• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    На "дакументальных" матэрыялах узрос і "жарт у 12-ці дзеях і 5-ці лістах" Л.Савёнка "Кругавая пошта" пра бюракратычныя адпіскі і кепскую працу пошты, якая "неакуратна" рассылала газету.
    Блізкія па закранутай тэматыцы, па "іранічна-анекдатычнай" стылістыцы, якія з твора ў твор вызначалі станаўленне аўтарскага сатырычнага таленту, і фельетоны Л.Савёнка "Рассуждення о белоруснзацнн (3 запісной кнігі "спеца")" і "Освободнтелн" ("Савецкая Беларусь", 1927, 25 лютага; 27 сакавіка). Апошні фельетон, "паджанр" якога пазначаны аўтарам як "трагедыя чыноўніцкай душы", па сваім стылёвым і сюжэтным вырашэнні падобны да сатырычных твораў К.Каганца ("Модны шляхцюк") і А.Мрыя ("Запіскі Самсона Самасуя", паасобныя апавяданні). У ім смела выкрываюцца "освободнтелн"-абрусіцелі, чальцы "велнкого дела вызволення Полоцкой Русн". "Прадстаўнік акруговага цэнтру" Шпак едзе на сход у глыбінку каб вырашыць нарэшце,
    "што такое беларуская мова, адкуль яна пайшла, з каго?" (с. 3). На жаль, ягоная начальніцкае "адкрыццё"-прамова ва ўсе часы на Беларусі была і застаецца тыповай. "Беларусы. Вы думаеце, якога яны роду, адкуль яны пайшлі, ад Авеля? He, мыляецеся. Я, прадстаўнік з цэнтру, гавару вам: беларусы конскага роду <.„> і язык у іх лашадзіны". "Усёведа" Шпака сяляне закідалі агрызкамі, a потым прынялі за хворага.
    3 памежжа гумарэскі і апавядання "Чароўная іголка" Л.Савёнка (першапублікацыя -"Савецкая Беларусь", 1927, 22 траўня, с.2). Тут шмат кідкіх каларытных дэталяў, героі дасканала "ўпсіхалагічаны", дыялогі пададзены дынамічна, кантрастна. Гісторыя, выпісаная ў "Чароўнай іголцы",і анекдатычная, і, разам з тым, сімвалічная. Твор высмейвае "бязглуздых" членаў сельсавета і жыхароў вёскі Гнойнае, якія разабралі Адаму Бабічу комін, бо, як нібыта сказала варажэя, у той комін была ўваткнута чароўная іголка, праз што перасудзіць селяніна сельсавет не мог. У "раёне" ж "разабраліся", і супакоіліся вясковыя кабеты, да якіх ужо дайшоў почут, што "гэта ўсім будуць амерыканскія электрапечы ставіць". "А як жа паранку худобе варыць?" баяліся-непакоіліся. Амерыканцы ж на гэтых электраплітах ужо "кавы розныя варылі", як пераконваў адзін з герояў "Чароўнай іголкі". Рэзкі закід (з відавочным свядомым разлікам на "адваротны" эфект) робіць аўтар на амерыканцаў: "Бадай і праўду кажуць гнайчанскія кабеты, што амерыканцы нам не раўня. Як вы думаеце, таварышы з культ і палітпрасветаў?".
    Надзённа чытаецца сёння і "апавяданне маладога паэта, які падае надзеі" "Як я арганізаваўся" ("Савецкая Беларусь", 1927, 16 кастрычніка, с.З). Адзін "паэта" пераказаў свайму знаёмаму гісторыю свайго "ўваходу" ў літаратуру. Аднойчы на сходзе склаў пратакол вершам:
    На сходзе прысутнічала 34.
    Ня ўсе слухалі, а ўсе пастанавілі:
    Балдуіну і Чэмберлену пад зад каленам Мы рыхтуем чырвоную змену.
    Старшыня сходу т. Красназвонны параіў "паэту"-новаяўленцу працягваць пісаць маўляў, "цяпер усе так робяць".
    Апавяданне ўспрымаецца і парадыйным, і гратэскавым. У ім ёсць і сатырычныя эскізы дзейнасці "бурапенных" гора-паэтаў і псеўдакрытыкаў, і "мёртвых" выдавецтваў, і "ліпавых" літзгуртаванняў творцы якога, як прызнаваліся самі, "за мастацтва гатовы адсеч малы палец на левай назе", якіх "хлебам не кармі, а дай мастацтва". He ацэнены нідзе паэта па радзе таго ж т.Красназвоннага "закладвае" сваю літсуполку Літаратурны альянс КАССА, што пасля расшыфравання азначала: "Кажды Сам Сабе Арганізацыя".
