Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
І9ІБірыч В. Эмігранцкая песьня // Сакавік 1948 №1 (2).-С.4.
рытмічна-арганізаванай. Вось толькі адзін узор-сказ, які, “люструючы” думкі і пачуцці героя, урываецца каскадамі аднародных дзеясловаў-выказнікаў і дзеепрыметнікаў-азначэнняў: “Але ўзьнялося недзе з прадоньняў нейкіх душы нешта неспатоленае, здушванае гадамі і вучэньня і вайны, гвалчанае сілаю абставінаў і сілаю волі, закалыхванае й прысыпванае зманнымі і няспраўджанымі, жорстка ашуканымі надзеямі на будучыню,узьнялося й апанавала валадарна ўсёй істотаю, апанавала і... “абязручыла”...”192.
Прайшоўшы цяжкія выпрабаванні на грамадзянскую і мастацкую праўду, мемуарна-біяграфічная проза беларускай эміграцыі схілялася да ўсё больш выразнай лірычнасці, эсэістычнага і навэлістычнага гучання, узбагачалася агульначалавечымі філасофскімі праблемамі і біблейска-хрысціянскімі ідэаламі, станавілася адметнай старонкай агульнанацыянальнай літаратуры.
У жанры кароткіх лірычных апавяданняў выступаў на эміграцыі і Хведар Ільяшэвіч (псеўданімы Святаслаў Залужны, М.Дальны і інш.), болып вядомы як паэт. Хв.Ільяшэвіч нарадзіўся ў 1910 годзе на Пружаншчыне, у Вільні скончыў універсітэт, абараніў магістарскую працу “Друкарня дому Мамонічаў у Вільні (1575-—1622)”, настаўнічаў у віленскай гімназіі. Першыя творы друкаваў у часопісах “Студэнцкая думкй”, “Беларуская ніва”, “Калосьсе”, выдаў тры зборнікі вершаў, а таксама нарыс “Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыцё і літаратурная творчасць” (1933). У гады вайны Хв.Ільяшэвіч рэдагаваў беластоцкую газету “Новая Дарога”. Затым былі паязджанства, беЛарускі лагер у Ватэнштэце, настаўніцтва ў беларускай школцы і трагічная заўчастая смерць у аўтамабільнай аварыі 6 лістапада 1948 года...
Як празаік Хв.Ільяшэвіч выявіўся яшчэ напрыканцы 30-х гадоў (публікацыі ў заходнебеларускай перыёдыцы). Перажытае падчас вайны рабіла свой адбітак на светаўспрыманне пісьменніка: у яго апавяданні (выдадзеныя пасмяротна асобным зборнікам у 1948 годзе) на паэтычную лірычнасць накладваюцца адчуванні роспачы, тугі, жалобы. Так, “Спатканне”, адно з лепшых апавяданняў Хв.Ільяшэвіча, нібыта лірычная споведзь
І92Бірыч В. Безруч // Сакавік1948.-№ 2 (3).С.23.
беларускага юнака Анатоля, лёс якога знявечаны вайчой: ён мусіць развітацца з Радзімай, маці і любай дзяўчынай і падацца парабкаваць да баўэра ў Нямеччыну. Найперш пачуццёвы бок цікавіў Хв.Ільяшэвіча і ў іншых апавяданнях эмігранцкага перыяду: “Танго "Нацюрно"”, “Сон” і інш., дзе ў лірычных адступленнях праяўляліся і паэтычныя здольнасці аўтара.
Паміж Сцылай часу і Харыбдай лёсу (Творчая асоба Аляксандры Саковіч)
Тужлівым жыццяпісам беларускіх выгнанцаў-паязджан стала проза Аляксандры Саковіч. Лёс пісьменніцы няпросты. пакручасты. Уражанні і адчуванні перажытага і ўбачанага пісьменніцай склалі летапісную аснову яе апавяданняў і аповесцяў. "У творчасьці А.Саковіч значная частка біяграфічнага матэрыялу, ды матэрыял гэты добра адлюстроўвае цэлы перыяд жыцьця маладое беларускае інтэлігенцыі, якая ўваходзіла ў нацыянальную дзейнасьць у 1920-1930-х гадох", слушна зазначалася ў прадмове да кнігі пісьменніцы "У пошуках праўды" (Нью-Ёрк, Кліўленд, 1986). У кнігу ўвайшло амаль усё напісанае А.Саковіч за паўстагоддзя эмігранцтва. Пра тое, што аўтабіяграфічны элемент знаходзіў адбітак у яе творах, пісала і сама А.Саковіч: "Сюжэты, у якіх б'ецца пульс і кроў рэальнага жыцьця, лягчэй тварыць тады, калі сам перажыў, сам зблізку наглядаў"1'
Іна Рытар (такія сапраўдныя імя й прозвішча пісьменніцы) нарадзілася 14 снежня (па ст. стылі) 1906 года ў сям'і беларусаў далёка ад Беларусі у Адэсе. Бацька служыў на чыгунцы, маці выхоўвала дзяцей — трох дачок і сына. Штогод на летнія канікулы яна прывозіла дзяцей на Наваградчыну ў сваё роднае мястэчка Ярэмічы (дзе нарадзіўся таксама і муж). Матчына замілаванне роднымі краявідамі гушчарамі хваёвых лясоў, роснымі сенажацямі і лугамі, блакітнымі азёрамі перадавалася і дзецям. 3 шасці
193Саковіч А. У пошуках праўдыНью-Ёрк, Кліўленд, 1986 C.XVI. (Далей тэксты А.Саковіч цытуюцца па гэтым выданні, у дужках будуць пазначацца толькі старонкі.)
