• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    І58Тамсама.С.9.
    159Тамсама.С.36.
    пісьменнікам намінатыўнага, ілюстрацыйнага складу, а не аналітычнага. "Вялікім хваляваньнем ускалыхваліся пад прыгожай, вышытай блакітнымі васількамі, кужэльнай блюзкай тугія грудзі. Басаногая, у зялёнай спадніцы ў жоўтыя пасачкі, Ніна мела прыгожую, надта прапарцыянальную фігуру, круглы лагодны падбародак, поўныя ружовыя вусны, просты, ледзь з намёкам на курносасьць, нос, вялікія, прывабнага адценьня вочы, шырокія бровы й высакаваты, роўны лоб. Густыя, хвалістыя каштанавыя валосы нагадвалі ўяўную русалку <...> У вачох іскрыліся пажадальныя аганькі. Кожны празорлівы мужчына адразу спанатрыў бы, што гэту прывабную жанчыну адным можна было толькі спатоліць",такое, да прыкладу, скрупулёзнае з прыцягненнем рэгіянальнай лексікі апісанне маладой жонкі Паўла Бурака160.
    He зважаючы на тое, што, як прызнаваўся К.Акула ў лісце да Я.Чыквіна, "пры выданні сваіх кніг <...> трэба было абыйсціся без рэдактара, бо пад рукой не было кваліфікаванага чалавека"161, "Гараватка" дасканалы твор і ў стылістычным плане. Мова К.Акулы багатая, адметная. Цяжка ўстрымацца, каб не пачаць выпісваць найбольш каларытныя словы, якія ўзбагацілі б і найбольш поўны акадэмічны "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы": адпсяюрыць, жывацець, згарусьціць, згірдзіцца, казеліць (вочы), лындаць, паўшабэлак, пярхікаць, спанатрыць, чарахнець, штыліць і інш.
    Сваім творам К.Акула засведчыў глыбокае бачанне чалавечай натуры, разуменне наогул тых складнікаў, якія становяцца асновай нацыянальнага менталітэту, нацыянальнага характару, духоўных ідэалаў, народных стэрэатыпаў і архетыпаў, сістэмы сацыяльных і культурных каштоўнасцяў і інш. Складзеная на аснове аўтабіяграфічнага матэрыялу, трылогія К.Акулы "Гараватка" змагла раскрыць найбольш супярэчлівыя і трагічныя старонкі мінулага сваёй Бацькаўшчыны, змагла ўзвысіцца да эпічнай канцэптуальнасці, значных ідэйна-мастацкіх і экзістэнцыйных абагульненняў.
    Тамсама.С.48.
    Чыквін Я. Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа. Беласток, 1997.-C.101.
    Таямніцы зазер'еўскага летапісца (Лёс і творчасць Міколы Цэлеша)
    Калі 5 не выдадзеная ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку кніга выбраных твораў "Хмары над Бацькаўшчынай", што патрапіла і на Беларусь, мала хто б на Бацькаўшчыне сёння ведаў гэтага празаіка Міколу Цэлеша (псеўданімы Максім Лагода, Мартын Люціч, Мікола Лясун), празаіка, у творчасці якога пераважалі аўтабіяграфічная тэматыка і праблемы выкрыцця таталітарна-сталінскага грамадства. М.Цэлеш, аднагодак У.Жылкі, К.Чорнага, У.Дубоўкі, С.Баранавых, Н.Чарнушэвіча, адзін з найбольш загадкавых пісьменнікаў эміграцыі. У ягоным жыццёвым і творчым лёсе безліч таямніцаў, загадак. Біяграфія М.Цэлеша пакрыта белымі плямамі-прогамі (кароткая "Аўтабіяграфія", надрукаваная ў кнізе "Хмары над Бацькаўшчынай" (Нью-Ёрк, 1996), абрываецца на 1928 годзе), яго творы не прачытаны і не прааналізаваны і сёння...
    Ён нарадзіўся ў першае лета XX стагоддзя 25 ліпеня у вёсцы Зазер'е Есмінскай воласці былога Барысаўскага павету Мінскай губерні. Невялікая беларуская вёска вызначалася ўжо тым, што патанала ў пракаветных пушчах, ляжала на старадаўнім "Вітаўтавым шляху" (Вільня Маладэчна Барысаў Магілёў) і мела непадалёк завод па вырабе зброі. На вясковым могільніку адшуквалі захаванні XII стагоддзя. На адным з помнікаў быў выбіты надпіс "Heranim Celesy" (XV стагоддзе). Геранім быў адным з першых вядомых продкаў зазер'еўскіх Цэлешаў.
