Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Больш псіхалагічна пераканаўчым і сюжэтна завершаным бачыцца апавяданне "Кроў", у якім выпісаны вобразы хутараніна Гарася яго хочуць арыштаваць за тое, што дачка не пайшла замуж за мясцовага "актывіста" Змітрачка: абвяшчаюць кантрабандыстам (па другі бок "мяжы" ў Гарася застаўся брат). Гарась, помсцячы сваім зласліўцам, забівае Змітрачка, старшыню райвыканкама і прадстаўніка ДПУ. Як трагічна-спавядальны рэфрэн гучыць у апавяданні першы і апошні абзац: "Гойдаюцца сосны над хутарам, шумяць, гамоняць. Вецер сьвішча, гоніць з поля хвалі сьнегу, кідае яго на сосны, убівае ігліцу, круціць ля галамлёў. I страшна на хутары: ходзяць галодныя людзі, забіваюць, рэжуць, рабуюць"167.
За сякеру, каб бараніць свой надзел, хапаецца і герой апавядання "Чужая зямля" Матузок. У творы, дзе таксама пазначана праблема "абеззямельвання" селяніна, на прыкладзе аднаго лёсу вымаляваны трагічныя змены ў жыцці савецка-бальшавіцкага грамадства. М.Цэлеш адзін з першых у беларускай прозе задумваўся над тым, чаму ў чалавеку знікала чалавечае, чаму антаганізм апаноўваў аднавяскоўцаў з іх памяркоўным характарам, і тлумачыў гэта найперш тагачаснай дзяржаўнай палітыкай, калі якраз нелюдзі і злачынцы прыходзілі да ўлады і вызначалі лёсы іншых.
Апавяданне "Партыйны таварыш" адносіцца ўжо да нью-ёркскага перыяду працы М.Цэлеша (пачата ў 1950, скончана ў 1965 годзе). Яго стрыжнявая сюжэтная лінія паляванне на зайцоў
,б7Лясун М. На крыжы.Менск, 1943 — С.26, 39; Цэлеш М. Дзесяць апавяданьняў-Нью-Ёрк, 1965.C.18, 27.
шасцёх мужчын, людзей не толькі розных прафесій, але і рознага духоўнага і маральнага складу. Паляванне ў творы выпісана так, што выклікае сімвалічныя асацыяцыі: як татальны гвалт не толькі з беларускай прыроды, але і з беларускага народа,п'яны "партыйны таварыш" са стрэльбай урываецца ў вёску і кідаецца на дзяўчыну. У праблемнай прызме апавядання "Партыйны таварыш" сыходзіцца не толькі маральна-этычнае, палітычнае, але і схаванае ў смузе гісторыі. Гістарычная рэтраспекцыя адметнасць многіх апавяданняў М.Цэлеша. "Вы партыйны, я безпартыйны, але мы абодвы беларусы і думкі нашы цякуць у адным напрамку... Скажыце ж, калі ласка, як гэта здарылася, што мы згубілі ўладу над сваім дабром?! пытае ў свайго знаёмцы галоўны герой апавядання (ад імя якога перадаецца дзеянне) і чуе наступнае: Думаецца мне, што тут адбыло галоўную ролю бытуючае ў нашым народзе перакананьне: "Мы нізшыя і мусім выконваць нечую волю..." Вам, напэўна, ведама, напрыклад, што крывічы і дрыгавічы былі найлепшымі калёнізатарамі, умелі ладзіць з суседзямі і пашырылі сваю ўладу далёка за межы сучаснай Беларусі ўва ўсіх напрамках... А літоўскім плямёнам накінулі, нават, сваю мову і культуру!.. Комплекс нізшасьці гэтай пачаў расьці ў нашай псыхіцы ад часоў, калі нас выраклася наша кіруючая эліта..."168.
Мінулае дазваляла М.Цэлешу выпісаць вобраз жыхара засценка Дразды Уладыслава Ягэле (апавяданне "Ападкі"), які "твар меў вузкі, нос тонкі, востры з гарбінкай, якраз як у таго караля Ягэлы (Ягайлы)"; "хаціна ягоная ніколі не запіралася на замок, і ў яе можна было ўвайсьці без перашкод і ў дзень, і ў начы звычай шляхэтны, старабеларускі; наогул, чалавек гэты па сваёй псыхалёгіі належаў не да нашага веку: быў безкампрамісовы ў справах злачынстваў, і калі хто парушыў што-небудзь чужое, крычаў: "Адсеч яму руку!"169, а таксама паказаць ва ўсёй супярэчнасці вобраз брата Уладыслава — генерала, які колісь вырас на той жа драздоўскай зямлі, але адцураўся ўсяго: і сваёй культуры, і мовы, і памяці. Такія людзі ў апавяданні называюцца ападкамі:
І68Цэлеш М. Дзесяць апавяданьняўНью-Ёрк, 1965.С.45.
