• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    зоўскі. Супраціўляючыся свайму арышту, ён забівае вайскоўцачужынца. Як і Купалаўскі герой, ён таксама выбіраецца "на сход, па Бацькаўшчыну": "Мы мусім біцца, каб жыць. У нас няшмат часу для сябе саміх. Цяпер я мушу йсьці на Вільню. Ісьці сам" (с.21).
    Празаікі беларускай эміграцыі дастворвалі яшчэ адну хрэстаматыйную архетыповую катэгорыю мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця вобраз раскіданага гнязда-краіны. Творцыэмігранты сталі нешчаслівымі сведкамі яго разбурэння антынароднай таталітарнай палітыкай, войнамі, і нікому з іх на развалінах гэтага гнязда-краіны свабоднага месца не знайшлося. У загадкавы лабірынт ператварыўся родны кут у прозе В.Ластоўскага, і не кожны можа ўвайсці ў яго (аповесць "Лабірынты"); родная хата не можа прытуліць як і самога пісьменніка герояў рамана М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў": і маладых закаханых (яны змушаны начаваць у стозе, у полі), і сваіх гаспадароў (бацьку з маці); з разрабаванага вайною Менску змушаны падавацца ў чужы свет згуртаванні юнакоў-вайскоўцаў у "Змагарных дарогах" К.Акулы; з замілаваннем і тугою апісвае мінулае свайго мястэчка В.Стома-Сініца і яму ў роднае гняздо няма звароту. Падобнае амаль у кожным празаічным творы нашай эміграцыі, не выключэнне і проза А.Саковіч.
    У двухпавярховым катэджы жывуць галоўныя героі апавядання "Асірочаныя" Марыя і яе дачка Аленка. Год таму яны пакінулі Радзіму. Пра тое, ці знайшлі яны шчасце на чужыне, гаворыць, думаецца, назва апавядання. Асабліва маркоціцца ў выгнанні малая Аленка без родных і блізкіх. 3 вялікай радасцю яна сустракае вестку аб тым. што ў іхні Бібарах едзе да суседа Тышкевіча, капітана Беларускай краёвай абароны,— дзядзька Юрка. Юрка Цытовіч, сваяк па мужу, даслаў ліст, і ў Марыі ўзніклі западозранні: ці не правакатар гэта (асобныя радкі ліста былі зусім як не Юркам пісаны: "намазаў пяткі, змывацца зьбіраюся"). З'яўляецца Юрка "якісь нервовы, мітусіцца без патрэбы, голасна гаворыць. Бутэльку з сабою прывёз... Чырвоны, успацелы твар, расшпіленая нясьвежая кашуля" (38-39). Амаль непазнавальна змяніў лёс Цы-
    товіча, ён "мусіў <...> зьесьці пуды паскуднага жыцьця", а "яно застрала ў горле... у сэрцы" (с.38).
    Апавяданнем "Асірочаныя" А.Саковіч засведчыла і тое, што змагла пераадолець пэўную фабульную схематычнасць, уласцівую некаторым яе апавяданням. Героі пісьменніцы набывалі псіхалагічную ўскладнёнасць, апісаныя падзеі пачыналі асэнсоўвацца глыбей, аналітычней.
    Сімвалічнае гучанне мае апавяданне "Чортава Вока". Чортава Вока вялікая яміна-бездань, што ляжыць у полі пры дарозе паміж роднаю вёскаю гераіні апавядання (яно напісана ад першай асобы) і Карэлічамі. Аднойчы людзі вырашылі засыпаць яміну тры дні некалькі вёсак вазілі каменне з поля і лесу, а таўро багны не меншала. Такі амаль легендарны пачатак мае ў "Чортавым Bo­xy" трагічна-рэалістычны працяг. "Увесну 1944 года, на другі дзень пасьля Вялікадня, каля Чортавага Вока бальшавіцкія партызаны <.„> шаблямі насьмерць пасеклі маю маці, скінулі ў прадоньне Чортавага Вока", успамінае гераіня апавядання. Чортава Вока вайны як сімвал-увасабленне скрутнага лёсу праглынула не толькі яе маці, але і ўсе надзеі, шчасце, мінулае, урэшце Радзіму. Ды ўсё ж да шырокіх філасофска-мастацкіх абагульненняў, да ідэйна-праблемнай маштабнасці А.Саковіч падысці не змагла. Хоць і абураецца аднойчы ў роспачы хлопец Петрык: "Да халеры з партызанамі!.. Да халеры з немцамі, з паліцыяй! Да халеры з усімі такімі апекунамі!" (апавяданне "У завею"), у сваёй прозе А.Саковіч да поўнасцю "незаангажаваных" высноў і абагульненняў не набліжаецца: гвалт і здзекі чыняць беларусам, як паказвае пісьменніца, найперш "бальшавіцкія" партызаны, нямецкія ж салдаты выпісваюцца "годнымі" людзьмі (неаднакроць яны ратуюць беларусаў, а дзецям любяць падарыць цукерку).
