Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
1ІбЧыквін Я. Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа.Беласток, 1997,С.90-91.
Гэтаму спрыяла агульная пасляваенная атмасфера, што прыводзіла творцаў да асабістых асэнсаванняў чалавечага лёсу і зямных катаклізмаў.
сёння пытанне эсэізацыі становіцца надзённым і нават “модным”, калі сёння ў нікога не выклікае сумнення сцверджанне аб глабальнай агульнакультурнай фенаменальнасці эсэізму для ўсёй літаратуры XX стагоддзя117, першыя канкрэтныя эсэістычныя напрацоўкі (не ўлічваючы “спантанных” абразкоў З.Бядулі, М.Гарэцкага і пад.) трэба бачыць не ў беларускай прозе 80-90-х гадоў, а ў прозе эмігранцкай 50-60-х, у якой на першым плане паўставаў асабова-аўтарскі пачатак, пазбаўлены белетрызаваных умоўнасцяў, “экспансія аўтарскага я” (В.Стральцова).
Мемуарна-аўтабіяграфічная проза нашай эміграцыі (зрэшты, як і агульнабеларуская) нагадвае шырокае вірлівае рачное вусце са шматлікімі ўтокамі, адназначнай жанрава-стылёвай характарыстыкі чаму даць часта немагчыма: мастацкае (нарысавае, уяўнае, рэфлексіўнае, мройнае), дакументальнае, навуковае зліваюцца ў адзінае цэлае. ’’Наогул пытанне жанравай тыпалогіі твораў гэтага кшталту трэба прызнаць адным з самых складаных,выказвалася В.Стральцова (адзначаючы “сінкрэтызм” аўтабіяграфічнай прозы і рухомасць яе жанраў)таму што апроч уласнааўтабіяграфічнай літаратуры (мемуараў, дзённікаў, запісных кніжак, эпісталярнай спадчыны) ёсць шмат твораў, што існуюць на мяжы, за якой эсэістыка, немастацкія жанры, лірычная проза з выразнай аўтабіяграфічнай асновай, атаксама вялікая колькасць стылізацый”118.
Беларускай эмігранцкай мемуарыстыцы ў цэлым характэрны галоўныя адзнакі гэтай мастацкай плыні, якую называюць “складанай структурай, у рамках якой ажыццяўляецца пастаяннае ўзаемадзеянне рознатыповых вобразаў, якія ў сукупнасці ствараюць зместавы ўзровень, ці інфармацыйна-канцэптуальную аснову твора”119. Беларуская мемуарная проза эміграцыі вымалявала багатую сістэму вобразаў: вобразы-персанажы, вобразы-апісанні, вобразы-згадкі, вобразы гістарычнай эпохі і, канечне ж, вобразы аўтараў. Амаль ва ўсіх беларускіх “замежных” мемуарах перава-
ІІ7Гл.: Кісліцына Г. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. Мн„ 2000.
118Стральцова В. Аўтабіяграфічная проза // Тэрмапілы.2000№3,С. 181.
119Снмонова Т. Снстема образов в мемуарной прозе // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: Матэрыялы IV Міжнароднай канферэнцыі: У 2 чЧ.І.Мн„ 2000,С.203.
жае аўтабіяграфічная лінія і адкрытая публіцыстычнасць, а таксама і тое мастацкае пераўтварэнне перажытай рэчаіснасці, якое адзначаюць даследчыкі, да прыкладу, рускай мемуарыстыкі: “Адбываецца пераўтварэнне рэальнага чалавека ў літаратурны вобраз, праўда, асобага кшталту які адкрыта захоўвае сувязь з прататыпам, імкнецца максімальна дакладна перадаць яго ўласцівасці”120. Адно дададзім: адбываецца не толькі пераўтварэнне “аўтапрататыпа” ў канкрэтны літаратурны вобраз, але і ў адметную псіхалагічна-мастацкую абагуленасць, асобныя рысы і дамінанты якой рэальніць кожны аўтабіяграфічны вобраз.
He ўсё з агульнага мемуарна-аўтабіяграфічнага рэчышча мае аднолькавую і мастацкую, і фактурную каштоўнасць. Узнікалі мемуары, дакументальна-мастацкія тэксты, навукова-папулярныя працы і тэндэнцыйнага, містыфікатарскага характару, для аўтараў якіх найпершай задачай была задача "карыслівая", прагматычная, ідэалагічна-ангажаваная. Некаторыя тэксты па сваёй праблемнай і стылёва-кампазіцыйнай адметнасці не перарастаюць рамак звычайных аўтабіяграфій. Аднак большасць твораў мемуарна-аўтабіяграфічнай літаратуры беларускай эміграцыі ўспрымаюцца сёння і багатымі фактурна-інфармацыйнымі крыніцамі па гісторыі і літаратуразнаўству, і адметнымі ўзорамі мастацка-стылёвых сродкаў выражэння, становяцца пранікнёнымі хронікамі чалавечых лёсаў, мастацкімі прамовамі-абвінавачваннямі таталітарнай сістэме, шчырымі споведзямі-тэстаментамі.
