Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Hi бацьку, ні сыну з краіны-пасткі — аніяк не збегчы. Пераходзяць заходнюю мяжу, ды Раман адразу ж назад, на "Беларусь",
177Чнквнн Я. Путь к себе // Нёман,2001 №3.
просіцца і вяртаецца, а Савосту НКУС пасля вераснёўскага "ўз'яднання" 1939 года прывозіць "дамоў" у менскую турму.
У "Рамане Корзюку" ёсць і яшчэ адно параўнанне савецкага "архіпелагу ГУЛАГ", безвыходнага замку-пасткі з падводнай лодкай, пакінуць якую аніяк немагчыма, апроч як памерці. Адной з каютаў гэтае пачварнае лодкі бачыцца аўтару "габінет" у будынку НКУС: "Уражала ягоная поўная ізаляванасьць, здавалася, што ён кругом быў абабіты тоўстым лямцам, які нічога не прапускаў: ні крокаў, ні голасу. Што б хто ні гаварыў усё глуха, і стваралася ўражаньне, быццам вы знаходзіцеся ў каюце падводнай лодкі, на якую цісьне страшэнная тоўшча вады, і ад гэтага ціску ў вас баліць галава"178. I плысці гэтая лодка смерці самохаць не можа, бо яе капітан у Маскве. "Памятайма словы Сталіна,гаворыць "боцман" Бэрман (начальнік НКУС Беларусі).Калі мінскае НКВД спіць, яго разбудзіць маскоўскае".
Удала, па-майстэрску, псіхалагічна заглыблена раскрыты ў рамане вобраз Валі Камоцкай, беларускай дзяўчыны-студэнткі, закаханай у Рамана і праз каханне сваё нявіннай ахвяры менскай "амерыканкі". "Раман напаткаўся ёй неспадзявана, адразу. Тры гады правучылася не дабачала яго, потым ён як-бы аднекуль зьявіўся, вырас і, жартаўлівы, нават абыякавы, знайшоў сабе месца ў ейнай душы. I цяпер яна нагэтулькі звыклася з ім, што нелыа было-б уявіць нейкі адыход ад яго Гэта яшчэ больш кідае яе да яго з такой пасьпешнасьцяй, з якой кідаецца пад хуткія колы дарога". Валя хоча ў жыцці сваім быць упэўненай, а дзеля гэтага ведаць усё наперад. Толькі ж ці можа такое стацца ў каханні?
Трагічным успрымаецца ў рамане і вобраз Генадзя Кандраценкі, чулага беларуса і сэксота, "падсадной качкі". "У двух скурах" мусіць жыць гэты чалавек. НКУС расшукала яго, сібірскага ссыльнага, засумавалага па Беларусі, і зноў вярнула на Радзіму каб зрабіць сваім памагатым і адным з актораў-марыянетак. I той згаджаецца выйсці на сцэну, і ў гульні сваёй (на мяжы са смерцю) імкнецца падыгрываць і Раману Корзюку, і ягонай сям'і (паслухай
І78Сяднёў М. Раман Корзюк-Мюнхен, 1985 С. 200.
напачатку Раман яго, з'едзь куды-небудзь "у Азію" мо і не зведаў бы сібірскага пекла).
А які характэрна-тыповы лёс "галоўнага стратэга й тэарэтыка па нацдэмаўшчыне", чалавека-зомбі Цімошкі, які паверыў у тое, што ягоная жонка польская шпіёнка, і больш таго вёў яе справу, судзіў і патрабаваў ейнага растрэлу? I такі псіхічна хворы службіст пачынае "раскручваць" справу аб нацдэмаўскай тэрарыстычнай арганізацыі! Праўда, недастаткова пераканаўчы, псіхалагічна неабгрунтаваны пратэст Цімошкі супраць самім жа створанай і заведзенай "машыны" (ягонае абуранае выступленне-рассакрэчванне чэкісцкіх планаў і метадаў на сходзе НКУС).