    Завод па вырабе зброі належаў яшчэ прадзеду М.Цэлеша па бацькавай лініі графу Базылю, жалеза для вытворчасці здабывалі з балотнай руды. Праз той завод прадзед і страціў свой графскі тытул... Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай зазер'еўская зброя патрапляла ў рукі паўстанцаў супраць расійскага самадзяржаўя. У 1861 годзе прадзед пазнаёміўся з капітанам Зыгмундам Серакоўскім, праз два гады яны і ўзначалілі паўстанне ў Барысаўскім і Ігуменскім паветах. На заводзе да гэтага часу паспелі нават адліць некалькі лёгкіх гармат.
    Карна-экспедыцыйным войскам, якое было накіравана задушыць паўстанне, камандаваў генерал Ганецкі. Ягоныя віжы дазналіся, адкуль у ворагаў зброя. Ноччу царскія войскі акружылі Зазер'е, ад гарматных стрэлаў загарэўся завод, графская рэзідэнцыя, хутары шляхты, сялянскія хаты. Як расказваў Міколу дзед Ян (апошняму ў 1863-м было 12 гадоў), прадзеду Базылю ўдалося выскачыць з палаючай спальні.
    Ратуючыся ад царскай шыбеніцы, Базыль Цэлеш перабраўся ў Заходнюю Еўропу, а затым "за ваду, у Новы свет", як называў Амерыку. Там браўся за любую працу, хоць і не забываўся пра сваю "блакітную" кроў. Два ж ягоныя сыны Ян і Несцер ды дачка засталіся на Радзіме, займаліся гаспадаркай. Сялянскімі клопатамі жылі і бацькі Міколы: Ёхім Цэлеш (па расійскіх дакументах "Ефнм Телеш") і Барбара з Каралёнкаў (нарадзілася ў вёсцы Буднікі той жа Есмінскай воласці Барысаўскага павету).
    "Сваё дзяцінства я памятаю амаль ад двох годпісаў у сваіх успамінах-аўтабіяграфіі М.ЦэлешЯ стаю на тапчане. У хаце поўна кабет адны плачуць, другія моляцца. На тапчане ляжыць нябожчыца. Твар зжоўклы, высыхлы. Над ім гарыць сьвечка. У хаце стаіць душнае паветра з пахам воску. Маці бярэць мяне на рукі й нясець да нябожчыцы. Ставіць на падлогу. "Пацалуй руку бабцы", кажа. "А чаму яна ляжыць у скрынцы?", пытаюся. "Бо яе забрала сьмерць, і трэба цалаваць ёй руку". "Сьмерці?" "Бабцы". Бабы акружылі нас, слухаюць. "А дзе тая сьмерць, што забірае бабку. Я яе ня бачу..." "Яе ніхто ня бача, але яна заўсёды пры кожным з нас..." "Чаму так, мама? Чаму яе не адпіхнуць?" "Во, які малы чуеце, што кажа?", дзівяцца бабы..."162.
    ...Праз крыху больш, як семдзесят гадоў, Мікола Яўхімавіч, выйшаўшы з нью-ёркскага дому, паспрабуе сам "адпіхнуць" смерць і знікне бясследна. Hi жонка, ні дзеці, ні знаёмыя і дасюль не ведаюць, дзе скончыўся яго жыццёвы шлях: "за вадой, у Новым свеце" ці на Беларусі, куды ён цягам доўгіх выгнанскіх гадоў марыў-сіліўся вярнуцца.
    162 Цэлеш М. Аўтабіяграфія (Людзі, факты, падзеі). Асабісты архіў аўтара. (Машынапіс.) — С.6.
    Аднак тады, на пачатку стагоддзя, была пакуль што вясковая школа, у якую прывёў Міколу бацька. "Высмаркайся перш"сказаў перад дзвярыма. Свае гады школьніцтва М.Цэлеш апісаў у аповесці "Курылка (Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы)", якая друкавалася ў №4 часопіса "Полымя Рэвалюцыі" за 1934 год і выйшла асобнай кнігай у 1935-м.
    Вучыла Міколу маладая настаўніца, якая пазней стала жонкай Янкі Купалы Уладзіслава Францаўна. "Была аднекуль з-пад Радашковіч ці, можа, із саміх Радашковіч. (Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (Станкевіч) нарадзілася ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёнаА.П.) Часамі да яе прыязджаў Янка Купала, зямляк, едучы аднекуль па сваіх гаспадарчых справах; у санках-развалках, на шэранькім, досыць ладным коніку; і сам у шэранькім саматканым кульку, але пашытым на шляхецкі хвасон,пісаў у сваіх успамінах М.Цэлеш У клясу ён, праўда, ніколі не заходзіў, але настаўніца, потым, нам апавядала пра яго дужа шмат: "Гэта наш першы сялянскі паэта!" I чытала нам ягоныя вершы. Адзін выклікаў проста авацыю ў школе:
    Як хвор ды бедзен сам бяруся
    Лячыць сябе: я чараўнік!
