• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    В.Ластоўскі пакінуў як мастацка-міфалагічнае, так і навуковаабгрунтаванае "вучэнне" аб пракаветнай Крывіі. "Слуп крыўскай прапаганды" (як назваў В.Ластоўскага У.Жылка63), у сваіх "Лабірынтах" стварыў своеасаблівы трактат па крыўскай міфалогіі, ас••	• •	•	64
    траномп, веравызнанні і старашсьменстве .
    63Жылка У. Творы.-Мн., 1998.-C.190
    мЛастоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997.-C. 52.
    ***
    Адной з частак аповесці "Лабірынты", яе ўмоўным працягам (ці, правільней, пачаткам) можна лічыць і "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" В.Ластоўскага, што пабачыў свет праз год пасля "Лабірынтаў". Гэтабіблія крывіцкай душы, якая яшчэ раз "узаконьвала" думку аб тым, што "ісконе бе слово" і на пачатку кожнай нацыі была мова. "Слоўнік" і мастацкі твор яшчэ дагэтуль нязвыклай формы (першай пра гэта напісала А.Ніякоўская65, які мае сваю ідэю нацыянальную ідэю, увасобленую ва ўсё той жа Крывіі, мае свае сюжэт (быццё беларускага слова), кампазіцыю, герояў (словы, аўтара, чытача).
    Яшчэ ад часоў Ф.Скарыны, яшчэ ад Ф.Багушэвіча мова ўважалася беларускімі пісьменнікамі паняццем культавым. Моўным храмам станавіліся для беларускіх творцаў слоўнікі. Шмат нашых літаратараў былі ўадначас і вядомымі лексіколагамі, збіральнікамі і захавальнікамі нацыянальнага моўнага скарбу: К.Каганец, М.Гарэцкі, В.Ластоўскі. Вялікую ролю моўным слоўнікам надавала і беларуская эміграцыя другой паловы XX стагоддзя. Амаль усе слоўнікі эміграцыі, што паказальна, ствараліся літаратарамі. I гэта былі найперш не акадэмічныя працы, а працы творчыя, “улітаратурненыя”. Яшчэ ад першаспробы В.Ластоўскага (ягоны слоўнік) у нашай эмігранцкай літаратуры пачала распрацоўвацца і распаўсюджвацца своеасаблівая жанравая мадыфікацыя твора-слоўніка як своеасаблівай “прышчэпкі” ў літаратуры мовазнаўства, як супольнага моўна-літаратурнага “спарыша”.
    У 1948 годзе з'явіўся “Слоўнік ДП” (лагеры ДП лагеры для перамешчаных асоб) — збор сатырычных і гумарыстычных абрэвіятур, якія бытавалі ў лагерах-прытулках. Тлумачальнымі слоўнікамі, мінілітэнцыклапедыямі сталі працы “Аб багох крывіцкіх сказы. Першая беларуская міталёгія” (1948) Сяргея Хмары (на старонках 36—38 — “слоўнічак міталёгіі крывіцкіх багоў”), “Дахрысьціянская вера нашых продкаў” (1956) Льва Гарошкі (на старонках 34-35 слоўнік імёнаў паганскіх багоў з тлумачэннямі), “Русальчына бальляда. Легенды, апавяданьні,
    65Крыніца.—1994 №8.
    выбраныя рэфэраты” (1980) Святаслава Каўша (на старонцы 162— слоўнік), а таксама “Беларуска-Расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік” Янкі Станкевіча, “Мова Лужкоў” Васіля Стомы-Сініцы, шматлікія працы Адама Варлыгі (Язэпа Гладкага); “Прыказкі Лагойшчыны” (1966), “Народныя казкі” у трох кнігах (1967— 1972), “Чатыры ўрачыстасьці” (1970), “Забабоны” (1972) і інш.