Сярод дзейсных герояў "Рамана Корзюка", якіх "стальная машына" імкнецца ператварыць у "вінцікаў" выдуманага "цэнтра" нацдэмаўскай "шпіёншчыны" Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Алесь Чарвякоў, Цішка Гартны, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, амаль усе, хто ацалеў пасля першых "хапуноў". Праўда, М.Сяднёў не ўсёчасна можа ўтрымліваць у сваіх руках сюжэтна-апавядальныя ніці. Раман пісаўся доўгі час амаль тры дзесяцігоддзі. Так і друкаваўся: напачатку ў часопісе "Конадні" першыя раздзелы, затым у газеце "Бацькаўшчына", а заканчэнне толькі ў асобным выданні. Гэтым і хочацца вытлумачыць такія зместавыя "нестыкоўкі", як пры абмалёўцы вобраза старшыні ЦВК Беларусі А.Чарвякова. Яшчэ ў турме Валя Камоцкая з артыкула ў газеце (якую знайшла ў прыбіральні) даведалася пра самагубства Чарвякова179, а праз некаторы час начальнік НКУС са сваім памочнікам Пушкіным плануе зрабіць першага "беларускага старасту" першым "загаворшчыкам" на адкрытым працэсесудзе ды маракуе, як атрымаць з Масквы дазвол на ягоны... арышт (Валя даўно ўжо вызвалілася з турмы)180.
М.Сяднёў з тых празаікаў, чый мастацкі почырк пазнаецца адразу. I найперш — увагай да дэталяў. Мастацкая дэталь у М.Сяднёва кідкая, запамінальная, нават паэтычная, як яшчэ неўрыфмаваная метафара. "Студэнтка <„.> яшчэ болей тулілася
179Тамсама C.184.
180ТамсамаС.232.
да яго, і, калматая, вісела на Раманавай руцэ, як кошык"181"дэкаратыўна", бо аніякага пачуцця да яе Раман не меў. Шаркевічанка, ступіўшы аднэю нагою ў страмяно, хутка, як сьцяг, узьнялася ўгору, падхопленая на рукі начзаставы"182. "Скрозь шчыліны ў перагародцы <„.> калола сьвятло і даставала Рамана, як штыхамі"1 .1 параўнанні: "Ноч, як абвугленая засланка" і пад.
Запамінальнымі атрымаліся ў "Рамане Корзюку" вобразныя апісанні, пададзеныя праз погляд чалавека пачуццёвага, эмацыйнага (апісанні Дома ўраду, універсітэцкага гарадка). А яшчэ, здараецца, голас празаіка быццам стоміцца, і тады нечакана новы раздзел пачынаецца ўзнёслым лірычным адступленнем, блізкім да верша ў прозе як, да прыкладу, раздзел 20-ты, што апісвае восеньскія вечары, прыгажэйшых ад якіх няма ў свеце,калі "халодна-звонкае паветра кружыць тваю галаву, і ты ступаеш, узвышаючыся і вырастаючы, быццам не датыкаешся да зямлі, радасны і прыемны сабе самому. Асьветлены знутра, ідзеш як на сустрэчу, яшчэ першую ў тваім жыцьці, нязнаную й незвычайную. Лёгкасьць і хараство..."184.
Напрыканцы, трэба адзначыць, "Раман Корзюк" зрабіўся абцяжараным залішняй публіцыстычнасцю, нават "газетнасцю". I ці не наноў "ужываўся" аўтар і ў твор свой, і ў герояў. "Сямнаццаць год ня браўся за яго, пакуль іншы наш вядомы літаратар не пераканаў мяне ў мэтазгоднасьці завяршыць твор"прызнаваўся ў прадмове да рамана М.Сяднёў. Ды ўсё ж зноў здолеў перасіліць у сабе публіцыста у "Эпілогу" забруіла-загучала лірычнабіяграфічная плынь. Рамана Корзкжа прывозяць з Сібіры ў Менск на "перагляд" справы, у турме яго застае вайна, палонных выводзяць як колісь і самога М.Сяднёва да Чэрвеня, дзе ноччу турэмная варта збягае, пакінуўшы іх на волі. 3 Раманам быў і яго аслабелы, нямоглы бацька.
"Раман Корзюк" напоўнены экзістэнцыйнымі, біблейскімі матывамі і асацыяцыямі. Яго героі раскрываюцца ў цяжкіх,
І81ТамсамаС.37.
182Тамсама С.80.
183Тамсама С.84.
І84Тамсама,C.144.
трагічных выпрабаваннях. У кожнага з іх свой судны дзень. "Ромусь, твой дзень прыйшоў. Ня бойся суда. Гэта будзе твой судны дзень..."185 гаворыць Раману Кандраценя.
