Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
140Брыль Я. Пішу, чытаю. жыву. 3 лірычных запісаў II Полымя-2000№1,С.62.
І4ІАрлоў У. Змагарныя шляхі Кастуся Акулы // Акула К. Змагарныя дарогі,Мн„ 1994,-С. 10.
Гэта першы подступ У.Сядуры да аўтабіяграфічнага рамана "Вялікія дарогі". "...планую напісаць раман пра беларускага інтэлігента нашых часоў на падставе маіх багатых жыцьцёвых дазнанняў",прызнаваўся У.Сядура ў сваім "Жыццяпісе..."142.
У.Сядура нарадзіўся 24 снежня 1910 года на ўскраіне Мінска. Скончыў Мінскае чатырохкласнае вучылішча і мінскую сямігодку, стаў студэнтам Белпедтэхнікума і членам "Маладняка". У 1930-м паступіў у БДУ. У друку з 1929 года У.Сядура выступаў як літаратурны крытык. 3 Менска перавёўся на вучобу ў Маскву, а ў 1933-м быў арыштаваны НКУС. Зняволенне ддбываў у канцлагеры пад Марыінскам. Пасля вызвалення ў 1935 годзе мусіў жыць па-за межамі Беларусі. У 1938-м паступіў у Ленінградскі педінстытут, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў школах горада. Экстэрнам здаў выпускныя экзамены, у Менску закончыў аспірантуру. Загадам №12 па Акадэміі навук БССР ад 20 мая 1941 года яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата філалагічных навук (абараніў кандыдацкую дысертацыю "Горкі як крыніца рускай літаратуры") і званне дацэнта. A 22 чэрвеня яго зноў арыштоўваюць. 3 этапа ўдалося збегчы. Жыў у акупаваным Мінску, быў галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса "Новы Шлях" і супрацоўнікам "Беларускай газэты", дзе апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі, мастацтвазнаўству, артыкулаў пра вядомых беларускіх пісьменнікаў (Я.Купалу, В.Ластоўскага, М.Багдановіча, У.Жылку, Ф.Аляхновіча і інш.). (Пра М.Багдановіча У.Сядура пазней напіша асобную аповесць "Пад лебядзіным знакам".) У 1944 годзе выехаў у Нямеччыну. 3 1951-га у ЗША. Працаваў над біяграфічным раманам "Вялікія дарогі", займаўся літаратуразнаўчай дзейнасцю. 3 1959-га У.Сядура ўзначальваў кафедру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе Гуманітарных навук Рэнсэлер Політэхнічнага інстытута г. Троя (ЗША), стаў доктарам філалогіі і заслужаным прафесарам названага інстытута. Памёр 14 сакавіка 1995 года.
142Сядура У. Жыцьцяпіс беларускага публіцыста У.Глыбіннага // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф.460, воп.1, спр.4, арк.23; Спадчына 1998№3.-С.181.
У 1955 годзе выйшла манаграфія У.Сядуры "Достоевсковеденне в СССР", у 1958-м кніга "Доля беларускай культуры пад Саветамі" (праз год была перавыдадзена на нямецкай мове), у 1963-м гістарычны нарыс "Смаленшчына адвечна беларуская зямля", у 1964-м аўтабіяграфічая кніга "На берагох пад сонцам". Мемуарнасць і аўтабіяграфічнасць пераважаюць у яго апавяданні "Цудоўны твар" і аповесці "Да родных берагоў".
Ужо згаданы "Жыцьцяпіс..." У.Сядуры вызначаецца лірычнасцю (асабліва пачатак), "упсіхалагічанымі" пейзажнымі замалёўкамі, натуралістычна і дэталёва выпісанымі паасобнымі эпізодамі, якія запомніліся аўтару яшчэ з "рэвалюцыйна-ваеннага" дзяцінства: "Раніцай, калі мы пайшлі на мост, убачылі на ім колькі дзесяткаў забітых расейскіх казакоў. Нехта ўжо ў начы пасьпеў з некаторых пасьцягваць боты. Расказвалі, як адзін недабіты надта ж упрошваў чалавека, што здымаў з яго боты і доўга тузаў і цягаў яго за ногі<„.>, каб той раней дабіў яго, і тады ўжо здымаў гэтыя боты"143.
