Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
бунту сялян на чале з кавалём Каўкам, калі раз'ятраны натоўп паліць панскі палац, ломіць сямейны склеп і, як на шалёным шабашы, разрывае забальзамаванае цела пана. Каваля схапілі польскія жаўнеры і выразалі на ягонай спіне крыж.
Падобны сюжэт і ў апавяданні "Вятры заходнія": хлопец Гальяш забівае пана, збягае ў пушчу, збірае там сабе падобных. Мілуецца з Гануляй, пры гэтым думаючы: "Спалю ўсё! I жыта, на пні, і палац! У крыві выкупаю, полымем падсушу! Хіба ж не весела? Га?" I ён мусіў быць галоўным героем! Падчас бою жаўнераў і Гальяшовых таварышаў жалезны круг вайскоўцаў прарываюць напачатку звяры (дзікі, мядзведзі, ваўкі), "а за апошнім звяром ішлі, хістаючыся ад зморы, хлапцы, уперадзе іх... Гальяш" (с.43).
Завяршае зборнік аднайменнае з ім апавяданне "Смерць Ірмы Лаймінг", і ўжо адным сваім "мадэрновым" эпіграфам уражвае: "2x2 = няма мінулага". Апавяданне, падаецца, і насамрэч стаіць "наводшыбе" і адрозніваецца ад астатніх,і сваёй пафаснасцю, і драматычнай надрыўнасцю. Ірма Лаймінг, тэлефаністка і працаўнік маскоўскай культкамісіі,зусім "не спачувае сацыялістычнаму будаўніцтву", з цяжкасцю, прагнучы жыцця, імкнецца прыстасавацца да "новых умоў". Яе накіроўваюць у "камуну імя Туманава" на родную Беларусь. Нельга не засяродзіцца на алегарычнасці, іншасказальнасці лепшых апавяданняў Ю.Віцьбіча: "увязненая думкамі", Ірма, бачачы будаўнікоў маскоўскага маста, прарочыць ледзь не кашчуннае на той час: "Рабы, што часова разбілі кайданы. Кроўныя родзічы будаўнікоў егіпецкіх пірамід і рымскіх акведукаў. Яны таксама будуюць, але і іх няскончаную працу хутка пачнуць заносіць пяскі” (с.54). Шматпаказальны і сімвал тога маскоўскага маста як дарогі ў "новае", "светлае". Падаецца, сімвалічны намёк прытоены і ў назве самой камуны імя Туманава (чэкіст Туманаў змагаўся ў тых мясцінах з БулакомБалаховічам, там і загінуў). Ды і, наогул, складваецца ўражанне, што дзеянне апавядання "Смерць Ірмы Лаймінг" вымалёўваецца нібыта ў тумане-памароцы.
Цікавая гісторыя прататыпаў Лаймінгаў (пра што ў апавяданні не згадваецца). Насамрэч, брат гераіні ("у жыцці" Іры, а не Ірмы)
быў удзельнікам Вяліжскага антыбальшавіцкага паўстання. Самі ж яны дзеці ротмістра коннага палка, унукі палкоўніка, праўнукі генерала, нашчадкі тэўтонскіх рыцараў.
Лёс Ірмы трагічны. Жыве ў камуне, сваім былым маёнтку, і баіцца назваць сваё прозвішча, ходзіць па родным палацы і бачыць яшчэ не кранутыя партрэты родзічаў, якіх камунары завуць "шваллю". У фінале Ірма падпальвае свой палац і бяжыць да чыгуначнай станцыі. Трывожна, нічога добрага не вяшчаючы, чуцён "зычны рык" хуткага цягніка.
Такім чынам, у сваіх першых апавяданнях Ю.Віцьбіч не кранаўся гістарычнай тэматыкі. I хоць доўгі час у савецкім літаратуразнаўстве падобную прозу было прынята называць гісторыкарэвалюцыйнай, яна, імкнучыся па свежых слядах увекавечыць "гістарычны поступ" пабудовы новага жыцця, станавілася часцей адно заідэалагізаваным скажэннем, лакіроўкай ці фальсіфікатарствам недалёкага мінулага.