    Псіхалагічна заглыбленымі атрымліваліся ў А.Саковіч дзіцячыя характары. Вобразы абяздоленых беларускіх дзяцей у пісьменніцы выпісаны надзвычай каларытна, пранікнёна. У маленькай Іны (апавяданне "Сама") свой клопат. Яна малюе дом. "На ім вокны й комін. 3 аднаго боку дому высокае зялёнае дрэва, а побач яго ня меншая ад дрэва чырвоная кветка. Пад домам, праз цэлы аркуш паперы чорная рыса. Гэта ходнік. На ім з раста-
    пыранымі рукамі, адзін ля аднаго, тры чалавекі: тата, мама, дзіця... Малюнак гатовы. Усё! Няма больш чаго дадаць. Ёй хочацца малюнкам пахваліцца, але <„.> дзьверы з пакою ў калідор на замку. Іна глядзіць на вакно. Яе вабіць гэты шырокі сьветлы квадрат у сьцяне, як птушку неба. <...>ёй прыходзіць думка, што праз вакно яна можа паказаць малюнак тату. <„.> Кожнае начы дзесь далёка-далёка тата глядзіць на самую бліскучую зорку ў небе й думае пра Іну. I цяпер штовечара яны разам з мамай падыходзяць да вакна, глядзяць на тую самую зорку й кажуць тату: "Дабранач!" Іна падцягвае крэсла да вакна, карабкаецца на яго. Стуль лезе на падаконьнік, становіцца ва ўвесь рост, узьнімае малюнак высака над галавою, бліжэй да неба, каб тата лепей бачыў малюнак. "Тата!гукае яна Глядзі, як я намалявала..." (Інінага тату, як і тысячы іншых, беспадстаўна рэпрэсавалі.) Запамінальным і кранальным атрымаўся вобраз адзінаццацігадовай Настачкі, дачкі беларускага святара, якая мусіла жыць на кватэры сваёй настаўніцы (апавяданне "Настачка"). Псіхалагічна шматгранным бачыцца і вобраз малога Петрыка ў апавяданні "Петрыкаў тата" адным з лепшых твораў А.Саковіч. Сваёй хаты, свайго роднага гнязда Петрык не мае. Ён жыве ў эмігранцкім бараку ў Міхэльсдорфе разам з маці і бабуляй, штодня распытвае пра тату. I аднойчы да іх прыйшоў "высокі мужчына", муж Петрыкавай маці, але не Петрыкаў бацька. "Чыё гэта дзіця?" апякае малога халоднае запытанне. Суседзі расказваюць Петрыку, што ягоны тата на бацькаўшчыне. "А дзе бацькаўшчына?" распытвае малы сваіх сяброў. Адны не ведаюць, найбольш "аўтарытэтны" Алег адказвае: "За мастом". Пабраўшыся за рукі, дзеці вырашаюць ісці на бацькаўшчыну...
    Дасканала выпісвае А.Саковіч і жаночыя характары. Ва ўсіх іх нешчаслівыя лёсы выгнанніц, нават лёсы сімвалічныя: у большасці з іх гінуць дзеці нібыта гіне і надзея на светлую будучыню.
    Ваеннае ліхалецце і яго ўплыў на жыццё беларусаў тэматыка і дзвюх аповесцяў А.Саковіч "Браты" (1967) і "Паміж Сцылай і Харыбдай" (1977). У цэнтры канфлікту першай ужо знаёмае ў літаратуры сутыкненне дзвюх жыццёвых пазіцый, двух характа-
    pay братоў Максіма і Вадзіма Назарэвічаў. Першы з іх ахвяруе жыццё дзеля заваёвы незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны, другі ідзе на супрацоўніцтва з НКУС і пакутуе доўгія гады (стаўшы прадстаўніком савецкай місіі, трапляе ў ЗША і, сустрэўшы там братавых знаёмых, "просіць азылю", вырашае эміграваць).
