• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    радаснае ў ягоным лёсе. Аўтар падае майстэрскае, не без самаіроніі, апісанне знешняга выгляду Тугоўскага: "Прырода ня доўга думала над яго партрэтам і фігурай, ён быў высечаны грубым майстрам: нейкі квадратны твар з кантаватым падбародкам, зроблены быццам з простага камня<...> I ўсё ж ткі гэта не перашкаджала яму лічыць сябе ня горш за тых, у каго была бліскучая вонкавасьць<...>, але яны рвалі кветкі ў садзе жыцця..." (с.71).
    Услед за аўтарам яго асноўнымі жыццёвымі сцяжынамі праходзіць і Тугоўскі: беднае маленства вайна паязджанства ў Харкаў рэвалюцыя, падчас якой давялося ўбачыць і бальшавіцкія злачынствы, і помсту "буржуазіі" беларуская гімназія на Бацькаўшчыне пражскае жыццё.
    Сюжэт "Роджаных пад Сатурнам" грунтуецца на класічным фабульным "трохкутніку": Тугоўскі Галена Вярхоўская Ян Загорскі. У рамане асноўныя персанажы раскрываюцца праз сваю закаханасць. Твор В.Вальтара адрозны тым, што гэта найперш мастацкая біяграфія душэўнага станаўлення герояў, а не падзейны летапіс. Якраз у абмалёўцы ўнутранага стану Тугоўскага В.Вальтар дасягае значных поспехаў. Толькі адзін з прыкладаў: "Дзіўная марозная ноч агарнула Тугоўскага. Сьнег скрыпеў пад яго нагамі і больш, чым калі-небудзь, пераліваўся сваімі дзіўнымі пэрламі: зоры шапталіся ў небе. Вялікае места спала, зачараванае сном. А ён ішоў. Ішоў адзін, як воўк, вялікай і пустыннай дарогай, і яму заставалася толькі завыць... Завыць, як воўк. Ён прыйдзе ў сваю інтэрнацкую кануру, адзінокі, не абласканы, не абагрэты. Ён акіне вокам свой кут і не знойдзе там нічога, што б сьведчыла аб прысутнасьці любімай рукі. Hi адной кветкі, ні адной прыметы. Пуста... <.„> Так заўсёды. Ён ідзе па жыцьці ўсё тэй самай пустыннай дарогай, як воўк" (с.106). Аўтар скрупулёзна апісвае ўсе супярэчнасці характару героя, стварае вобраз, які сваёй псіхалогіяй, ментальнасцю высвечвае-паўтарае некаторыя тыповыя — не заўсёды лепшыя рысы ўнутранага складу маладога беларуса. Найболып відочныя адценні характару Тугоўскага няўпэўненасць, хісткасць, слабавольнасць, мяккасць, няўменне адстойваць сваё, непаслядоўнасць і рамантычная прага шукальніцтва свайго месца, сваёй дарогі. Яны і вызначаюць паводзіны і
    ўчынкі Тугоўскага: атрымлівае доўгачаканую стыпендыю і адмаўляецца ад яе, кідае вучобу, пакутуючы ад таго, што яго каханая Вярхоўская аб'ектам сваёй увагі абрала іншага; урэшце зноў аднаўляецца ў студэнтах, помсціць свайму суперніку, знаёмаму яшчэ з дзяцінства "патрыцьпо" Загорскаму, дамагаецца любай дзяўчыны, атрымлівае ад яе усё, пра што раней толькі мог марыць (здаецца, жыві і радуйся) ды раптам адмаўляецца ад усяго, едзе ў Заходнюю Беларусь "змагацца" і гіне ў абдоймах марознай завірухі так і не ўбачыўшы ворага, не спраўдзіўшы ні сваіх надзей, ні спадзяванняў таварышаў.
