Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Ю.Віцьбіч не толькі "хісткі і няроўны" ў сваіх пошуках (як выказаўся пра яго А.Мальдзіс'"), але і непаслядоўны, часам нават "флюгерна"-прыстасавальніцкі творца. 3 аднаго боку ён выявіўся апантаным беларусам, антысаветчыкам, з другога кан'юнктуршчыкам, што ў савецкай рэчаіснасці пад пагрозай пакарання не выглядала выключэннем (тым больш, што і Ю.Віцьбіч як грамадзянін не быў псіхічна моцным чалавекам). 3 міфічнасці-мрой-
ІІ0Чырвоная Змена 1940.— 11 ліпеняС.З.
"'Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнікУ 6 тТ.2, 1993С.23.
насці ён пераходзіў у спекулятыўнасць, рабіўся парадаксальным, непрадказальным (у апошнія гады пачаў пісаць па-руску і супрацоўнічаць з рускімі эміграцыйнымі выданнямі). Таму, як бы ні хацелася адваротнага, не вытрымлівае крытыкі тэза М.Тычыны аб тым, што Ю.Віцьбіч "назаўсёды застаўся верны "ўзвышэнскім" ідэям і запаветам"112, бо на ідэі і запаветы тыя часта даводзілася яму забываць і кланяцца тым, хто знішчыў "Узвышша".
I ўсё ж у лёсавым і мастацкім "лабірынтах" Ю.Віцьбіч постаць каларытная і самавітая. На літаратурнай ніве ён сейбітпрацаўнік, лепшыя творы якога аповесць "Арцыбіскуп і смерд", паасобныя апавяданні і нарыс-эсэ (ці, як вызначыў жанр твора сам аўтар "мастацкі нарыс") "Цячэ з-пад Сьвятое Гары Нёман" застаюцца адметнымі старонкамі агульнабеларускага літаратурнага летапісу. "Цячэ з-пад Сьвятое Гары Нёман" (пабачыла свет першая частка) арыгінальная творчая праца, у якой у мастацкаэсэістычнай манеры падаецца апісанне адметнасці, багацця і красы беларускай зямлі, паходжання і лёсу тапаграфічных назоваў беларускіх вёсак, мястэчкаў, гарадоў і мясцовасцей, каб "яшчэ раз пераканаць чытача ў непаўторнасці і прыгажосці нашае Бацькаўшчыны", як прызнаўся ў прадмове да кнігі сам аўтар113.
I застаецца адно шкадаваць, што асобным выданнем не выйшла кніга згадак-мініяцюр Ю.Віцьбіча "He чарнілам, а крывёю" (складзеная з амаль сотні ўспамінаў пра беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў (С.Баранавых, М.Гваздова, М.Хведаровіча, У.Галубка і інш.), некаторыя з якіх былі апублікаваны ў часопісе "Шыпшьіна" і ў якіх сярод іншага паўставала і постаць аўтара: нераўнадушнага да сваёй гістарычнай і кулыурнай спадчыны беларуса.
Такім чынам, асэнсоўваючы і творча выкарыстоўваючы мастацкія набыткі агульнасусветнай гістарычнай літаратуры, беларуская проза, не зважаючы на неспрыяльныя ўмовы свайго развіцця (забароны, рэпрэсіі), змагла стварыць адметныя творы як у зместавым, так і ў фармальным планах (аповесць В.Ластоўскага "Лабірынты", раман У.Случанскага "Драбы" і інш.).
,12Крыніца 1998, №7.С.27.
ІІЗВіцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман.Мн., 1995 С.5.
В Ластоўскі, як адзін з першых літаратараў гістарычнага накірунку, прадвяшчаючы гістарычную прозу ЯДылы, У.Случанскага, УКараткевіча, выяўляўся ў традыцыях рамангызму (хоць пакінуў і ўзоры рэалістычнай прозы гістарычнай тэмагыкі з іранічным пафасам,незакончаную аповесць "Мікалай Галубовіч"). У "Лабірынгах", якія бачацца нацыянальнай містэрыяй, упершыню распрацавана ідэя беларускай Крывіі як праекцыі-сімвала нацыянальнай ідаі. I калі гістарызм аповесці "Лабірынгы"гістарызм "паслявальтэрскотаўскі", з дамескам ініэлектуальнасці, з падсветкай новай эпохі мадэрну, іншы твор гістарычнай тэмагыкі, напісаны ў беларускім замежжы, -раман "Драбы"-распрацоўваў "рыцарскую" познерамантычную паэтыку. Пераадоленне дагматыкі садрэалізму і шаблоннасці "гісгорыка-рэвалюцыйнай" прозы выявілася найперш у апаввданнях і аповесцях Ю.Віцьбіча.
