Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
І25Конан У. Слова пра Аляксандра Уласава // Шляхам гадоў.-Мн., 1990C.144.
1996 годзе ("Полымя", №10). Неапублікаванымі або апублікаванымі часткова застаюцца цікавыя і каларытныя ўспаміны Баляслава Грабінскага, Язэпа Гладкага (Адама Варлыгі), Янкі Юхнаўца і інш.
Шырокае чытацкае зацікаўленне выклікала нядаўняя публікацыя Л.Юрэвічам і З.Саўкам у №№9-10 часопіса "Полымя" за 1998 год "гістарычнага дакумента" (як было пазначана ў прадмове да публікацыі) "Маё мястэчка" Васіля Стомы-Сініцы.
В.Стома (Сініца псеўданім) нарадзіўся 4 сакавіка 1911 года ў мястэчку Лужкі былога Дзісенскага павета (Віцебшчына). Скончыў польскую сямігодку, падчас другой сусветнай вайны патрапіў у Нямеччыну, адтуль у 1949-м у 3IUA. Актыўна ўдзельнічаў у беларускіх нацыянальных арганізацыях, супрацоўнічаў з беларускімі і польскімі эмігранцкімі выданнямі.
"Маё мястэчка" твор таксама "дыфузнага" жанру. Ён паўнапраўна можа лічыцца мастацкімі мемуарамі, займальным нарысам і нават аўтабіяграфічнай аповесцю, у якой вымаляваны перыяд "міжчасся" 20-х гадоў у беларускім памежным мястэчку, выпісана цэлая "галерэя" каларытных характараў і вобразаў: ВоўкіПажарніка, Янкеля Каплана, Бляхарыхі, Дарахвея, бабкі Крыстыны (раздзелы, якія апавядаюць пра гэтых герояў, блізкія да асобных навэлак-абразкоў). "У "Полымі" з цікавасцю прачытаў "Маё мястэчка" Васіля Стомы-Сініцы,прызнаўся ў сваіх запісах "Пішу, чытаю, жыву" Я.Брыль Заакіянскі аўтар сваё расказвае каларытна, як добры байдун. Дарэчы, я памятаў сваіх "ніжніх байдуноў". I думалася таксама, што калецтва дапамагала гэтаму вясёламу назіральніку ў яго таленавітым апавяданні"126. Стыль "Майго мястэчка" сваім "жыццесцвярджальным камізмам", сатырычнай скіраванасцю, дасціпнасцю падобны стылю твораў Л.Калюгі, А.Мрыя, Ант.Адамовіча. 1 сёння здзіўляюць некаторыя вобразныя параўнанні як хоць бы ў гэтай цытаце: "Выйшаў таксама загад, каб кожны ўласнік палажыў перад сваім домам ці пляцам ходнікі. <...> Ведама ж, не кожны меў сродкі, каб заліць іх цэментам, дык радзілі сабе ў той спосаб, што на прадоўжаныя дзве жэрдкі набівалі папярэчных дашчурак і ходнік гатовы. Ад-
І26Брыль Я. Пішу, чытаю, жыву // Полымя.2000, №1С.52.
нак бяда, што цвікі <...> пад уплывам вільгаці вельмі хутка пускалі, і ходнікі выглядалі як клявішы растрэсенага піяніна..."127. Вобразная, багатая на "дзісеншчызмы" і мова "Майго мястэчка" (аўтар якога В.Стома-Сініца вядомы і як аўтар слоўніка "Дыялект Дзісеншчыны").
У 1999 годзе выйшла ў свет кніга Алеся Алехніка (беларуса Аўстраліі) "Пад бел-чырвона-белым (Memento patria)". Напісана ў жанры мемуараў, яна распавядае пра пакручасты лёс самога аўтара, які нарадзіўся ў 1929 годзе на Лунінеччыне і ўжо мог запомніць і ўз'яднанне Заходняй Беларусі з Савецкай, і "клубок супярэчнасцяў" у вайне 1941-1945 гадоў. Падрабязна выпісаны ў кнізе шасцігадовае прабыванне ў лагерах Нямеччыны, а таксама эміграцыйнае жыццё ў далёкай Аўстраліі ажно да часоў, калі "Аўстралія, Новая Зеландыя й ЗША далі афіцыйнае й дыпламатычнае прызнанне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, і маёй радасці,як прызнаваўся аўтар,не было канца!"128 Некаторыя раздзелы мемуараў А.Алехніка (напрыклад, "У лагерох Нямеччыны") нагадваюць асобныя нарысы і па сваіх ідэях і задачах набліжаюцца да працы І.Касяка (частка кнігі "Беларусь учора і сяньня"). Нарысавасць, публіцыстычнасць, увага да адметных пейзажных дэталяў побыту спецыфічныя адметнасці кнігі. Цікава ўспрымаюцца замалёўкі прыроды экзатычнай Аўстраліі (дзе буяе не толькі мора зеляніны, але і здараюцца снегапады і маразы).