    Ідэйна-мастацкая парадыгма рамана В.Вальтара накладваецца на адпаведныя парадыгмы рускай раманнай класікі твораў М.Дастаеўскага і І.Тургенева. У "Роджаных пад Сатурнам" ёсць нават шэраг прамых аўтарскіх згадак і паралеляў з названымі пісьменнікамі. Гогалеўскімі персанажамі называе ён некаторых сваіх калег. "Hi даць, ні ўзяць "Мёртвы дом" Дастаеўскага",думае Тугоўскі, наведваючы студэнцкі інтэрнат (с.21). Тугоўскі В.Вальтарападвойнік Лермантаўскага фаталіста ("Герой нашага часу"). "Сам я паніжаны і абражаны, сам я ўсё жыццё рос у склепах, пад падлогай тых, хто саладзіўся жыцьцём <...>, і таму як мне ня стаць у шэраг паніжаных і абражаных?" (с.119) задумваецца герой В.Вальтара, пэўна ж, пашыраючы кантэкставую структуру свайго твора да рамана Дастаеўскага "Прыніжаныя і абражаныя". Урэшце, сваім раманам В.Вальтар на беларускім матэрыяле распрацоўвае класічную праблему "лішняга чалавека". I для беларускай літаратуры яна станавілася на пачатку XX стагоддзя надзвычай актуальнай, абвострана балючай: найбольш таленавітыя і сумленныя прадстаўнікі Маладой Беларусі былі незапатрабаванымі, непатрэбнымі ні савецкай краіне, ні эмігранцкаму прытулку. "Ён быў "лішні чалавек",піша пра Тугоўскага аўтар<„.> нікому не патрэбны, ні для каго не цікавы, не для гэтага сьвету створаны чалавек. Яго цягнула ў "вышэйшыя сьферы", хапаць зоры з неба, але, на жаль, ён не радзіўся ў сямьі барона, яму <.„> прыйшлося <.„> самому рабіцца практычным й вечна думаць аб кавалку хлеба. <.„> Усе лішнія людзі канчалі жыцьцё самагубствам або шукалі якога-небудзь сэнсу жыцьця. Знамяніты
    літаратурны бацька лішніх людзей Рудзін Тургенева, напрыклад, памёр у Францыі на барыкадах. I чаму ж нарэшце не пайсьці яму, Тугоўскаму, лішняму чалавеку, не знайшоўшаму нідзе ўласнага шчасьця, не аддаць свайго жыцьця для шчасьця іншьгх..." (с.172).
    Узнімаючы, такім чынам, праблематыку, характэрную найперш рускай класічнай літаратуры, В.Вальтар, тым не менш, у ідэйнай, пафаснай значнасці дапісваў найперш мастацкія старонкі беларускай прозы 20-х гадоў, на агульнафіласофскае накладваючы ўласнанацыянальныя праблематыку і ідэйнае гучанне.
    Раман "Роджаныя пад Сатурнам", у прыватнасці, пашыраў і ўзмацняў ідэйную і маральна-этычную праблематыку "эмігранцкага" апавядання У.Жылкі "Выпадак", якое таксама вымалёўвала "біяграфію" аўтара-героя ў пражскі перыяд (было надрукавана ў часопісе "Перавясла" за 1924 год). У эпізодах жа з "астральным чалавекам" бачыцца ўплыў "Лабірынтаў" В.Ластоўскага: скіраванасць на вывучэнне эзатэрычнага, астральнага, спірытычнага (аповесць В.Ластоўскага В.Вальтар, сам аўтар "Крывіча", безумоўна, мусіў прачытаць).
    Малавядомы раман В.Вальтара "Роджаныя пад Сатурнам" адметны і сваім прыгодніцкім сюжэтам, любоўнай інтрыгай, вызначаецца, шырэй, сваімі вобразна-выяўленчымі сродкамі, схільнасцю да псіхалагічнай аналітыкі, да прарочых палітычных паралеляў, да экзістэнцыйных высноў і абагульненняў. Галоўная думка, да якой прыводзіць В.Вальтар чытача свайго рамана, бачылася новай для беларускай літаратуры і вызначалася нетыповым гуманістычным гучаннем: карысным грамадству можа быць толькі шчаслівы чалавек. "Што значыць для яго грамадская справа і ўсе справы яго як грамадскага дзеяча, калі ён быў нешчасьлівы, калі яму бракавала самага звычайнага маленькага асабістага шчасьця. <„.> Пакуль чалавек чуе сябе нешчасьлівым, ніякія грамадскія справы не дадуць яму шчасьця" (с.100).
    Такія высновы лучаць раман беларускага аўтара з творамі рускай класікі (Ф.Дастаеўскага, М.Чарнышэўскага), узвышаюць яго да ідэйнай канцэптуальнасці, з разраду "прыватна-біяграфічнага" пераводзячы ў маштабнае і агульназначнае.
    Зрабіць шчаслівым кожнага чалавека, а не аморфную людскую масу,вось галоўная задача і клопат, на думку В.Вальтара, усіх часоў і эпох.
