• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    9ІКавалеўскі А. Людзі ў полымі // Моладзь— 1949, №11. — C.12.
    92Юрэвіч Л. Камэнтары...-С.24.
    Урбан). Ён нарадзіўся ў 1924 годзе на Віцебшчыне, атрымаў гістарычную адукацыю. 3 1944-га па дзень сённяшні на эміграцыі.
    Другой літаратурнай публікацыяй маладога аўтара ў 1948 годзе стала... аповесць "Нявольнік няпраўды", у якой была апісана бальшавіцка-калгасная рэчаіснасць, што нішчыла ўсе маральныя і этычныя нормы чалавечага існавання, тая рэчаіснасць, калі сын выступаў супраць маці, калі пад уздзеяннем таталітарнай ідэалогіі чалавек ператвараўся ў зомбі-забойцу. Каларытным (у адмоўным сэнсе) у аповесці паўстае вобраз Мікіты Ляўчукасвоеасаблівы тып купалаўскага Мікіты Зносака 30-х гадоў. Ляўчук па загадзе ДПУ віжуе за хутарам пушчанскага знахара, "выкрывае" "нацдэмаўскую" групу беларускай моладзі, па прымусе ДПУ забівае бязвінную Ганю, унучку пушчанскага знахара, а ўрэшце і сам становіцца ахвярай "карнай рукі" бальшавікоў. У "Эпілогу" Мікіта ўцякае з "сібірскага" цягніка і знаходзіць смерць на магіле сваёй ахвяры.
    Псіхалагічна ўдала выпісаны ў аповесці душэўная "ломка" ("устрэс душы") "нявольніка няпраўды" Мікіты, ягоныя хістанні і думкі падчас карнай экспедыцыі на пушчанскі хутар знахара Пракопа: "Сонца падымалася, а разам з тым Мікіта са сваімі спадарожнікамі <...> углыбляўся ў лес. 3 кожным крокам да дзедавае сялібы ўсё часьцейшыя такты адлічвала ягонае сэрца. Халодны пот выступаў на лоб, галава балела. У густым дубняку Мікіта пачуўся яшчэ горш ужо блізка... Ён ішоў. Неўзабаве мільгануў прасьвет. Мікіта даў знак затрымацца. “Што, ужо... не, гэта йшчэ...?” і гэтае падказаў ужо расплыўны брэх сабакі дзесьці ўперадзе. Мікіта ўздрыгнуў. <...> Дрыжыкамі прахапіла ягонае нутро. Такты сэрца пачалі мацнець, ногі ў каленях дрыжэлі. Пасоўваўся ўперад як не сваімі нагамі. Думкі раптам супыніліся, як-бы хтось замарозіў іх ураз. Толькі вочы сыпалі нянавісць да ўсяго — так страшна мільгануў ягоны позірк узад, на сваіх спадарожнікаў. Ішоў далей, проста плёўся, бяз ніякае думкі"93.
    93 Наперад! 1948, №14. С.23.
    Кульмінацыя аповесці стрэл Мікіты ў Ганю, экстрэмальная сітуацыя выбару. Стрэл у творы становіцца той жахлівай мяжой паміж дабром і злом, мяжой, за якой поўнае маральнае рабства. Гэты эпізод таксама выпісаны напружана, вобразна (дзяўчына як белая птушка), зграбна і ў сінтаксічным (каскад кароткіх простых сказаў), і нават у фармальна-абзацным афармленні: " Стреляй! і агент, замест навесьці пісталет на Ганю, наводзіць на Мікіту.
    У галаве гук разьбітага звона. Пад нагамі прадоньне.
    Стрэльба падымаецца... На мушцы, перад вачыма, замест Гані, мільгае між дрэваў птушка, белая птушка... віецца, скача, уцякае з мушкі. Цяжка цаляць... Раптам белае кольца гуляе ў хвалях. Палец націскае курок. Стрэлу Мікіта ня чуе. Бяжыць »94 уперад на птушку... .
    Першая аповесць П.Вазёрнага не пазбегла, на жаль, некаторых хібаў вялікай прозы пачаткоўцаў і стылёвых, і кампазіцыйных. Аповед атрымаўся часткова неабгрунтавана сентыментальным. He ўпрыгожылі яго доўгія пафасныя дыялогі станоўчых герояў (свядомых хлопцаў-беларусаў Петруся і Міхася). Сярэдзіна аповесці атрымалася беспадзейнай, расцягнутай.
