такім самым у прынцыпе таталітарным ціскам нямецка-гітлераўскім. <...> Лёгка было зашыфроўваць спісваных проста з натуры герояў "герэнфольку" пад зусім ідэнтычных ім псіхала-гічна камуністаў, "актывістаў", камісараў"224.
    Асноўныя стылістычныя дамінанты фантасмагарычнага рэалізма Л.Савёнка праявіліся ўжо ў першым зборніку "Чароўная іголка", дзе апавядальнік нібыта дыстанцыраваўся ад сваіх герояў, трымаўся "збоку". Часта Л.Савёнак "карнавалізаваў" падзеі і герояў, сплятаў у творы рознастылёвае вязьмо-камбінацыю, чым зрэдчас здзіўляў і нават шакіраваў чытача. Разнапланавы і лексічны пласт ягоных твораў ад найсакавітых літаратурных і
    224Гл.: ARCHE.1999.-№2.-С.7.
    народна-дыялектычных узораў да свядомага парадзіравання афіцыёзнай мовы газетных і аратарскіх штампаў-калек (т.зв. прыём стылістычнага зніжэння), да "мовы масаў". Такая мова, пісаў Л.Юрэвіч, "гучыць дысанансам з народнай мовай асобных герояў"226.
    "Упаэтычніваюць" "Восеньскія настроі..." рэфрэны-паўторы пасля кожнага запіса: "Дзе гэта калі хто бачыў?", якія напрыканцы паступова "ўсякаюцца"-карацеюць да "Дзе гэта калі хто?", "Дзе гэта калі?", "Дзе гэта?" і "Дзе?"
    У фантасмагарычным флёры, да прыкладу, апісаны ў апавяданні "У абарону Буланага" суд народнага следчага Каваленкі з... канём Буланым за тое, што ён адвёз яго не ў тую вёску, даставіў назад не ў час, а па дарозе яшчэ згубіў ягоны партфель і шапку (нарследчы Каваленка напіўся і толькі на другі дзень змог дабрацца дадому): "Буланы <.„> усё ж ткі сам прыйшоў... A т.Каваленка?.. "апраўдваюць" Буланага.Тое, што ляжала на каламажцы без шапкі, парт^елю й без голасу, нельга было назваць народным следчым"“ . Адметнасцю і гэтага твора стала стылістычная і моўная "дыфузнасць". Апісанне каня зроблена па тагачасным шаблоне характарыстык з "дамешкам" аўтарскіх апісанняў: "Буланы, судзячы па водгуках усіх ведаючых яго,конь зусім благанадзейны, спакойны й ня брыкаецца. <...> У дыскусію ён не ўступаў... А ў апазіцыі не быў..."228; "Каваленка і Буланы не вытрымалі лініі" . Ці яшчэ адзін выпіс: "Конь Буланы й народны следчы Каваленка ў лета ад Рэвалюцыі 9-е, верасня месяца такога та дня пайшлі разам у вёску Вішанькі". Здаецца простае "перакручанае" на новы лад старадаўняе клішэ абазначэння часу, але ў фельетоне яно становіцца ўжо сімвалічнай фігурай.