Праўдзівая хроніка савецкіх рэпрэсій выпісана і ў другім рамане М.Сяднёва, які ўжо нават самой назвай лучыцца з "Раманам Корзюкам","I той дзень надыйшоў" (той жа біблейскі судны дзень, як наканаванасць, як немінучасць). У гэтым творы акцэнтуюцца тыя ж хрысціянская сімволіка і біблейскія матывы, што і ў першым рамане М.Сяднёва. Вывучаючы беларускую літаратуру ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў, У.Конан асобна вылучыў паэзію беларускай эміграцыі, у прыватнасці кнігу вершаў М.Сяднёва "Ачышчэнне агнём": "Паэт Масей Сяднёў у кніжцы вершаў "Ачышчэньне агнём" (1985) прадвызначыў <...> пераемнасць культуры самім загалоўкам свае кнігі: ачышчэнне вадою і агнём адбываецца і ў народным купальскім абрадзе, і ў хрышчэнні ў водах Іярданскіх, і полымем Святога Духа, які зышоў на апосталаў у дзень Сёмухі. <.„> "Ачышчэньне агнём" пачынаецца "Малітвай", дзе ёсць скрытыя алюзіі на евангельскі эпізод выпрабавання веры апостала Фамы (Ян 20:24—28)"'86.
Біблейскія матывы выяўляліся не толькі ў паэзіі М.Сяднёва: у яго прозе выразна адлюстравалася біблейска-апакаліптычная сімволіка суднага дня для Беларусі і беларускага народу. Экзістэнцыянальная праблема выбару, матыў пакутнага шляху на Галгофу цэнтральныя і вызначальныя ў раманах М.Сяднёва.
3 беларускай эмігранцкай прозы ў кантэксце біблейска-хрысціянскіх абсалютаў разам з творамі М.Сяднёва яскрава вылучаецца аповесць Антона Адамовіча "Трывога" (яе героі штодня ўзыходзяць на пажарную каланчу — як на ўмоўную Галгофу); з біблейскім адценнем успрымаецца і пашыраны ў большасці эмігранцкіх твораў вобраз дарогі-блуканняў як доўгага Маісеевага хаджэння да мэты-ідэалу (раманы "Вялікія дарогі"
185Тамсама.С.207.
І86Конан У. Беларуская літаратура ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў II Полымя,2000,№2,С.237.
У.Сядуры, "Змагарныя дарогі" К.Акулы, апавяданні Ант. Адамовіча, аповесць "Загібельскі летапіс" М.Цэлеша і інш.).
Раман "I той дзень надыйшоў" М.Сяднёва быў упершыню надрукаваны ў 1987 годзе ў ЗША, а затым быў апублікаваны ў кнізе выбранага М.Сяднёва "Патушаныя зоры" (Мінск, 1992). Гэта твор незвычайны не толькі закранутымі праблемамі, выглядае свежа і самавіта не толькі праз свае прыгодніцка-сюжэтныя калізіі, аўтабіяграфічную адкрытасць і драматычнасць. "I той дзень надыйшоў" раман пачуццёвы, узнёслы. Узнёсла-ўзвышаны запеў рамана ад яго галоўнага героя Міколы, студэнта менскага педтэхнікума, маладога паэта, чалавека акрыленага і летуценнага, героя выразнага аўтабіяграфічнага складу. Перавагу ў рамане "I той дзень надыйшоў" эмацыянальнага над рацыянальным адзначала і Л.Савік: “...калі “Раман Корзюк” пераважна тварэнне халоднага розуму і разваг, to “I той дзень надыйшоў” найперш тварэнне сэрца, душы, эмоцый”187.
Кампазіцыйна раман “I той дзень надыйшоў” падзяляецца на тры часткі: Мікола на летніх вакацыях у роднай вёсцы Мокрае (роднай і самому аўтару); лёс Міколавых бацькоў пасля высылкі сына-"нацдэма" ў Сібір; вызваленне Міколы з бальшавіцкага палону і палон "лёсавы" (паміж партызанамі і немцамі ён і ні свой, і ні чужы). Пачатак і заканчэнне рамана перададзены як успаміны, пачуцці і роздумы самога галоўнага героя асобы шчырай, пакутнай і трагічнай. Урэшце, паўторымся, аўтабіяграфічнай. Праз гэта "I той дзень надыйшоў" твор, да ўсяго, спавядальнапраўдзівы, нават эпіграф да яго паказальны з паэмы Міколы Гусоўскага: "Мала карысці ад слоў, веры каторым няма".
Праўдзівасць перакрыжоўваецца са шчырай спавядальнасцю, найбольш яркай у шматлікіх "унутраных" маналогах галоўнага героя ("плынь свядомасці"). "Я хацеў жыць бесклапотна. Хацеў жыць тым узвышаным пачуцьцём, што акрыляла мяне, той радасьцяй быцьця, што штурхала мяне на нейкі ўчынак..." летуцеў
І87Савік Л. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Полымя 1996,№12С.295.
Мікола’88, а рэаліі гэтага быцця складваліся не так акрыленарадасна: у родную вёску да яго прыязджае "ўпаўнаважаны".