    Калі аповесць П.Вазёрнага "Нявольнік няпраўды" засведчыла найперш імпэтную мастацкую вучобу маладога пачаткоўца, ягонае апавяданне "Няміга", апублікаванае ў №18 часопіса "Наперад! " за 1949 год (далейшыя спасылкі на гэты твор П.Вазёрнага падаюцца па гэтым выданні з указаннем у тэксце старонак), можа лічыцца аўтарскай удачай.
    У апавяданні з дакументальнай грунтоўнасцю апісаны захоп войскамі Яраславічаў, князёў Кіеўскай Русі, старажытнага Менску і выратоўчы паход супраць гвалтаўнікоў дружыны полацкага князя Усяслава і яго малодшага сына Глеба. Аўтар — гэта відавочна быў ахоплены дзяржаватворчай ідэяй і свядома засяродзіўся ў сваім творы на старадаўніх вытоках беларушчыны, узор для мадэлі нацыянальнага быцця шукаючы ў багацці, мудрасці, мужнасці народнага духу (якое выяўляе заканадаўчае
    94 Тамсама. С.26.
    ’У зносцы да апавядання пададзена нават дакладная дата пачатку падзей: 3 сакавіка 1067 года.
    веча), у моцнай самастойнай дзяржаве, на чале якой адданы сваёй Бацькаўшчыне "Князь Вялікі, магутны ўладар Зямлі Крывіцкае" (с.8). П.Вазёрны бачыць у старажытным Полацку сэрца Крывіччыны (матыў Крывіччыны гучыць у апавяданні ледзь не рэфрэнна: "горды вой Крывіччыны", "Полацак і іншыя крывіцкія цьвярдыні" (с.9), "гарады зямлі крывіцкае", "воі-крывічане", "Гаспадар Полацку і ўсяе зямлі крывіцкае" (с. 11) і пад.).
    Ідэйна-тэматычным і стылёвым планамі апавяданне П.Вазёрнага "Няміга" арганічна паядноўваецца з беларускай гістарычнай прозай 80-90-х гадоў, высвечвае нявыкарыстаныя на той час абсягі нацыянальнага мастацкага слова, паказвае шляхі яго магчымага развіцця ў ранейшых дзесяцігоддзях, шляхі, перарваныя ў заідэалагізаваным і падцэнзурным перыядзе панавання сацыялістычнага рэалізму.
    Прадметам сваёй мастацкай зацікаўленасці П.Вазёрны абірае найбольш паказальны і эфектны эпізод беларускай гісторыі. Князь Усяслаў, дачуўшыся аб захопе князямі Яраслававічамі Менску, ідзе ў паход; полацкія і кіеўскія дружыны сутыкаюцца ў жорсткай сечы. Калі ў крывічан былі ўведзены ў бой апошнія падмацаванні і, здавалася, іх дружына вось-вось пачне адступаць, на беразе крывавай Нямігі з’явіўся са сваім аддзелам сын князя Усяслава Глеб (які дагэтуль змог вызваліць палонных менчукоў). Бой разгараецца з новаю сілай, і толькі ноч спыняе яго. Пераможныя шалі, як пераконвае аўтар апавядання, схіляюцца на бок полацкіх ваяроў (-князь Усяслаў напрыканцы пачынае ўсміхацца). Як мудры вайскаводца ён пад аховай цемры змяняе месца стаянкі сваёй дружыны, каб раніцай распачаць новую сечу за незалежнасць Крывіччыны. На гэтым апавяданне "Няміга" заканчваецца.
    Абазнанаму ў гісторыі чытачу вядома, што наперадзе палачанаў і ўсю "Крывіччыну" чакалі трагічныя падзеі, пра якія новых твораў П.Вазёрнага не дайшло, — аднак тыя падзеі на дабрадатнай літаратурнай ніве леглі ў аснову гістарычнага рамана канца 80-х гадоў Л.Дайнекі "След ваўкалака" (дзе апісаны далейшы лёс князя Усяслава, празванага Чарадзеем, пасля злога падману князем Ізяславам: палон у кіеўскім астрозе-порубе і ўцёкі з яго).
    Апавяданне П.Вазёрнага напісана ў рэалістычна-панарамнай манеры з флёрам лёгкай рамантычнай пафаснасці і гераізацыі, з алюзійнасцю, думаецца, да "Слова аб палку Ігаравым" першага мастацкага твора пра старадаўнюю бітву на менскай Нямізе: "На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу веюць ад цела. Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны, засеяны былі касцямі сыноў рускіх" (пераклад са стараўсходнеславянскай Я.Купалы)95.