    Бо я бяз доктара лячуся, Бо я мужык, дурны мужык!
    Спачатку кляса хіхікала, а потым дружна запляскала ў да■„163 ЛОНІ .
    У 1911 годзе М.Цэлеш, з парады настаўніцы, падаўся вучыцца ў бліжэйшую (17 кіламетраў ад дому) бурсу. У 1914-м бацьку мабілізавалі на фронт, з маці засталося пяцёра дзяцей, і Мікола мусіў перапыніць вучобу, каб дапамагаць па гаспадарцы. Праз год фронт ужо наблізіўся да Зазер'я былі чутны гарматы. Сапёры пачалі паляпшаць дарогу паміж Магілёвам і Барысавам. Да працы змушалі і вяскоўцаў. "Пайшоў і я,успамінаў М.ЦэлешПры атрыманьні заробку спаткаўся з Аляксандрам Блокам, пра якога я ўжо ведаў. Яго таксама паклікалі ў войска, але, дзякуючы вялікай пратэкцыі, вызначылі скарбнікам у тую сапёрную адзінку, якая ладзіла ў нас шлях. За дзесяць кіламетраў ад Зазер'я быў
    163Тамсама. (Машынапіс.) С.8-9.
    маёнтак Кубліцкіх, ягоных сёстраў па другому бацьку. Блок зацікавіўся мной, пэўна, па намове людзей аб маім гераічным наведаньні школы за сямнаццаць кілямэтраў, што было вулучна адзіным выпадкам у Зазер'і, і спытаў: ці чытаў я што-небудзь з ягонае паэзыі. Пачуўшы, што дастаць тут кніжак нельга, даў мне невялікі зборнічак астатніх вершаў. Я праглынуў гэтыя вершы літаральна ў адзін прысест. Яны ўскружылі мне голаў, і некаторымі з іх я пачаў проста блузьніць. Перада мной адчыніліся нейкія няведа-мыя мне небасхілы"164.
    У 1916 годзе М.Цэлеш у Варонежы атрымаў службу на пошце. Лютаўскую рэвалюцыю будучы пісьменнік сустрэў на Кацярынаслаўшчыне, у гарадку Кадзіеўка, дзе працаваў на шахце і наведваў агульнаадукацыйныя курсы. У 1919-м атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі і мусіў "стаць пад зброю". Двойчы хварэў на тыфус, доўга лячыўся ў вайсковых шпіталях.
    Пасля дэмабілізацыі паступіў на факультэт грамадскіх навук БДУ, які неўзабаве кінуў, бо "лекцыі <„.> на факультэце не падабаліся усю іхную мудрасць <„.> прайшоў у жыцьці на практыцы..."165.
    Працаваў у рэдакцыях выданняў "Паляўнічы Беларусі", "Беларуская вёска", "Піянер Беларусі", "Зьвязда", абзавёўся сям'ёй. Па працы ў рэдакцыях беларускіх газет М.Цэлеша ўзгадаў М.Аўрамчык, які на той час студэнтам таксама працаваў у "Піянеры Беларусі": М.Цэлеш узначальваў у той газеце аддзел і пабраўся з сакратаркай рэдакцыі.
    У 1929 годзе ў часопісе "Маладняк" М.Цэлеш апублікаваў сваё першае апавяданне і выдаў свой першы празаічны зборнік, рэдактарам якога быў Міхась Чарот.
    Яшчэ з пятнаццацігадовага ўзросту былі ў М.Цэлеша подступы і да паэзіі — аднак подступамі і засталіся. "Вершы я <.„> нікому <...> не паказваў, навет тым дзяўчатам, якім былі прысьвечаны,згадваў пазнейТолькі адзін верш "О Беларусь, мая шыпшына" адважыўся аднесьці ў рэдакцыю "Зьвязды", але ня бу-
    '^Тамсама. (Машынапіс.) С.9.
    165Аўтабіяграфія // Цэлеш М, Хмары над Бацькаўшчынай Нью-Ёрк, 1996,С. XXXY.
    дучы пэўным, што ён дастаткова ўдалы, папрасіў рэдакцыю аддаць яго на кансультацыю У.Дубоўку, вершы якога я любіў, і калі ён нойдзе ў ім што-небудзь паправіць, хай надрукуе яго пад сваім імём. Так і было зроблена верш зьявіўся ў сьвяточным нумары 1 мая за подпісам Дубоўкі"166. (Насамрэч верш У.Дубоўкі, як падае біябібліяграфічны слоўнік "Беларускія пісьменнікі", упершыню быў надрукаваны ў№17,18 "Маладога аратага" за 1925 год.)