Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
15ІАкула К. Змагарныя дарогіМн., 1994С.466.
ліцыстычная плынь у кнізе перапыняецца аўтарскімі развагамі, нібыта асобнымі зацемкамі (як, да прыкладу, разважанні пра надпісы на турэмных сценах). Аўтарам арганічна ўводзяцца ў тэкставую канву і ўласныя роздумы, якія набліжаюцца да асобных эсэ (да прыкладу, развагі пра вынаходства калючага дроту ў раздзеле "За калючы дрот",у гэтым звязку будзе плённым параўнанне з кнігай П.Пруднікава "За калючым дротам"). Пачатак твора А.Калубовіча як мастацка-краязнаўчы нарыс, дзе і ўспаміннасць, і пейзажнасць, і ўява-дадумванне: “Ад Хойнікаў лепей ісьці напяхоту: тут ужо недалёка. I тут я ведаю кожны куст і кожны камень. Я выходжу на стары гасьцінец, па якому некалі, яшчэ за літоўскіх часоў, ішлі абозы на чарнобыльскія кірмашы. <.„> А там, мінуўшы могільнік і гасьцінцам узьняўшыся на вяршыню ўзгорка, спыняюся. Перада мною: панарама Бабчына”152. Стылістычную "сінкрэтычнасць" рамана А.Калубовіча адзначалі і беларускія даследчыкі. "Значнасць перажытага ўдала тут спалучаецца з літаратурным талентам пісьменніка-публіцыста, які дасканала валодаў словам, сакрэтамі стылёвай зграбнасці, уменнем эканомна і разам з тым уражліва падаць цяжкі матэрыял з турэмнай і лагернай рэчаіснасці",слушна пісаў пра кнігу А.Калубовіча Я.Лецка'53.
Аўтабіяграфічныя раманы У.Сядуры, К.Акулы і А.Калубовіча сёння становяцца не толькі каштоўнымі крыніцамі вывучэння паасобных "прыцемненых" старонак нашай недалёкай гісторыі, але і прыкладамі творчага асваення аўтабіяграфічнай фактуры, адметнымі ў жанрава-стылёвых напрацоўках мастацкімі пошукамі. Іх аўтары, бачачы ў канкрэтным агульнае, у індывідуальным характэрнае, намагаліся змадэляваць паасобныя людскія жыццяпісы знакавыя для значнай часткі суграмадзянаў. Вобраз дарогі (як пакручастага, трагічнага і няскорнага жыццёвага шляху), характэрны беларускай прозе эміграцыі, быў асветлены біблейскай сімвалічнасцю і пэўнай сусветнай літаратурнай традыцыяй.
І32Калубовіч А. На крыжовай дарозеМн., 1994 C.16.
153Лецка Я. Аповед пра лёс чалавека й народа на крыжовых дарогах гісторыі II Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Мн., 1994 С.7.
Як асобны мастацкі складнік нацыянальнай мадэлі быцця ён упершыню маштабна ўвасобіўся ў рамане Міхася Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі" (твор пачаў друкавацца з 1927 года). Шырокае нацыянальнае гучанне у адрозненне ад сацрэалізмаўскіх "дарог змагання і перамог" (да прыкладу, аповесць Сымона Баранавых "Новая дарога") матыў дарогі атрымаў у прозе нашай эміграцыі. Вобраз дарогі перарастаў у названых эмігранцкіх творах у пабіблейску шматгранную і філасофска заглыбленую архетыповую катэгорыю, без якой не магла ўяўляцца закончанай, паказальнай і ўсеахопнай мадэль нацыянальнага быцця беларуса.
Трылогія Кастуся Акулы “Гараватка”
У беларускай эмігранцкай прозе асобнае месца займае цыкл аповесцяў К.Акулы "Дзярлівая птушка" (1965), "Закрываўленае сонца" (1974) і "Беларусы, вас чакае зямля" (1981), якія складаюць трылогію "Гараватка". 'Тараватка" К.Акулы панарамнае эпічнае палатно, адметнае сваім маштабным спасціжэннем народнага побыту, яго псіхалогіі, вывучэннем і адлюстраваннем фундаментальных катэгорый беларускай нацыянальнай ментальнасці, і фармальна-эпічным пранікненнем у сялянскую штодзённасць, і сваёй ідэйна-праблемнай асновай, некаторымі стылістычнымі адметнасцямі. "Гараватка" гэта шчырая і праўдзівая (пра што можна меркаваць на падставе апошніх фактаграфічных "рассакрэчванняў") "Заходнебеларуская хроніка", якая ўзнаўляе лёсавызначальныя падзеі ў краіне ў 20-я, 30-я і на пачатку 40-х гадоў. Асобнымі старонкамі "Гараватка" падышла бліжэй і больш пранікнёна да асвятлення і разумення складаных грамадскіх і сацыяльна-палітычных зменаў, чым некаторыя вядомыя творы беларускай прозы, у тым ліку і прозы класічнай.
