• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    Урэшце, раман "I той дзень надыйшоў" узор эмігранцкай ваеннай прозы. Слушна раскрываючы антыфашысцкі пафас савецкай ваеннай прозы, Л.Корань пісала і аб тым, што само "паняцце "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг.", фундаментальнае для савецкай культуралогіі, у 90-я гады пачало актыўна пераасэнсоўвацца, удакладняцца",і для пацвярджэння згадала дыскусію 1992-1993 гадоў (матэрыялы ў перыёдыцы Я.Шыраева, Н.Пашкевіча, В.Акудовіча, В.Каваленкі, Ю.Туронка, М.Крукоўскага). "Увогуле, дзяржаўны міф пра Айчынную вайну 1941-1945 гг. <...> быў запраграмаваны наперад. У савецкай рэчаіснасці 4050-х гадоў не маглі не з'явіцца такія спрашчэнні вайны, як проза І.Гурскага і А.Стаховіча, што нагадвае афіцыйны лубок на мяжы мастацкай бездапаможнасці"189. Першая ж "мастацкая прышчэпка" ад такіх запраграмаванасці і фальсіфікацыі была зроблена ў прозе нашай эміграцыі. Беларускія эмігранты ў сваіх творах, больш таго, падышлі і да раскрыцця тых прычынаў, што прывялі да недапушчальных стратаў, пройгрышаў, ахвяраў, паражэнняў, трагедый прычынаў, абумоўленых таталітарнай ідэалогіяй савецкай дзяржавы. У згаданых раманах М.Сяднёва, аповесці Ант.Адамовіча "Трывога" і апавяданнях-навэлах "Эмігранцкая песьня"і "Афрадыта-Ост", аповесці Л.Савёнка-Крывічаніна "Дзёньнік Ів.Ів.Чужанінава", раманах У.Сядуры "Вялікія дарогі" і К.Акулы "Змагарныя дарогі", у шматлікіх творах мемуарнааўтабіяграфічнага жанру якраз і раскрываліся праблемы вайны незаідэалагізаванай па-савецку, не ўлубочанай: яе антычалавечнасць, трагедыйнасць з пункту погляду абодвух ваюючых бакоў. У такіх творах мастацкімі і публіцыстычнымі сродкамі была ўпісана трагедыя беларуса-"абывацеля", простага селяніна ці бязвіннага беларуса-паязджаніна.
    Матэрыялы пра злачынствы польскіх і савецкіх партызанаў падчас акупацыі Беларусі пачалі свабодна друкавацца ў беларускай і саюзнай перыёдыцы толькі на пачатку 90-х гадоў. Напры-
    188Сяднёў М. 1 той дзень надыйшоўНью-Ёрк, 1987,С. 13.
    І89Корань Л. Цукровы пеўнік: Літ.-крыт. артМн., 1996 C.115, 117.
    канцы 90-х гэтую яшчэ нядаўна забароненую тэматыку пачала распрацоўваць і беларуская проза на поўны голас прамаўляючы тое, што па цэнзурных прычынах не было дагаворана ў аповесцях В.Быкава "Мёртвым не баліць" і "Знак бяды", рамане В.Адамчыка "Голас крыві брата твайго", аповесці А.Асіпенкі "Выканаўца" і пад. "Чорныя" старонкі жыцця на акупаванай тэрыторыі натуралістычна-жорстка ўзнаўляюць у сваіх новых апавяданнях В.Быкаў, В.Адамчык, А.Кудравец. Трагічны лёс беларускай жанчыны Аўгінні, вясковай настаўніцы, закатаванай партызанамі-варашылаўцамі, апісаны ў апавяданні В.Быкава "Дваццаць марак" ("Полымя", 2000, №1). Крывавыя злачынствы партызанскіх разведчыкаў тэма апавядання В.Адамчыка "Ноч на Галавасека" ("Полымя", 2000, №3). Выкрыццё неапраўданай жорсткасці савецкіх карных устаноў у першыя пасляваенныя гады стала асноўным пафасам апавяданняў А.Кудраўца "Бацька" і В.Адамчыка "Смерць на парозе". Названыя апавяданні ў маральна-этычным плане нібыта прадчувала-зачынала А.Саковіч (да прыкладу, сваім апавяданнем “3 кім яна?”).