    I зместам, і сваімі паэтыка-стылёвымі адзнакамі апавяданне "Як я арганізаваўся" набліжаецца да "Запісак на манжэтах" Міхаіла Булгакава (заўважым, таленавітага фельетаніста). Апошнія друкаваліся ў берлінскай газеце "Накануне" і "Возрожденнн" ў 1922-1923 і азнаёміцца з імі Л.Савёнак наўрад ці мог. 1 можна толькі дзівіцца пэўным сюжэтным і стылістычным супадзенням. У "Запісках на манжэтах" правінцыйны нявопытны журналіст прыязджае ў сталічнае "Лнго" (літадцзел) і думае, што ўбачыць ягоным загадчыкам Горкага, а ў намесніках Брусава і Белага. A ў абшарпаным пакойчыку сустракае невядомага... дзеда. Больш таго, і яго самога без цяжкасцяў "пронзводят" у сакратары "Лнто"!
    Фармальнае адрозненне твораў М.Булгакава і Л.Савёнка ў тым, што героі рускага пісьменніка гавораць пра фельетоны, а ў беларускага яны гавораць фельетонамі. На ўзроўні ж ідэйным абодва творы яднае перакананасць у тым, што ўстановы па "арганізацыі" літаратуры і сама літаратура існуюць асобна.
    Сатырычна-камічны вобраз "паэта" Л.Савёнка мае сваіх падвойнікаў-рыфмаплётаў і ў беларускай прозе: "песняра" Гарачага (Пушкінзона) з рамана "Запіскі Самсона Самасуя" А.Мрыя, Арцёма Гучнага і Амельку Шчыта з апавядання "Драматург і лірычны паэт" Я.Коласа.
    Сатырычны разгляд выдадзеных правілаў палявання падштурхнуў Л.Савёнка да напісання гумарэскі-рэцэнзіі (на той час яшчэ не засвоенага ў літаратуры жанра) "Таварышы наркамземаўцы,
    дазвольце падыскусаваць" ("Савецкая Беларусь", 1927, 28 кастрычніка, с.З). Вось узор напоўненых дасціпнымі "шпількамі" пярэчанняў Л.Савёнка:	што датычыць "дабывання звераў і
    птушак начыннямі", дык тут даруйце не згодзен. Чым, напрыклад, дрэнны спосаб, калі, скажам, дзядзька пойдзе ў лес са сталярным начыннем, зловіць зайца ды гэблем яго па хвасце? Які тут праступак проці рэспублікі?"
    "Кампанія самакрытыкі адна буза" робіць на той час смелую выснову Л.Савёнак у фельетоне "Як жа, урэшце, самакрытыкавацца".
    Творы Л.Савёнка вызначаюцца смелай грамадзянскасцю, непрымірымасцю з антыбеларускімі шавіністамі. Нацыянальнаадраджэнская ідэя у аснове бадай кожнага і літаратурнага, і публіцыстычнага твора пісьменніка. Адным з першых Л.Савёнак напісаў пра неабходнасць аднаўлення ранейшых назваў вуліцаў беларускіх гарадоў, не мог змірыцца з тым, што ў старажытным Полацку не стала вуліцы Скарыны, пра што і выказаўся ў артыкуле-рэпартажы "На Полаччыне" ("Савецкая Беларусь", 1928, 4 кастрычніка, с.З). Там жа рэпарцёр-гумарыст закранаў і праблемы беларускага друку на прыкладзе газеты "Чырвоная Полаччына". Нарыс "Новае племя пад старымі ліпамі" ("Савецкая Беларусь", 1928, 16 кастрычніка, с.З) нагадвае ўадначас і лірычны рэпартаж з камуны імя Леніна Дрысенскага раёна пра "вольную калектыўную працу". Нарыс запамінаецца маляўнічымі апісаннямі вясковых пейзажаў і ўзнёслымі лірычнымі адступленнямі. Пра меліярацыю на той жа Полачынне Л.Савёнкам напісаны нарыс "За новую зямлю" ("Савецкая Беларусь", 1928, 17 кастрычніка, с.З). Гісторыя сваркі аграномавай жонкі з загадчыкам старадарожскага калгаса стала сюжэтнай асновай фельетона "Гісторыя свежай цыбуліны" ("Савецкая Беларусь", 1928, 12 лістапада, с.З).
    Такім чынам. Л.Савёнак у прамежку 1927 і 1928 гадоў пісаў і друкаваўся актыўна ("прапусціў" толькі лета 1927 года дапамагаў пеставаць-гадаваць дачку Зору...)
    Лепшыя сатырычныя і гумарыстычныя творы Л.Савёнка-Свэна склалі яго зборнік фельетонаў "Чароўная іголка", які выйшаў у свет у "Беларускім дзяржаўным выдавецтве" ў 1929 годзе.
