• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    
    шаве выходзілі часопісы "Праваслаўны Беларус" і "Natio" (супольнае нямецка-беларуска-ўкраінскае выданне).
    У Аўстралію беларусы пачалі актыўна прыбываць пасля другой сусветнай вайны (з 1948 па 1952 гады эмігрыравала каля 4000 чалавек). У 1981 годзе да беларускіх арганізацый належала ўсяго 330 (па звестках І.Касяка). 3 1950 па 1955 гады ў Аўстраліі выдаваўся месячны часопіс "Новае Жыцьцё". У 1958-м у Мельбурне выйшаў гістарычны раман У.Случанскага "Драбы". У Адэляідзе былі надрукаваны зборнікі вершаў Янкі Ролсана (Цвіркі) "Кліч" і "3 глыбін мінулага жыцьця". Аўстралійская зямля дала апошні прытулак выдатнаму беларускаму паэту Алесю Салаўю.
    БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА XX СТАГОДДЗЯ ЯК ЦЭЛАСНЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ ПЕРЫЯД
    Паняцце мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця
    XX стагоддзе ў гісторыі нашай літаратуры не толькі асобны часавы адрэзак. Гэта канцэптуальна цэласны гісторыкакультурны і эстэтычна-мастацкі перыяд у развіцці беларускага мастацтва, арганічная панарама, якая адлюстроўвае адметныя нацыянальныя літаратурныя рысы і некаторыя значныя тэндэнцыі супольнага еўрапейскага мастацкага развіцця. У сваёй часавай прасторы літаратурнае XX стагоддзе скандэнсавала важнейшыя эвалюцыйныя этапы нацыянальнага, сацыяльнага, культурнага і эстэтычна-мастацкага развіцця: станаўленне беларускай нацыі і адпаведнага светапогляднага пачування, распрацоўку беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне і ўтварэнне сучаснай нацыянальнай дзяржавы, пачатак і пашырэнне выдання нацыянальнай перыёдыкі, заснаванне першых выдавецкіх суполак і ўсталяванне масавага кнігавыдання, эвалюцыйны літаратурны поступ “ад масавасці да індывідуальнасці”, узвышэнне да эстэтычнай значнасці і канцэптуальнасці, увасабленне нацыянальных ідэяў, формаў і
    частковая адаптацыя ў суседніх мастацкіх стылях і культурных кантэкстах.
    Адметнасць нацыянальнага літаратурнага развіцця ў многім тлумачылася не толькі асаблівасцю мастацкай традыцыі, унутранымі пасіянарнымі магчымасцямі, але і геапалітычным становішчам Беларусі, пакручастасцю беларускага духоўнага і дзяржаўнага быцця. А таму “рэалізуючы пасіянарныя ў нацыянальным полі мастацкія ідэі, беларуская літаратура спраўджваецца ў свеце кожны раз пасля чарговага гвалтоўнага прыпынку як культура жывая, паўнавартасная, унікальная<...> Але гэты гістарычны шлях беларускай літаратуры, прозы значна абцяжарваецца дыскрэтнасцю; яна ўскладняе і ўгрунтаванне традыцыі, і імпульсацыю ў новыя мастацкія абсягі”28.
