Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Найперш у мемуарным жанры раскрыўся ў эміграцыі Ян Пятроўскі, які вядомы сваёй двухтомнай працай “Мемуары”. У 1995
годзе ў Фларыдзе выйшлі яго ўспаміны “Тарас Сайка”,кніга, якая ўадначас нагадвае і нарыс, і згадкі пра сябра, і паасобнымі раздзеламі навуковае даследаванне (кніга апавядае пра жыццёвы шлях ініцыятара перакладу ў беларускую мову Бібліі пастара Т.Сайкі, суб’ектыўна асвятляе эмігранцкія старонкі жыцця Я.Станкевіча і інш.).
3 1964 па 1969 гады мемуарныя нататкі пра ўбачанае і перажытае за доўгі час ад пачатку сваёй вучобы да вымушанай эміграцыі пісаў у Амерыцы Яўхім Кіпель (у 1998 годзе ў выдавецтве газеты "Беларус" у Нью-Ёрку яны выйшлі ў свет асобнай кнігай пад назвай "Эпізоды").
Я.Кіпель нарадзіўся, як сцвярджае архівіст У.Дыдзік (У.Ляхоўскі)123, 25 снежня (7 студзеня па н.ст.) 1895 года ці 14 кастычніка 1898 года, як сцвярджаў блізкі сябар Я.Кіпеля Ю.Віцьбіч124, у вёсцы Байлюкі Глускае воласці. Служыў у царскім войску, падчас грамадзянскай вайны самохаць пайшоў у Чырвоную армію, стаў камандзірам роты, затым батальёна, начальнікам штаба асобнай кавалерыйскай брыгады, памочнікам начальніка штаба па аператыўнай частцы 8-й стралковай дывізіі. У 1920 годзе трапіў у Менск. Працаваў у Тэрміналагічнай камісіі, якую затым рэарганізавалі ў Інбелкульт, займаўся педагагічнай дзейнасцю, вучыўся ў БДУ, стаў аспірантам кафедры фізіялогіі жывёл. У чэрвені 1930 года яго арыштавалі і выслалі ў Вяцкую вобласць (разам з У.Жылкам). 31 снежня 1935 года арыштаваны паўторна. Працаваў у БАМлагу. Падчас нямецкай акупацыі загадчык пададдзела навукі ў Беларускай цэнтральнай радзе, старшыня II Усебеларускага кангрэса. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў падаўся на эміграцыю ў Нямеччыну, з 1949 года у ЗША. У высылцы захаваў, збярог і на эміграцыі ўпершыню апублікаваў тэкст "Тэстамента" У.Жылкі. Памёр 27 ліпеня 1969 года, пахаваны ў Саўт Рыверы (штат Нью Джэрсі).
"Кніга ўспамінаў" Я.Кіпеля "Эпізоды" стала не толькі каштоўнай крыніцай гістарычных фактаў ад перыяду Савецкай Бела-
І23Гл.: Успаміны пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына1995 №3-С.72-75.
І24Гл.: У кіпеньні, у гарэньні, у змаганьні... II Царкоўны Сьветач1970 №1 (9).С.27-29.
русі 20-х гадоў да часоў нямецкай акупацыі, але і мастацкадакументальнымі нататкамі пра той час і людзей, якія калі адпалі пастулаты характарыстык таталітаршчыны сталі ўсведамляцца гонарам Беларусі: У.Ігнатоўскага, В.Ластоўскага, В.Іваноўскага, а таксама славутых пісьменнікаў: Я.Коласа, У.Дубоўку, У.Жылку, Ц.Гартнага і інш. "Эпізоды" змясцілі згадкі пра спробы стварэння беларускай нацыянальнай арміі, пра "нехрэстаматыйныя" дэталі абвяшчэння БССР (сведкам якога быў сам аўтар, на той час курсант школы штабной службы ў Смаленску), пра гуртаванне беларускай моладзі і працу ў часопісах (пра нараджэнні "Полымя" і "Нашага краю"). Гэта кніга аб працы БДУ, дзейнасці першых ягоных выкладчыкаў, фабрыкацыі судовага працэса над беларускімі наодэмамі, і лёсах арыштаваных выгнаннікаў, пра стварэнне беларускай адміністрацыі пад нямецкай акупацыяй, БЦР, правядзенне II Усебеларускага кангрэса, пра камітэт генерала Уласава, капітуляцыю Нямеччыны і пачатак эміграцыйнага жыцця. Мемуары Я.Кіпеля становяцца ў адзіны шэраг з кнігай "У капцюрох ГПУ" Ф.Аляхновіча. "Эпізоды" найперш аўтарская хроніка, летапіс свайго багатага на падзеі і лёсавыя нечаканасці жыцця. Праз усе "Эпізоды" ажывае галоўны вобраз гэтага твора вобраз самога аўтара, шчырага беларуса, на долю якога выпала шмат лёсавых выпрабаванняў, які імкнуўся застацца сапраўдным сынам сваёй Радзімы, які і памыляўся, і вучыўся штодзень навуцы жыцця (пра што не баіцца прызнацца і сам). Некаторыя раздзелы і часткі "Эпізодаў" блізяцца да мастацкага нарыса a то і асобных апавяданняў (раздзелы "Як нас вучылі", "Андрэй Александровіч" і інш.) і не толькі сваёй сюжэтнай "завершанасцю", цэльнасцю, але і стылёвымі адзнакамі: пейзажнымі апісаннямі і лірычнымі адступленнямі, "дыялогавасцю" (аднак нельга не адзначыць, што ў "Эпізодах" Я.Кіпеля можна знайсці і шмат стылістычных хібаў: таўталагічнасць, адсутнасць лагічных "звязак", часам — недакладнасць у словаўжыванні).
