Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Шляхцюкі, зразумела, "узяць сабе за жонку яснавяльможную пачвару" не хацелі, а тут "падвярнуўся заўсёды паўп'яны уланскі ротмістр Юрага, які і атрымаў у пасаг Крошын". 3 даўніх часоў, сведчыць Ю.Віцьбіч, у Крошыне жылі панцырныя баяры. Яшчэ польскі кароль Зыгмунт-Аўгуст даў ім у вечнае карыстанне частку зямлі, каб яны за гэта ахоўвалі тыя граніцы дзяржавы. Баяры не былі шляхтай, але ніколі не лічыліся і прыгоннымі, "напамінаючы па сваіх правах і абавязках казакоў. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай рускія цары прызналі за панцырнымі баярамі ўсе іх прывілеі". I вось у гэтых баяраў крошынскія паны-наезнікі захацелі адабраць "незалежнасць ад прыгону". Са збяднелых баяраў і ўзяў жонку Адам Багрым. "Прывілея" крошынскіх панцырных баяраў (старадаўні дакумент “з залатымі літарамі, пячаткай і подпісам самога караля”), якая сведчыла пра іхнюю незалежнасць, захоўвалася ў "пана" Грыгаровіча, аднаго з баяраў. Той дакумент і "выманіў" эканом Завадскі нібыта цікавячыся "старыной", папрасіў паглядзець і выкраў. Хоць і скардзіліся ў павятовым Наваградку, губернскім Мінску, сталічным Пецярбурзе крошынскія баяры, ды на лапцюжных наведвальнікаў ніхто не зважаў. А праз тры гады "панскія гайдукі" сталі змушаць тых баяраў адпрацоўваць у маёнтку (які ўжо належаў князю СвятаполкЗавадскаму). Асабліва лютаваў "пёс Саматыя".
Вось і ўзняліся тады, "схапіўшы аглоблі, сякеры і косы", збяднелыя крошынскія баяры баронячы сваю незалежнасць і годнасць ад дэспатыі расійскіх падпанкаў (а не, як доўгі час падавалася, адно выступаючы супраць панскага ўціску). I пабілі гайдукоў. Праз некалькі дзён з Мінска прыйшлі дзве роты салдат, "прагналі праз шарэнгі" пад барабанны бой непакорцаў (імёны некаторых, паводле Ю.Віцьбіча: Адам Багрым, Міхаіл Іваноўскі, Осіп Грыгаровіч, Габрэль Турак; архіўныя ж дакументы кіраўнікамі крошынскага "бунта" называлі Казіміра Камінскага, Мацвея Шчыслоўскага, Казіміра Ермакоўскага, Івана Германовіча і Міхаіла Іваноўскага108). Уласныя "дадумкі" Ю.Віцьбіча відочныя, іх цяжка зблытаць з рэальнымі Багрымаўскімі фактамі,як, да
108Гл.: Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч.-Ч.І.-Мн., 1989,С.68-70.
прыкладу, і паверыць у "праўдзівасць" таго, што, "вызваліўшы" ў 1939 годзе Крошын з-пад польскай апекі, чырвоны камандзір капітан-танкіст кажа чырвонаармейцу-лейтэнанту: "Няўжо гэта той самы Крошын. Помніш?" і цытуе верш Паўлюка Багрыма. Калі чырвонаармейцы ведалі на памяць вершы народнага песняра Янкі Купалы дык і тое магло б падацца незвычайным.
Маладога паэта-каваля забралі ў салдаты на доўгія 25 гадоў. Вярнуўшыся на Радзіму, ён наноў збудаваў кузню і, як пісаў Ю.Віцьбіч, "пражыў 85 год, і да самай апошняй мінуты працаваў... Жыццё дзеда нечакана абарваў трагічны выпадак: яго забіў бык".
Нарыс Ю.Віцьбіча, безумоўна, мае і пэўную дакументальную, "фактурную" аснову. Аўтар дэталёва валодае апісаным матэрыялам. Цікавыя і звесткі пра сенатара Навасілыдава, і інфармацыя пра пані Сулістроўскую, якая, скардзячыся, патрабавала закрыцця крошынскай школы бо "яна прывучае дзяцей думаць". Дзе праўда, а дзе літаратурная містыфікацыя у нарысе чалавеку недасведчанаму размежаваць няпроста.