    На зборнік "Чароўная іголка" адгукнуўся рэцэнзіяй Барыс №Пкуліч ("Савецкая Беларусь", 1929, 4 жніўня, с.З). "Дзівішся,прызнаваўся пасля прачытання зборніка пісьменнік і крытык,колькі багата ў жыцці анекдотаў! <„.> Заслугоўвае ўвагі раздзел "Беларусізацыя пад дзе пытанні беларусізацыі разглядаюцца з боку шмат якіх "культурных" людзей". Б.Мікуліч слушна адзначаў, што фельетоны Л.Савёнка-Свэна больш блізкія да апавяданняў, але "тым не менш войстрасць, актуальнасць пытанняў выклікаюць зацікаўленасць чытача". Адзначыў Б.Мікуліч і вострую іронію твораў сатырыка, і "некаторыя ўніканні" да прыкладу, "рыторыку, <„.> непатрэбную ў фельетоне", а таксама не заўсёды ўдалыя канцоўкі. Засяродзіўся і на патрэбе далейшай распрацоўкі гумарыстычных жанраў. "Варта было б аднаму з нашых выдавецтваў, пісаў Б.Мікуліч,паклапаціцца аб выданні анталогіі "Беларускі фельетон". Гэта дасць магчымасць развіваць форму фельетона, асаблівага летапісу нашых дзён".
    Ды толькі для беларускай літаратуры надыходзілі часы не гумарыстычныя, і праз год на "летапісцаў-фельетаністаў" абрынуцца рэпрэсіі.
    У чэрвені 1929 года на паседжанні бюро ЦК КП(б)Б прагучалі абвінавачванні газеты "Савецкая Беларусь" (дзе актыўна друкаваўся Л.Савёнак) у "нацыянальна-дэмакратычных" скажэннях. Крыху пазней газету, публікацыі якой выяўлялі яскравую нацыянальную пазіцыю (на старонках якой артыкуламі М.Зарэцкага і Т.Глыбоцкага распачалася вядомая "тэатральная дыскусія", а таксама быў надрукаваны "Ліст трох" А.Александровіча, А.Дудара і М.Зарэцкага супраць палітыкі антыбеларусізацыі) такую газету назвалі "ўтульным прыстанішчам беларусіх нацыяналістаў".
    Л.Савёнка як "нацдэма" звольнілі з працы. 3 лютага 1929 года ён зарабляў на пражыццё на будоўлі, працаваў на заводзе "Ударннк", а з 1931 года стыльрэдактарам навукова-тэхнічнага выдавецтва. Ці пісалася ў той час Л.Савёнку невядома, пэўна вядома адно: друкаваць яго перасталі. А ў лістападзе 1933 года падчас разгромнага працэсу па т.зв. "Справе Беларускага Нацыянальнага Цэнтра" Л.Савёнак быў арыштаваны. Па сцверджанні самога Л.Савёнка, які ў выгнанні ў канцэнтрацыйных лагерах За-
    ходняй Сібіры і Поўначы (Ухта-Пячора) доўгія шэсць гадоў збіраў звесткі ад саміх "удзельнікаў" "Справы БНЦ", толькі да 1 лістапада 1933 года па "Справе БНЦ" было арыштавана 9 700 чалавек195. Прысуд быў тыповым зняволенне ў лагерах. Падрабязнасці суда і ход самой справы апісаны Л.Савёнкам у надрукаваным у 1954 годзе ў газеце "Беларус" артыкуле "Крыжоваю дарогаю". Ахвяры былі раскіданы па паўночных прасторах "адзінай" і "непадзельнай", a 20 чалавек засталіся ўтурме. 14 ліпеня 1934 года яны аб'явілі галадоўку, a 18 ліпеня ўсіх вывелі з камераў, "пасьля чаго след аб іх знік". "Разбуджаны адраджэнствам нашаніўскай пары, узьняты на вышэйшую ступень Актам Незалежнасьці, вызвольны дух падняў з народных пластоў такую магутную нацыянальную сілу, якая здолела на працягу пяцёх год прарабіць работу стагодзьдзя,пісаў у "Крыжовай дарозе" Л.Савёнак.<„.> такі магутны ўздым нацыянальнага руху ня мог не выклікаць рэакцыі з боку акупантаў"196. Толькі за ноч з 10 на 11 жніўня 1933 года ў лёхі ДПУ патрапілі Рак-Міхайлоўскі, Дварчанін, Кахановіч, Валошын і іншыя дэпутаты-беларусы польскага Сойму, якіх урад СССР "выменяў" на агентаў польскай разведкі.