Уліваючыся ў адзіныя ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя абсягі "маладой" Еўропы, падзяляючы асноўныя заканамернасці фармавання і развіцця польскай, чэшскай, славацкай, балгарскай літаратур, беларуская гістарычная проза рабілася культурным складнікам нацыянальнага адраджэння. Менавіта ў нашай гістарычнай прозе, якая, паўторымся, мусіла ў першай палове XX стагоддзя развівацца найперш па-за дзяржаўнымі межамі Беларусі, выявіліся спробы распрацоўкі нацыянальнай ідэі, мадэлявання нацыянальнага ўзору быцця.
МЕМУАРНА-АЎТАБІЯГРАФІЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
Панарама мемуарнай і аўтабіяграфічнай літаратуры беларускага замежжа (агульны агляд)
Узмацненне вульгарна-сацыялагізатарскіх і ідэалагізатарскіх трактовак мастацтва прыводзіла да збяднення ў савецкай літаратуры 30—50-х гадоў мемуарных і аўтабіяграфічных жанраў, да "абясколервання" іх агульнага фону. Асабовае, індывідуальнае ў творчых праявах пачынала выдавацца за шкодна-індывідуалістычнае, камерна-непатрэбнае. Мемуарная і аўгабіяграфічная
літаратура перыяду сацыялістычнага рэалізму рабіліся "рафінаванымі", запраграмаванымі, шаблоннымі.
Паслабленне савецкай ідэалагічнай заангажаванасці, палітычная адліга 60-х гадоў і перабудовачныя часы далі названаму накірунку новыя жыццёвыя імпульсы, што і выявілася ў нашай літаратуры якраз усплёскам актыўнасці мемуарнай і аўтабіяграфічнай прозы (“Муштук і папка” Я.Брыля, “Я з вогненнай вёскі” А.Адамовіча, Я.Брыля і У.Калесніка, “За калючым дротам” П.Пруднікава, “Dixi" А.Адамовіча, творы С.Алексіевіч, "Кладачка тоненька” А.Лойкі, “Мой радавод да пятага калена” і “Інтэрнат” У.Арлова, “Уліс з Прускі” У.Гніламёдава і інш.), а таксама і вяртаннем у чытацка-літаратуразнаўчы ўжытак шматлікіх “рэпрэсаваных” твораў (“Споведзь” Л.Геніюш, “Аповесць для сябе” Б.Мікуліча, “У капцюрох ГПУ” Ф.Аляхновіча і інш.).
Да падобнага кшталту літаратуры ўзмацняецца зацікаўленасць не толькі чытацкая, але і літаратуразнаўчая. Даследчыкамі мемуарнай прозы (М.Арнаудаў, Н.Бельчыкаў, Л.Гаранін, Л.Гінзбург, Л.Лявіцкі, С.Мусіенка, В.Стральцова, А.Таркоўскі і інш.) вывучалася і вывучаецца жанрава-структурная і стылёва-выяўленчая прырода мемуарна-дзённікавай і аўтабіяграфічна-дакументальнай прозы. Літаратуразнаўцы адзначаюць тэндэнцыі актыўнай белетрызацыі фактычнага і дакументальнага матэрыялу ў літаратуры 80-90 гадоў. "Узмацненне біяграфічнай плыні прыкмета нашага часу, яго спецыфіка,сцвярджае беларуская даследчыца В.Стральцова — У гэтым, можа, выявілася нават і унікальнасць моманту, што засведчыў не толькі цікавасць (аўтарскую і чытацкую) да факта, але і актывізаваў працэс рэалізацыі новых магчымасцяў, якія вызначыла адпаведная сацыяльна-палітычная сітуацыя"114.
Тэндэнцыя да аўтабіяграфічнасці і мемуарнасці заўважаецца, трэба адзначыць, і ва ўсіх усходнеславянскіх літаратурах (у рускай, найбольш багатай на аўтабіяграфічна-мемуарную традыцыю, за апошні час з'явіліся аповесці "Зрячнй посох" і "Веселый солдат" В.Астаф'ева, "Дневннкм" Ю.Нагібіна, "Упраздненый театр" Б.Акуджавы, "Ножлк Сергея Давлатова" М.Велера і пад). Пашы-
114Стральцова В. Шлях да самога сябе. Факт у літаратуры: жыццёвая рэальнасць і мастацкая праўда // Полымя 2000 №3 С.273.
рэнне "аўтадакументальнай" прозы ў сучаснай беларускай літаратуры, стварэнне шматлікіх мемуараў, дзённікаў, эсэістычна-аўтабіяграфічных запісаў дало падставу В.Стральцовай зрабіць выснову і "пра ўзнікненне новай тэндэнцыі ў развіцці айчыннай ■ .,115
літаратуры .