Шмат твораў мемуарна-аўтабіяграфічнай літаратуры ў розны час было надрукавана ў беларускіх эмігранцкіх выданнях пачынаючы з 20-х гадоў. Гэта змястоўныя і багатыя фактурай "Mae ўспаміны аб М.Багдановічу" ("Крывіч", 1926 год) і "Успаміны пра Янку Купалу" В.Ластоўскага, успаміны-аўтабіяграфія К.Езавітава, мемуары М.Краўцова "Сумныя ўспаміны" і інш. Многія тэксты зноў актыўна вяртаюцца ва ўжытак. Так, да прыкладу, у 1999 годзе ў Нью-Ёрку выйшаў зборнік "Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі" (укладанне Л.Юрэвіча), дзе змешчаны ўспаміны, жыццяпісы і аўтабіяграфіі вядомых дзеячоў беларускай дыяс-
'мТамсама.-С.2ОО.
пары Н.Арсенневай, К.Езавітава, А.Змагара, М.Равенскага і інш. Артыкул Л.Юрэвіча "Vita memoriae ", змешчаны ў згаданым зборніку, з'яўляецца найбольш значнай працай у беларускім мемуарыстыказнаўстве эміграцыі. У ім па фармальных і праблемнатэматычных прыкметах прааналізавана большасць нашых "замежных" успамінаў. Аднак, вывучаючы мемуарыстыку як асобную літаратурную галіну, прынцыпова не хацелася б пагадзіцца з сцверджаннем даследчыка аб тым, што абагулена мемуарную літаратуру можна назваць літаратурай факту121, бо як твор мастацкі мемуары ў многіх выпадках не пазбаўлены "літаратуршчыны". Бачыцца неправамоцным далучэнне да мемуарнай літаратуры некралогаў, інтэрв'ю, прамоў, як гэта робіць Л.Юрэвіч . Шаноўны даследчык у працяг амерыканскай літаратуразнаўчай традыцыі не адрознівае і робіць тоеснымі мемуарную (мастацкія ўспаміны) і аўтабіяграфічную літаратуру, што ў славянскім літкантэксце бачыцца неправамоцным. Таму намі была прапанавана больш аб'ёмная класіфікацыя падобных твораў мемуарна-аўтабіяграфічная проза, на з'яву якой мы глядзім найперш не як на фактурную, а эстэтычна-мастацкую.
Творы, што ўвайшлі ў зборнік "Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі", складаюць толькі невялікую частку ад усёй мемуарнай анталогіі беларускай эміграцыі. У 1944 годзе ў Беластоку выйшаў зборнік успамінаў М.Сяднёва "Ахвяры бальшавізму". У 1953-м у Нюрнбергу былі напісаны мемуары Юльяны ВітанДубейкаўскай (літаратурны псеўданім Кветка Вітан). Выкарыстоўваючы свае дзённікавыя запісы, аўтар вобразна ўзнавіла падзеі саракагадовай даўнасці: жыццё і дзейнасць Івана Луцкевіча і яго аднадумцаў. (Пад назвай "Mae ўспаміны" мемуары выйшлі асобным выданнем у 1994 годзе ў Вільні, а ў 1996-м паводле іх адбылася прэм'ера спектакля "Віленскія мроі").
Аўтабіяграфічна-ўспамінны пачатак пераважаў у аповесці А.Салаўя "Пад нагамі гарыць зямля". А.Салавей засведчыў сябе найперш як узнёслы паэт, аднак свае нарысы і фельетоны ён па-
121 Юрэвіч JI. Vita memoriae // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі.НьюЁрк, 1999,С.29.
122 Тамсама С.ЗО.
чаў друкаваць яшчэ ў лагойскай раёнцы, а ў 1942 годзе ў "Менскай газэце" апублікаваў апавяданне "Белы сьнег". Невядома, ці паспеў А.Салавей скончыць сваю аўтабіяграфічную аповесць: "Пад нагамі гарыць зямля" не была надрукавана, захаваліся адно сведчанні пісьменнікавай жонкі аб тым, што ў задуманай аповесці аўтар расказваў пра даваеннае і ваеннае жыццё беларусаў ды іхнія шляхі на эміграцыю.