Напісаныя шчырым, неабыякавым да перажытага краінай чалавекам, "Эпізоды" сталі значным унёскам у беларускую мемуарыстыку эміграцыі, не скаваную савецкай цэнзурай.
Перыпетыі свайго няпростага лёсу апісаў у кнізе "Сьмерць і салаўі" Пётра Сыч (аўтар зведаў бальшавіцкія турмы Вялейскую і Полацкую, "атрымаў" 10 гадоў канцпагера, праз год, як "польскі" грамадзянін,паводле т.зв. дамовы "Сікорскі-Майскі",патрапіў, з сотнямі іншых ацалелых беларусаў, у вайсковы корпус Андэрса і быў накіраваны праз Персію, Ірак, Сірыю, Ліван, Егіпет на фронт у Італію, дзе як паручнік змагаўся з фашыстамі пад Монтэ-Касыно, Анконай і Балоніяй, быў паранены; пасля вайны стаў намеснікам дырэктара беларускай секцыі радыё "Свабода"). Пра штурм італьянскага Монтэ-Касыно і апавядае яго кніга "Сьмерць і салаўі", якая вызначаецца найперш экспрэсіўнай дэталёвасцю і тонкім, кранальным лірызмам, рэдкім для мемуарнай прозы.
Адметнага роду мемуарамі можна назваць і працу Ю.Віцьбіча "Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі" эсэістычнымі мемуарамі, складзенымі на падставе і дакументальных, архіўных крыніц, і "ўспамінных". Блізкая ёй па ідэйна-тэматычнай скіраванасці і стылістычнай афарбоўцы аповесць польскамоўнага пісьменніка Сяргея Пясэцкага "Ніхто не дасць нам збаўлення", якая стала і фактам мастацкага жыцця беларускай эміграцыі: у 1953 годзе газета "Бацькаўшчына" друкавала яе пераклад (№№ 7-8, 14-15), зроблены В.Наддзвінскім. Гэтазасяроджаны мемуарна-публіцыстычны твор з элементамі мастацкай белетрызацыі, які ў цэнтры сваёй сюжэтна-падзейнай калізіі вымалёўваў беларускія раёны і беларускіх паўстанцаў супраць бальшавіцкай улады: Мінск, Барысаўшчыну, дзейнасць партызанскіх атрадаў Моніча, Дзергача і інш.
Кнігу ўспамінаў "Маё маўклівае сэрца" пакінуў нашчадкам Якуб Міско (Вільня). "Менск у 1930—1931 гадах" — так называюцца ўспаміны Аляксандры Саковіч (Іны Рытар). Аўтабіяграфічныя апавяданні і ўспаміны публікавалі ў розныя перыяды У.Дудзіцкі, М.Кавыль, С.Хмара, В.Вайвадзіш.
Як аўтабіяграфічная проза сёння ўспрымаюцца раманы Алеся Змагара "Случчына ў вагні" і "Ганебная пляма" . Шматпаказальны першы з названых твораў панарамны, у чатырох "квадрах",
’А.Змагар вядомы і як аўтар драматычных твораў "Дыямэнты шчасьця".
памерам амаль у 45 улікова-выдавецкіх аркушаў, паказальны, зноў жа, сваёй "дыфузнасцю": як тэкст часткова публіцыстычны (раздзелы "Беларусы-вайскоўцы", "Першы Усебеларускі зьезд" квадры "Незалежнасьць"), мемуарны (пра гісторыю сваёй Случчыны і роднай вёскі Цароўка) і найперш аўтабіяграфічны (аповеды пра сям'ю Хведара Яцэвіча, свайго бацькі, пра сябе самога). Зрэшты, як мастацкая аўтабіяграфія кніга "Случчына ў вагні" мае большае права ўвайсці ў гісторыю эмігранцкай прозы (сам лёс аўтара,творцы і ваяра,раманны (А.Змагар стаў прататыпам некаторых сучасных беларускіх раманаў)).
