• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    І30Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ. Мн., 1994С.26.
    13ІБяляцкі А. "Бо лёс быў наш мук доўгі, вечны шлях..." // У капцюрох ГПУ. Мн„ 1994,-С.9.
    карных ізалятараў, эпізоды-выявы здзекаў і катаванняў, партрэты ахвяраў і катаў янычараў XX стагоддзя, карціны соцень смерцяў нітуюцца ў адну страшэнную мазаіку лагернага жыцця і ператвараюць "У капцюрох ГПУ" са звычайных шэраговых успамінаў у паўнавартасны мастацкі твор, чытацкая ўвага да якога не аціхае і сёння. "Ішоў час, у свет выходзілі ўсё новыя і новыя кнігі аб сталінскіх рэпрэсіях, але напісанае Ф.Аляхновічам не гублялася на іх фоне, прывабліваючы чытачоў сваёй аб'ектыўнасцю",слушна сцвярджаў С.Лаўшук1 ’2. Кніга Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ" адной з першых у сусветнай літаратуры раскрывала гулагаўскую тэму, якая стане надзвычай папулярнай у дысідэнцкай і выгнанніцкай прозе другой паловы XX стагоддзя (проза А.Салжаніцына, В.Шаламава і інш.).
    Твор Ф.Аляхновіча, да ўсяго, адметны сваім гуманістычным пафасам, сваёй "незаангажаванасцю" якой-кольвек палітычнай ідэалогіяй. Лёс звычайнага чалавека ў нечалавечых абставінах першай паловы XX стагоддзя вось галоўная тэма Аляхновічавага твора, твора мемуарнага, але, паўторымся, найперш уласнамастацкага. Ф.Аляхновіч раскрыўся ў кнізе "У капцюрох ГПУ" майстрам эстэтычнага адбору, эмацыянальнага завастрэння, псіхалагічнай нюансіроўкі і сюжэтна-кампазіцыйнага "мантажу", выявіўся таленавітым празаікам-белетрыстам, які здольны выбраць для мастацкага аналізу з перажытага самае істотнае, дэталёвае, вызначальнае і тыповае (якраз сваім "аўтабіяграфічным тыпалагізмам" і адметны "У капцюрох ГПУ").
    Гэта не звычайныя мастацкія ўспаміны хоць бы з тае прычыны, што іх герой не сам аўтар. У вобразе "Попутчнка", прататыпам якога, безумоўна, быў сам аўтар, па-мастацку трансфармаваліся лёсы герояў трагічнай беларускай гісторыі, "попутчнкн" рэвалюцыі ці, пазней, "буржуазныя найдэмы" бязвінныя ахвяры нялітасцівага лёсу. А таму вызначэнне "мемуарны жанр" не можа напоўніцу раскрыць спецыфіку кнігі "У капцюрох ГПУ".
    Сам аўтар, да прыкладу, называў свае запісы "ўспамінамі" ці "трагікамічнымі перажываннямі"133, К.Езавітаў (адзін з першых іх
    ь2Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ-пачатак XX ст-Мн., 1998 С. 556.
    ІЗЗАляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ.-Мн., 1994C.231, 15.
    чытачоў і даследчыкаў) "успамінамі-малюнкамі"134. У анатацыі да выдання "У капцюрох ГПУ" асобнай кнігай на Беларусі пазначана: "своеасаблівы дзённік пакутніка, вязня ГУЛАГу", на тытуле ж кнігі "аповесць". "Кнігай успамінаў" назваў гэты твор С.Лаўшук135. Усе ж па вялікім рахунку аўтабіяграфічныя запісы Ф.Аляхновіча ў беларускай мемуарнай прозе эміграцыі ўспрымаюцца сёння мастацкай хронікай лёсу чалавека, які ў жорсткім і хісткім свеце ўсвядоміў сябе беларусам і прайшоў за гэта дарогай страшэнных выпрабаванняў дарогай даўжынёй у цэлае жыццё.