    Прадмова да "Слоўніка" В.Ластоўскага (па сутнасці верш у прозе) стала шыфрам-ключом да ўсёй працы. У прадмове тэзісна выкладзена па перыядах уся гісторыя "Крывіі": "На зарані гістарычных часоў наш народ выступае як сарганізаванае цэлае, нацыянальнае і палітычнае, пад найменнем Крывічы. <...> у перыёд ад прыняцця хрысціянства да запанавання новай, літоўскай дынастыі, наступае замяшанне ў паняццях: народ Крывічы, якім яго ўсе кругом называюць, хочучы адзначыць сваю прыналежнасць да хрысціянства ўсходняга абрадку, мянуе сябе <...> Русамі, Руссю"66. Крыўска-рускую дынастыю, паводле Ластоўскага, у XIII стагоддзі змяняе літоўская, замест наймення "Крывічы" пачынае ўжывацца "Літва". Гэта-другі перыяд, "які трываў немаль да канца XVIII ст. <...> Дзяржаўна Літва, па веравызнанню Русь. Па гэтай старой памяці ў палуднёвых і ўсходніх паветах <...> дагэтуль наш народ называе сябе Літвінамі"67. Трэці перыяд у гісторыі развіцця беларуска-крыўскага народа, на думку В.Ластоўскага, быў літоўска-польскім, калі беларуская шляхта пачувалася патрыётамі літоўскімі, "а па культуры і веры мела сябе за палякаў". Пад расійскім панаваннем праходзіў перыяд чацьвёрты расійска-беларускі, калі "ад народу адпадае рэшта грамадскіх вярхоў, тонучы ў расійскай самадзяржаўнасці і называючы сябе <.„> "рускіміГэты перыяд замацаваў яшчэ адно найменне — Беларусы"68.
    Распачынаючы новую хвалю беларускага нацыянальнага Адраджэння, В.Ластоўскі імкнуўся (у некаторых выпадках нават і праз містыфікацыю) выявіць першавытокі станаўлення нашай
    66Ластоўскі В. Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнікКоўна, 1924C.VIIVIII
    67Тамсама.С. VIII—IX.
    68Тамсама С. IX.
    дзяржаўнасці, высвеціць да самых "каранёў" нацыянальную ідэю. "Цяперашняе нацыянальнае адраджэнне нашае пачалося не са старых абсохшых галін, а з каранёў народных, пісаў ён у той жа "Прадмове".<...> не выракаючыся культурных здабыткаў, прыдбаных у нашу нацыянальную скарбніцу пад найменнем "Русь", "Літва"<...>, хочучы быць самастойным славянскім народам, выносіць з гісторыі нашай і нашага народу на свет прастарое племянное і нацыянальнае сваё найменне Крывічы"69.
    Сваю крыўскую ідэю В.Ластоўскі працягваў развіваць і ў навукова-папулярных артыкулах эмігранцкага перыяда: "Крыўскі варыянт быліны аб Іллі Мурамцы" (1924), "Крыўскі (Беларускі) старадаўні лістоўны стыль" (1924), "Аб назовах "Крывія" і "Беларусь" (1925). Апошні найбліжэй стаіць да згаданай "Прадмовы", датлумачвае і пашырае яе высновы: "Жаданне паставіць на годную вышыню імя "крывічы" лагічна выплывае з разумення адраджэнча-нацыянальнага руху Крыўскае адраджэнне ад сваіх першых пачаткаў мае на мэце злучыць разбіты гістарычнымі падзеямі вялікі і слаўны крыўскі народ духова і фізічна <...>. Як "беларусы" мы толькі адбіццё агульнарускай індывідуальнасці, нейкі "промежуток н недоумок", але як "крывічы" мы асобны індывідуум, асобнае славянскае племя са сваёй багатай мінуўшчынай, сваёй асобнай мовай, тэрыторыямі і духовай творчасцю"70. Нельга не згадаць і "Прадмовы" В.Ластоўскага да яго "Гісторыі Беларускай (Крыўскай) кнігі", дзе даводзіцца думка ад тым, што крывічы прабацькі беларусаў. А пасля спасылак і цытат з прац многіх вучоных (да прыкладу, прафесара М.Любаўскога і С.Платонова), выклады В.Ластоўскага перастаюць здавацца "легендаваннем".
    Мадэрнісцкія павевы В.Ластоўскі адчуваў адным з першых у нашай літаратуры. "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" В.Ластоўскага стаіць намнога бліжэй да "Хазарскага слоўніка" Міларада Павіча, чым да "Руска-беларускага слоўніка" пад рэдакцыяй К.Крапівы. Гэтаслоўнік-раман, некаторыя старонкі якога нагадваюць асобныя эсэ, нарысы. 3 іх у свой чарод узрасталі, дума-
    ТамсамаС. X
    70Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997,-С. 385-386.