Другая кніга Ю.Віцьбіча "Формула супраціўлення касцей" выйшла ў Мінску ў 1937 годзе. Яна пачынаецца апавяданнем "Грыміць Перакрыж" (Перакрыж доўгі парог на Заходняй Дзвіне, праз які гналі на Рыгу плыты), у якім псіхалагічна дасканала і дэталёва выпісаны вобраз аднаго з галоўных герояў дзеда Дзяніса Катаржніка, "жывога касцяка", які "перабраў і голаду і гора" (с.5). Дзяніс ідзе з рума да хаты праз могілкі: напачатку даведацца, хто з яго сям'і памёр. А дома мусіць рабіць новую труну. Ураднік забірае за даўгі каня (які з'еў палову саламянага даху). Дачка вымае Дзяніса з пятлі, і той прапівае ў карчме апошні кажух і нацельны крыж. А вясной зноў падаецца ў плытагоны. Развязка апавядання крыху "аскомістая": нагадаўшы "падрадчыку" Якубу Бугаю мінулыя крыўды (удзел у гвалтаванні жонкі, віну ў смерці сына і ягонай пятнаццацігадовай катарзе), Дзяніс спіхвае зласліўца ў рэчку. I канцоўка атрымліваецца крыху "змазаная": "I няма там уперадзе сілы, якая здолее затрымаць Дзяніса Катаржніка" (с. 16).
У многіх апавяданнях 30-х гадоў (як пра "нядаўняе" мінулае, так і пра сучаснасць) Ю.Віцьбіч не здолеў узвысіцца над зададзенасцю і вульгарызатарска-сацыялагічнымі ўстаноўкамі тагачас-
най ідэалогіі. Яго проза адзначанага перыяду нагадвае тыповы савецкі сацыяльна-класавы “эпас”. Шаблонным стала апавяданне "Курт Лебен аналізуе азот" (аўстрыец "шутбундавец" Курт дапамагае здабываць азот, каб потым звязаць яго атамы з атамамі іншых элементаў і "нарадзіць сульфат-амоній для калгасных палёў і найлешпы параксімін, медыкаменты для савецкіх амбулаторый"(с.26)). Газетным рэпартажам з "хімічнага, наскрозь прапахлага серай завода" можна лічыць апавяданне "Адоніс", якое апісвае пераход рабочага калектыву старога завода "Юлій Блюм" на завод "імя чырвонага змагара Кліма Гагары". "Завадское" і наступнае апавяданне "Эжэн Дэлякруа". Складваецца ўражанне, што Ю.Віцьбіч па-іншаму і не ўмеў на той час выказвацца, як "Дзядоўскі твар так трапна адбіў наяўнасць гаротнага ў мінулым, як трапна адбівае чуткі лакмус наяўнасць кіслот у рэактывах" (с.40). Словам, калі б не расказ пра былую панскую мастацкую галерэю, мог бы атрымацца адмысловы трактат на хімічную тэму.
Ці не лепшае з усёй "малой" прозы Ю.Віцьбіча апавяданне "Формула супраціўлення касцей", якое і дало назву другому зборніку. Яно дакументальна-дэтэктыўнае (напісана на падставе крымінальнай справы і следства па ёй). Сюжэтную аснову апавядання складаюць два лісты старога тэрапеўта Абрама Розэнштэйна да дачкі Розачкі, якая і пераслала іх следчаму. Ярка ў псіхалагічным зрэзе вымаляваны праз свае допісы стары тэрапеўт. Нібыта ажывае час трыццатых, зямля, скутая эпідэміяй тыфу, людзі. I "амніставаны бандыт", былы белы афіцэр Грамбавецкі, каму галоднаму бясхатніку Розэнштэйн дапамог уладкавацца на працу "па ачышчэнні бальшавіцкага клазета". Грамбавецкі пашырае эпідэмію, забрудзіўшы рэчку брушна-тыфознымі бацыламі. У апавяданні (зноў жа не свабодным ад дагматычных установак) выкрываюцца і "паганец" протадыякан, ускосная знявага кідаецца і ў бок Булака-Балаховіча (с.67). Як і чакалася, пераможцамі сталі верныя "салдаты рэвалюцыі", якія і чыняць суд. Калі б не падобныя ідэалагічныя шаблоны, "Формула супраціўлення касцей" магла б стаць адметным апавяданнем 30-х гадоў: у ім ёсць і майстэрскія запамінальныя старонкі (выдатна, да прыкладу, зроблены лісты старога яўрэя), і ўдалыя абзацы, што свед-
чылі пра пэўную назіральнасць, увагу да дэталёвасці і мастацкастылёвую культуру Ю.Віцьбіча: "Акуратныя дробныя літары, але яны часам адрываюцца ад лінеек і паволі паўзуць угору, каб потым таксама ж паволі скаціцца пад лінейку. На маю думку, гэта почырк вельмі стомленых людзей. Прынамсі, ён характэрны для дысертацый аспірантаў і запісак плытагонаў" (с.49).