Некаторыя эмігранцкія творы мемуарна-аўтабіяграфічнага жанру яшчэ не апублікаваны. Гэта, да прыкладу, "Кароткія даныя пра самога сябе" (на два ўлікова-выдавецкія аркушы), успаміны Сяргея Хмары, “Аўтабіяграфічныя нататкі” У.Случанскага, мастацкая аўтабіяграфія Міколы Цэлеша і інш.
Такім чынам, пашырэнне мемуарна-аўтабіяграфічнай прозы як адно з вызначальных асаблівасцяў развіцця беларускай літаратуры XX стагоддзя упершыню паказальна і відочна выявілася яшчэ ў нашай эмігранцкай прозе 20-х і канца 40-60-х га-
І27Полымя1998,№9,C.183.
І28Алехнік А. Пад бел-чырвона-белым (Memento patria).— Вільня, 1999C.164.
доў, калі праз сацыяльна-гістарычныя, уласнамастацкія і творчапсіхалагічныя прычыны прадвызначыліся яе асноўныя ідэйнамастацкія і жанрава-стылёвыя прыкметы і тэндэнцыі развіцця ў каардынатах агульнаеўрапейскіх.
Беларуская планіда Віктара Вальтара
(Невядомы раман 20-х гадоў "Роджаныя пад Сатурнам")
На жаль, яго прозвішча ў беларускага чытача можа пакуль асацыіравацца найперш ці з маркай пісталета нямецкай вытворчасці, ці у лепшым выпадку з імем англійскага раманістагісторыка Скота або (пэўна, радзей) з творцам-асветнікам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку XX стагоддзя такое прозвішча мелі шматлікія сем'і латгальскіх беларусаў Дзвіншчыны, у 20-х гадах воляй неспрыяльных палітычных абставінаў адмежаваныя ад Беларусі-метраполіі. У адной з такіх сем'яў 15 ліпеня (яшчэ "старога" стылю) 1902 года ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс) і нарадзіўся Віктар Вальтар і займеў скрушны лёс мастака-сухотніка, а калі спатрэбіўся псеўданім, згадаў не менш трагічнае для Беларусі Янка Палын. Першая сусветная вайна зрабіла сям'ю Вальтараў бежанцамі. Віктар вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, затым, па вяртанні ў 1921 годзе на Радзіму,рускай гімназіі, Беларускіх дзяржаўных аднагадовых настаўніцкіх курсах. 3 падтрымкі беларускай дыяспары (найперш Кастуся Езавітава і Сяргея Сахарава) становіцца стыпендыятам чэшскага ўрада і трапляе ў Прагу, паступае на каморніцкі факультэт Чэшскага вышэйшага тэхнікума, уліваецца ў беларускую эмігранцкую суполку.
Дэбютаваў В.Вальтар літаратурным нарысам "Аднабочнікі", які пад псеўданімам Я.Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе "Крывіч" (№4,5). У 1924-м №1 пражскай "Студэнцкай думкі" апублікаваў яго абразок "Песня гладыятараў".
Праз тры гады, не закончыўшы вучобы, ён, хворы на сухоты, вяртаецца ў Дзвінск вяртаецца, як і У.Жылка, паміраць на Радзіме. Апантана настаўнічае ў беларускіх школах Латвіі, выкладае беларускую мову.
В.Вальтар стаў аўтарам газеты "Голас Беларуса", якую рэдагаваў К.Езавітаў, друкаваў на яе старонках свае вершы. Ён адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Першы крок" (Рыга, 1926). Яго вершы ў той час друкавалі "Замежная Беларусь" (1926) і "Родныя гоні" (1926, №5), а таксама "Наша Доля" і "Новы Шлях". У 1930 годзе №4 "Нашай Долі" апублікаваў апавяданне В.Вальтара "3-за сена", пад назвай "Леснікова сена" ў 1932-м яно выйшла ў Рызе асобнай кнігай, выйшла, калі аўтара не было ўжо ў жывых.
Пісьменнік памёр 4 красавіка 1931 года і быў пахаваны ў Дзвінску на каталіцкіх могілках. У апошні шлях яго праводзілі родныя, настаўнікі і вучні беларускай гімназіі. Ксёндз прысутнічаць на пахаванні адмовіўся, бо нябожчык не хадзіў да споведзі...