    Антытаталітарная, антыдагматычная плынь у сучаснай беларускай ваеннай прозе працягвае развіваць і распрацоўваць асноўныя праблемы і ідэі і ўзмацняць пафаснасць нашай ваеннай прозы эміграцыі 40-60-х гадоў прозы ў савецкай Беларусі падзабароненай, прозы, на якую беспадстаўна была накладзена пячатка здрадніцкай і паліцайскай. "Эмігранты лічылі сябе пакрыўджанымі многія з іх трапілі пад сталінскія рэпрэсіі, пасля ім неяк удалося выехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі ці ажно ў Аўстралію. Яны не ведалі вайны, не ведалі яе асаблівасцей, забыліся на быт народа, тым больш быт ваеннай пары",сцвярджаў, да прыкладу, у сваім інтэрв'ю І.Шамякін.Калі мы, паводле іх, былі ідэйна зацыкленыя, дык і яны таксама зацыкленыя, толькі ўжо з іншага боку. У іх была свая крыўда, свой погляд, адсюль нібыта і свая праўда. Напрыклад, яны намагаюцца абяліць паліцаяў, а іх нельга абяляць..."190. Паліцаяў, фашысцкіх паслугачоў "абяляць", безумоўна, нельга, аднак жа гэтага і не рабілася ні ў
    190Шамякін I. ‘Талоўная кніга яшчэ напішацца” // ЛіМ2000.5 маяС.5, 12.
    адным творы эмігранцкай літаратуры! У творах беларускіх эмігрантаў насамперадзе была не "крыўда, свой погляд, адсюль нібыта і свая праўда", а боль, пакута, праўда пра страшэнную вайну, якая зруйнавала Беларусь, зрабіла яе "жывым буферам" у сусветнай бойцы, забрала мільёны беларускіх жыццяў, знявечыла мільёны лёсаў. I беларускія празаікі-эмігранты намагаліся якраз яе і ўвасабляць у сваіх творах тую праўду, дараскрываць якую нашая літаратура метраполіі пачала толькі напрыканцы XX стагоддзя.
    Раман М.Сяднёва "I той дзень надыйшоў" можа ўспрымацца і як тужлівая паэма пра лёс беларуса-селяніна як працяг Коласавай "Новай зямлі". Драматычныя рэаліі побыту жыхароў вёскі Мокрае, праца савецкіх прыгонных і ўражваюць, і прымушаюць задумацца. А на гэтых кругах жыццёвага пекла закаханыя юнак і дзяўчына, якія імкнуцца-рвуцца збудаваць свой нябесны замак, хочуць узвысіцца па-над змрочнай будзённасцю. "...я <„.> на нейкім азораным узвышшы, і з яго, узвышша, нейкім цудам, нецялесна, узьнімаюся ў іншыя сфэры, слухаю музыку і, задаволены, вяртаюся, ужо такім, як я ёсьць, зноў да сябе самога",асэнсоўвае-ўсведамляе сваё становішча Мікола: і ўзвышана-незалежнае, і зямельна-"прыкутае". Такія "звароты да сябе" балючыя, трагічныя: з маладой жонкай ён не мае прытулку амаль кожную ноч наведваюцца партызаны, каб пакараць і за тое, што не пайшоў да іх (хоць не пачаў служыць і немцам), і за жонкумаладзіцу (бо "перабег дарогу" ў любоўнай справе вясковаму актывісту, а цяпер камандзіру партызанскага атрада Міколу Бугрову). Раем закаханым падаюцца "шалашы" чужая лазня, стог у лузе. Ды нараджаецца Васілёк, надыходзіць восень. Фінал іх узнёслай паэмы апякае трагічным холадам: Мікола з бацькам і сястрой на Сцюдзянецкай дарозе ("сцюдзіць" нават яе назва), дарозе выгнанцаў, маці, каханая і сын "па другі бок", у невядомасці.
    Мастацкі почырк М.Сяднёва пазнаецца і па шматлікіх адметных паэтыка-стылістычньгх адзнаках. Раманам М.Сяднёва характэрна натуральнасць мастацкага маўлення, калі пераходы ад апавядальных "я"-формаў да аўтарскага і да няўласна-простай мовы,
    ад дыялогаў да ўнутраных маналогаў адбываюцца нязмушана, арганічна, непрыкметна для чытача. Вось прыклад такой "змены факусіроўкі"-. "3 абодвых Мокрых на акопы жанчын зьбірае ваенны грузавік. Вязе на Бесядзь. <„.> Спаць няма дзе, толькі на зямлі, на траве, пад кустом. <„.> (Дзяўчаты) дурэюць. Шчакочаць адна другую. <„.> Палезьлі б да "лейтэнантаў" у іхныя шатрыбудкі, але ці ж лёгка на гэта адважыцца?" I вось ужо "бліжэй", ад імя гераіні, але без разбіўкі на абзац: "Ды ім, лейтэнантам, ня трэба столькі, колькі нас тут усіх. <...> Самых прыгажэйшых і маладзейшых могуць мець. I маюць. <.„> Унь як Піліпаву аблюбавалі! <„.> Ды дзеўка не дура бароніцца.