гадоў Іна пачала вучыцца ў жаночай гімназіі. Сёстры і брат пасля рэвалюцый былі змушаны кінуць вучобу і пачаць самастойна зарабляць на жыццё. Улетку 1921 года старэйшая сястра Ліда падалася на працу ў Менск, а восенню з галоднае Адэсы забрала да сябе і Іну. Ліда працавала інспектарам дзіцячых прытулкаў. У адным з іх мела свой пакой.
У Менску Іна Рытар у будучым Аляксандра Саковіч скончыла педтэхнікум (аднакурснікамі, як успамінала, былі Андрэй Александровіч і "яшчэ пяць паэтаў") і марыла паглыбіць свае веды па гісторыі Беларусі, каб... напісаць гістарычны раман пра Кастуся Каліноўскага. 3 1925 года яна вучылася ў БДУ, дзе слухала лекцыі вядомых выкладчыкаў М.Доўнар-Запольскага, У.Ігнатоўскага, У.Пічэты, В.Дружчыца. Затым была праца ў Пярэвіцкай сямігодцы выпускніцы гістфаку БДУ прапанавалі выкладаць не прыродазнаўства (так на той час называўся курс гісторыі ў школах), а мову і літаратуру.
I быў зноў Менск, праца лабарантам-кансультантам у кабінеце мовы і літаратуры рабфаку БДУ. Сястра Ліда стала жонкай беларускага пісьменніка Міхайлы Грамыкі. Яны наймалі кватэру на Шпітальнай вуліцы. Калі ў сястры падраслі дзеці і стала цесна, Лёсікі, якія па-суседству мелі вялікі прыгожы дом, прапанавалі А.Саковіч асобны пакой. Непадалёк жылі і сем'і Якуба Коласа (другі Шпітальны завулак), і Максіма Гарэцкага. Жонка Язэпа Лёсіка цётка Ванда празвала А.Саковіч Казачонкам і, як згадвала сама пісьменніца, узяла "пад сваю апеку". Лёсікі сябравалі з Купаламі (трое Лёсікавых дзяцей Юрка, Люцыя і Алеська хадзілі ў дзіцячы садок, які ўзначальвала "цёця Ўладзя" жонка Я.Купалы).
Аднаго разу на сумесную вечарынку ў доме Лёсікаў сабраліся "старыя" (гаспадары і Я.Купала з Купаліхай, Ластоўскія) і "маладыя" (сябры А.Саковіч: літаратар Янка Юрашкевіч, гісторык Мікола Улашчык,пра тую сустрэчу ён напіша ўспаміны, доктар Язэп Бараноўскі і дачка В.Ластоўскага (ад першай жонкі) Ганна, муж якой быў асуджаны ў Летуве на пятнаццаць гадоў "за камунізм"). Былі знаёмствы, шчырыя размовы, жарты. Таго вечара Я.Купала падпісаў будучай пісьменніцы сваю "Жалейку":
"Мілай дзяўчыне Іне Рытар, на ўваходзіны. Шчыра адданы Янка Купала. 20.1.1930 г."
Праз некалькі месяцаў ДІІУ назаве тую сяброўскую вечарыну "канспіратыўным сходам у доме Лёсікаў". У чэрвені 1930-га арыштавалі Я.Юрашкевіча, М.Улашчыка, Я.Бараноўскага, у ліпені кінулі за краты Я.Лёсіка, М.Грамыку, В.Ластоўскага і яшчэ тысячы беларусаў. А.Саковіч зноў перабралася ў дом старэйшай сястры, каб дапамагаць даглядаць дзяцей, пакуль тая хадзіла на працу (пазней Ліда паедзе за ссыльным мужам у далёкі Кіраўск).