Ю.Віцьбіч стаў адным з першых аўтараў адметнага літаратурнага твора пра П.Багрыма, легендарную постаць беларускай культуры, і пра час, у якім давялося жыць і працаваць паэту-кавалю. "Каб я каршуком радзіўся..."узнёслы нарыс-эсэ, нарыс-легенда, на той час і патрэбная, і смелая. У выказваннях кшталту "Адзін з вучняў, звычайны вясковы каваль, ведае на памяць цэлыя раздзелы з "Іліяды". Далей ісці некуды. Прыгонны каваль, які ведае Гамера,гэта небяспека для самаўладства!" ці не тоіцца прамы намёк на самаўладства і "сенатараў" бальшавіцкіх, на іх падобную палітыку? Ю.Віцьбіч пісьменнік непрадказальны, загадкавы, творам якога часам уласцівы і іншасказальнасць, "скрытая" асацыятыўнасць, "намёкавасць" (таму і здаралася, што савецкія публікатары ягоных апавяданняў ці нарысаў... "наступалі на граблі"). "Каб я каршуком радзіўся..." не толькі водпаведзь і сённяшнім "дасведчаным", хто не перастае ставіць пад сумнеў "рэальнасць" П.Багрыма. Гэта-твор, які блізіцца да біяграфічнай "мініаповесці", бо акром асноўных у ёй скрыжоўваюцца і "другасныя" "лініі"-лёсы сем'яў Пашкевічаў і Лукашэвічаў. А да ўсяго
гэта і першы крок па яшчэ на той час непраторанай сцяжыне літаратуразнаўчай эсэістыкі. Загадка "каршука з абрэзанымі крыламі" адна з першых папярэдніц "Загадкі Багдановіча" М.Стральцова і Купалавай ды Скарынавай "адысеяў" (раманаў-эсэ) А.Лойкі. "Вялікі сын вялікага народа" такую назву мела ўдумліва-пачуццёвае эсэ Ю.Віцьбіча пра Ф.Скарыну, надрукаванае ў "ЛіМе" (1941, 17 мая, с.2) згадка пра яго таксама адсутнічае ў шасцітомным біябібліяграфічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі".
3 нататкаў Ю.Віцьбіча "Гістарычная тэматыка і пісьменнікі" ("ЛіМ", 1941, 29 красавіка, с.2) пра Барысавы камяні і Прапойск пачыналася праца пісьменніка над панарамнай працай "Цячэ зпад Святое Гары Нёман". Галоўная думка нататкаў па сваёй сутнасці "адраджэнская", абуджальная: у нашай літаратуры яшчэ не адлюстраваны шматлікія постаці беларускай гісторыі, не вывучаны народныя паўстанні (пачынаючы ад 1600 года), а гэта важныя тэмы для літаратурнай працы. Ю.Віцьбіч нібыта аднаўляючы колішні прыклад В.Ластоўскага і М.Гарэцкага заклікаў беларускіх пісьменнікаў цікавіцца сваёй гісторыяй, зваўпрарочыў сваіх беларускіх Гогалеў і "Тарасаў Бульбаў" (цытата з гэтага твора стала эпіграфам нататак): "...трэба да апошняй кроплі данесці тую вялікую і свяшчэнную нянавісць, якую адчуваў і адчувае народ да сваіх адвечных заклятых ворагаў". "Як невычэрпны акіян, так невычэрпны тэмы, звязаныя з грамадзянскай вайной, з партызанскім рухам",канстатаваў Ю.Віцьбіч і сам ахвяроўваў сябе плаванню-вандроўкам па гэтым тэматычным акіяне. Яго кніга "Антыбалыпавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі", якая распачынала другі этап творчасці пісьменніка, у ідэйным плане каардынальна адрозны ад першага, яскравае таму сведчанне. А перад тым з'яўляліся паасобныя гістарычнамастацкія нарысы: "Стракапытаўскі мяцеж" і "Каменскія партызаны" ("Звязда", 1939, 24 сакавіка; 11 ліпеня), "Народнае паўстанне 1623 года ў Віцебску" ("Звязда", 1940, 9 ліпеня).
Нелыа не адзначыць і эвалюцыю Віцьбіча-грамадзяніна, якая яскрава выяўляецца пры супастаўленні ідэйна-тэматычных каардынатаў у творах "савецкага" і эмігранцкага перыядаў. У плане ж
эстэтычна-мастацкім, а таксама ў жанрава-стылёвых пошуках значных зменаў у творах Ю.Віцьбіча-эмігранта, думаецца, не адбылося. Паўтараліся і ўдасканальваліся асноўныя выяўленчамастацкія прынцыпы пісьма: частыя лірычныя адступленні, схільнасць да эсэізацыі, каларытныя дэталі, вобразна-метафарычная “вязь” аповеду з нагнятаннем аўтарскіх разваг і згадак, асацыяцый і параўнанняў, “прыбліжальнасць” гістарычных падзей і фактаў (узнаўленне мінулага праз формы цяперашняга часу), каларытная і экспрэсіўная лексіка, клічная інтанацыя і інш.