Падобнай жанрава-стылёвай спецыфікай характарызуецца і раман "Вялікія дарогі", які сёння слушна называюць найбольш значным дасягненнем У.Сядуры ў галіне мастацкай прозы144. Раман "Вялікія дарогі" пачаў друкавацца з №4 (9) навукова-літаратурнага месячніка "Веда" (1952 год), асобным выданнем выйшаў у 1997-ым. Расповед аўтара пра ўласнаперажытае і зведанае на жыццёвым шляху (раману, да ўсяго, характэрны тонкая псіхалагічнасць, лірызм, нават прачулая сентыментальнасць, а таксама публіцыстычна-нарысавыя ўстаўкі пра лёс беларускай культуры) дае падставы назваць "Вялікія дарогі" найперш кнігай мемуарнааўтабіяграфічнай, аднак як "аўтабіяграфічны раман-хроніка"145 класіфікавацца раман можа толькі ўмоўна, бо ў ім не рабіўся мэтай паслядоўны паказ пэўных грамадска-палітычных падзей. Хоць раман і "ахоплівае апошнія трыццаць гадоў гісторыі Беларусі" і "ў рамане ёсць шмат знаёмых прозвішчаў: Ф.Аляхновіч,
І43Тамсама.-С.162.
144Арлоў У. Пра Уладзіміра Глыбіннага II Крыніца1997 №8С.69.
І45Гл.: Маракоў Л. Уладзімір Сядура: Шляхі беларускага паломніка // Полымя,2000.-№2,-С. 198.
Р.Астроўскі, У.Казлоўскі, В.Ластоўскі, Антон Лёсік, С.Новік-Пяюн, В.Таполя, У.Хадыка... Некаторыя дзеячы беларускай культуры пададзены пад псеўданімамі (? А.П.): Дземех Астаповіч (Змітрок Астапенка), Касьян Елізараў (Кастусь Езавітаў) і інш."146, ён надзвычай суб'ектыўна-лірычны. Гэта, па-сутнасці, разгорнуты "Жыцьцяпіс...", у якім раздзелы мастацка-каларытныя змяняюцца публіцыстычна-нарысавымі (хоць такое чаргаванне часам робіць раман стылёва нявытрыманым, аморфным). Адкрыта-публіцыстычныя мясціны чаргуюцца з адступленнямі лірычнага плану, часта празаічна-апавядальную канву твора ўаздобліваюць унутраныя маналогі галоўнага героя (Канстанца); некаторыя старонкі "Вялікіх дарог" нагадваюць шчырыя аўтарскія ўспаміны, адно перададзены яны не ад першай асобы (як і ў "Змагарных дарогах" К.Акулы): "Прыроду ж ён любіў яшчэ ад малых год, калі гадаваўся і рос на ўскраіне места, недалёка ад невялікае, але ж для малога хлапца багатае магчымасьцямі <„.> марнаваць час ракі. Тады ён улетку штодня, вольны ад школьных заняткаў, гуляў на рацэ, гадзінамі ловячы келбаў ці яльцаў<„.>, або валяўся ў цёплым пяску, загараючы, або купаўся ў празрыстых неглыбокіх водах свае роднае Сьвіслачы, або рабіў далёкія загарадныя выбегі, у часе якіх аколіцы Менску, ад Каліварышак, Драздоў, Крупцаў, Ясьнінак аж да Банцараўшчыны й Ждановічаў сталіся яму роднымі куткамі"147.
Найбольш па-мастацку ўзнёслы, прачула-шчымлівы "Пралог" рамана, пабудаваны на прынцыпах эмацыянальна-дэталёвай кантрастнасці. Напачатку перад вачыма вязня шэрая турэмная сцяна, затым, нечакана (адышоў канвойны) акно з морам вясновага зяленіва, шапка абуджанага дрэва, сіняе неба, прыгожая жанчына на вуліцы. "I ў чыстым празрыстым паветры, прарэзаным досыць слабымі, далёка яшчэ ня летнімі, косамі сонца, некаторыя ейныя рысы. Цяпер <...> яму здалося, што дзесьці бачыў яе <...>. Штосьці ўразьліва-знаёмае прабегла сьценем у сьвядомасьці Кан-
146Тамсама.
147Сядура У. Вялікія дарогі // Веда1952 №4 (9).-С.1О2.
станцага, запаланіла ягоныя пачуцьці радасным спадзяваньнем"148 і зноў "цёмная непраходная сьцяна" турмы.
Найперш празаікам "мемуарна-біяграфічнага" складу ўваходзіў у літаратуру і Кастусь Акула, які дэбютаваў (такое здараецца не часта) раманам "Змагарныя дарогі". "Кастусь Акула, здольны і таленавіты беларускі пісьменьнік на Захадзе, стаўся шырака ведамы беларускаму чытачу вялікай дакументальна-мэмуарнай аповесьцяй "Змагарныя дарогі", што выйшла ў 1962 годзе ў Мюнхэне",пісала пра яго першы празаічны твор газета "Бацькаўшчына"149.
