Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
У 1950 годзе Л.Савёнак перабраўся ў ЗША, дзе спрычыніўся да выхаду газеты "Беларус", стаў ініцыятарам стварэння Камітэта
226Юрэвіч Л. Лявон Савёнак Свэн Крывічанін // Беларусізацыя пад №... Нью-Ёрк, 1998.С.22.
227Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №... -Нью-Ёрк, 1998 С.ЗЗ.
228ТамсамаC.31.
229ТамсамаС.32.
незалежнай Беларусі, сябрам ЦК Аб'яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў, пісаў манаграфіі аб прэсе БССР (не захавалася). Сябраваў з многімі беларускімі эмігранцкімі сем'ямі, але жыў апошнія гады адзінотна на невялікай "курынай" ферме. Пакінуў турботны свет Л.Савёнак 21 лютага 1974 года. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьуіку.
Справу бацькоў Лявона і Апалоніі Савёнкаў працягвае ў ЗША іх дачка Зора Кіпель, даследчык беларускага прыгожага пісьменства Сярэднявечча.
Творчасць Л.Савёнка не толькі кан'юнктурны факт беларускай літаратуры. У нашае мастацтва вяртаюцца ягоныя лепшыя ўзоры празаічнай сатыры і гумару, смех якіх не пасіўнастаронні, а гучыць мужным воклічам пратэсту супраць вар'яцтва таталітарызму, вяртаюцца і наноў гучаць надзённа. Шпакі, нарследчыя, якіх выкрываў і высмейваў у сваіх творах Л.Савёнак, сталі на Беларусі тыповымі, невынішчальнымі?..
I ці не гэта найгоркая фантасмагарычная рэальнасць.
3 малых жанравых формаў сатырычнй прозы беларускай эміграцыі вылучаюцца гумарэскі М.Цэлеша (анекдатычная быліца "Бязбожнікі") і сацыяльна-палітычныя фельетоны (розных аўтараў). Апошнія друкавалі, да прыкладу, газеты "Бацькаўшчына" і "Беларус". Гэта былі зазвычай колкія водгукі на пэўныя падзеі ў культурным і грамадскім жыцці ў савецкай Беларусі і ў эмігранцкім асяродку: "Пра выцісканьне сокаў і гультаёў-абібокаў" ("Бацькаўшчына", 1960, 27 лістапада, с.8), "Прысабечваюць славу ўнтэрафіцэрскае ўдавы" ("Бацькаўшчына", 1961, 22 студзеня, с.4), "Завяртанскія підокі" ("Бацькаўшчына", 1965, кастрычнік—снежань, с.8), "Паводле Ленінскіх запаветаў" ("Беларус", 1974, ліпень (№ 207), с.2-3) і інш. Найбольш актыўным аўтарам падобных выступленняў быў Ю.Віцьбіч.
Значна радзей з'яўляліся фельетоны на праблемы маральнаэтычныя (прыклад іх "На гэтым і на другім баку" Міхася Казыра ("Бацькаўшчына", 1961, 29 студзеня). Фельетаністыка нашай эміграцыі пэўны час запаўняла агульнабеларускую нішу, бо ў са-
вецкай Беларусі з-за неадпаведных умоў гэты сатырычны жанр часта рабіўся зададзеным, трафарэтным (асабліва ў 40 50-х гадах). Лепшае, што і магло б стварыцца, павінна было пісацца ў стол, "для сябе". "Ад нуды і злосці напісаў фельетон, які ніхто не надрукуе...",скрушна прызнаваўся ў 1947 годзе (пасля звароту з высылкі) ў сваім мастацкім дзённіку "Аповесць для сябе" аўтар колішняй рэцэнзіі на зборнік гумарэсак і фельетонаў Лявона Савёнка Барыс Мікуліч230. I, на жаль, ягоны выпадак не быў адзінкавым.
Сатырычная аповесць Антона Адамовіча "Трывога"
Незвычайным узорам сатырычнай прозы з суплётам кранальнага лірызму стала аповесць аднаго з маладзейшых прадстаўнікоў "Узвышша" Антона Адамовіча (псеўданімы Г.Альгердзіч, В.Бірыч, Д.Забранскі, Н.Недасек, Р.Склют, С.Юстапчык і інш.) "Трывога". (Інфамацыя пра яе адсутнічае ў шасцітомным біябібліягафічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі".)
