Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
На першым з'ездзе Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі у 1934 годзе загадчык аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б Д.Конік азнаёміў пісьменнікаў і з некаторымі матэрыяламі па "Справе БНЦ". Ахарактарызаваўшы сутнасць гэтае "контррэвалюцыйнае арганізацыі", ён агучыў і некаторыя пункты праграмы БНЦ (якая, маўляў, павінна была легчы ў аснову канстытуцыі будучай Беларусі) па зямельных пытанях: "Цвёрда ўстанаўліваецца прынцып дробнай прыватнай уласнасці на зямлю; гранічныя нормы колькасці зямлі ў паасобных гаспадарках не павінны перавышаць 100 гектараў197. Большасці тагачасных савецкіх пісьменнікаў да "зямных" клопатаў, пэўна, было мала цікавасці, а вось беларускія сяляне, сілаю загнаныя ў калгасы, пра такое маглі толькі марыць.
І95Крывічанін Л. Беларусізацыя пад№...-Нью-Ёрк, 1998.-C.159.
19бЦыт. па: Крывічанін Л. Беларусізаццыя пад №...C.158.
197Гл.: Полымя рэвалюцыі,1934, №8.
Пяць гадоў Л.Савёнак правёў у сталінскіх лагерах у Алтайскім краі. У 1939-м тэрмін пакарання скончыўся. Пісьменнік вярнуўся на Радзіму і пачаў настаўнічаць у ваколіцах Мінска (у самім горадзе жыць яму забаранялася).
Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі захопнікамі Л.Савёнак быў інтэрнаваны і некалькі тыдняў праседзеў у лагеры на Камароўцы. Затым, калі акупанты даведаліся пра тое, што іхні вязень арыштоўваўся пры Саветах, Л.Савёнка вызвалілі. Ён працаваў журналістам у "Беларускай Газэце" (з літаратараў у ёй супрацоўнічалі Ант.Адамовіч, Н.Арсеннева і інш.). У чэрвені 1944 года Л.Савёнак браў удзел у Другім усебеларускім з'ездзе, ад імя сялян і работнікаў выступаў з прамовай. Пра яе змест нагадвае пратакол з'езда. "<...>Беларускі народ вітае вызваленне нашай зямлі ад бальшавікоў,гаварыў Л.Савёнак,і ў барацьбе супраць іх паказвае сваю спеласць. Сялянства хоча ўласнай зямлі, рабочы хоча мець свой станок, а інтэлігенцыя хоча свабодна працаваць на карысць свайго народа і весці народ да заняцця адпаведнага месца сярод вольных народаў новай Еўропы"198.
Затым Л.Савёнак з сям'ёй выехаў у Нямеччыну, дзе стаў дырэктарам беларускай гімназіі. Прымаў удзел у працы Рады БНР, у выданні газеты "Бацькаўшчына" і часопіса "Сакавік", дбаў пра арганізацыю Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. У часопісе "Сакавік" пабачылі свет некаторыя творы пачынальнікаў беларускай літаратуры XX стагоддзя, да прыкладу поўны варыянт гістарычнай драмы К.Каганца "Сын Даніла" (у складзеным С.Александровічам зборы твораў пісьменніка (1979) пададзены няскончаны варыянт гэтай п'есы; Л.Юрэвіч у прадмове да кнігі "Беларусізацыя пад №..." выказвае версію, што п'еса К.Каганца трапіла да Л.Савёнка ад Янкі Ліманоўскага, у якога на эміграцыі перахоўваліся некаторыя матэрыялы беларускіх пісьменнікаў). 3 Я.Ліманоўскім Л.Савёнка лучыла даўняе сяброўства: яшчэ напрыканцы сакавіка 1944 года Я.Ліманоўскі, кіраўнік рэпертуарнай секцыі Беларускага культурнага згуртавання, вырашыўшы ажыццявіць пастаноўку камічнай оперы "Тарас на Парнасе", за-
І98Цыт. па: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада: Созданне, деятельность, крах.-Мн., 1995 — C.126.
прашаў Л.Савёнка напісаць да яе лібрэта. У сшытку напрацовак Л.Савёнка застаўся такі апошні запіс: "Калі на "ўзвышша" ўсходзілі 5 месяцаў, дык на Парнас пры такіх тэмпах можна залезьці за тры гады"199. "Узвышша" "парнаскі" літаратурнамастацкі часопіс канца 20-х гадоў, знішчаны на пачатку 30-х бальшавіцкімі ўладамі і насамрэч меліся аднавіць у другой палове 40-х. Лго "адноўлены" першы нумар быў падрыхтаваны да друку, але ў свет не выйшаў (аддрукавалі толькі частку сігнальнага экземпляра)200.
