Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Адным з першых вяртаць у літаратуразнаўчы ўжытак імёны і творы беларускіх эмігрантаў пачаў Б.Сачанка (шэраг публікацыяў у перыядычным друку і кніга "Беларуская эміграцыя" (1991) і інш.) Маштабную работу па вывучэнні літаратуры беларускага замежжа выканала Л.Савік (публікацыі ў перыядычных выданнях, машынапіс манаграфіі). Выйшлі працы па адзначанай тэме Ю.Гарбінскага "Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу" (Мн., 1994), Я.Чыквіна Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа" (Беласток,
7Гл.: Полымя-1998, №9.-С.28О.
8Гілевіч Н. Сто вузлоў памяці, альбо На высокім алтары паэзіі (Гутарка з Лолай Званаровай) // ЛІМ.1998 13 лістападаС.5.
1997), Л.Юрэвіча "Архіўная кніга" (Нью-Ёрк, 1997), "Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы" (Мн., 1999), апублікаваны паасобныя работы А.Макміліна, М.Мішчанчука, А.Баршчэўскага, У.Арлова і інш. Я.Чыквін, адзін з першых "рэабілітуючы" беларускую эмігранцкую літаратуру, спрабаваў разбурыць няправільны стэрэатып пра беднасць нашай "замежнай" прозы. "На эміграцыі,— пісаў ён,у жанрах прозы (апавяданне, аповесць, раман) выказвалася, здаецца, не менш таленавітых беларускіх пісьменнікаў, чым у паэзіі (Юрка Віцьбіч, Язэп Германовіч, Рыгор Данілеўскі, Юры Жывіца, Янка Ліманоўскі, Пётра Сыч, Уладзімір Случанскі, Мікола Цэлеш, Антон Адамовіч, Уладзімір Глыбінны, Аўген Калубовіч, Алесь Змагар, Масей Сяднёў, Ян Пятроўскі, Іна Рытар ды іншыя)"9.
Калі паміж беларускай паэзіяй эміграцыі і паэзіяй метраполіі можна праводзіць пэўныя паралелі як у тэматычных, так і вобразна-выяўленчых планах (пейзажнасць, засяроджванне на інтымным, абмалёўка постацяў лепшых прадстаўнікоў Беларусі; традыцыйныя ў большасці меладычнасць і танальнасць), дык проза беларускай эміграцыі ўяўляецца своеасаблівым марывам-міражом прозы савецкага часу: п'янілі абсягі свабоды і разняволенасці, багацце стылёвых і сюжэтна-кампазіцыйных відарысаў ад жорсткай "гулагаўскай" праўды да выратоўнага гумару, ад строгай дакументальнасці да "німфетычнай" эратычнасці, і, хоць міражы заставаліся міражамі, хоць відарысы тыя не далі ні "Архіпелага ГУЛАГ", ні "Лаліты", затое першымі спецыфічна пазначылі тую праблематыку аповесцю Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ" і раманам М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў".
У прозе эміграцыі пазначаны і жанрава-стылёвыя пошукі, тэндэнцыі, сюжэтна-кампазіцыйныя падыходы, характэрныя для літаратуры сучаснай, у прыватнасці прозы 90-х гадоў: тыя ж дакументальнасць, эсэістычнасць, цікавасць да метафорыкі, біблейскіх дэталяў, урэшце, да раскрыцця праўды пра мінулае (напрыклад, проза М.Цэлеша, К.Акулы, М.Сяднёва і "Заходнікі" Г.Далідовіча, а таксама апавяданні канца 90-х гадоў В.Быкава,
’Чыквін Я. Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа.Беласток, 1997,С.90.
В.Адамчыка і А.Кудраўца). Да ўсяго, творчасць эмігрантаў спрабавала трансфармаваць і ўсё новае ў літаратуры "вольнага" свету, асвойвала, у прыватнасці, найболыв значныя дасягненні і прозы нямецкай, французскай, амерыканскай, рускай эмігранцкай, а, як слушна зазначана Л.Корань, "патрэба штораз асвойвацца ў чужых багатых кантэкстах стымулюе дынаміку беларускіх мастацкіх структур"10.