Але маладое жыццё працягвалася. Летам 1930-га А.Саковіч выйшла замуж. Муж Дамінік (унук паўстанца 1863 года, сын прафесійнага рэвалюцыянера-партыйца) быў камсамольцам, захапляўся тэхнічнымі навукамі, скончыў інстытут у Маскве і застаўся там працаваць інжынерам-канструктарам. Жонка перабралася да мужа. Пачалі з'яўляцца дзеці, а гора неадступна крочыла за ёй: памёр першынец Леанард. Абвінавацілі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і Дамініка, арыштавалі і выслалі на Калыму. 3 двухгадовай дачкою (таксама Інай) давялося вяртацца на Беларусь у родныя Ярэмічы.
Пачалася вайна. Маці з дачкой перабраліся ў Наваградак падалей ад Налібоцкай пушчы і аблаў на партызан (Ярэмічы тры разы гарэлі). А.Саковіч працавала ў настаўніцкай семінарыі, а ў 1944 годзе з дачкою выехала ў Нямеччыну, жыла ў "лагеры для перамешчаных асобаў". Няшчасце ж следам: памерла малая Інка.
У траўні 1950 года на вайсковым транспартным караблі А.Саковіч дабралася да берагоў ЗША. Працавала на "фабрыках" у Нью-Ёрку (складала для засолу ў слоікі агуркі, пакавала для крамаў булкі і торты). У 1955-м выйшла замуж за А.Каханоўскага і пера-ехала з ім у Кліўленд. "I няма ў нас цяпер месца на зямлі, якое завецца бацькавым гняздом",горычна завяршала пісьменніца сваю аўтабіяграфічную нататку "Пра тое, што ў сэрцы" (с.ХХІІ).
Жалобная вестка пра смерць Іны Рытар Аляксандры Саковіч прыйшла на яе Радзіму ў 1997 годзе.
Літаратурную дзейнасць А.Саковіч распачала ў 1944-м пад псеўданімам Б.Еўтух. У газеце "Раніца" за 13 снежня былі надрукаваны яе ўспаміны "Менск у 1930-1931 гадах". Багатыя на фактаграфічны матэрыял, шчырыя і запамінальныя і згадкі пісьменніцы пра Я.Купалу, Я.Коласа, М.Доўнар-Запольскага, П.Бузука, Я.Лёсіка, М.Грамыку, А.Цвікевіча і іншых дзеячоў беларускай культуры. У 1957 годзе А.Саковіч дэбютавала апавяданнямі "У няведам'е" (часопіс "Конадні", Нью-Ёрк-Мюнхен) і "Мы з адной сям'і" (газета "Бацькаўшчына", №№ 51-52). Трэба адзначыць, што і апавяданні А.Саковіч нагадваюць своеасаблівыя мастацкія ўспаміны, пісьменніцкія мемуары,жалобны летапіс беларускіх лёсаў. Як і сама А.Саковіч, у далёкі выгнанніцкі шлях выпраўляецца з малой дачушкай летам 1944 года стомленая жыццём Ванда ("У няведам'е")Пісьменніцы ўдаецца наблізіць сваіх герояў да чытача, зрабіць апошняга не проста сузіральнікам іх лёсаў, a і "завочным" саўдзельнікам праз рэфлексіі-ўспаміны персанажаў апавяданняў, іх горычныя споведзі.
Апавяданнем "3 кім яна?" (такая аўтарская назва апавядання "Мы з адной сям'і") А.Саковіч нібыта прадчувала-ўгадвала быкаўскія апавяданні апошніх гадоў зборніка "Сцяна", прычым як у ідэйна-праблемным (гісторыя паўстанцаў-"нацыяналістаў", выкрыццё антыгуманнасці таталітарнага рэжыму, узвышэнне ідэалаў свабоды), так і ў жанрава-стылёвым плане (прытчаварэквіемны характар, апакаліптычнасць светаадчування). Нібыта трагічная п'еса абсурду вымалёўваецца перад намі: сувязны беларускай падпольнай арганізацыі, у былым студэнт, Кастусь Беразоўскі па дарозе ў Вільню вырашае наведаць бацькоў, з якімі не бачыўся ўжо цэлы год. Родная хата ў Міры занята чужынцамі. Вайсковец (як пазней высветліцца начальнік райваенкамата) усчыняе допыт і паведамляе Кастусю аб тым, што бацькі гаспадары хаты высланыя як ворагі народа.
Ахарактарызаваўшы апавяданне А.Саковіч "3 кім яна?" як своеасаблівы пярэдадзень апавяданняў В.Быкава канца 90-х гадоў, трэба, думаецца, выявіць і яго падабенства з "Раскіданым гняздом" Я.Купалы. He хоча бачыць зганьбаваным бацькоўскае гняздо і герой беларускай літаратуры 50-х гадоў Кастусь Бера-