Набліжаецца да мемуарнага жанру другая частка кнігі "Беларусь учора і сяньня", напісаная Іванам Касяком, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці перадаецца гісторыя беларускага грамадска-культурнага руху падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў і нацыянальны рух беларускай эміграцыі пасля другой сусветнай вайны (кніга Я.Найдзюка і І.Касяка "Беларусь учора і сяньня" была адзіным поўным папулярным выданнем па гісторыі Беларусі пасля таталітарнага разгрому беларускай "нацдэмаўшчыны". Перавыдадзена ў Мінску ў 1993 годзе). Пра тое, што І.Касяк у сваіх працах надаваў увагу найперш дакументальнасці, сведчыць складзены ім і выдадзены ў 1960 годзе ў Лондане ілюстраваны зборнік "За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы й матэрыялы", у якім былі змешчаны 67 дакументаў, што датычаць перыяду 1917-1925 гадоў, і больш сотні з перыяду дзейнасці БЦР (1943-1945 гады).
Пераважна мемуары і аўтабіяграфічныя запісы публікаваў напрыканцы 40-50-х К.Выгнанец (аповесць "Край згубы і смерці" пра жахі свайго жыцця ў бальшавіцкім канцлагеры, "Моладзь", 1947, №9-10), Зм.Ажгірэй ("Які няўлюдак зможа зракчыся яе? (Дзяцінства Кастуся Езавітава)", "Шыпшына", 1948, №6), М.Казыр ("Васеннія хмары. 3 падарожнага дзённіка", "Баявая ўскалось, 1949, №2)."
Аўтабіяграфічна-ўспамінны пачатак быў у аснове рамана Міколы Вольнага "Наша рэспубліка", у якім апісваліся родная аўтару Люцыншчына, гады вучобы ў Дзвінскай беларускай гімназіі, паказвалася станаўленне нацыянальнай свядомасці беларускай моладзі (урыўкі твора друкаваліся ў часопісе "Баявая ўскалось" (1949, №1) і "Наперад!" (1949, №22).
Трэба зазначыць, што 60-я гады абудзілі новы ўсплёск у развіцці мемуарна-аўтабіяграфічнай літаратуры літаратуры антытаталітарнай, накіраванай на раскрыццё сталінска-бальшавіцкіх злачынстваў. Гэты ўсплёск адбыўся, канечне ж, у літаратуры "пазасавецкай", найперш літаратуры рускай эміграцыі.
Як мемуарна-аўтабіяграфічную літаратуру трэба класіфікаваць кнігу "Кітай-Сібір-Масква" (1962) Вінцука Адважнага (грамадскага і рэлігійнага дзеяча, арыштаванага ў 1948 годзе кітайскай міліцыяй у Харбіне куды падаўся ад пераследу польскай паліцыі і перададзенага савецкім уладам, асуджанага на 25 гадоў "папраўча-прымусовых" лагероў, а праз 7 гадоў вызваленага), дзе апісваецца ўбачанае і перажытае аўтарам у выгнанні і ў сібірскіх лагерах. Мемуары В.Адважнага з поўным правам могуць называцца аўтабіяграфічнай аповесцю. У іх аўтар здолеў перадаць не толькі жудасную нечалавечую атмасферу часоў сталіншчыны, але і псіхалагічна, па-мастацку пераканаўча выпісаў як вобразы нявінных ахвяраў, так і вобразы сталінскіх катаў (да прыкладу следчага Іванова-Міхайлава, які змушаў падпісваць самаабвінавачванні, агаворваць іншых, адрачыся ад рэлігіі).
Тэматычна блізяцца да кнігі В.Адважнага "Успаміны з жыцця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу" Пётра Палягошка (1968) і "Беларускі лагер у Ватэнштэт" С.Коўша (1981). У 1968 годзе ў Мюнхене выйшлі "Воспомннанйя: Жнзненный н фнлософскнй путь" Мікалая Лоскага, ураджэнца Віцебскай губерні, сусветнавядомага філосафа-ідэаліста, які ў ліку 120 навукоўцаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў у 1922-м быў высланы савецкім урадам за межы краіны, жыў у Чэхіі, Францыі, ЗША. У мастацкім плане вялікую цікавасць выклікаюць найперш тыя раздзелы названай кнігі, дзе апісваюцца гады дзяцінства М.Лоскага, праведзеныя на Віцебшчыне, побыт і каларыт жыцця беларускай інтэлігенцыі і сялянства, вучоба ў Віцебскай гімназіі, а таксама пакручастыя гады эмігранцтва, гісторыя навуковых і грамадзянскіх штудыяў М.Лоскага.