На лакальным прыкладзе роднай мясцовасці (вёскі паміж Докшыцамі і Глыбокім) К.Акула апісвае ў першай кнізе трылогіі панаванне польскай адміністрацыі, калі над часткай Беларусі залунала "дзярлівая птушка" белы арол ("Дзярлівая птушка"), у другой савецкае "вызваленне", калі беларусы патрапілі пад яш-
чэ большы ўціск ("Закрываўленае сонца") і у трэцяй нямецкую акупацыю ("Беларусы, вас чакае зямля"). Родны край для аўтара паўстае ў творы ў вобразе-сімвале бяздольнай Гараваткі, у якім зашыфроўваецца-скандэнсоўваецца лёс Бацькаўшчыны гаротны лёс (напрошваецца параўнанне з Загібелькамі М.Цэлеша,аповесць "Загібельскі летапіс"). Галоўным дзейсным "жыхаром" Гараваткі стаў пракаветны дуб Архіп алегарычны знак беларускай трываласці і нязломнасці, своеасаблівая ідэйна-эмацыя.нальная "вось" трылогіі. Дуб Архіп, аб які "разбіваліся вятры і непагадзі цэлых стагоддзяў", які "помніў Баторага й Івана Грознага",галоўны арыенцір не толькі пры пейзажных апісаннях "Гараваткі", але і ў сюжэтным дзеянні. Гэта пад ягонай кронай дзед Якуб расказвае пастушку Януку Бахмачу легенду пра князя Гаравіка і ягоных сыноў: "Пагараваў ён тутака многа ... . Можа гэта ад таго й пачалі людзі гэта месца Гараваткай называць"154. Янук Бахмач на працягу Акулавай трылогіі праходзіць паказальны жыццёвы шлях ад асадніцкага пастушка (кніга "Дзярлівая птушка") да нацыянальна-свядомага беларуса, патрыёта-грамадзяніна (кніга "Беларусы, вас чакае зямля").
Часткі трылогіі К.Акулы кампазіцыйна закончаныя, "аўтаномныя". Аўтар па-майстэрску сплятае ў адно ўсе сюжэтныя хады і лініі, праз што "Гараватка" становіцца творам займальным, вострасюжэтным. Гэта адзначалі і даследчыкі трылогіі. "Гараватка Кастуся Акулы вострасюжэтная, псіхалагічна верагодная, праўдападобная ў быційна-сітуацыйных калізіях",пісаў Я.Чыквін 5. "...трылогія Кастуся Акулы "Гараватка" можа стаць самай чытэльнай кнігай на Беларусі сярод свядомых адраджэнцаў, якія помняць балючыя старонкі сваёй гісторыі"запэўніваў М.Мішчанчук156.
Найбольш уражвае з усёй "Гараваткі" яе другая кніга. "Закрываўленае сонца" бачыцца і сюжэтным, і пафасным "перавалам"
І54Акула К. Гараватка, кніга першая (Дзярлівая птушка).Таронта, 1965 С.
І55Чыквін Я. Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа.Беласток, 1997,-С.93.
І56Мішчанчук М. Хто сплоціць доўг?.. //Тэрмапілы2000№3C.198.