    Трэба адзначыць, што мемуарна-спавядальныя творы пра перажытае ў зняволенні і наогул "турэмная" і "шпіёнская" тэмы былі на той час 30-40-я гады надзвычай папулярнымі і, на жаль, надзённымі. Аповесць "У капцюрох ГПУ" Ф.Аляхновіча і яго іншыя мемуарныя запісы папярэднічалі і былі ўзорамі-прыкладамі для пазнейшых еўрапейскіх аўтараў "успамінна-мемуарнай" прозы антытаталітарнай тэматыкі. "У капцюрох ГПУ" напрыканцы 30-х гадоў была папулярнай кнігай у Заходняй Еўропе і Амерыцы, з 1935 па 1937 гады яна выйшла ў перакладах на сем моваў свету (польскай, італьянскай, украінскай, партугальскай і інш.). Аб папулярнасці кнігі сведчыў і сам аўтар: "...я сваім коштам выпусціў свае ўспаміны кніжкай у польскай мове. Зарабіў. Кніжка разышлася"136. Гэта пра першае выданне кнігі па-польску ў 1934 годзе пад назвай "Prawda о Sowietach". 3 кнігай Ф.Аляхновіча тыпалагічна можна суаднесці напісаную ў другой палове 30-х гадоў аповесць польскага пісьменніка (нарадзіўся ў мястэчку Ляхавічы на Беларусі, таксама зведаў доўгія гады турмы) Сяргея Пясэцкага "Bogom nocy rowni" (беларускі пераклад называецца "Начныя багі"). Гэтыя кнігі блізкія і па жанравастылёвых асаблівасцях (тыя ж мемуары-ўспаміны, яскравая аўтабіяграфічнасць тэкста, шчырасць і лірычнасць), і ідэйна-праблемных (паказ трагічнасці чалавечага лёсу ў варунках варожага дзяржаўнага "суседства"), і зместава-тэматычных (сцэны нелегальнага пераходу мяжы), і фармальна-кампазіцыйных адметнасцях
    І34ТамсамаС. 13.
    135Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ-пачатак XX ст.Мн., 1998 С.556.
    І36Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ-Мн., 1994.-C.231.
    (падзел тэкста на паасобныя невялікія зместава завершаныя раздзелы). Празаікам, у творчасці якога пераважала антытаталітарная праблематыка і тэма турмы, няволі, быў і Л.Вароніч (магчыма, чыйсьці псеўданім), чыя аповесць "Пракляты стэп" (фрагменты якой друкаваліся ў часопісе "Сакавік" (1948, №1 (2)) расказвала пра цяжкі шлях на волю праз казахскія стэпы беларуса Мацея Каліноўскага.
    Напрыканцы 30-х гадоў у Германіі з'явілася кніга мемуараў Карла Альбрэхта "Здрада сацыялізму", якая і тэматычна, і ідэйна станавілася нібыта літаратурнай "сястрой" кнігі Ф.Аляхновіча. (К.Альбрэхт нарадзіўся ў 1897 годзе. У 1924-м прыехаў працаваць у СССР. Уступіў у камуністычную партыю. У 1932-м арыштаваны "за шпіёнскую дзейнасць" на карысць Германіі. Сядзеў у Лубянскай, Бутырскай і Таганскай турмах.) 3 усёй скрупулёзнасцю "нямецкага падданага" К.Альбрэхт распавядае пра доўгія месяцы сваёй няволі падрабязна, дэталёва: апісвае турэмныя парадкі, норавы, вымалёўвае людзей розных нацыянальнасцяў і заняткаў (і арыштаваных, і іхніх катаў), робіць гэта псіхалагічна выверана. Пад словамі прадмовы да кнігі "Здрада сацыялізму", пераклад часткі якой з'явіўся ў 1941 годзе і па-беларускупад назвай "У падвалах ГПУ", мог падпісацца і Аляхновіч: "Я напісаў сваю кнігу<...> галоўным чынам таму, што ў ёй ад імя мільёнаў нявінна замучаных людзей, ад імя братоў, сясцёр і дзяцей, што загінулі ў засценках ГПУ, я заклікаў да сумлення ўсяго свету <„.> Я гавару ад імя тых, хто загінулі! Я выконваю толькі тое, што яны мне даручылі, і зрываю фальшывую маску з гэтых жахлівых злачынцаў. <...> У маёй кнізе я апісаў толькі нязначную частку таго, што я перажыў у савецкіх турмах<...>, пакуль не ўдалося мне <...>выбрацца з Савецкага Саюзу"137.
    I падабенства назваў, і блізкасць асобных тэматычных аспектаў (турэмных калізій, згадак пра Салаўкі і Беларусь) кніг "У капцюрох ГПУ" і "У падвалах ГПУ" не выклікаюць сумненняў. Больш таго, герой "У падвалах ГПУ" быў абмяняны на "савецкапольскай" пагранічнай станцыі Негарэлае там жа, дзе пакінуў "савецкую імперыю" і Ф.Аляхновіч (К.Альбрэхт, паводле яго
    І37Альбрэхт К. У падвалах ГПУБерлін, 1941С.4.
    сведчанняў, перайшоў мяжу ў "вольны свет" 1 красавіка 1934 ro­fla праз паўгода пасля Ф.Аляхновіча). Многія з фактаў кнігі К.Альбрэхта, як і Ф.Аляхновіча, нават шакіруюць: бялізну з расстраляных мылі і зашывалі арыштаваныя жанчыны і яе наноў выдавалі вязням; некаторых асуджаных на расстрэл забівалі так, каб не пашкодзіць косці трупы адпраўлялі ў "спецыяльную майстэрню", "дзе з іх прыгатаўлялі шкілеты для школ, інстытутаў і іншых навуковых устаноў. <...> галоўным пакупніком гэтых "заказных шкілетаў" з'яўляецца Амерыка"138.