Ранняя творчасць Ю.Віцьбіча, такім чынам, была адчувальнай да дыктату сацыялістычнага рэалізму, распрацоўвала і практыкавала пастулаты ідэалогіі бальшавіцка-савецкай дзяржавы таталітарна-сталінскага ўзору. Аналізуючы апавяданні Ю.Віцьбіча 30-х гадоў, нельга не рабіць "папраўкі" на ідэалагічную заангажаванасць усёй тагачаснай савецкай беларускай літаратуры. Пачынаюцца газетныя нападкі і нават лаянка адносна колішніх "памылак" пісьменніка. Прыпішуць як страшную памылку і сяброўства ва "Узвышшы". У "Звяздзе" з'явіўся вялікі артыкул А.Александровіча, у якім аўтар "расклаў ворагаў па паліцах". Ю.Віцьбіч паўстаў ва ўяўленнях пралетарскага паэта варожым прадстаўніком дваранства. "ЛіМ" 6 лютага 1934 года надрукаваў допіс М.Клімковіча, М.Лынькова і тога ж А.Александровіча з "празрыстай" назвай: "Нашыя абвінавачванні Ю.Віцьбічу". А саюзная "Лнтературная газета" падала карыкатуру на беларускага пісьменніка.
Доўгі час Ю.Віцьбіча не прымалі нават кандыдатам у члены Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі. Першы кіраўнік ССПБ М.Клімковіч прама і сказаў яму: "Вы тымчасам не наш..." I, трэба адзначыць, Ю.Віцьбіч пачынаў пакутаваць ад сваёй "нянашасці", адарванасці ад пісьменніцкага Саюза. "Вельмі цікавіць з'езд ССПБ. Чамусьці не даю веры, каб мяне прынялі нават у кандыдаты",— вырваўся ў яго няўсцерпны "постскрыптум" у лісце да П.Глебкі ад 15 чэрвены 1934 года105. I душэўныя пакуты ад шальмавання ў друку прыводзілі да горычных прымірэнчых, кан'юнктурных і пакаяльных думак. Зноў выцінкі з ліста да П.Глебкі: "У мяне вялізныя зрывы, дзе я перакінуўся амаль што ў <...> барабаншчыка Булак-Балаховіча. За гэтыя зрывы мяне трэба моцна біць<...> Мне хочацца з вялікай мастацкай сілай абваліць помсту
І05Полымя,1998,№3,С.262.
<...> і за сваё юнацкае (ва "Узвышшы" -А.П.) блуканне на галовы нацдэмаў. Мабілізую для гэтага цалкам свае абмежаваныя здольнасці. <...>працую, і гэта выключна дзякуючы жорсткай бальшавіцкай крытыцы маіх зрываў<...>"106.
Ю.Віцьбіч аўтар дзвюх гістарычных аповесцяў, якія, хоць і апісвалі розныя эпохі Беларусі (Віцебска і прылеглых да яго земляў), маюць у жанрава-стылёвым плане шмат агульнага найперш тое, што і першая "Арцыбіскуп і смерд" і другая "Лшоно Габоо Бійрушалайм" сталі вынікам своеасаблівай эклектыкі рамантычных і сацрэалізмаўскіх тэндэнцый, што выяўлялася як на ўзроўні ідэйна-мастацкім, пафасным, так і на тэматычным, зместавым.
Найболып вядомым творам Ю.Віцьбіча, дзе не толькі раскрываліся гістарычная тэматыка і вобразы мінуўшчыны, але і былі закрануты тыя знакавыя і паказальныя духоўныя і маральнаэтычныя праблемы, якія паўплывалі на развіццё грамадскай думкі сучаснасці і ў многім прадвызначылі яе, стала аповесць "Арцыбіскуп і смерд", надрукаваная ў №5 "Узвышша" за 1931 год. У ёй аўтар змог панарамна выпісаць і "ажывіць" праз тры стагоддзі старадаўні Віцебск 1622 года, з усімі брамамі, вуліцамі, храмамі, гарадскім замкам. У рамантычным флёры паўстае вобраз аднаго з галоўных герояў Янкі Змітрачонка з полацкай вёскі Кладзічы нявольнага аснача, які гоніць па Дзвіне плыты да Віцебска, каб з тых бярвёнаў абнаўляць замкавыя сцены горада. Ён няўрымсны шукальнік праўды, аднак кожны паварот ягонага лёсу пазначаны жорсткімі абразамі, крыўдамі, смерцю самых родных людзей. Прыгоннік арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, з малалецтва сірата (бацьку расціснула на лесапавале, маці аслепла), Янка хадзіў з торбай па свеце. Пахаваў маці, а віленскі арцыбіскуп загадаў выкапаць ейнае цела і аддаць сабакам бо тая была "паганае веры". Трагічна загінула і Янкава жонка, а арцыбіскупаў эканом выганяе з хаты. За адмову перайсці ва ўніяцкую веру люта збіты бізунамі. Жорсткім катам выпісаны ў аповесці полацкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, які мэтай сваёй