Такое сцверджанне, думаецца, патрабуе істотнага ўдакладнення. Мемуарны жанр мае ў беларускай літаратуры даўнія традыцыі, пачатак якіх у першай палове XVII стагоддзя ("Дзённік" Фёдара Еўлашэўскага, "Дыярыюш" Афанасія Філіповіча). Далей былі "польскамоўны" і "рускамоўны" перыяды беларускай мемуарыстыкі (творчасць Я.Храпавіцкага, К.Завіша, Ю.Нямцэвіча, М.Радзівіл; М.Багамолава, І.Ясінскага, М.Вержбаловіч, П.Шпілеўскага і інш.). Падмурак беларускай "аўтадакументальнай" літаратуры ў новым часе склаўся напрыканцы XIX пачатку XX стагоддзяў (аўтабіяграфічныя запісы Альгерда Абуховіча, "На імперыялістычнай вайне" М.Гарэцкага і інш. творы). Што ж тычыцца канца XX стагоддзя, больш мэтазгодна гаварыць не пра "ўзнікненне новай" аўтабіяграфічна-дакументальнай тэндэнцыі ў развіцці нашай прозы, а пра яе аднаўленне-адраджэнне, бо аўтабіяграфічна-дакументальны пачатак быў вызначальным таксама і для беларускай эмігранцкай прозы. Якраз на "перавале" стагоддзя ў беларускай "замежнай" літаратуры актыўна і плённа развіваўся як зместавы план мемуарнай прозы (найперш тыя яе пласты, што падпалі пад цэнзурную і ідэалагічную забарону ў прозе савецкай: тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, таталітарызма, беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, антыбальшавіцкія і антысавецкія паўстанні), так і план фармальны, жанраваструктурны (што засведчылі шматлікія эпісталярныя публікацыі, успаміны, мастацкія аўтабіяграфіі, мемуарныя запісы, споведзідзённікі, дакументальна-аўтабіяграфічныя аповесці і раманы).
Мемуарна-аўтабіяграфічная проза найбольш шырокае жанрава-стылёвае адгалінаванне беларускай эмігранцкай літаратуры. Амаль кожны з беларускіх літаратараў якія, прайшоўшы пакручастымі дарогамі выпрабаванняў у скрушныя часы ўтварэння беларускай дзяржавы (канец 10 20-я гады), сталіншчыны і другой
ІІ5Тамсама.
сусветнай вайны,меў свой багаты жыццёвы вопыт, свой лёс, у якім скандэнсаваліся і найболын паказальныя старонкі жыцця іх краіны. Пісьменнікі-эмігранты станавіліся жывымі сімваламі, персанажамі і чыннікамі сваёй эпохі. “<...> многія з тых, што апынуліся па-за межамі радзімы і пачыналі пісаць па патрэбе сэрца, па патрэбе адкрыць сваю народжаную варухлівым, непрадказальным жыццём, а не ідэалагічнымі догмамі, праўду аб чалавеку і ягоным свеце, творчых поспехаў дасягалі ўгледзеўшы менавіта ў сваім лёсе выгнанніка-ўцекача, у сваіх пакутлівых блуканнях і хаджэннях самы што ні ёсць вартасны літаратурны матэрыял. Невыпадкова амаль усе, з невялікімі выняткамі, празаічныя творы беларускіх эміграцыйных пісьменнікаў зводзяцца да ўспамінаў і дзённікаў, словам да жанру аўтабіяграфічнага або парадакументальнага”, слушна зазначыў Я.Чыквін116.
Мемуараў, успамінаў, жыццяпісаў, мастацкіх біяграфій і "дакументальна-ўспамінных" твораў на эміграцыі было напісана параўнальна многа. I гэта натуральна, бо якраз да "ўспаміннасці", спавядальнасці і жадання пакінуць асабістыя сведчанні пра ліхалецце паязджанства, урэшце, неабходнасці адстойваць свае грамадзянскія прынцыпы змушала эмігранцкае жыццё. А выявіць усё гэта ў мастацкім слове найперш і дазваляла мемуарная ці аўтабіяграфічная літаратура.
Мемуарная проза, да ўсяго, станавілася, думаецца, і кампенсацыяй за адсутнасць у нас,па аб'ектыўных прычынахгістарычнай мастацкай літаратуры. Плынь аўтабіяграфізму выцякала, безумоўна, і з прычынаў грамадска-сацыяльных, і з уласнамастацкіх. He апошняе месца пры гэтым мела агульная эсэізацыя еўрапейскай літаратуры, якая станавілася характэрнай якраз напачатку для слоўнага мастацтва Захаду сярэдзіны XX стагоддзя , разняволенага ад ідэалагічнай каноннасці і ўтылітарных патрабаванняў,і ўваходзіла ў творчасць нешматлікіх пісьменнікаў-эмігрантаў з усходу Еўропы, у іх ліку і беларускіх. I калі