Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Наогул жа, проза А.Саковіч "візуальная". Пісьменніца перадае агулам дзеянні, учынкі, знешні выгляд герояў, і толькі зрэдку іх думкі, пачуцці. Але ў лепшых сваіх творах выпісвае выверана і тонка. I найперш гэтым і запамінаецца: малюючы жудасны час ваеннага ліхалецця, А.Саковіч пакідае вайсковыя дзеянні "за кадрам". Яна летапісец вайны ў людскіх душах, мастак-храніст свайго трагічнага і паказальнага лёсу.
САТЫРЫЧНАЯ ПРОЗА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
Адносна шырока ў літаратуры беларускай эміграцыі прадстаўлена сатырычная плынь. У ёй яскрава прасочваюцца агульнабеларускія традыцыі яшчэ "нашаніўскай" прозы (апавяданняў і абразкоў Ядвігіна Ш., К.Каганца, Я.Коласа) і вершаваных гумарыстычных баек А.Паўловіча, прозы канца 10-х гадоў В.Ластоўскага і ЯЛёсіка, чые апавяданні названага перыяду вызначаліся схільнасцю да іранізавання, камічнасці (да прыкладу, апавяданні "Прывід", "Сябра з каўбасой", аповесць "Прыгоды Панаса і Тараса" В.Ластоўскага).
У суаўтарстве з Я.Лёсікам напісаў сатырычнае апавяданне "Мікіта абстаівае сваіх" (якое ў 1917 годзе было выдадзена асобнай брашурай) Антось Галіна (Міхаіл Міхайлавіч Міцкевіч), старэйшы брат Якуба Коласа. (А.Галіна выехаў за межы СССР і ў эміграцыі не пераставаў займацца літаратурнай творчасцю). Найбольш значнае празаічнае дасягненне А.Галіны аповесць "Расказы семінарыста" (друкавалася ў газеце "Беларусь" у 1919 годзе). Іроніяй і камічным гратэскам вызначаецца і пачатак “эмігранцкай” аповесці В.Ластоўскага "Мікалай Галубовіч".
Сатырычная проза беларускай эміграцыі паўставала і як непасрэдны працяг традыцыяў "узвышаўскай" сатырычнай прозы 20-х гадоў, як мастацкае развіццё ідэйна-стылёвых дамінантаў, закладзеных сатырычнымі і гумарыстычнымі творамі К.Чорнага, А.Мрыя, Л.Калюгі, К.Крапівы, З.Бядулі, Б.Мікуліча і інш. Пісьменнікаў, рэпрэсаваных (ці запалоханых) і пазбаўленых магчымасці працаваць у свабодзе ад вульгарызатарскіх і ідэалагічных
дагматаў. (У савецкі час распаўсюджвалася ідэя аб непатрэбнасці сатырычнай прозы наогул. Сцвярджалася, што газетны артыкул больш дзейсны сродак выкрывання адмоўнага.) Беларуская сатырычная проза 20-х гадоў, а таксама сатырычная проза эміграцыі не без уплыву творчасці М.Гогаля вымалёўвалі таго ж ліхвяра з мёртвай душой, які праходзіў-вандраваў па прасторах краіны і ў большасці выпадкаў заставаўся беспакараным (Мрыеў Самсон Самасуй, малады "паэт" з апавядання Л.Савёнка "Як я арганізаваўся", вобраз Пінкевіча К.Акулы і пад.).
Празаікі-эмігранты пісалі не толькі фельетоны і сатырычныя апавяданні, але і п'есы, аповесці. Якраз "вялікім" сатырычным жанрам у савецкай прозе 20-30-х гадоў чыніліся перашкоды. "Калі рапаўская крытыка яшчэ даволі паблажліва адносілася да фельетона або апавядання, то ў адносінах да буйных эпічных жанраў сатыры, дзе даваліся разгорнутыя карціны адмоўнага ў сацыяльным жыцці, яна была рэзкай і бескампраміснай" слушна адзначыла З.Драздова194.
На эміграцыі выходзілі некалькі сатырычных і гумарыстычных выданняў. Сярод іх "незалежны месячнік гумару і сатыры" "Шарсьцень" (з'явілася 14 нумароў (1952—1953 гады), самы актыўны фельетаніст месячніка Мірза Кіш-Міш), часопіс "Дзяцел" (за 1952—1953 гады выйшла 5 нумароў, найбольш адметнымі з публікацыяў бачацца фельетоны С.Зацятага), а таксама сатырычная газета "Пуга" (выдавалася ў Канадзе з 1950 па 1952 год). Большасць матэрыялаў у названых выданнях змяшчалася пад псеўданімамі.
У сатырычных і гумарыстычных жанрах актыўна працаваў Вінцук Адважны (Я.Германовіч), які пасля сібірскага лагера апынуўся ў Італіі, а затым Англіі. Яго празаічная гутарка "Як Казюк сабраўся да споведзі" (у 1928 годзе выйшла асобным выданнем) была прысвечана праблеме маральнага ўдасканальвання моладзі. У апавяданні "Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну" (1930) крытыкуецца бюракратычнае самадурства. В.Адважны вядомы і як аўтар вершаваных гумарыстычных гутарак і баек.