Эмігранцкая творчасць Ант.Адамовіча, як і творчасць перыяду савецкага, у айчынным літаратуразнаўстве дагэтуль не даследавалася. Ант.Адамовіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1909 года ў Мінску. Вучыўся ў Белпедтэхнікуме, паступіў у БДУ на літаратурналінгвістычнае аддзяленне педфаку. Двойчы быў беспадстаўна арыштаваны (у 1930-м і 1937-м). Пасля вызвалення ў 1938 годзе застаўся ў акупаваным Менску, затым выехаў на Захад. Актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю: рэдагаваў беларускія эмігранцкія газеты "Ведамкі", "Бацькаўшчына", часопісы "Сакавік" і "Конадні". 3 1960-га жыў у ЗША. Памёр 12 чэрвеня 1998 года.
Як літаратар Ант.Адамовіч найбольш арганічна выявіўся ў сатырычнай прозе. "Смех гэта тое, што я найбольш люблю выклікаць у людзях...прызнаваўся ён у адным з лістоў яшчэ ў 20-я гады Сьмейцеся, сьмейцеся да сьлёз, няхай разам з Вамі сьмя-
230Мікуліч Б. Аповесць для сябеМн., 1993 C.167.
юцца другія!"231 Іроніяй і гумарам прасякнуты некаторыя допісы маладога Ант.Адамовіча, якія могуць сведчыць пра здольнасць аўтара ў перадачы моўна-экспрэсіўнай нюансіроўкі. Вось цытата з яго ліста (1926 год) да Пятра Глебкі, таварыша і сябра па літзгуртаванні "Узвышша": "Выбачай, што <...> з Менску правесьці ня здолеў. Бачыш, затрымалі нас у хаце, дык я пёр на вакзал, як той аўтобус <.„>. Але перад вакзалам наскочыў на Чучку, а той, ведаеш, сухім ня выпусьціць. Хвілін дваццаць, кажа, да пасадкі яшчэ. Ну, я пабазыкаў крыху з ім ды пусьціўся напорна далей, аж прыпіраю якраз перад другім званком. Ну й што тут параіш дайце вы сьвет! Я толькі пажадаў вакзалу стацца трохпавярховаю будынінаю ды ўспомніў пры гэтым Чучкову і (ня бойся, ты тут ні пры чым) сваю маці"232.
Пасля таленавітых і ўдумлівых крытычных дэбютаў яшчэ ў 20х гадах (нарыс-эсэ пра П.Труса, "спроба манаграфіі" пра творчасць М.Гарэцкага), Ант.Адамовіч у 40-х гадах зарэкамендаваў сябе і адметным празаікам аповесцю ("завязкай рамана") "Каханы горад", шэрагам апавяданняў ("Усяночная", "Нявольнік Дагамэі", "Афрадыта-Ост" і інш.). Аповесць "Каханы горад" была апублікавана ў 1944 годзе ў газеце "Беларускі Работнік", асобнай кнігай выйшла ў 1948-м. Гэтапершы ў нашай літаратуры твор з яскрава выяўленай і псіхалагічна абгрунтаванай маральнаэтычнай праблемай выбару. паміж жыццём і смерцю, подзвігам і здрадай. У рэтраспектыве аўтарам выпісаны характары трох аднакласнікаў, падчас вайны савецкіх лётчыкаў Віктара Лабуніча, Валіка Снягурскага і Юркі Галушкі. Толькі адзін з іх застаецца годным чалавечага імя "ціхая цаца Валік". Паказальна, што, працягваючы сатырычную традыцыю А.Мрыя, Ант.Адамовіч называе аднаго з адмоўных персанажаў — Віктара Лабуніча — "самасуем". Крытыка сляпой атэістычнай палітыкі савецкай дзяржавы асноўная ідэя апавядання Ант.Адамовіча "Усяночная" ("Раніца", 1944, №15—16, 17, 18, 19).
231 Цыт. па: Юрэвіч Л. Сакрэт Антона Адамовіча П ARCHE 2000, №9 (14).С.7.
232 Лісты Антона Адамовіча ўзвышанскага перыяду // Скарыніч. Выпуск 4.Мн„ 1999,С.93.
На эміграцыі (ЗША) Ант.Адамовіч выдаў шэраг публіцыстычна-навуковых антысавецкіх кніг: "Бальшавізм на шляхах устанаўлення кантролю над Беларуссю" (1954, на рускай мове), "Якуб Колас у супраціве саветызацыі" (1955), "Бальшавізм у рэвалюцыйным руху ў Беларусі" (1956, на рускай мове), "Супраціўленне саветызацыі ў беларускай літаратуры" (1958, на англійскай мове), "Як дух змаганьня Беларусі" (1983).