Кастусь Акула (Аляксандр Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 года ў вёсцы Верацеі на Вілейшчыне ў вялікай сялянскай сям'і. У 1943-м трапіў у Менску ў нямецкую аблаву і адсядзеў у турме чатыры месяцы. Пакінуў сталіцу Беларусі як курсант менскай школы камандзіраў Беларускай краёвай абароны. У Францыі перайшоў у шэрагі Супраціўлення, у Італіі ўступіў у польскі корпус Брытанскай арміі, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць фашыстаў, адзначаны медалём "За вайну" і "Залатой зоркай Італіі". Жыве ў Канадзе (Таронта), дзе актыўна ўдзельнічае ў беларускім грамадскім і культурным жыцці. Рэдагаваў і выдаваў газету "Зважай!".
У рамане "Змагарныя дарогі" К.Акула з дэталёвай выразнасцю апісвае падзеі 1944—1947 гадоў. "...пісьменнік па-беларуску грунтоўны, схільны да роздуму і чуйны да дэталі, няспешлівы і паважны",слушна зазначаў У.Арлоў150. Жанрава-стылёвымі і фармальнымі адметнасцямі "Змагарных дарог" найперш сталі разам з дакументальнасцю (уступ рамана, спасылкі на іншыя тэксты некалькі разоў на працы Ю.Віцьбіча, на інфармацыю і паведамленні іншых асобаў, уводзяцца розныя дакументы, лісты, паасобныя біяграфіі К.Езавітава, Ф.Кушаля), нарысавасць і публіцыстычнасць, нават паліталагічнасць; часта раздзелы рамана становяцца асобнымі апавяданнямі або вырастаюць у цэльныя даку-
І48Тамсама.-С.98-99.
,49"3акрываўленае сонца". Раман Кастуся Акулы // Бацькаўшчына1974, № 210 (верасень).-С.З.
150Арлоў У. Змагарныя шляхі Кастуся Акулы II Акула К. Змагарныя дарогі.Мн„ 1994,С.9.
ментальна-гістарычныя экскурсы (уступная частка); мемуарнадакументальны, "сухаваты" фон зрэдчас ажыўляюць узнёслалірычныя і вобразныя пейзажныя адступленні, як, да прыкладу, гэтае: "Зьзяе ўдзень блакітнае Міжземнае мора, пазалочанае сонечнымі праменнямі. Яно звычайна спакойнае. Адно лёганькі ветрык-гарэза гойдаецца на грыўках хваляў. Сонца ўглядаецца ў шурпатае люстэрка мільёнамі кавалкаў золата. Кінь зрокам навокал мараплава й заўважыш не адзін статак дэльфінаў. Гэтыя гулякі пырскаюцца вадою, быццам тыя гладка-падкормленыя парсюкі, выскакваюць над вадою, гоцкаюцца"151. Уражвае і геаграфічная панарамнасць рамана: Беларусь, Нямеччына, Італія, Вялікабрытанія.
Сімволіку жыццёвага шляху распрацоўваў у сваім аўтабіяграфічным рамане "На крыжовай дарозе" і Аўген Калубовіч, стварыўшы яшчэ адзін горычны летапіс турэмна-лагернага жыцця беларуса ў бальшавіцка-сталінскай краіне (кніга выйшла ў 1986 годзе ў Кліўлендзе (ЗША), перавыдадзена ў Мінску ў 1994-м).
А.Калубовіч нарадзіўся ў 1910 годзе на Рагачоўшчыне. Скончыў педтэхнікум у мястэчку Бабчын і ў 1930-м быў арыштаваны за "прыналежнасць да беларускіх нацыяналістычных арганізацый". Праз тры гады сібірскай высылкі і катаванняў вярнуўся на Радзіму. 3 лістом "старога камуніста" (старшыні "роднага калгаса") трапіў да старшыні ЦВК Беларусі Аляксандра Чарвякова, пасля чаго ўладкаваўся на настаўніцкую працу. Скончыў педінстытут. Падчас вайны застаўся ў Мінску, супрацоўнічаў з беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі. Выехаў у Нямеччыну, затым ЗША, але грамадзянства ЗША не прыняў прынцыпова.
Кампазіцыйна (ды і зместам) аўтабіяграфічны раман "На крыжовай дарозе" падобны да іншых твораў згаданага жанра (найперш "У капцюрох ГПУ" Ф.Аляхновіча). Увесь тэкст падзелены на паасобныя раздзелы-аповеды, кожны мае сваю назву і "мікрафабулу", дзеянне перадаецца ў храналагічным парадку. У агулам аднародную і роўную апавядальна-стылёвую манеру кнігі зрэдку ўплятаюцца публіцыстычныя ўстаўкі, гістарычна-дакументальныя, краязнаўчыя і статыстычныя даведкі. Часам успамінна-пуб-