    Мемуарная проза Францішка Аляхновіча
    Адметным узорам беларускай мемуарна-аўтабіяграфічнай літаратуры стала кніга Ф.Аляхновіча "У капцюрох ГПУ". Як драматург Ф.Аляхновіч добра зарэкамендаваў сябе п'есамі "На Антокалі", "Няскончаная драма", "Страхі жыцця", "Цені" і іншымі. Рэдагуючы заходнебеларускія газеты і часопісы ("Беларускае Жыцьцё", "Беларускі Звон"), Ф.Аляхновіч яшчэ напрыканцы 10-х гадоў пад рознымі псеўданімамі, крыптанімамі, a то і зусім не падпісваючыся друкаваў свае зацемкі, абразкі, замалёўкі, нарысы. Былі сярод тых публікацый і апавяданні: "Пісьмы да яе", "Дзіцячыя слёзы", "Ідзе зіма".
    Ф.Аляхновіч стварыў і мастацкую хроніку свайго жыцця цыкл белетрызаваных успамінаў. "Мемуарная хроніка" Ф.Аляхновіча пачынаецца з 1902 года з часоў вучобы ў гімназіі, зняволення ў польскай турме і канцэнтрацыйным лагеры ў Літве (нататкі-ўспаміны "У гімназіі", "Без загранічнага прашпарту", "У Кракаве", "Першы раз у вастрозе", "У Коўні" і іншыя). Працягам гэтых запісаў сталі надрукаваныя ў газеце "Гоман" (1918, 1 і 11 чэрвеня) "Уражанні з падарожжа (Пехатой па краю)", у якіх падавалася цікавае апісанне незвычайнай вандроўкі, удзельнікам якой таксама давялося стаць Ф.Аляхновічу вандроўкі з Вільні ў Менск і нелегальнага пераходу ў 1918 годзе польска-бальшавіцкага фронта.
    Асноўную частку "ўспаміннай хронікі" склала кніга "У капцюрох ГПУ", якая ахоплівае прамежак часу з 1926 па 1933 гады. Асобныя раздзелы з гэтай кнігі Ф.Аляхновіч пачаў пісаць у 1934 годзе і друкаваць у польскамоўных перыядычных выданнях ("Siedem lat w szponach G.P.U.", "Milosc przez kraty" ("Slowo", 1935, №353), "Nowy rok Poputczika: Zdarzenie prawdziwe" ("Slo-
    wo", 1936, №14), "Prawda o Sowietach" (Варшава, 1937), "Wyscig donosicielstwa" ("Slowo", 1937, №182).
    Аднак 1933 годам "тулянні па пакутах" у Ф.Аляхновіча не скончыліся: пісьменнік "улетку 1940 году раптам увечары пабачыў на вуліцах Вільні савецкія танкі"10. Перыпетыі сваіх бясхатніх тулянняў пасля далучэння Літвы да СССР Ф.Аляхновіч апісаў у аповесці "Страшны год", якая і падагульняе амаль саракагадовую "мемуарную хроніку" пісьменніка ("Страшны год" друкаваўся на старонках часопіса "Новы Шлях"). Аб'яднаныя ў адну "лёсавую" гісторыю вышэйзгаданыя мастацкія ўспаміны гучалі мужнымі сведчаннямі супраць гвалта з чалавека, асобы, супраць таталітарызму ва ўсялякіх ягоных праявах: і польскага шавінізму, і сталінскага бальшавізму.
    Антыбальшавіцкімі, антытаталітарнымі ў сваёй пафаснасці сталі ў 20-30-х гадах шматлікія аўтабіяграфічныя творы пісьменнікаў, якім было наканавана стаць сведкамі і міжвольнымі героямі тых страшных дзён: у рускай літаратуры "аўтабіяграфічная эпапея" І.Шмялёва "Солнце мертвых", успаміны М.Валошына "Запнсн 1932 года", у польскай аўтабіяграфічная аповесць С.Пясэцкага "Bogom nocy rdwni", у нямецкай кніга ўспамінаў К.Альбрэхта "У падвалах ГПУ" і інш.
    У такім багатым і шырокім літаратурным кантэксце "мемуарная хроніка" Ф.Аляхновіча займае адметнае месца. "У капцюрох ГПУ" стаў адным з першых мастацкіх твораў, у якіх апісваліся і выкрываліся сталінскія злачынствы і шырэй таталітарны здзек з людзей і цэлых народаў. "3 будзённага апісання такіх эпізодаў, як вываз вязняў з мінскай турмы на расстрэл, гульня з дзецьмі, што бегаюць па турэмных калідорах, вымушаная масавая прастытуцыя нявольных кабетаў, і шматлікіх іншых атрымліваецца жахлівая сюррэалістычная і алагічная карціна Зла, усвядоміць якую розум нармальнага чалавека да канца проста не можа",пісаў у прадмове да перавыдадзенай кнігі "У капцюрох ГПУ" А.Бяляцкі131. Жудасныя, дэталёвыя малюнкі арышту, высылкі,