    Якраз найперш адметнасцю нацыянальнага развіцця, немагчымасцю ў межах сваёй Радзімы вырашаць пэўныя грамадскія і мастацкія (творчыя) пытанні тлумачыцца пашыраны беларускі эмігранцкі рух, без вывучэння якога немагчымы аб'ектыўны і панарамны аналіз беларускай літаратуры XX стагоддзя як цэласнага гісторыка-кулыурнага і эстэтычна-мастацкага перыяду. Эміграцыя “геаграфічная” і “ўнутраная” (духоўная),лёсавае наканаванне беларускай літаратуры, якое, высвечваючы культурныя і грамадскія супярэчнасці, становіцца яе адметнай і характаралагічнай адзнакай, а ў абсягах стагоддзя вырастае ў спецыфічную гісторыка-літаратурную тэндэнцыю. Беларуская літаратурная эміграцыя, распачаўшыся, трэба думаць, пасля немагчымасці ўсталявання ў пострэвалюцыйны і ваенны час канца 10-х гадоў нацыянальнай улады і Беларускай Народнай Рэспублікі (творчасць В.Ластоўскага, Ф.Аляхновіча, М.Краўцова, К.Езавітава, В.Вальтара і інш.), колькасна ўшматкроць павялічылася напрыканцы другой сусветнай вайны. Сярод літаратараўвыгнанцаў было шмат значных (асабліва на агульналітаратурным фоне 40-50-х гадоў) творцаў: Ант.Адамовіч, В.Адважны, К.Акула, Н.Арсеннева, А.Бярозка, П.Вазёрны, Ю.Віцьбіч, Л.Геніюш, У.Дудзіцкі, С.Жамойда, А.Змагар, Хв.Ільяшэвіч, А.Кавалеўскі, М.Кавыль, А.Калубовіч, Я.Кіпель, У.Клішэвіч, С.Коўш, Р.Кру-
    28 Корань Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крытыч.артМн., 1996 С.22.
    шына, Я.Пятроўскі, І.Рытар (А.Саковіч), Л.Савёнак (Крывічанін), А.Салавей, У.Случанскі, П.Сыч, М.Сяднёў, У.Сядура, М.Цэлеш, Я.Юхнавец, С.Ясень і інш. Свой адбітак на беларускі літаратурны “замежны” рух зрабілі і 90-я гады: па-за межамі Беларусі (у Нямеччыне, Фінляндыі, Італіі, Украіне, Чэхіі, Літве, Мексіцы) працуюць В.Быкаў, У.Някляеў, С.Алексіевіч, ААсташонак, С.Сокалаў-Воюш, А.Лукашук, С.Дубавец, Т.Сапач, У.Клімовіч і некаторыя іншыя літаратары (пералік пададзены па стане 2001 года).
    Беларуская проза ў параўнанні з заходнееўрапейскай і рускай спазнілася ў сваім з'яўленні і ўжо на пачатку развіцця, не абмінаючы агульнасусветных здабыткаў, адлюстроўвала і ўсведамляла свет па-свойму, у спецыфічна “прыдатных” да нацыянальнага светапогляду і быцця падыходах. Адпаведны адбітак на развіццё нашай літаратуры рабіла і нераспрацаванасць нацыянальнай гісторыі, этналогіі, краязнаўства, філасофіі: проза мусіла асвойваць і гэтыя шляхі адметнымі мастацкімі сродкамі.
    Свой шлях узвышэння да маштабнасці, канцэптуальнасці, філасофскай і эстэтычнай значнасці беларуская проза пачынала ў перыяд “нашаніўства”, за кароткі час у 10-я гады XX стагоддзя даўшы творы Я.Коласа, Ядвігіна Ш., М.Гарэцкага і іншых пісьменнікаў. Усе значныя празаікі ў розных стылёвых ракурсах адлюстроўвалі рэчаіснасць, асэнсоўвалі яе, і тым самым выбудоўвалі ў творах агульную мастацкую мадэль нацыянальнага быцця.