    Бароніцца? Дужа ты знаеш.
    Што знаю, тое й кажу."
    М.Сяднёў майстар дыялогаў, "спружыністых", псіхалагічнаяркіх (хораша і дасканала выпісаны ў рамане "I той дзень надыйшоў" ~ У гутарках гасцей і вяселле Ягора, Міколавага сябра, і ўсе героі). Надзвычай багаты і "празаічны" слоўнік пісьменніка, залацінкі роднай гаворкі якому былі ці не найлепшымі духоўнымі лекамі на чужбіне.
    Творчасць М.Сяднёва, такім чынам, не толькі папаўняла беларускую літаратуру новымі ідэйна-мастацкімі, сюжэтна-фармальнымі знаходкамі і распрацоўкамі, але і ўзбагачала яе творчым асваеннем агульнасусветных літаратурных набыткаў, доступу да якіх на Беларусі 70 пачатку 80-х не было, прыўносіла ў беларускую ваенную прозу павеў лірычнасці і пачуццёвасці.
    Настальгічныя перажыванні аўтараў, якія ўсведамлялі беззваротнае расстанне з Радзімай, страту ранейшага светаўладкавання, выліваліся (у другой палове 40 50-я гады) найперш у творы “аператыўных” жанраў: у паэзіі гэта былі вершы і невялікія паэмы, у прозе мініяцюры, апавяданні і навэлы лірычнаўзнёслага і драматычнага кшталту. Большасць з іх друкаваў часопіс “Сакавік” і іншыя перыядычныя эмігранцкія выданні (да прыкладу: “драматычны эцюд” Аўгена Кавалеўскага “Навагодні госьць” (“Сакавік”, 1948, №1 (2)), “Забытае слова (Палеская
    легенда)” Сяргея Хмары (“Сакавік”, 1948, №1 (2)), “Асочны Гаевіч” К.Юхневіча (“Веда”, 1951, кастрычнік-снежань).
    Адметную лірычна-эсэістычную і навэлістычную плынь у сваіх апавяданнях распрацоўваў напрыканцы 40-х гадоў Антон Адамовіч, засведчыўшы майстэрскую здольнасць перадаваць танчэйшыя зрухі чалавечай душы, нюансіроўку глыбокіх перажыванняў. Яскравым узорам гэтага стала яго апавяданне “АфрадытаОст” (1948), а таксама і іншыя творы “кароткіх” жанраў. Лірычнафіласофскім аповедам пра развітанне з Радзімай стала навэла Ант.Адамовіча “Эмігранцкая песьня” (надрукавана пад псеўданімам В.Бірыч у часопісе “Сакавік” (1948, №1 (2)). Стылістыка навэлы ўзнёслая, часам набліжаецца да рытмізавана-вершаванай: “Туга за Бацькаўшчынай пэўна, было й гэта. Было, ды, як на ўзьдзіў і на злосьць, усё больш пачало азначацца якраз пасьля таго, як нарэшце прыйшоў з-за акіяна той панадны афідавіт, якога абое раней так жадалі, так аб ім летуцелі... Тады, якраз тады й затужыла, праўда, па тым неўзабаве й пачала нядужаць-марыць...”191. Ці маюць падчас вайны і смерці права на шчасце два закаханыя вось галоўнае запытанне згаданай навэлы.
    Іншага зместавага напаўнення апавяданне Ант.Адамовіча “Безруч” — нібыта ў іншай сюжэтнай трактоўцы варыянт “Эмігранцкай песьні” (апавяданне расказвае пра тое, як склаліся лёсы двух закаханых і духоўна блізкіх людзей старшай піянерважатай тытунёвай фабрыкі “Смерць фашыстам” Стасі Крыўчык і былога франтавіка, інжынера той жа фабрыкі Бярэзвіча у савецкай дзяржаве. Стася і пад пагрозамі шантажу адмаўляецца ад парторгавай прапановы збіраць кампрамат на любімага чалавека, за што арыштоўваецца. “Тая самая чорненькая машына” пасля вобыску адвозіць у нябыт і Бярэзвіча. Апавяданне “Безруч” жорсткарэалістычнае, відавочныя і сатырычныя кпіны з усёй тагачаснай камсамольска-партыйнай сістэмы. Ант.Адамовіч выяўляе сябе мастаком, здольным перадаць найістотнае, паказальнае і дэталёвае ў характарах сваіх герояў. Там жа, дзе неабходна раскрыць чуллівыя перажыванні, абвостраныя эмоцыі, проза Ант.Адамовіча “ўлірычніваецца”, зноў становіцца ўзнёслай і