    ецца, некаторыя паэтычныя навацыі Алеся Разанава ягоная кніга-слоўнік "У горадзе валадарыць Рагвалод", вершаказы якой ("Вежа", "Горад", "Дровы", "Жалеза" і інш.) своеасаблівыя артыкулы мастацкага слоўніка. Вельмі блізкія і паэтычныя манеры Ластоўскага і Разанава-аўтара "Вастрыя стралы", хоць блізкасць тая, думаецца, "падсвядомая", бо наўрад ці мог А.Разанаў азнаёміцца з верлібрамі (ці вершамі ў прозе) "забароненага" і рэабілітаванага толькі ў 1988 годзе В.Ластоўскага. Яскравы прыклад адзначанага падабенства верш "У час аблогі" В.Ластоўскага і версет А.Разанава "Апошні аргумент". Літаратурнымі "блізнятамі" становяцца да "Слоўніка" В.Ластоўскага і "тварасловы" А.Разанава (перавыдадзены ў 1990 годзе "Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" А.Разанаў ужо меў магчымасць прачытаць). Параўнаем. У Ластоўскага: "Плоть. <...> цела жывёлы і чалавека; уся матэрыя, з якой складаецца жывое цела..."71, у Разанава: "Самсцьматэрыял, што "саманалежыць" жывой істоце; плоть"72. А.Разанаў, падаецца, адно імкнуўся ўвайсці ў міфапрастору Лабірынта-Крывіі з іншага боку не з расійскага "пад'езда" (як у Ластоўскага), а з беларускага, "перакладваючы"-асэнсоўваючы слова не з чужой у сваю, а са сваёй у іншыя мовы.
    Ідэя Крывіі натхняла на працу многія пакаленні беларускіх творцаў. Крывія В.Ластоўскага займела сотні прадаўжальнікаў як у тэарэтычна-навуковым, так і ў "практычна-літаратурным" увасабленні, займела сотні адданых "грамадзянаў": узвышаўцаў У.Дубоўку (які нават падпісваўся псеўданімам Крывічанін), У.Жылку (які пісаў-спавядаўся: "Ўсемагутны! Вось сэрца паэты // За народ Твой Крывіцкі ахвяра!" (з верша "Я грамнічная свечка прад Богам.эмігрантаў "маладой" хвалі пачатку 20-х, чые нацыянальна-адраджэнскія памкненні яскрава адлюстраваў Я.Станкевіч артыкулам "Нацыянальны назоў беларусаў" ("Беларускі Студэнт", 1923, №№1, 2-3), у якім паўтараў, падтрымліваў і дапаўняў высновы В.Ластоўскага пра беларускую Крывію; "грамадзянамі" Крывіі ўяўлялі сябе і Міхась Зарэцкі
    7ІЛастоўскі В. Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік-Коўна, 1924С. 478.
    72Крыніца.-1994. №11.-С. 55.
    (аўтар рамана "Крывічы"), і М.Грамыка, і Ларыса Геніюш, і пісьменнікі паваеннай эміграцыі: Наталля Арсеннева, якая праспявала ці не пра ўсіх выгнанцаў Беларусі: "Ці адзін тут з нас II Крывіччыне пад ногі // ўчора скінуў з плеч Н апошні свой рызман?" (з верша "Хараство"), Масей Сяднёў, які ў вершы "Крывічом" падагульняў: "Нібы дзеці забітых ваўчых, // не спазнаўшыся добра з гняздом, // па дарогах мы ходзім чужых Н і не знаем, дзе хата, наш дом"), Алесь Салавей, які прысвячаў свае песні "крывіцкаму абшару", які ўзнёсла летуценіў-марыў: "Як сымбаль вечнага жыцця, заззяе Н над Крыўяй вольнай светланосны зніч...// I без чужое ласкі сам Крывіч // гаспадаром здалее быць над Краем" (з паэмы "На хуткіх крыллях вольнага Пегаса") ды іншыя пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Паказальныя і наступныя факты творчага наследавання ідэй і распрацовак В.Ластоўскага маладымі беларускімі творцамі ў 20-х гадах. Вядома, што пасля прыезда ў БССР В.Ластоўскі стаў "хросным бацькам" літаратурнага згуртавання "Узвышша", вёў у аднайменным часопісе моўны аддзел. У 1926 годзе В.Ластоўскі надрукаваў у "Крывічы" артыкул "Дойлід"73, дзе даў грунтоўнае апісанне паходжання слова "дойлід": "(Слова) сустракаецца <.„> і ў актах XVI ст. <...>; часам гэтае слова можна пачуць і цяпер, прыкл., у песні, запісанай у Сеннінскім пав. Магілёўскай губ. <.„> : "Там і трі даліды церкву рубілі". Узвышаўцы ж, уводзячы ў літаратурную мову адметныя беларускія словы, мусілі, выкарыстоўваючы напрацоўкі В.Ластоўскага, бараніцца ад моўных вульгарызатараў. У сваім артыкуле "Пра нашу літаратурную мову", надрукаваным праз год пасля названага артыкула В.Ластоўскага (а "Крывіч" на той час можна было проста чытаць у Менскіх бібліятэках), У.Дубоўка "абараняючы" выкарыстанае ім слова "дойлід" прыводзіў аднакарэнныя геагра^ічныя назовы, таксама спасылаўся на беларускія народныя песні .