169ТамсамаС.69-70.
"Ападкі!.. Як ападкі, з чырвяточынай у сярэдзіне, апаўшы з яблыні, згніваюць бязсьледна пад ёй, гэтак і яны зьнікаюць бязсь~ ~ • ■ »170
ледна для сванго народу, стаушы служкамі на чужых дварох... . У апавяданні выразна выяўляецца асоба аўтара (напісана ад ягонага імя, у заканчэнні ёсць згадка пра "заакіянскае" жыццё). Усё гэта, а таксама манера расповеду, яго "фактурнасць", экспрэсіўнасць сведчаць пра мастацкую аўтабіяграфічнасць "Ападкаў".
Зборнік 1943 года "На крыжы" быў ці не адзіным "грахом" М.Цэлеша перад савецкай уладай. Ці "рассакрэцілі" ў СССР яго аўтара? Думаецца, у 1965-м пра гэта можна было сказаць пэўна, бо ў сваю кнігу выбранага "Дзесяць апавяданьняў" (вышэй названага года выдання) М.Цэлеш уключыў тры (з чатырох) апавяданні зборніка "На крыжы",праўда, са змененымі назвамі і ў крыху дапрацаваных варыянтах.
"Ці не павязуць пасля прыезду на Беларусь з аэрапорта адразу ж у мінскую "амерыканку"?" і такія подумкі непакоілі, думаецца, пісьменніка. Праўда, удава Міхася Зарэцкага, якую пасля арышта мужа выслалі на Поўнач, пакінула пра М.Цэлеша і іншыя сведчанні. Пра іх згадваў Барыс Сачанка: "У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў з групай пісьменнікаў я наведаў удаву Касянкову жонку пісьменніка Міхася Зарэцкага. Апавядаючы пра даваеннае жыццё, яна ўспомніла невядомае мне тады імя: Міколу Цэлеша ён, гэты чалавек, калі арыштавалі Міхася Зарэцкага (1936 годА.П.), быццам прыехаў да іх на кватэру і праз вокны выкідваў усё, што было ў хаце ачышчаў сабе жыллё, каб пасяліцца. А потым, у вайну, як прыйшлі немцы, прадаўся ім,гаварыла жонка Міхася Зарэцкага, абураная тым, што ведала"171. Аднак гэты факт (у вусных размовах з аўтарам гэтых радкоў) аспрэчылі некаторыя беларускія пісьменнікі (С.Грахоўскі, М.Аўрамчык), якія асабіста ведалі М.Цэлеша і зналі тую "кватэру" М.Зарэцкага (сям'я Зарэцкіх арэндавала разам з сям'ёй пісьменніка А.Сташэўскага дом на вуліцы Абутковай).
І70Тамсама.С.68.
І7ІЛіМ-1994.-28 студзеня.-С.14.
He зважаючы на свае летуценні пра вяртанне на Радзіму, М.Цэлеш не скараўся і не намагаўся прыстасоўвацца да савецкага ладу. У 1952 годзе ён скончыў аповесць "Загібельскі летапіс" (пакуль не апублікавана) гнеўнае абвінавачванне бальшавіцкім злачынствам. У аповесці былі сатырычна выпісаны вобразы старшыні партыйнай ячэйкі Жукава, вясковых актывістаў з камбеда Сымона Жыгуна і Рыгора, якія дамагаліся знішчэння загібельскіх "кулакоў". Вёска Загібелькі стала сімвалам усёй Беларусі, сімвалам, на ўзоры якога высвечваўся ўвесь лёс "забранай" і пакутнай краіны. Нашы Загібелькі гэта тое мейсца, дзе чорт утапіўся, як Бог выгнаў яго з раю, і езьдзіць туды і назад..." падрахаваў аднойчы Тадэй Галавач, галоўны герой аповесці, пры сустрэчы з сакратаром наркамзема172. Ды і ў самой назве вёскі ўжо нібыта перагуквалася пагібель...
