• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    У 30-х гадах М.Цэлеш змог выдаць пяць (!) невялікіх зборнікаў апавяданняў, якімі, як пісаў пазней, быў вельмі незадаволены. У 1931-м выйшла кніга "Апавяданні паляўнічага", у 1932-м "Са стрэльбай і сабакам", у 1935-м аповесць "Курылка (Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы)", прысвечаная пляменнікам Людзіку і Толю,на аповесць з'явіліся ўхвальныя рэцэнзіі С.Куніцкага (у "Полымі Рэвалюцыі") і С.Шуцікевіча (у "ЛіМе"). У зборніках апавяданняў 1931 і 1932 гадоў праяўляўся, безумоўна, уплыў "Запісак паляўнічага" І.Тургенева. Гэта былі пераважна расповеды пра запамінальныя эпізоды з жыцця паляўнічых (апавяданне "Воўчым следам"), каларытныя апісанні беларускіх пейзажаў у розныя поры года, якія падкупляюць замілаваннем да роднай прыроды, пафасам шчаслівага жыцця на роднай зямлі.
    Аповесць "Курылка (Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы)", напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле (ахоплівае перыяд маленства і вучобы аўтара ў царкоўна-прыходскай школе, якая знаходзілася далёка ад бацькоўскай хаты), пакідае і сёння добрае ўражанне. Аўтар выявіў выключнае веданне дзіцячай псіхалогіі, выдатна выпісаў атмасферу 10-х гадоў, што панавала на ўскрайках тагачаснай расійскай імперыі, стварыў шэраг рэалістычназапамінальных характараў: настаўнікаў і вучняў. Пранікнёна і псіхалагічна дасканала абмаляваны галоўны герой аповесці вясковы падлетак, на долю якога выпала шмат бядоты, выпрабаванняў і простых жыццёвых радасцяў. Аповесць крыху нетыповая для агульнага жанрава-стылёвага рэчышча беларускай прозы сярэдзіны 30-х гадоў, адметная нешаблоннасцю, засяроджаннем у
    І66Цэлеш М. Аўтабіяграфія (Людзі, факты, падзеі). Асабісты архіў аўтара. (Машынапіс.) С. 11.
    індывідуальны, прыватны свет героя-падлетка, сцвярджае каштоўнасць пэўнай асобы, а не аморфнай "масы".
    Пра сваё жыццё ў акупаваным Менску М.Цэлеш узгадваў у адным са спавядальных лістоў на Радзіму (захоўваюцца ў архіве аўтара). "Я не лічу сябе ў чым-небудзь павінным перад нашым народам, а тым больш асабіста перад Вамі,пісаў ён сваякам на Беларусь (у родную вёску Зазер'е).У час нямецкага наступу я ня меў ніякой магчымасьці рушыцца з Менску. Hi я адзін! Увесь Менск застаўся на мейсцы, нават сын сакратара ЦК КП(б)Б Панамарэнкі. Некаторыя, праўда, пазьней прабіраліся пехатой праз фронт, але што да мяне, дык я і гэтага ня мог зрабіць, бо на маёй адказнасьці было трое малых дзяцейСлаўцы ўсяго адзін месяц,і хворая жонка пасьля родаў. Хіба я меў права пакінуць іх на верную пагібель?"
    У тым жа лісце М.Цэлеш узгадвае і пра тое, як у першыя дні акупацыі Менска немцы сагналі мужчын у лагер і пачалі расстрэльваць. Цэлешу ўдалося цудам уратавацца. "Як і кожны сумленны <.„> грамадзянін, у час нямецкай акупацыі я рабіў, што мог,пісаў М.ЦэлешHe пайшоў да немцаў на працу. Наша кватэра на Дзяржынскага вуліцы (з Абутковай нас немцы выгналі) стала перадатачным пунктам розных неабходных рэчаў для вызваленчага руху, як медыцынскія прылады, марля для перавязак, тавар на абутак і шмат-шмат іншага... Урэшце, у 1943 годзе нашу кватэру нямецкая паліцыя ўзяла на падазрэньне, некалькі разоў быў зроблены пошук, ламалі дзьверы, мэблю, уздымалі падлогу. 7 лістапада 1943 года ў глыбокай начы на кватэру быў налёт вялікай зграі нямецкай паліцыі. <„.> На наша шчасьце, у гэтую ноч у нас ніхто з чужых не начаваў, а так вынішчылі б усю сямью".
    А затым — у 1944-м з сотнямі іншых менчукоў М.Цэлеш пакінуў горад. Некалькі тыдняў жылі ў Баранавічах у цесным пакойчыку свайго сябра.