    Апавяданне "Няміга" не перадрукоўвалася пасля першапублікацыі ўжо больш паўстагоддзя, таму дазволім сабе працяглую цытату з яго пра тую ж бітву на Нямізе:
    "Гарэла неба на ўсходзе, купаючы ў золаце вясновую раніцу. Якраз на разьдзеле верхавінаў дрэваў, што ахутвалі воддаль бераг Нямігі, яно зьмяняла свой колер і прыймала з кожнай хвілінай болыл сьветлапразрыстую афарбоўку. Праменьні, падобныя да тонкіх дыямантавых голак, выпаўзалі з гэтага адасобленага колерам паўкола і, перасякаючы гушчыню пазалоты, уразаліся вострымі штрыхамі ў высь цёмнага блакіту. <...> Ціха. Мароз быў даволі моцны, хоць вецер не варушыў ніводнае галінкі хмызьнякоў. Роўнымі сівымі стаўпамі падымаўся дым угару з непатухлых яшчэ вогнішчаў. Каля іх сям-там грэліся воі Усяслава. Але лабавыя шэрагі стаялі нерухомым мурам, толькі галовы многіх паварочваліся на ўсход. <...> У гэтым часе зайграў баявы ражок. Жудасны шэлест зброі парушыў мёртвую цішыню. Лес ззаду паўтарыў яго глухім рэхам<...>.
    Кіяўляне рухаліся клінамі ў шырокай паласе, зачарняючы ўсю даліну. Першыя з іхных калёнаў ступілі на лёд Нямігі, мячы заблішчэлі ў руках. Гоман у іхных шэрагах стаў дваіцца, расьці, заглушаць усё поле<...>. Жудасныя крыкі й стогны вырываліся хвалямі й павісалі ў паветры над усім полем. Дзьве жывыя сьцяны напіралі адна на другую, падава-ліся то ў адзін бок, то ў другі. <...>
    Хутка бойка зусім застыла. Як адны, так і другія, глянулі ў бок сваіх князёў. Ціха.
    Сарамліва ў гэты час глядзела сонца з поўдня на акрываўленае поле. Ягоныя праменьні з ласкай поўзалі па закамянелых тварах паўшых вояў, <...> глядзелі на мукі дагасаючых. Сьмерць панавала тут. Прагныя вочы
    95 Купала Я. Поўны збор твораў: У 9 т. — Т.4. — Мн., 1997. — C.198.
    яе ня цешыліся сваёй здабычай, а шукалі ўсё новых ахвяраў, сеючы жах у туманных вачох раненых. <...>
    Няміга яшчэ больш счарніла ваду між кучамі целаў. Пара над полем, дзе соўвалася людзкая калатня, ужо далей пад Менск, больш заўважна ўзьвівалася ўгару. <...> Воі-Крывічане блудзілі сярод вялізнага могільніку, падбіраючы раненых таварышаў. Бітва ўсё далей адыходзіла ад берагоў Нямігі" (с. 16-19).
    Пачатак апавядання "Няміга", багатага сваімі каларытнымі архаізмамі, перагукваецца з пачаткам аповесці У.Караткевіча "Сівая легенда" (першая публікацыя ў 1961 годзе) танальнасцю, экспрэсіўнасцю, дынамізмам, своеасаблівай прыгодніцкай аўрай. Абодва творы распавядаюць пра нечаканае з’яўленне ў горадзе ганцоў: "Два верхавыя выскачылі з лесу й промецьцю пранесьліся вуліцай да замка. 3 лукамі за плячыма, вершнікі цесна прыліпалі да грываў узмыленых коней. He затрымаўшыся ў варотах, яны зьвярнулі на княжы двор. <...> Стаяў лютаўскі дзень" (с.7),— цытата з "Нямігі"; "На пачатку мая ў Быхаў прымчаў на ўзмыленым кані ганец. Конь зваліўся ля самай брамы замкавай вежы, а коннік пераляцеў праз яго галаву і, як мёртвы, расцянуўся -	»96
    ў пылу .
    Выявіўшы шырыню і багацце мастацкай зацікаўленасці, сталенне творчага мыслення і почырку, П.Вазёрны, на жаль, пасля "Нямігі" прыпыніў публікаванне сваіх празаічных твораў, стаўшы, паўторымся, адно сведчаннем ідэйна-мастацкай патэнцыі нацыянальнай гістарычнай прозы яшчэ нарыканцы 40-х гадоў XX стагоддзя.
    Проза Уладзіміра Случанскага
    (Гістарычны раман “Драбы”)
    Бадай, самы чытэльны і самы "сучасны" беларускі твор, напісаны на эміграцыі,гістарычны раман Уладзіміра Случанскага "Драбы", апублікаваны яшчэ напрыканцы 50-х гадоў у далёкай Аўстраліі. Аднак як пра яго аўтара, так і пра сам раман у нашай