"Заходнебеларускай хронікі" К.Акулы, яе падзейнай і ідэйнамастацкай кульмінацыяй. Пятлёй пачынаецца кніга і пятлёй заканчваецца: у другім раздзеле ў пятлі гіне Параска Макатунішка, пакінутая мясцовымі "актывістамі" на расправу польскім жаўнерам; у прадапошнім раздзеле (своеасаблівая сюжэтная "люстэркавая" сіметрыя) у пятлі ад лёсавай безвыходнасці гіне селянінпрацаўнік Сявенька-Амерыканец. He зважаючы на тое, што, па сутнасці, аповед вядзецца пра ўжо вядомыя факты уз'яднанне Заходняй Беларусі з Савецкай, калектывізацыю, празаік займальна выбудоўвае падзейны ход кнігі, канцэнтруе яго. У вёску Літоўцы прыходзяць "чырвоныя", пасля туману агітацыі пачынаюцца арышты спачатку паноў (батракі разбіраюць іхны набытак), а затым вагонамі ў Сібір вывозяць і іншых "ворагаў народа". Раз'агітаваныя на сходзе вяскоўкі збіраюць падарункі Сталіну і ўсім членам палітбюро, каб аддзячыць за "вызваленне з-пад польскага іга",а ўсё заканчваецца разборкай у мясцовым "ынкавэдэ". У вёсцы запанавалі "камуністы" Косцік Бурак-Сабакевіч, Лявон Шпунт, Хвёдар Паваліцкі і ім падобныя: п'яніцы, гультаі, злодзеі, хціўцы, якія здолелі ўвайсці ў давер да савецкай улады. У крамах знікае ўсё, што і было. Сялянам спачатку даюць зямлю. Эпізод яе падзелу выпісаны надзвычай каларытна. Засяванне Пракопам Бахмачом свайго надзелу атрымалася па-мастацку відочным. Разам з апісаннем касьбы Васіля Дзятліка ў "Палескай хроніцы" І.Мележа гэта лепшыя празаічныя карціны сялянскай працы не як адно неабходнай павіннасці, а як узвышанага дзейства: "Павольна і ўрачыста ступаў па чорнай ральлі Янукоў бацька, буйнае, пазычанае ў Сявенькі зерне жменяй рассыпаў. I крок памяркоўны, і рукі размах налева й направа, і сама постаць цяпер выпрастаная, і гаспадарлівыя вочы, здавалася, за кожным зярняткам сачылі. Гэтак сейбіт Пракоп, спадзяваньнямі на лепшае перапоўнены, ажыў, уздужэў і, быццам вясна навокал, сокамі наліваўся..."157. Але ні Пракопу, ні ягоным аднавяскоўцам папрацаваць на сваёй зямлі доўга не давядзецца: абклаўшы непамернымі падаткамі, сялян пачынаюць сілай заганяць у калгас.
”7Акула К. Гараватка, кніга другая (Закрываўленае сонца).Таронта, 1974.С.247.
У зменным лёсавым кругавароце даводзіцца сталець і спасцігаць жыццёвую навуку Януку Бахмачу. Псіхалагічна заглыблена і дэталёва ўгрунтавана выпісана гісторыя кахання Янука і Дуні Макатунішкі. 3 сімвалічнай падсветкай бачыцца фінал "Закрываўленага сонца": маладыя мілуюцца ў лесе на паляне пад кукаванне зязюлі, якое добрага Януку не прадвяшчала. Пра тое яскрава гаворыць апошні сказ кнігі: хлопец трызніць, што ягоны воз, гружаны каменнем,як вобраз-алегорыя краіны,аніяк не можа ўзабрацца на ўзвышша.
Стылістычны прынцып "Гараваткі" не апавядальна-рэалістычны, як у Мележа, а з элементамі народнасказавай манеры. Сказавасць праяўляецца і ў лексічным пласце Акулавай эпапеі, і ў яе сінтаксічнай арганізацыі з пастаноўкай дзеяслова-выказніка на апошняе месца ў сказе: "Навет учора, калі загад канчаткова з нары вылазіць прыйшоў, браму прывітальную для "добліснай" майстраваць, дык і то асьмеліцца паказацца на сьвет божы боязна было. Дзіва што! Гэтак сполаху нагналі па начох адно з нары вылазіў (Косцік Сабакевіч),што за вуглом кожнага будынку, здавалася, тайны шпігун яго цікаваў"158.
Ддя "хронікі" К.Акулы характэрны іранічныя мясціны, якія выпісваюцца з павевам публіцыстычнасці. Метафарычнымі, памастацку ёмістымі атрымліваюцца ў трылогіі своеасаблівыя падагульненні. Вось як, да прыкладу, пададзены аўтарскі "каментар" да вядомых падзей верасня 1939 года: "У спакойныя, драмлівыя літоўскія начоўкі прыплыла магутная чужая хваля. Доўгія гады загачаная на недалёкай мяжы, рушыла яна вялікай сілай на дарогі і гасьцінцы, калаціла нетрамі Зямлі, хваляваньнем поўніла простыя сялянскія сэрцы й трывогай азмрочыла будучыню польскіх « іі 159 чужынцау .
Псіхалагічна пераканаўчымі выступаюць асноўныя героі "Гараваткі". Дасканала выпісваецца іхунутраны стан, думкі, пачуцці. К.Акула часта падае іх аб'ёмныя ўнутраныя маналогі — як своеасаблівыя самаілюстрацыі. Трапныя і дэталёвыя апісанні знешняга выгляду персанажаў "Гараваткі", хоць К.Акула выявіўся найперш