    Дарогу на эміграцыю ад самага пачатку пакрывалі церні. У Гдыні сям'я пісьменніка Цэлеша апынулася ў лагеры. "Кармілі,як пазней згадваў М.Цэлеш,чарвямі і за ўсякую спробу купіць
    што-небудзь, хоць бы шклянку малака для малой, праз ахову, у якой былі і польскія людзі, жорстка каралі і бралі на прымету".
    Восенню 1944 года М.Цэлеша, яго жонку і двух сыноў аддалі на працу да багатага баўэра-фашыста В.Клята (пры наступленні Савецкай Арміі сям'я Клятаў была знішчана). Паўтарагадовую дачку мусілі браць у поле пад дождж ці холад. Клят спрабаваў здзекавацца з сыноў, і аднаго разу М.Цэлеш мусіў заступіцца з віламі ў руках... Наспявала драма, ад якой уратаваў работнік Біржы працы, паляк.
    Біржу працы ("Arbeitsamt") М.Цэлеш шукаў ужо ў лютым 1945 года — на заснежанай верхавіне Дуная паміж Зігмарыгэнам і Заўльтау. Шукаў, дарэчы, разам з другім пісьменнікам-уцекачом Юркам Віцьбічам, які ў парваных чаравіках (вызірвалі голыя пальцы) хлюпаў па заснежанай дарозе першым. I тады, пад артылерыйскую кананаду, думалі пра хуткае заканчэнне вайны і пра тое, што некалі паўстане вольная маці-Беларусь.
    "Мы тады звар'яцеем ад радасці!"-летуценіў Ю.Віцьбіч.
    "He, браток, вар'яцець нам ня трэба,пярэчыў яму М.ЦэлешТрэба будзе расказаць пра ўсе нашы пакуты, каб маладыя ведалі і баранілі сваю волю".
    Мары ж не ўрэчаісніваліся...
    Часопіс "Сакавік" (№1 (2)) у 1948 годзе надрукаваў гумарыстычнае апавяданне М.Цэлеша "Бязбожнікі",пра тое, як "актывісты" Міцька і Пецька напалохалі вясковьех жанчын (адзін схаваўся ад дажджу ў труну і заснуў, а потым вылез да зляканых вясковак).
    У 1950-м сям'я Цэлешаў (у Нямеччыне нарадзілася дачка Люцэя) падалася ў ЗША, у Нью-Ёрк. I зноў не пісьменніцкія клопаты, а цяжкая праца, каб здабыць "хлеб надзённы", праца грузчыкам на лесапільні, дворнікам, санітарам у шпіталі, насільшчыкам у гатэлі, слесарам-машыністам на металічнай фабрыцы (круціў драцяныя канаты для "параплаваў"), плотнікам на будоўлі. Сябраваў з Юркам Віцьбічам, Антонам Адамовічам. На пачатку 50-х знаходзіў час і для апавяданняў, і для гістарычных аповесцяў.
    У 1953 годзе ў зборніку "Пёстрые рассказы" ("Выдавецтва Чэхава", Нью-Ёрк) было надрукавана ў аўтарскім перакладзе на
    рускую мову адно з лепшых яго апавяданняў "Янка сеяў людзі жалі". Апавяданне, назву якому далі радкі верша Я.Купалы, па сваёй ідэйна-мастацкай скіраванасці бачыцца праграмным для ўсёй эмігранцкай прозы: М.Цэлеш дэталёва выпісвае жыццёвую трагедыю беларускай моладзі ў перыяд сталінска-бальшавіцкага генацыду. Мінскага студэнта Кузьму Вальтэра беспадстаўна арыштоўваюць і высылаюць на катаргу (пазбаўляюць волі за чытанне забароненага верша Я.Купалы і “неасцярожнае” думанне). 3 Сібіры Кузьма праз пяць гадоў трапляе на Беларусь на перагляд справы, пачынаецца вайна і нечаканая свабода пасля налёту на калону вязняў нямецкіх самалётаў. (Пра тое ж, да прыкладу, пазней былі напісаны раманы У.Сядуры "Вялікія дарогі" і М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў".) Названае апавяданне М.Цэлеша вызначаецца дынамічным сюжэтам і псіхалагічнай заглыбленасцю. Дэталёвая нюансіроўка каларытная, арганічная: Кастусь у лагеры некалькі разоў на год падпальваў бараду, бо не было брытвы,і ад гэтага барада расла гусцейшай і лепей абараняла ад сцюжы (і пад.).