Літаратура беларускай эміграцыі дала новы імпульс агульнабеларускаму адраджэнцкаму руху, спрыяла раскрыццю нацыянальнай ідэі і распрацоўцы нацыянальнай праблематыкі. "Эміграцыя заўжды была рэхам народа і правадніком яго вольных думак і імкненьняў у шырокі сьвет агульначалавечага яднаньня. Таго, чаго ня мог сказаць і зрабіць народ у сябе дома, па варунках сваей ці чужацкай улады і цэнзуры, эміграцыя сьмела гаварыла, карыстаючыся свабодай слова за граніцай,пісаў у зборніку "Замежная Беларусь", які выйшаў у 1926 годзе, прэзідэнт БНР П.Крэчэўскі,Біблію першую кніжку на беларускай мове, даў нам эмігрант Францішак Скарына, які ня мог заняцца гэтай справай на бацькаўшчыне, а мусіў працаваць у Празе Чэшскай. Пасьля заняпаду беларускай дзяржаўнасьці і культуры, зноў-такі, першыя беларускія кніжкі прыходзяць да нас з Лондана, Парыжа, Кракава адтуль, дзе знаходзіліся хоць адзінкі заўжды беднай беларускай эміграцыі"". (У цытатах тут і далей захоўваецца правапіс арыгіналу паводле граматыкі Б.Тарашкевіча, якой прытрымлівалася і прытрымліваецца беларуская эміграцыя.-А77.)
Зместам эмігранцкая творчасць амаль уся засяроджана на тэме нацыянальнага адраджэння і беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнай гісторыі, прыродзе і менталітэце. Калі адметнымі рысамі беларускай эмігранцкай паэзіі сталі выражэнне настальгіі па страчанай Радзіме, спавядальнасць, пранікнёнасць у пытанні ўнутранага свету, характаралагічнымі адзнакамі эмігранцкай прозы трэба назваць мастацкую зацікаўленасць гістарычнай праблематыкай, дакументальнасць, біяграфічнасць, лірычнасць, сатырычнасць, якая дасягалася метадам, вызначаным яшчэ А.Бабарэ-
І0Корань Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крытыч. артМн., 1996.-C.12.
1 'Цыт. па: Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі...Мн., 1990С.32.
кам,"натураграфічнае зашыфроўванне". А таму ўся проза нашага замежжа выразна падзяляецца на тры жанрава-стылёвыя плыні: гістарычную, мемуарна-біяграфічную і сатырычную. Кожная з іх распрацоўвала свае спецыфічныя і мадыфікаваныя жанравый формы ("рыцарскі" раман, раман-біяграфія, аповесць-запіскі, фельетон, апавяданне-фантасмагорыя, сатыра-дзённік, лірыкасатырычная аповесць і інш.). Сумарна ж усе адметныя празаічныя творы беларускай эміграцыі вымалёўвалі сваю мастацкую мадэль нацыянальнага быцця, і найперш гэтым яны і становяцца значнымі і каштоўнымі ў агульнабеларускім літаратурным летапісе.
ЛІТАРАТУРНА-ГРАМАДСКІ РУХ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ XX СТАГОДДЗЯ (1918-1990-я гады): ЗГУРТАВАННІ, АСОБЫ, ВЫДАННІ
Асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці, геапалітычнае становішча Беларусі, неспрыяльныя для маладой і пакуль яшчэ слабой рэспублікі тэндэнцыі ў фармаванні (падчас першай і другой сусветных войнаў) агульнаеўрапейскай прасторы ў XX стагоддзі прадвызначылі як заканамернасці, так і характар беларускага эмігранцкага руху. "Наша зямля ці то станавілася плайдармам, праз які праходзілі найбольш разбуральныя войны, ці то сама была аб'ектам прэтэнзій з боку суседзяў, што і стварыла праблему эмігрантаў",слушна выказвалася Г.Сурмач12.
У новым часе беларуская эміграцыя была двух відаў. Да першага трэба аднесці эміграцыю, выкліканую эканамічнай эксплуатацыяй народа, калі сяляне, не вытрымліваючы непамысных падаткаў, прыгону, уцякалі ў вольныя стэпы Украіны ці — пры развіцці прамысловасці падаваліся шукаць лепшай долі як у буйныя суседнія гарады (Рыгу, Петраград) так і ў далёкія краіны Паўночнай Амерыкі, Аргенціну ці Аўстралію. Тая эміграцыя была эканамічнай. Пра яе яшчэ ў 1906 годзе пісала "Наша Ніва": "<...> няможнасць працаваць на зямлі <...> з году ў год гоніць
І2Сурмач Г. Жанчыны беларускага замежжа (Даклад на міжнар. навук. канферэнцыі "Жаночае аблічча Беларусі") // Польгмя 1997, №6С.259.
найлепшыя сілы ў суседнюю Польшчу ці Вялікарасею за Нёман, за Дняпро, за Дзвіну. Гэтакіх людзей выязджаець многа, і праз тое яшчэ больш цямнее, яшчэ больш дзічае нашая старонva"13 Kd .