У Нямеччыне, у лагерах Остэргофэн, а затым у Розэнгайме, Л.Савёнак працаваў дырэктарам беларускай гімназіі (выкладаў матэматыку, а жонка пісьменніка родную літаратуру). Л.Савёнак працаваў і на "педагагічна-перакладчыцкай" ніве. Яшчэ ў 1930 годзе ў "Бібліятэцы школьніка" накладам у 5 000 асобнікаў выйшла брашура Дж.Эйтана "Школа джэнтэльменаў", перакладзеная з рускай Л.Савёнкам. "Запознена" (перакладчык знаходзіўся ўжо ў сібірскай высылцы) была аддрукавана кніга В.Дзынзэ "Як працуюць машыны (Пачатковыя асновы цеплатэхнікі)".
У 1947 годзе ў часопісе "Сакавік" быў надрукаваны пачатак "Дзёньніка Ів.Ів.Чужанінава" Л.Крывічаніна такім псеўданімам пачаў падпісвацца Л.Савёнак на эміграцыі. ("Дзёньнік Чужанінава" часткова друкаваўся з 1942 года ў "Беларускай Газэце".)
"Дзёньнік Чужанінава" своеасаблівая стылізацыя пад "мемуарнасць", аповесць, падзеі ў якой развіваюцца амаль на працягу годапершага года акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі. Аповесць як вялікая сюжэтная мазаіка, абрамленая агульнай задумай, ідэяй, агульнымі героямі. Гэта ў фармальным плане працяг "запісак" А.Мрыя. Форма дзённіка-запісак эфектыўна пашыралася і ў суседніх славянскіх літаратурах, іх сатырычных творах (да прыкладу — раман Я.Замяціна "Мы"). 'Тэта форма,— трапна адзначала З.Драздова,падыходзіць як не трэба лепш дая паказу драмы чалавека (і чалавецтва таксама) у цеснай і бяздушнай клетцы
І99Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...Нью-Ёрк, 1998 C.13.
200Тамсама.
таталітарнай сістэмы. <...>такая форма аказваецца <...> больш выйгрышнай, чым любая іншая, скажам, аб'ектыўнае апавяданне, дзе аўтар выступае як бы ў ролі старонняга назіральніка"201. У кожнай карціне-запісе "Дзёньніка Чужанінава" малююцца розныя падзеі, большасцю гратэскавыя, камічна-парадыйныя, нават анекдатычныя, як, да прыкладу, падзеі 23 сакавіка: "Загржэмбіцкі вярнуўся з экспедыцыі ў "Западную". <...> апавядае цуды: як там людзі жывуць, як п'юць і гуляюць <...>. Адно дрэнна, што там усе лютыя нацыяналістыя. Навет і гарэлку, і тую п'юць не як усе людзі, шклянкамі, а па-свойму, па-нацыяналістычнаму. Выставіць,кажа,на стол тры чаркі: адну белай, другую чырвонай, а трэцюю зноў белай, ды хвошча ўсе запар, а пасьля выгуквае "Хай жыве!". А іншыя, мабыць, ужо зусім шавіністыя, дык тыя выстаўляюць аж па дзевяць чарак: тры белай, тры чырвонай, зноў тры белай. I "Хай жыве!" выгукваюць тры разы. Гэта ўсіх нашых вельмі зьдзівіла. Толькі Яську Разаку такі звычай надта спадабаўся..."202. Але пасля прачытання большасці запісаў не становіцца смешна: паміж датаў і радкоў пульсуе вайна. Па-над камічнымі эпізодамі трагедыя. Пад флёрам вадэвільнасці схаваны праблемы экзістэнцыйна-філасофскай глыбіні.
"Дзённікавую" форму, якая з часам стала характэрнай у ягонай прозе, Л.Савёнак упершыню паспрабаваў увасобіць у “Восеньскіх настроях. 3 дзённіка "любнтелей покушать"”сімпатычным узоры "малой сатыры" (і сёння такой рэчы пазайздросцілі б аўтары "эстраднага" гумару,думаецца, гэты твор трэба найперш слухаць). Невялікія памерам, "Восеньскія настроі..." беззаганна зроблены і ў сюжэтным, і ў моўным плане. Дэталёва і псіхалагічна схоплены вобраз абывацеля-"любнтеля" за перыяд дзесяцігоддзя (ад 1917 да 1926-га) савецкай улады. На кожны год прыпадае па некалькі сказаў "унутранага маналога" неназванага героя, і ў іх часта афарыстычных і камічных выяўлена жыццёвая і часавая "эсэнцыя": "1921... Разам з камісарам ем зацірку, гавару аб сусьветнай рэвалюцыі, і ўсё роўна есці хочацца... He, так
20ІДраздова З.У. Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі. Стылявыя асаблівасці.Мн., 1997C.15, 19.