Алесь Змагар (сапраўднае імя і прозвішча Аляксандр Яцэвіч) нарадзіўся непадалёк ад Слуцка 1 кастрычніка 1903 года. Яшчэ падчас вучобы ў Слуцкай гімназіі пачаў пісаць вершы. Браў удзел у Слуцкім збройным чыне, быў асуджаны, але змог збегчы і застацца ў Менску, дзе яго апекаваў зямляк Рыгор Мурашка, пісьменнік і вядомы на той час камсамольскі дзеяч. А.Змагар скончыў Вышэйшы педагагічны інстытут, настаўнічаў у Радашковічах і іншых раёнах Беларусі. У 1944-м мусіў пакінуць Радзіму. Быў актывістам розных беларускіх эмігранцкіх арганізацый Аўстрыі, Францыі, ЗША. Большасць з літаратурнай спадчыны пісьменніка застаецца наноў неапублікаванай і невядомай.
У рамане "Случчына ў вагні" запамінаюцца найперш шэраг фактурных сцэнаў, дэталяў, моўны каларыт дыялогаў, а таксама і некаторыя нетыповыя для тагачаснай беларускай прозы старонкі "гісторыі мілосыдяў", адкрытыя сцэны "пазнаньня каханьня". А.Змагар, да ўсяго, доўгі час пісаў кнігі "Mae ўспаміны", а таксама "Дзённік" (пакуль не апублікаваны).
На пачатку 90-х гадоў у літаратуразнаўчы ўжытак былі ўведзены мемуары Аляксандра Уласава "Дні жыцця" (пра часы дзяцінства, вучобы і працы, пра сустрэчы з Якубам Коласам, пра выданне "Нашай Нівы" і часопісаў "Саха" і "Лучынка", беларускі адраджэнскі рух у Вільні, Менску і іншых гарадах і мястэчках (напрыклад, Радашковічах, дзе Уласаў заклаў беларускую гімназію, у якой вучыўся М.Танк). У канцы жыцця А.Уласаў хацеў напісаць "кінематограф свайго жыцця для беларускай моладзі".
Аб гэтым яго прасілі маладыя беларускія пісьменнікі. У.Жылка дзеля гэтага падарыў А.Уласаву тоўсты агульны сшытак. Мемуары А.Уласава ўпершыню адшукаў і рыхтаваў да друку С.Александровіч, аднак смерць даследчыка не дазволіла давесці справу да канца. Яны былі ўпершыню надрукаваны ў гісторыка-літаратурным зборніку "Шляхам гадоў" (1990).
Імя і спадчына А.Уласава доўгі час замоўчваліся канфармісцкай савецкай літаратуразнаўчай навукай ці падаваліся ў скажоным асвятленні. He быў да гэтага грамадскага і культурнага дзеяча літасцівым і лёс: з 20-х гадоў, як ні намагаўся А.Уласаў жыць і працаваць на Радзіме, лёс адводзіў яго ад Беларусі то ў Вільню (ужо не "беларускую"), то ў польскі Сенат, а то і ў польскую турму. Зрэшты, і НКУС у 1939 годзе арыштаваў яго ў Вільні.
Мемуары А.Уласава напісаны каларытнай мовай, складаюцца з паасобных абразкоў-мініапавяданняў, вызначаюцца трапнай дэталёвасцю, багатай фактурай, а да ўсяго "лёгкай" сатырычнасцю (яшчэ калі А.Уласаў быў студэнтам, яму прарочылі кар'еру літаратара-гумарыста). "Два ягоныя аўтабіяграфічныя нарысы мастацкія творы ў лепшым сэнсе гэтага слова. Лаканічна, скупымі штрыхамі, сакавітым народным словам узнавіў аўтар непаўторны каларыт свайго часу, рамантыку адраджэнскага руху нашаніўскай пары, энтузіязм і маральную чысціню яго маладых пачынальнікаў",выказваўся пра "Дні жыцця" У.Конан125.
I твор А.Уласава, і іншыя сведчаць пра тое, што шматлікія архівы і дасюль захоўваюць шмат "мемуарных" матэрыялаў. Знаёмства з імі беларускага чытача толькі распачынаецца. У 1992 годзе ў №20 "Запісаў" (ЗША) з'явіліся ўспаміны Міхася Кавыля "Казённы дом і далёкая дарога". Напісаныя ў 1993-м успаміны (якія часам перарасталі ў прачула-тужлівую ці іранічную мастацкую прозу) "Жыццё пражыць..." Лявона Шпакоўскага-Случаніна пра сваё дзяцінства, вучобу, пачатак творчасці, працу, гады няволі ў сталінскім лагеры, пра сямейныя трагедыі і "паязджанства" ў Нямеччыну, зварот і новую "сустрэчу" з лагерам (арыштавалі і выслалі ў Сібір нават жонку з малой дачкой) былі апублікаваны ў