    Hi на хвілю М.Цэлеш не забываўся пра Радзіму. Адзінае злучво з Беларуссю магчымасць ліставацца з родзічамі, з братам Піліпам, сёстрамі Ганнай і Арынай. У лістах 58-гадовага М.Цэлеша абуджаліся і споведзі, і хістанні-няпэўнасці: "<...>я ня пэўны, як мяне спаткалі-б, каб я пажадаў вярнуцца? Як табе ведама, трыццаць год я адпрацаваў у СССР, пачаўшы шахцёрам,пісаў М.Цэлеш свайму брату напрыканцы 1958 года Ваяваў, вучыўся, стаў членам Саюзу пісьменьнікаў, пісаў і друкаваў кніжкі. Але ўсё-ж я эмігрант [некалькі словаў закрэсленыА.П.]. Я ня пэўны, ці маглі-б мяне аднавіць у Саюзе пісьменьнікаў? Ці мог бы я заняцца ранейшай працай? <„.> Хоць здароўе маё ня ёсьць благім, але ўсталёўвацца на новым мейсцы для мяне было-б ужо ня лёгка без дапамогі. Тут я маю кватэру з гарачай вадой, з ваннай. Ці далі-б мне там такую кватэру? Для дзяцей, я лічу, ня было-б горш, а значна лепей<...>. Але я ня пэўны, што ім было-б лёгка "акліматызавацца", калі-б яны патрапілі ў горшыя ўмовы, чым тут. Для гэтага два найважнейшыя пытаньні: магчымасьць вольна
    заняцца сваёй любімай працай і адпаведныя жыльлёвыя ўмовы, паколькі ў вас адчуваецца ў гэтай галіне крызыс".
    Заўважым: найперш М.Цэлеш дамагаўся на Радзіме магчымасці вольна займацца творчасцю. Наіўным чалавекам ён не быў,разумеў, што ў Савецкім Саюзе свабодна выказваць сваё набалелае, запаветнае не зможа... Як не кашчунна ўспрымаць, аднак факт ёсць факт: М.Цэлеш упершыню надрукаваць свае апавяданні, у якіх апісвалася гаротнае жаццё беларускага народа пасля кастрычніцкай рэвалюцыі, змог толькі пад нямецкай акупацыяй. У Менску ў 1943 годзе выйшаў яго зборнік апавяданняў "На крыжы" (падпісаны псеўданімам М.Лясун). "Беларускі народ на працягу свае доўгае гісторыі перажыў многа часоў добрых і цяжкіх. Але найбольш чорнымі будуць тыя балонкі гісторыі Беларусі, на якіх знойдуць сваё адбіцьцё часы бальшавіцкага панаваньня і бальшавіцкіх рэформаў у галіне сялянскае гаспадаркі,так пачыналася выдавецкая прадмова да кнігі "На крыжы",Гэтыя жудасныя часы безумоўна знойдуць шырокае адбіцьцё ў беларускай літаратуры. Калектывізацыя на Беларусі і адпор ёй з боку беларускага сялянства дасьць тэму не аднаму беларускаму пісьменьніку. Аб гэтых часох будуць напісаны цэлыя тамы. <...> У зборніку апавяданьняў беларускага пісьменьніка М.Лясуна Паважаны Чытач таксама знойдзе абразы з гэных жудасных часоў".
    Апавяданні М.Цэлеша нагадвалі рэалістычныя замалёўкі з жыцця зазвычай гаротнага, трагічнага, падарванага бесчалавечнасцю таталітарнай сістэмы. Найбольш удавалася празаіку ўжо ў першых абзацах ствараць неабходны "рытмічны фон" аповеду. Публіцыстычнасць, частая "дыялогавасць" і ашчаднасць, нават скупасць выяўленча-мастацкіх сродкаў галоўныя адметнасці апавяданняў М.Цэлеша. Персанажы выпісваліся ім "эканомна", рэдкія і пейзажныя замалёўкі, лірычныя адступленні-паўзы. Пры чытанні ўзнікае ўражанне, што М.Цэлеш эканоміць аповедную "прастору", спяшае выкласці найперш змест,нібы той летапісецхраніст (не выпадкова ж і адну з аповесцяў назваў "Загібельскі летапіс"), намагаецца падаваць найперш факты, учынкі, падзеі.
    Напісанае ў яскравай сказавай манеры, апавяданне "На крыжы", якое адкрывала зборнік 1943 года і дало яму назву, распавя-
    дала пра тое, як, прыкрываючыся "дырэктывамі партыі", праводзіўся генацыд беларускага сялянства: былыя злодзеі і п'яніцы знішчаюць сапраўдных працаўнікоў. Як кулакі і ворагі апошнія высылаюцца ў Сібір, на пагібель. Працаўнік Богуш і ягоная сям'я супрацьпастаўлены вясковым "актывістам": старшыні сельсавета Хведарку Скуратку і сакратару партячэйкі Януку Бізуну. Апавяданне вызначае флёр сентыментальнасці. Адно псіхалагічна не зусім падрыхтавана спроба ціхмянага затурканага Богуша хапіцца за сякеру, каб адпомсціць сакратару райкама.