202Крывічанін Л. Беларусізацыя пад №...Нью-Ёрк, 1998 юC.136.
далей нічога ня будзе. Займаю восем пасадаў, трэба яшчэ пару дастаць"; "1922. <.„> нясу на рынак мяшок грошы, куплю хлеба, a можа й на фунт сала хопіць"2 3.
Неардынарны і мастацкі метад "Дзёньніка Чужанінава" "метад ад адваротнага". Твор падаецца ад імя адмоўнага героя, "звычайнага сярэдняга чалавека ваеннага часу, які ратуе сваё жыцьцё ад зьнішчальнае сілы вайны й карыстае для гэтага з кажнае сітуацыі" (як сцвярджаў Л.Крывічанін у містыфікацыйнай рэдакцыйнай зацемцы да публікацыі "Дзёньніка...",твор друкаваўся як нібыта чыйсьці дзённік), чалавека, які можа без ваганняў пераступіць праз усе законы і грамадскія, і маральныя.
"Твор Савёнка гэта пагляд збоку",напісаў укладальнік зборніка Л.К^ывічаніна "Беларусізацыя пад №..." Л.Юрэвіч пра "Дзёньнік..." . I насамрэч, ён адзіны мастацкі твор у нашай літаратуры пра нямецкую акупацыю, "напісаны" ад імя "поўнага чужаніцы", без схільнасці-заангажаванасці да беларускіх "незалежнікаў" (гэтыя людзі вымаляваны гратэскава і сатырычна) і без ліслівасці-заляцанняў да немцаў (супраць іх таксама ёсць шмат выкрывальных запісаў). Аднак нельга пагадзіцца з наступным сцверджаннем Л.Юрэвіча: "Іван Іванавіч Чужанінаў пісаў запіскі, як Самсон Самасуй свае скруткі. Але гэтым іхняе падабенства бадай што заканчваецца пры ўсёй спакусе паралелі"205. Паралелі паміж творамі Л.Савёнка і А.Мрыя якраз відавочныя! Прычым як у плане стылістычна-фармальным, так і ў сюжэтна-зместавым. Тая ж "барочнасць" стылю, абыгрыванне газетных штампаў, канцылярызмаў і моўных клішэ, іх частае выкарыстанне: "цяпер не хутка наладзіш дыпламатычныя адносіны з бацькам"206, "матка мірганула бацьку і дала яму дырэктывы маўчаць"207, "мае рэчы прыцягвалі ўвагу самых шырокіх мас"208 і пад. выцінкі з "Запісак Самсона Самасуя" А.Мрыя. "Яго (каня) вінавацяць у
^Тамсама.С.29.
204Тамсама,C.21.
205Тамсама.
206Мрый А. Творы Мн., 1993.С.32
207Тамсама.С.34.
208Тамсама.-С.35.
разлажэньні, у нявытрыманасьці сваёй лініі"209 і іншыя, падобныя да мрыеўскіх, "характарыстыкі" частыя і ў фельетонах, і ў "Дзёньніку..." Л.Савёнка.
"Дзёньнік...", як і іншыя сатырычныя творы Л.Савёнка, стракацяць афарызмамі і прымаўкамі, і гэта сталая стылістычная дамінанта ягонай прозы: "Калі шчасьце, дык і з мяшка вылезеш"210, "Калі чалавеку шанцуе, то і ў лапцёх танцуе"211, "Калі не пашанцуе, дык і на печы катар схопіш"212, "I жыць цяжка, і памерці нялёгка"213, "Жонка не балалайка пайграўшы, на сьценку не павесіш"214 і інш. Падобнае дамінаванне ва ўласнааўтарскім тэксце народных прыказак і прымавак характэрна і ддя "Запісак Самсона Самасуя": "Трэба ўсюды торкацца, як Піліп з канапель"215, "Чалавек думае, а райком кіруе"216 і інш. Дарэчы тут зазначыць, што сваімі моўнымі сатырычнымі сродкамі творы А.Мрыя і Л.Савёнка родняцца з многімі творамі суседніх "падтаталітарных" літаратур. Такое падабенства "Запісак Самсона Самасуя" з аповесцямі А.Платонава першым азаўважыў П.Васю217 чэнка .