194Драздова З.У. Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі. Стылявыя асаблівасціМн., 1997,-С. 10.
Камедыяй "Тараканы ў саладусе" (апублікавана ў зборніку "Усякая ўсячына") уваходзіў у літаратуру Кастусь Акула, празаік найперш эпічнага і спавядальнага складу (камедыя апісвала гісторыю сялянскай сям'і Сцяпана Пінкевіча, якая, шукаючы лепшай долі, пераехала ў Канаду і там стала "сям'ёй Пінкаў", загаварыла па-ангельску).
Зборнік гумарэсак выдаў на эміграцыі Янка Золак (Антон Даніловіч), цэлую нізку фельетонаў напрыканцы 50-х гадоў напісаў Уладзімір Дудзіцкі (які вядомы найперш як паэт): "Птушцы крылы, чалавеку свабода", "Піраміда класавых супярэчнасьцяў", "Падумайце самі...", а таксама апавяданні "Чорная курыца", "Куды вочы глядзяць..." і інш.
Іранічныя і сатырычныя публікацыі мелі Архіп Папліска (Уладзімер Цьвірка) (у часопісе "Наперад!") і Алесь Біч (у часопісе "Баявая ўскалось"). Запамінальным стаў фельетон апошняга "Дарогу на Парнас" аб тым, як беларускі "паэта" выбіраў сабе псеўданім.
У эмігранцкіх выданнях актыўна выяўляў здольнасці гумарыста Сымон Жамойда. Сын светара, ён у 30-х гадах падаўся з роднай Гарадзеншчыны на вучобу ў Вільню. Як добрага спевака, яго заўважыў Рыгор Шырма і запрасіў у свой хор. Аднак надыходзілі часіны не песенныя... Бацьку арыштавалі і выслалі. Пачалася вайна. У складзе польскіх злучэнняў С.Жамойда патрапіў у палон. Пасля вызвалення арганізоўваў дзіцячыя садкі ў лагерах "усходніх" бежанцаў. Капітуляцыю фашысцкай Нямеччыны сустрэў на поўдні Баварыі. Выдаваў газету "Беларуская Воля". У апошнія дзесяцігоддзі аддаўся царкоўнай справе. Кіраваў хорам у царкве Св. Кірылы Тураўскага. Жыве ў горадзе Пасэйк (штат Ню Джэрсі).
Перыяд літаратурнай дзейнасці СЖамойды, пра што даводзіцца меркаваць з публікацыяў у "Шыпшыне", "Баявой ускалосі", "Царкоўным Сьветачы", "Беларускім Слове", абмяжоўваецца канцом 40-х-50-мі гадамі. У гэты перыяд СЖамойда напісаў некалькі гумарыстычных апавяданняў: "Як жартуюць у Малінавічах" ("Шыпшына" 1948, №7), "Сінічка" ("Баявая ўскалось", 1954, №5) і інш. Усім ім характэрна экспрэсіўная сказавая манера, у ас-
нове кожнага сюжэта анекдатычнае здарэнне. У гумарэсцы "I так дрэнна, і гэтак ня добра" аўтар на прыкладзе аднаго эпізода з аховы вясковага моста высмейвае калгасна-бюракратычны лад, кпіць з "недалёкіх" начальнікаў.
Сатырычны і гумарыстычны пачаткі былі першаснымі ў празаічнай творчасці Лявона Савёнка і Антона Адамовіча. Сатыра ў іхніх аповесцях "Дзёньнік Ів.Ів.Чужанінава" і "Трывога" стала асобным мастацкім прынцыпам паказу шмат у чым парадыйнай савецкай рэчаіснасці. Названыя творы бачацца своеасаблівымі антыўтопіямі, якія, выкрываючы горшае ў бальшавіцка-таталітарным ладзе, праз гэтае выкрыццё і адмаўленне перадавалі сваё бачанне і разуменне сацыяльнага і духоўнага ўладкавання, малявалі, думаецца, узор бальшавіцка-савецкай псеўдамадэлі нацыянальнага быцця, мадэлі антынароднай,каб ідэалы сапраўднага грамадства і дзяржавы больш не затуманьваліся ілжывымі праектамі і вучэннямі.
Сатырычныя "дзённікі" Лявона Савёнка
У беларускім літаратуразнаўстве пра Лявона Савёнка не ўзгадвалі больш шасці дзесяцігоддзяў. Біябібліяграфічны артыкул пра яго паспелі змясціць толькі ў "Дадатак" (у апошні том) акадэмічнага шасцітомнага слоўніка "Беларускія пісьменнікі", без фотаздымка, з хібамі і недахопамі ў біяграфіі і бібліяграфіі. У 1998 годзе Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў НьюЁрку да сотай гадавіны з дня нараджэння пісьменніка коштам ягонай сям'і быў выдадзены томік выбранага "Беларусізацыя па Разам з гэтай кнігай з далёкай Амерыкі вяртаецца на Радзіму і пісьменнік Леанід Савёнак-Свэн-Крывічанін нібыта з двайной эміграцыі: і з "геаграфічнай", і з "архіўнай" (дагэтуль на Беларусі можна было прачытаць толькі яго паасобныя фельетоны і нарысы у архіўных падшыўках перыёдыкі). Доўгае "замоўчванне" пісьменніка вымагае ад даследчыкаў літаратуры падрабязнага і грунтоўнага разгляду ягонага жыццёвага і творчага шляху.