Іншага выгляду беларуская палітычная эміграцыя, у якую падаваліся, выказваючы нязгоду, пратэст абранаму курсу краіны ці папросту ратуючыся ад пераследу ўладаў (зазвычай акупацыйных) за сваю нацыянальную дзейнасць. (Такой класіфікацыі прытрымліваецца, да прыкладу, адзін з найбольш вядомых гісторыкаў беларускага эмігранцкага руху Язэп Найдзюк14, а таксама даследчык гісторыі беларускай эміграцыі Вітаўт Кіпель15). Пра палітычную эміграцыю і яе прычыны першай з беларускіх выданняў таксама пачала пісаць "Наша Ніва": "У Беларусі не было свабоды пісаць і друкаваць па-свойму, ня можна было ўжываць роднай мовы ў школе, хаця б столькі, сколькі было дазволена іншым народам прымерам, палякам..."16; "Нашага вучыцеля А.Сянкевіча паліцыя хацела арыштаваць за тое, што ён стараўся адкрыць нам вочы на ўсе парадкі. Яму ўдалося ўцячы ў Амерыку..."17 і інш. Газета ў 1911 годзе (№3) змясціла грунтоўны артыкул "Аб эміграцыі" Аляксандра Уласава.
У XX стагоддзі адной з першых (напрыканцы 1905 года) мусіла пакінуць Радзіму Цётка (А.Пашкевіч) і доўгіх 6 гадоў пражыць на эміграцыі (пасля ўдзелу ў рэвалюцыйных маніфестацыях выехала, каб пазбегнуць арышту, у Галіцыю, якая была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі, затым жыла ў Львове, Кракаве). На эміграцыі Цётка выдала і два свае зборнікі вершаў: "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская".
Яшчэ на пачатку 10-х гадоў эмігранцкімі дарогамі было наканавана пайсці Францішку Аляхновічу: пасля публікацыі антыцарскага артыкула ў выдаваным ім гумарыстычным часопісе "Перкунас" Ф.Аляхновіч быў выкліканы ў суд па абвінавачванні ў "коіцунстве, стремленнм к сверженню суіцествуюіцего строя, за
ІЗНашаНіва.1906,-№6.
14Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня,Мн., 1993 С.232.
І:,Кіпель В. Беларусы ў ЗШАМн.,1993С.57.
І6Наша Ніва1906,№7.
І7НашаНіва,1907.-№3.
оскорбленне царствуюшей особы н за возложенне хулы на бесплотные снлы небесные", пасля чаго, каб пазбегнуць зняволення, мусіў эмігрыраваць з Вільні ў Аўстрыю (вярнуўся ў 1913 годзе).
Палітычная эміграцыя вызначалася і вызначаецца сваёй грамадскай і сацыяльнай актыўнасцю, ваяўнічасцю. На чужыне палітычныя эмігранты працягвалі выступаць супраць сваіх апанентаў, стваралі свае партыі, рухі, аб'яднанні, засноўвалі выдавецтвы, часопісы, газеты. Якраз беларуская палітычная эміграцыя XX стагоддзя, якая найбольшага ўсплёску дасягнула пасля першай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі,калі і бальшавіцкія ўлады, і ўлады Польшчы актывізавалі пераслед і рэпрэсіі беларускіх дзеячоў, якія мэтанакіравана трымаліся незалежніцкага шляху,дала Беларусі шмат навукоўцаў, публіцыстаў і літаратараў, а таму можа называцца і палітычна-кулыурніцкай.
Шырокі беларускі эмігранцкі pyx XX стагоддзя пачаўся 3 снежня 1918 года, калі частка Рады і ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка незалежнай, мусіла падацца з Менска (10 снежня Менск занялі аддзелы Чырвонай арміі) у Вільню, якая пасля імперскіх палітычных падзелаў перастала лічыцца і беларускім горадам. Сярод вымуціаных паязджан былі вядомыя літаратары і навукоўцы (В.Ластоўскі, К.Езавітаў, А.Цвікевіч і інш.). Большасць з іх напачатку апынуліся ў прыбалтыйскіх краінах і намагаліся з'яднаць далейшы лёс Беларусі з лёсамі рэспублік-суседак Літвы і Латвіі. Яшчэ 27 лістапада 1918 года шэсць сябраў Віленскай беларускай рады В.Ластоўскі, І.Луцкевіч, Я.Станкевіч і інш. увайшлі ў склад Тарыбы, літоўскай дзяржаўнай рады, а былы старшыня рады Першага Усебеларускага кангрэса Я.Варонка з 1 снежня 1918 года стаў міністрам беларускіх спраў аб'яднанага Літоўскага Гаспадарства, у якое на той час увайшлі тэрыторыі Горадзеншчыны і Беласточчыны (на пасаду міністра беларускіх спраў прапаноўвалі і кандыдатуру аташэ пры літоўскай амбасадзе ў Берліне В.Ластоўскага). У "польскай", а затым у "літоўскай" Вільні на пачатку 20-х гадоў жылі і працавалі М.Гарэцкі (рэдагаваў газету "Наша Думка"), Ф.Аляхновіч (выдаваў тыднёвік "Беларускае Жыцьцё", а пазней -