У 30-х гадах пачатку 40-х Ю.Віцьбіч не адмежаваўся ад камуна-бальшавіцкіх пастулатаў. "Вялікі Кастрычнік і стварэнне беларускай дзяржаўнасці яшчэ недастаткова закрануты ў нашай літаратуры,пісаў ён у нататках "Гістарычная тэматыка і пісьменнікі". Трэба ў велічных высока-мастацкіх вобразах паказаць тую бязмежную падзяку, якую адчувае беларускі народ за клопаты аб сваім лёсе да Владзіміра Ільіча Леніна, Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, да іх бліжэйшых саратнікаў..." Фраза шаблонная, дзяжурная, але не без налёта кашчунства. Назіральны Я.Брыль у сваіх запісах-мініяцюрах "3 людзьмі і сам-насам" выказаўся-падзяліўся ўражаннямі і думкамі пасля прачытання Віцьбічавай кнігі "Плыве з-пад Святое Гары Нёман": "Але ж аддаючы належнае Коласу, ён (Ю.Віцьбіч-А.П.} узняўся датакога: "Дарэчы, а можа, хто-небудзь з нашых праведнікаў прыгадае, што Якуб Колас двойчы сталінскі лаўрэат? Пэўне ж яны не маюць аніякіх грахоў, калі кідаюць камяні у нашага народнага паэта . Можа, усё ж не так "узнімаўся", пішучы пра гэта, Ю.Віцьбіч, a адчуваў якраз і свае грахі?
А "ідэйных" супярэчнасцяў у тэкстах Ю.Віцьбіча, датаваных канцом 30 — пачаткам 40-х гадоў, і напісаных на эміграцыі — мноства (характэрныя "ўзоры" першых не патрабуюць каментароў). Да прыкладу цытата з ягонага "гістарычна-мастацкага" нарыса Томельскія камунары (1919-1939)", надрукаванага 24 сакавіка (якраз перад гадавінай абвяшчэня незалежнасці БНР і Стракапытаўскім паўстаннем) 1939 года ў газеце "Звязда" пад "Рашэннямі XVIII з'езда ВКП(б): "24 сакавіка 1919 года, падтрымліваючы су-
109Полымя1996,№5,С.63.
вязь з панскай Польшчай, былы афіцэр Стракапытаў прывёў з блізкага фронта ў Гомель два здрадніцкія палкі<„.> Ультыматум недабітага бандыта астаўся без адказу. Ён, відаць, яшчэ дрэнна ведаў бальшавікоў, калі спадзяваўся іх напалохаць <„.> Ніколі ж камунары не будуць рабамі! <...>брудны эсэр Стракапытаў, обербандыт Стракапытаў адважыўся плявузгаць ад імені Расіі <„.> яго бандыты стрэкапытаўцы пачалі адразу граміць магазіны і рабаваць жыхароў <„.> 200 камунараў <.„> змагаліся за ўладу Саветаў супраць двух бандыцкіх палкоў. Самаадданасць, адважнасць і доблесць гэтых двухсот герояў здаюцца легендарнымі". I вытрымка той жа тэматыкі з пазнейшай кнігі Віцьбіча-эмігранта "Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі" (адпаведны раздзел "Гомельскае паўстанне"): "Найбольш дасталося ненавіснаму для жыхароў гораду старшыні ЧК Івану Ланге. <„.>можна пераканацца, наколькі неабгрунтаваныя бальшавіцкія абвінавачванні стракапытаўцаў у сувязі з чарнасоценцамі. <...>ліквідацыя стракапытаўцамі савецкіх устаноў была нармалёвай і лагічнай. <„.> Стракапытаўцы былі непараўнальна больш літасцівыя ў адносінах да сваіх ворагаў, чым пазней гэтыя ворагі ў адносінах да іх" (вылучэнні ў абедзьвюх цытагах мае.-Л.77.).
Дык, урэшце, хто ж бандыты? Ці гэта залежыць ад "перамены складаемых", ад пэўнага берага акіяна? Тут жа можна цытаваць і артыкул Ю.Віцьбіча "Валасны камісар Наследнікаў": "Звярыную нянавісць таілі кулакі да валаснога камісара Наследнікава <...> абнаглеўшыя кулакі Чырвонаармейскі атрад <„.> зруйнаваў бандыцкія гнёзды"110.