Л.Савёнак нарадзіўся 26 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Вялец на Глыбоччыне ў сям'і Вікенція і Вольгі Савёнкаў. Пасля смерці бацькі (1898 год) сям'я маці і дзве старэйшыя сястры Анюта і Ксеня — пераехала ў Глыбокае, дзе Лявон і набыў пачатковую адукацыю. Затым была вучоба-сталенне ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі разам з будучымі грамадскімі дзеячамі і пісьменнікамі С.Рак-Міхайлоўскім, М.Чаротам і іншымі, былі два гады штудыяў у Пецярбургскім кадэцкім корпусе і настаўніцкая праца на Радзіме. I амаль усе ягоныя творы фельетоны, нарысы, апавяданні, занатоўкі, артыкулы вызначаюцца павучальнасцю, маралізатарствам. I ажаніўся з настаўніцай. У 1922 годзе Л.Савёнак з групай глыбоцкіх педагогаў прыехаў у Менск, дзе і пазнаёміўся з Апалёніяй Радкевіч. Напрыканцы 1922-га нарадзіўся сын Лёдзік, праз пяць гадоў дачка Зора.
Шмат з напісанага Л.Савёнкам было ўпершыню надрукавана яшчэ напрыканцы 20-х у газеце "Савецкая Беларусь", у рэдакцыю якой Л.Савёнка запрасіў на працу У.Ігнатоўскі. Як карэспандэнт "Савецкай Беларусі" (якую на той час рэдагаваў "аднакашнік" М.Чарот) Л.Савёнак аб'ехаў амаль усю рэспубліку. "3 калёс" пачаў дасылаць у газету свае першыя творы і друкаваць іх пад псеўданімам Л.Свэн.
Ягоны дэбют фельетон "3 Новым годам!" ("Савецкая Беларусь", 1927, 1 студзеня). Ён складаецца з чатырох абразкоў, у якіх дасціпна апісваецца сустрэча Новага года рознымі людзьмі: і тымі, у каго на стале "між дробных "красного" і "столового" горда высіліся, як буслы паміж вераб'ёў, "четыре звездочкі" і "Абрау Дзюрсо", і беспрытульнымі бадзягамі, у каго толькі агарак свечкі ды заместа коўдраў газеты, на якіх "вялікім аншлагам стаяла: "Усе на барацьбу з беспрытульнасцю". I ўжо зусім неяк пасучаснаму іранічна і горка прачытваецца абразок пра тое, як бухгалтар пасля прыняцця "першаку" пад Новы год пабіўся з "гаспадаром халупы на акраіне" і прачнуўся ў незнаёмым месцы, дзе яго "вітаў" са святам малады міліцыянер.
Праз дзесяць дзён у той жа "Савецкай Беларусі" за перадавіцамі "X з'езд КП(б) Беларусі" і "Аб беларускім нацыяналізме" быў надрукаваны і другі фельетон Л.Савёнка "Карчы на дарозе"
("Савецкая Беларусь", 1927, 11 студзеня, с.6) (у слоўніку "Беларускія пісьменнікі" назва пададзена няправільна "Харчы..."). Кампазіцыйна-структурнай адметнасцю і гэтага фельетона стаў падзел на паасобныя знітаваныя агульнай задумай і ідэяй падраздзелы-абразкі. У першым "Рэвізор" сатырык крытыкуе старшыню рэўкамісіі Грэскага спажывецкага таварыства "грамадзяніна А.Сасноўскага", чалавека слабога, "не раўнуючы як крэсла пад загадчыкам саліднай установы", які паехаў "рабіць рэвізію" ў Вынісцах (вёска на Случчыне), ды, напіўшыся "на дурніцу", спакойна вярнуўся назад. Аўтар колка раіць "вынаходніку" пачытаць "Рэвізора" М.Гогаля каб "быць хоць на ўзроўні". У падраздзеле "Ініцыятыва" Л.Савёнак сатырычна абураецца працы "лядненскіх аграномаў", якія пускалі на вецер народныя грошы,называе такіх ліхвяроў "карчамі", што перашкаджаюць ісці па дарозе ў лепшае жыццё. Анекдатычная сітуацыя вымалявана аўтарам у падраздзеле "Сложенне перстов": non з дзякам не памірыліся за калядныя "ахвяраванні", пасля чаго non склаў данос-скаргу аб тым, як дзяк паказаў яму дулю: "Дело о сложеннй перстов с воткнутнем между ннмн одного, с прнсовокупленнем: на-ко, выкусн".