Трагічным і тыповым вымаляваны ў аповесці вобраз Тадэя Галавача, беларуса-працаўніка, які, у 1922 годзе вярнуўшыся з пяцігадовага нямецкага палону і навучыўшыся там "нямецкаму парадку", апантана пачаў пашыраць і ўзбагачаць сваю гаспадарку. Ад самога наркома земляробства дамогшыся дазволу падзяліць Загібелькі на хутары, няўтомнай працай па васемнаццаць гадзін у суткі зрабіў сваю хутаранскую гаспадарку ўзорнай па ўсёй рэспубліцы (трымаў некалькі кароў, з дзесятак свіней, авечкі, развёў пчол, вырасціў сад, збудаваў сваімі рукамі новы дом, які абсадзіў кветкамі), атрымліваў узнагароды ад наркамзема БССР. Аднак шчасцю і ў працы, і ў сям'і (дачку Агатку выдаў замуж, чакаў унукаў) прыйшоў трагічны скон. У 1931 годзе пачалі гвалтам ствараць калгасы, ягоную маёмасць перапісваюць і канфіскуюць, а самога з жонкай разам з іншымі працаўнікамі, якіх абазвалі кулакамі,вывозяць у Сібір.
Фінал аповесці трагічны: Агатка, якую не падтрымаў малады муж (марыў пра пасаду калгаснага рахункавода і ў сваёй сувязі з дачкой "кулака" бачыў адно перашкоду), помсцячы за бацькоў і сябе, падпальвае вясковую "клуню", у якой спалі п'яныя "актывісты" Сымон і Рыгор. Дзяўчыну арыштоўвае ДПУ.
172Асабісты архіў аўтара. (Машынапіс.) С.37
Аповесць "Загібельскі летапіс" аповесць кантрастаў: кантрастаў паміж "заходнім" і "ўсходнім" жыццёвымі ўкладамі, у псіхалогіі сялян-працаўнікоў (Тадэя, Палікарпа), якія жывуць па хрысціянскіх законах (Палікарп часта цытуе "Біблію"), і ўзамбіраванай вясковай галотай-гультаямі (Рыгорам, Сымонам), якія трызняць пра камуну, што "аб'яднае" ўсіхных жонак і забяспечыць усім неабходным (ежай, машынамі). I сама сюжэтная кампазіцыя таксама вызначаецца кантрастнасцю: на пачатку апісваюцца вясковыя танцы, радасць з прычыны вяртання Тадэя Галавача з палону, напрыканцы Тадэй і іншыя сяляне падаюцца ў "сібірскі" палон; яшчэ ў чытачу, здаецца, гучаць бадзёрыя песні Агатчынага вяселля (іх цытаванню ў аповесці адведзена шмат месца), а праз некалькі старонак хутар ускаланаюць галашэнні Тадэявай жонкі і самой Агаткі...
Скончыўшы сваю антыбальшавіцкую хроніку адзін з першых подступаў беларускай прозы да Мележаўскай "Палескай хронікі" і пераклаўшы яе на рускую мову (рускамоўны варыянт мае назву "Повесть гнблых лет",ці не па аналогіі з "Аповесцю мінулых часоў"?), М.Цэлеш, тым не менш, не спяшаў яе апублікоўваць. Перадрукаваў два чыставікі і... адклаў у архіў (які жонка пісьменніка напрыканцы 90-х пераслала на Беларусь). Чаму? Ці не ўсё з тых самых прычынаў летуценняў-мар аб звароце на Радзіму? Апублікаваннем аповесці абсякаліся б апошнія магчымыя спадзеўкі на беспакаранае вяртанне, пра якое М.Цэлеш не пераставаў думаць. "Здаецца, пехатой праз ваду пайшоў-бы, каб убачыцца" (ліст да брата Піліпа ад 13 чэрвеня 1958 года); "Як дзеці пойдуць на свой хлеб, думаю прыехаць да Вас. Цяпер ажыцьцявіць мне гэта вельмі цяжка" (ліст ад 12 снежня 1958 года); "Зазер'е забыць не магу, і хочацца прыехаць, пабачыцца" (ліст да сястры Арыны ад 15 снежня 1958 года).
Балела левая рука (у аўтамабільнай аварыі пашкодзіў мускул), пагаршаўся зрок, пачаў кепска пісаць (дрыжэлі рукі), і таму купіў механічную машынку і на ёй друкаваў свае лісты да родных, каб тыя змаглі прачытаць.
"Дарагі брацец Піліп, ты пішаш, што мэдыцына і курорт у Вас задарма; я гэта ведаў, бо я тут чытаю газэту "Зьвязда", купляю яе,
а таксама i іншыя кніжкі і часопісы. Тут у нас гэтага няма: за ўсё трэба плаціць..." нібыта наракае на сваё нялёгкае жыццё ў ЗША М.Цэлеш і... пасылае родным на Беларусь тры касцюмы і "адрэзы" на паліто... У адным з лістоў скардзіўся брату Піліпу, што даводзіцца працаваць на будоўлі далёка ад Нью-Ёрку за 70 кіламетраў. Дарога на працу стамляла, і таму давялося... "навучыцца кіраваць аўтамабілем і купіць яго". У 1958-м братупрацаўніку Піліпу пра сваё аўто даводзілася толькі марыць...