    Вывядзенне ў літаратурнай творчасці мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця гэта не простае рэдуцыраванне яе да сістэмы адно інтэлектуальных схемаў, формаў, катэгорый; гэта, разам з тым, аналітычнае ўзвышэнне над канкрэтыкай мастацкіх тэкстаў, выбудова іх інтэгральных, канцэптуальных палажэнняў у планах ідэйна-філасофскім і сацыяльна-культурным,разумеючы пасіянарную сутнасць літаратурнай творчасці як з'явы крэатыўнай, духоўнай. Мастацкая мадэль — паняцце не новае ў літаратуразнаўчай навуцы. У розныя перыяды яго сэнсавае напаўненне ўдакладнялася, пашыралася. У дыялектычных сувязях мастацкая мадэль нацыянальнага быцця спалучае ў сваіх межах, між іншым, такія вызначальныя паняцці сацыя-
    культурнага, грамадскага і эстэтычнага кшталту, як нацыянальная ідэя, нацыянальны характар і менталітэт, духоўны ідэал, духоўны воблік героя, сацыяльныя і духоўныя сувязі ў грамадстве, грамадзянскі пафас, карціна мінулага і сучаснага народа і краіны (у эвалюцыйнай і гарманічнай перспектыве), вызначальныя архетыповыя катэгорыі (вобразы шляху (дарогі), ростаніраздарожжа, зямлі, “раскіданага гнязда”, “дваення душы”, выпрабавання-ўзыходжання на лёсавую галгофу, сцяныперашкоды і інш.). У гэтым звязку ўзнікае неабходнасць канвенцыйнага размежавання архетыповых (не блытаць з архетыпічнымі, утворанымі ад паняцця “архетып”) катэгорый з міфалагемамі, бо ў беларускім літаратуразнаўстве нерэгламентаванае змяшэнне іх адбываецца татальна. Міфалагема гэта ўвасабленне ў мастацкай прасторы важнейшых архетыпічных катэгорыяў, а архетып высвечвае сувязь з міфалагічнай памяццю. У падаснове міфалагемы міфалагічная сітуацыя, міфалагічная “фактура”, “фактура” ж архетыповай катэгорыі як складніка мастацкай мадэлі нацыянальнага быцця прадукт уласна мастацкай творчасці, яе тыповыя, характаралагічныя і знакавыя прыкметы, што выяўляюцца на працягу эвалюцыйнага развіцця пэўнага віда мастацтва (у нашым выпадку літаратуры).
    Мастацкая мадэль нацыянальнага быцця гэта рэпрэзентацыя ў мастацкіх тэкстах нацыянальнага космасу, гэта рухомая на ўзроўні ідэйна-мастацкага і жанрава-стылёвага вырашэння, але ўстойлівая і фундаментальная ў параметрах канцэптуальнага, “надлітаратурнага” ўвасаблення аснова-дамінанта празаічнай творчасці. Узровень абагульнення ў мастацкай мадэлі быцця татальны, як мікракосм яна паказвае цэлы космас, а таму, зразумела, у большасці літаратурных твораў перададзены толькі пэўныя элементы нацыянальнага быцця.
    Сацыяльна-культурная сітуацыя на Беларусі пачатку XX стагоддзя вымагала ад творцаў адпаведнай мадэлі-формы адлюстравання (увасаблення) пэўных надзённых ідэй і задум. У рэалістычна-бытавых замалёўках, сатырычных апавяданнях, алегарычных абразках “Казкі жыцця”, урэшце эпапейнараманнай панараме “На ростанях” Я.Колас падаваў яе першыя
    контуры-асновы. Некаторыя пункціры нацыянальнага быцця адлюстраваў у сваёй прозе Ядвігін Ш. Гэта тычыцца, думаецца, найперш яго алегарычна-прытчавых апавяданняў (напрыклад, “Заведзеная надзея”, у якім падаецца характэрны тып узаемадачыненняў паміж народам і ягонай “служкай”-уладай), а таксама апавяданняў гумарыстычных (да прыкладу, “3 маленькім білецікам”, дзе падаецца ў сукупнасці невясёлая карціна сялянскага жыцця, культурнага ўзроўню беларускага працаўніка: стары селянін упершыню патрапіў у цягнік і па навучанні пасажырапана займае як сваё месца туалет вагона).