    Большай творчай удачай А.Саковіч стала аповесць "Паміж Сцылай і Харыбдай", сюжэт якой пабудаваны на ўжо вядомым нам "быкаўскім" топе: сустрэчы знаёмых у мінулым людзей. Блізкая да быкаўскай з праявамі лапідарнасці, удумлівая, крыху рацыянальная і стылістыка аповесці. Трагічна-тыповы лёс рэпрэсаванага фізіка-навукоўца Конрада Зяневіча: не стрываўшы допытаў, ён "раскалоўся" і па падказцы НКУС нагаварыў на свайго сябра Віктара (які пасля гэтага загінуў). Конрада высылаюць у Сібір, затым, пры пераглядзе справы ў менскай турме, патрапіў пад бамбёжку і збег (ужо "хрэстаматыйны" ў беларускай эмігранцкай прозе сюжэт). У матчынай хаце яму не дае спакою прывід следчага-ката з НКУС Палякова ноччу ўсхопліваецца, бяжыць на вуліцу, вые. Спакойнае жыццё (сустрэча з жонкай), здаецца, вылечвае ад вар'яцкага нахлання. I вось аднойчы партызанскі сувязны перадае Конраду ліст ад свайго камандзіра аб мабілізацыі ў атрад. Конрад мусіць чакаць, калі да яго з заданнем з'явіцца "заслужаны бальшавік, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе таварыш Палякоў" ягоны колішні следчы. Падзеі ў аповесці развіваюцца з дэтэктыўнай вастрынёй. Конрад чакае Палякова, каб адпомсціць яму за былыя здзекі. Ноччу ў цёмнай клеці, куды той мусіў прыйсці, сякерай забівае, як высветлілася, не Палякова, а сябра Трахіма. I сам гіне, так і не даведаўшыся пра сваю новую трагедыю. Зло нараджае новае зло, грэх прыносіць новы грэх такую маральна-этычную выснову выводзіць у аповесці "Паміж Сцылай і Харыбдай" А.Саковіч, відавочна пашыраючы ў нашай літаратуры ідэйна-праблемную панараму, прадаўжаючы на новай фактуры філасофскія і маральныя сентэнцыі Ф.Аляхновіча, К.Чорнага і іншых беларускіх празаікаў.
    Проза А.Саковіч вызначаецца публіцыстычнасцю. Галоўную ідэю-"першаштуршок" аповесці "Паміж Сцылай і Харыбдай" агучыў яе герой, дырэктар Туравіцкай сямігодкі: "Савецкі Саюз і
    Нямеччына <„.> выкарыстоўваюць нас, зацягваюць нас у вір свайго змаганьня. Вынік? Зьнявечаныя людзі, магілы, паняволеная, як і раней, Бацькаўшчына. Наш народ, нашая ідэя незалежнасьці церпіць. Трагедыя ў тым, што і на адным, і на другім баку нашы лепшыя інтэлектуальныя сілы гінуць ці капітулююць..." (с.158). Падобную выснову робіць Максім Назарэвіч (аповесць "Браты"): "За кожную няўдачу немцаў, за кожную няўдачу партызанаў плацілі жыцьцём нявінныя людзі. Пэўна, лягчэй было спагнаць злосьць на безабаронным чалавеку" (с.234). Дзесяцігоддзі цяжка і пакутліва будзе набліжацца наша метрапольная проза да падобных абагульненняў, пакуль на больш высокім эстэтычнафіласофскім узроўні не сцвердзіць іх лепшымі творамі апошніх дзесяцігоддзяў: аповесцямі "Знак бяды", "Аблава", "Пакахай мяне, салдацік" і апавяданнямі зборніка "Сцяна" В.Быкава, апошнімі раманамі пенталогіі "Плач перапёлкі" "Вяртанне да віны" і "He ўсе мы згінем" І.Чыгрынава, апавяданнямі канца 90-х і пачатку новага стагоддзя В.Адамчыка, А.Кудраўца і інш.
    Сюжэт аповесці "Паміж Сцылай і Харыбдай", усё ж трэба канстатаваць,мае пэўную долю схематызму. Схематычныя, зададзеныя і некаторыя героі твора. Псіхалагічна неапраўданымі, ілюстрацыйнымі, шаблоннымі выглядаюць некаторыя сцэны аповесці (Ганна, Кандратава жонка, шмат гадоў не бачылася з каханым мужам; у Менску, выпадкова даведаўшыся ад ягонага сябра, што той жывы і на волі у бацькоўскай вёсцы, перш падумала: "Конрад застаўся жывым, бо пайшоў на згоду з НКВДыстамі"... (с.134)).
    He заўсёды ў А.Саковіч атрымліваюцца і дыялогі. Некаторыя з іх лапідарныя, маралізатарскія. Здараецца, пісьменніца нібы спяшаючыся — у іх імкнецца перадаць (на некалькіх старонках) палову жыццёвага шляху сваіх герояў. Ды і некаторыя персанажы раскрываюцца ў такіх дыялогах ненатуральнымі, псеўдаўзнёслымі, "рафінаванымі". "Я сумленна працую, захоплены працаю ў галіне фізічнае тэхнікі... Гэта таксама вельмі патрэбна й карысна для Беларусі" (с.122),ці мог падобна сказаць "жывы" Конрад сваёй жонцы ("Паміж Сцылай і Харыбдай")?..