    У агульным кантэксце антытаталітарнай мемуарнай літаратуры мастацкія ўспаміны Ф.Аляхновіча не страчваюць сваёй ідэйнай і стылёвай вартасці і сёння. "У капцюрох ГПУ" стаў адным з першых твораў у сусветнай літаратуры, у якім праўдзіва і аб'ектыўна вымалёўваліся злачынствы сталіншчыны і які пракладваў дарогу для наступных твораў падобнай тэматыкі (да прыкладу, "Архіпелага ГУЛАГ" А.Салжаніцына).
    Да аповесці Ф.Аляхновіча і ў зместавым, і ў фармальным плане блізяцца вядомыя мастацкія ўспаміны Ларысы Геніюш "Споведзь" і ўспаміны Платона Крэня "Унжлаг", надрукаваныя ў часопісе "Полымя" (1999, №№7, 8). Успаміны П.Крэня гэта трагічная споведзь савецка-сталінскага вязня, аднак, як і аповесці Ф.Аляхновіча, ім характэрны да ўсяго і "жорстка-іранічны" стыль, "смех скрозь слёзы", частае выкарыстанне і "дастворванне" простамоўных выслоўяў і фразеалагізмаў ("...праз два дні мяне выслалі этапам туды, куды Макар і цялят не ганяе"139). Збліжае названыя творы і агульны боль знявечанага чалавека, у якім лагер спакваля забівае ўсё чалавечае, агульныя і тыя летуценні пра далёкую волю, свабоднае жыццё. Як герой "У капцюрох ГПУ" спадзяваўся на амністыю ў гонар N-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, так і герой "Унжлага" жыве тымі спадзеўкамі. Шырэй жа і адзін, і другі твор, якія доўгі час замоўчваліся ў гісторыі нашай літаратуры, гучаць сёння годнымі і мужнымі абвінавачваннямі эпосе сталіншчыны і таталітарызму.
    138Тамсама,C.14.
    І39КрэньП. Унжлаг//Полымя1999-№7.-С. 157.
    Раманы “Вялікія дарогі”
    Уладзіміра Сядуры-Глыбіннага, “Змагарныя дарогі” Кастуся Акулы і “На крыжовай дарозе” Аўгена Калубовіча
    Сярод мемуарна-аўтабіяграфічных твораў беларускай эміграцыі асобнае месца належыць тром раманам: "Вялікія дарогі" Ула-дзіміра Сядуры-Глыбіннага, "Змагарныя дарогі" Кастуся Акулы і "Крыжовыя дарогі" Аўгена Калубовіча. Відавочная блізкасць згаданых кніг не толькі ў іх назвах, але і ў мастацкаіх прынцыпах, ідэях, падыходах. Яны сталі дакументальна-мастацкім узнаўленнем сваіх лёсавых "дарог", апісаннем убачанага і праасэнсаванага жыццёвага шляху, сваімі зместам, стылістыкай і кампазіцыяй нагадваюць найперш мастацкія ўспаміны, а да ўласна-мастацкай формы іх набліжае найперш наяўнасць выдуманых галоўных герояў, за якімі, праўда, лёгка пазнаюцца самі аўтары. "Змагарныя дарогі" К.Акулы Я.Брыль слушна назваў "больш успамінамі, чым раманам, як значыцца на тытуле", а ў "вобразе станоўчага беларуса Спарыша" аўтару аўтабіяграфічнага рамана "Птушкі і гнёзды" яскрава бачыўся сам К.Акула .
    Тое ж адзначыў і У.Арлоў у прадмове да выдання "Змагарных дарог" на Беларусі: "...Сымон Спарыш (у ім досыць лёгка пазнаецца сам аўтар)"141. Аўтабіяграфічны і вобраз галоўнага героя Канстанцы з "Вялікіх дарог": дзяцінства ля Свіслачы, навуковая зацікаўленасць (праца "Літаратуразнаўчая творчасць М.Горкага"), "каўпак" НКУС, арышт перад самай вайной і інш. Мемуарнасць уласціва, зрэшты, і пазнейшым празаічным творам У.Сядуры аўтабіяграфічнай кнізе "На берагох пад сонцам" (1964), аповесці "Да родных берагоў", апавяданню "Цудоўны твар". Своеасаблівай аўтабіяграфічнай аповесцю сталі і яго мастацкія ўспаміны "Жыцьцяпіс беларускага публіцыста У.Глыбіннага" (найперш раздзелы пра маленства і зняволенне ў менскай "амерыканцы").