Найбольш адметны празаічны твор Ант.Адамовіча сатырычная аповесць "Трывога". Гэта-трагічная споведзь пра перажытыя гады высылкі, якая стала відавочным пацягам ідэйна-тэматычных і жанрава-стылёвых пачынанняў А.Мрыя (сябра па згуртаванні "Узвышша") і Л.Савёнка. Несумяшчальнае сутыкненне ў жыцці рамантычнай узнёсласці, лірычнасці, акрыленасці і бездухоўнасці, брыдоты, жывёльных пачаткаў надае аповесці каларытна-трагічнае гучанне. Гарадок "савецкага глыбокага тылу" (правобразам якога мог стаць горад Вятка, дзе адбываў высылку аўтар "Трывогі") жахлівая паменшана-сімвалічная выява ўсёй савецкай дзяржавы, яе абсурдна-гратэскавай мадэлі, дзяржавы, дзе пануе злосць, сіла, хлусня, прыстасавальніцтва, хаос. У гэтым хаосе аніяк не могуць ушчаслівіцца лёсы Казіміра Далеўскага і дзеда Ахрэма.
"Вораг народа", "кулак", Ахрэм удалечыні ад Радзімы мусіць вартаваць гарадскую "каланчу". Падчас вайны ён сустрэў былога лагерніка кульгавага хлопца-земляка Казіміра Далеўскага і ўладкаваў да сябе на працу. Арыштаваны за "нацыянал-дэмакратычныя настроі", Казімір скалечыўся ў лагеры і быў адпушчаны на "вольнапасяленку". У "ранейшым" жыцці Казімір студэнт, пра што застаўся напамінак томік вершаў Блока. Хлопец і сам спрабаваў пісаць вершы. Ён выяўляецца чалавекам узнёслым, летуценным, шчырым і гэта моцна кантрастуе з людажэрнымі характарамі бальшавіцкіх "валадароў" жыцця.
"Каланча" становіцца ў аповесці сімвалам узвышэння. Кожны дзень Казімір і дзед Ахрэм мусяць узлазіць па яе хісткіх сходах, каб "адбіваць у саган" марудныя гадзіны. А непадалёк, знізу, побач з "каланчой", "зыходзіліся на гасподу да пажарнага начальніка Гарлапаніна звычайнае месца збору, найбольш
ізаляваны ад пляткарскае гарадское "масы" асабняк"333 гарадскія актывісты: сакратар гаркама Цімафеіч, начальнік НКУС малодшы лейтэнант дзяржбяспекі Геаргадзе, рэдактар мясцовай шматтыражкі Іньдзюкоў, а таксама "актывісткі".
Аповесць "Трывога" станавілася своеасаблівым працягам прозы А.Мрыя (рамана "Запіскі Самсона Самасуя"),нібыта дамалёўваючы-працягваючы "ўзвышаўскае" сатырычнае палатно ў наступныя дзесяцігоддзі. Гэта ўсведамляў і сам Ант.Адамовіч. У аповесці створаны вобраз "падвойніка-сястры" Мрыеўскага Самасуя. "Імя гэтае новае самасуйкі піша ў "Трывозе" аўтар,"таварыш Валя" (бо прозвішча <...> не ведаў яшчэ ніхто" (с.24). "Жывучы ў далёкім адсюль Менску, Валя належала да тых калятэатральных дзяўчатак, якія бываюць пры кажным, бадай, тэатры, выказваюцца энтузіястычнымі й проста экзальтаванымі адаратаркамі мастацтва, а найбольш мастакоў, і то мужчынскага роду" (с.26). Прыбыццё Валі крыху шакіравала нават "асноўнае ядро актыву". "Але сама неафітка ані не сумелася,піша Ант.Адамовіч,адразу рэкамендуючыся падаваньнем усім рукі й кароткім "Валя" (с.24).
Стыль аповесці "Трывога" шаржава-кампілятыўны, часам здаецца, што перад намі працяг ці "Самсона Самасуя", ці "Дзёньніка Ів.Ів.Чужанінава": тыя ж абыгрыванне моўных штампаў, парадыйнасць, слоўная гульня, "трагічная анекдатычнасць". Вось толькі некалькі выпісаў з "Трывогі": Ну але, закуска a як і з гэтай другой закускаю, што ўчора Бог паслаў? (Гэта пра Валю.-ATZ.) Разьвялі тут "головокруженне от успехов", а на галоўную небясьпеку на даным этапе забыліся. Гэта ты пра сваю палавіну? Палавіна, якая там чорта палавіна добрыя тры чвэрці..." (с.15); "<...> усе шчыра шкадавалі, што выйшла такая "няўвязка", і войстра асуджалі факт ганебнага дэзэртырства з культурнага фронту, учыненага тав. Іньдзюковым" (с.23); "поцяг плёвацца бясконца й нават часам зьезьдзіць у сталіцу нядаўна ўтворанае новае сталіцы Лацьвійскае савецкае сацыялістычнае рэспублікі" (пра ванітаванне) (с.27); "заходжваўся над адход-