    Адметныя накіды да агульнай быццёвай мадэлі рабіў у сваіх апавяданнях А.Гарун (“Пан Шабуневіч” моўная сітуацыя, “Маладое” праблема свабоднага існавання, “У Панасавым садзе” антыутапічная карціна недалёкай прышласці: сяло ператвараецца ў рэспубліку, беларусы-палешукі у “раі”, але са сваімі звычкамі і клопатамі, там кіруюць новыя гаспадары, а палешукоў выганяюць з родных хат).
    У прозе М.Гарэцкага ў разгледжаным аспекце найбольш актуальным бачыцца вымалёўка містычнага і драматычнага ў быцці народа (апавяданні зборніка “Рунь”), паказ духоўнага крызісу грамадства, калі “старыя багі” памерлі, а новыя “багі цела” аказаліся непрымальнымі для беларусаў (драматычная аповесць “Антон” і інш.), а таксама перадача і мастацкі аналіз барацьбы супрацьлеглых духоўных і быццёвых тэндэнцый, ахарактарызаваная пісьменнікам як “дваенне душы” (аповесць “Дзве душы”). Неспрыяльныя ўмовы літаратурнага і грамадскага развіцця напрыканцы жыццёвага шляху прывялі М.Гарэцкага да твораў філасофскага і алегарычна-прытчавага складу (да прыкладу, “Лявоніус Задумекус” — твор сінтэтычны ў жанравых адносінах, у якім выпісаны ідылічны і сімвалічны вобраз выспы Патмос, дзе ўратоўваюць Праўда і Справядлівасць; у фантасмагарычнай жа рэчаіснасці, бачанай М.Гарэцкім камуна-савецкай мадэлі, “налпы” кіруюць “блазнамі” і ёсць адно “згубленая радасць жыцця свайго”). Спроба змадэляваць асновы нацыянальнага быцця характэрна і для “Скарбаў жыцця” М.Гарэцкага.
    Беларуская творчая інтэлігенцыя, разумеючы неабходнасць абгрунтавання нацыянальнай адметнасці свайго народа і яго спецыфічнага становішча ў еўрапейскім супольніцтве, спяшыла выкласці адпаведныя думкі і высновы ў жанрах найболып аператыўных, бо гэтага патрабаваў сам зменлівы і дынамічны час нацыянальнага адраджэння. Таму характэрныя і фундаментальныя асновы беларускай мадэлі нацыянальнага быцця актыўна распрацоўваліся і ў нашай нарысістыцы і эсэістыцы. Першая праца падобнага кшталту нарыс Фабіяна Шантыра “Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаазначэння народу”, які выйшаў у 1918 годзе (Слуцк) асобным выданнем і меў вялікі рэзананс у творчым і палітычным свеце. Стаўшы працягам беларускай мастацка-публіцыстычнай традыцыі (творы Ф.Багушэвіча, К.Каганца), нарыс Ф.Шантыра (літаратара, грамадскага дзеяча, аўтара апавяданняў “Захар” (1909), “Ноч”, “Смерць убогага”, “Пад шум лесу” (1910), “Святы Божа!” (1917)) даваў кароткі абрыс мінулага краю, незайздроснага становішча беларускай зямлі ў сучаснасці і аналізаваў “нацыянальныя асобнасці беларусаў”. Першыя з іх мова і звычаі (як праявы духоўнай творчасці, як фармавальнікі духоўнага вобліку). Казка і песня, у якіх, як сцвярджаў Ф.Шантыр, у большай ступені выяўляўся нацыянальны характар беларусаў, “гэта крытэрыум яго духоўнага быту, гэта яго псіхічна пачуццёвы воблік. <„.> Мы не памылімся, калі скажам, што гэта ёсць няпісаная гісторыя беларускага народу<...> 1 калі б мы маглі сабраць усю тую мараль, якая рассеяна па казках беларуса, усё тое пачуццё, каторым перапоўнена яго песня,то перад намі вырысаваўся б аблік чалавека з аграмадным багаццем здаровага сэнсу і глыбінёю пачуцця, але і столькі ж бяздольны, і столькі ж гаротны...”29.