Самы значны літаратурны твор В.Вальтара раман "Роджаныя пад Сатурнам". Ён быў напісаны яшчэ напрыканцы 20-х гадоў, аднак апублікаваны толькі больш чым праз шэсцьдзесят гадоў пасля таго у газеце "Голас Радзімы" (1991-1992) і пакуль не стаў прадметам пільнай зацікаўленасці беларускага літаратуразнаўства.
Раман "Роджаныя пад Сатурнам" на пачатку 30-х быў перапісаны вучнямі Дзвінскай беларускай гімназіі і разасланы ў галоўныя бібліятэкі. Адзін асобнік патрапіў у Вільню, адкуль мікрафільм рукапісу замовіў Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны (цяпер ён захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы НАН Беларусі).
Раман В.Вальтара аўтабіяграфічны. Аднак аўтабіяграфічнасць "Роджаных пад Сатурнам" асобнага кшталту, аўтабіяграфічнасць мастацкая, узроўню прататыпнага, калі аўтар, надзяляючы свайго галоўнага героя — Пётра Тугоўскага — асноўнымі рысамі свайго характару і праводзячы яго шляхамі свайго лёсу, усё ж стварае постаць сімвалічную, тыповую. У паасобных сюжэтных хадах П.Тугоўскі, верагодна, станавіўся і мройным падвойнікам аўтара, увасабленнем некаторых аўтарскіх няздзейсненых у рэальнасці учынкаў (так, В.Вальтар, у адрозненне ад галоўнага героя "Роджаных пад Сатурнам", не стаў партызанам).
Твор В.Вальтара адметны і тым, што прысвечаны асвятленню эмігранцкага жыцця і яго праблем. Гэта твор пра людзей, якія "былі выкінуты за борт жыцьця пасьля вялікага рэвалюцыйнага землятрусу", "якія згубілі "ўсё" і сталі "нічым" людзкім пылам, гноем, заплямованыя ганебным словам "эмігрант"129.
Беларуская эміграцыя ў Чэхіі перыяду паміж дзвюмя сусветнымі войнамі багатая старонка нацыянальнага культурнага і дзяржаўнага развіцця. У Празе займеў прытулак урад БНР, ствараліся беларускія асветна-культурныя арганізацыі, жылі вучыліся, пісалі і працавалі маладыя літаратары, навукоўцы і палітыкі (У.Жылка, Я.Станкевіч, Т.Грыб і інш.). Два апошнія з названых сталі асноўнымі героямі рамана В.Вальтара. Вымалёўка іх характараў суб'ектыўная, суб'ектыўнае і бачанне значнасці іхняй дзейнасці, якая ўрэшце прывяла да падзелу "Беларускай Грамады ў Празе" на дзве групы, "нацыяналістага" Я.Станкевіча і "сацыялістага" Т.Грыба. Кантрастна, хоць і пункцірна, В.Вальтар выпісвае характары Пётры Крэчэўскага, колішняга старшыні Народнай Рады БНР, Міколы Вяршыніна, дыпламатычнага прадстаўніка БНР у Празе, прафесара Яўгена Ляцкага і іншых вядомых беларускіх дзеячоў эміграцыі.
Аднак раман "Роджаныя пад Сатурнам" не стаў простым мемуарным ці дзённікавым пераказам жыцця беларускай эміграцыі ў Празе 20-х гадоў, не стаў адно яго простым падзейным узнаўленнем. "Роджаныя пад Сатурнам" не толькі побытавая біяграфія беларуса, але і біяграфія душэўная, бо ў рамане не менш скурпулёзна апісваецца і гама пачуццяў, настрояў, перажыванняў галоўнага героя Пятра Тугоўскага. Ён, паўторымся, бачыцца сімвалічным і тыповым вобразам, у якім увасабляліся вобразы дзесяткаў беларускіх студэнтаў-эмігрантаў, якія ў скрутны час для сваёй Бацькаўшчыны ахвяроўвалі ёй свае жыцці. Паказальнае і прозвішча галоўнага героя В.Вальтара у якім ужо ў першых літарах гучала "туга", настройваючы на трагічнае і бяз-
І29Тэкст рамана В.Вальтара "Роджаныя пад Сатурнам" тут і далей цытуецца па адбітках падрыхтаванай да друку матрыцы, якія захоўваюцца ў сп. С.Панізніка і якія найбольш поўна адлюстроўваюць усе стылістычныя і моўныя адметнасці твора. C.21.