Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
88Караткевіч У. Збортвораў:У 8т.-Т.2, 1988,-С. 130.
89Гл.: Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра КараткевічаМн., 1990С. 42-44.
расшыфроўкі, філасофія містыцызму, якая дапамагала "з'яднаць" сучаснае з мінулым, а таксама некаторыя фармальныя знаходкі.
Такім чынам, эмігранцкая творчасць В.Ластоўскага ў многім прадвызначыла накірункі далейшага развіцця беларускай прозы, заклала яе трывалыя ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя падмуркі. У новых умовах і абноўленымі выяўленча-мастацкімі сродкамі ідэі "слупа крыўскай прапаганды" будуць развівацца ў творчасці беларускіх пісьменнікаў паваеннай эміграцыі і Беларусі сучаснай. ***
Пасля значных поспехаў гістарычнай прозы ў Беларусі напрыканцы 20-х гадоў XX стагоддзя адбылося "замарожванне" гэтага тэматычнага накірунку. Курс на беларусізацыю, а праз яе накірунак да паўнакроўнага беларускага нацыянальнага адраджэння быў афіцыйна перапынены. У выдавецтвах раскідваюцца наборы "крамольных" твораў, арыштоўваюць і высылаюць у бальшавіцкія канцэнтрацыйныя лагеры саміх творцаў найбольш таленавітых і значных. Знішчылі В.Ластоўскага і зрабілі падзабароненай яго творчую спадчыну, рэпрэсавалі Я.Дылу і дзесяткі іншых беларускіх пісьменнікаў, не друкавалі іхніх твораў (кнігі канфіскавалі з бібліятэк), узаконілі ў савецкай літаратуры таталітарна-ідэалагічны дыктат, які павінен быў рабіць з мастацтва найперш агітацыйна-прапагандысцкі інструмент дзеля задавальнення патрэб імперска-савецкай дзяржавы, не дазвалялі мець свой погляд на гісторыю і ствараць гістарычную прозу і нацыянальная гістарычная праблематыка змагла распрацоўвацца ў 50-х гадах вольна найперш у літаратуры эміграцыі, а ў 60-70-х беларуская гістарычная літаратура мусіла зноў распачынацца ледзь не з асноў (паколькі “зваротнай” сувязі з эмігранцкай творчасцю метраполія не мела).
На доўгія дзесяцігоддзі ў савецкай літаратуры гістарычная тэматыка падпала пад ідэалагічную забарону, стваралася і ўкаранялася сталінская далёкая ад навуковай абгрунтаванасці інтэрпрэтацыя гісторыі, якая падпарадкоўвалася ідэі стварэння “новага чалавека”, скіраваная да зліцця-злучэння народаў СССР пад ачо-
лам Масквы,інтэрпрэтацыя па сваёй сутнасці савецка-расійскашавіністычная. Усё нацыянальнае лічылася нацыяналістычным, шкодным ідэалагічна, і таму нацыянальную праблематыку, нацыянальную ідэю беларускім пісьменнікам у БССР з 1930 года раскрываць стала праблематычна.
Замест герояў нацыянальных гісторый па ўсім СССР паўстаюць у літаратуры, музыцы і жывапісе вобразы расійскіх цароў і палкаводцаў (якія насамрэч зрабілі многім народам Саюза, найперш беларусам і ўкраінцам, больш шкоды). Сярод іх вобразы Івана Жахлівага, Суворава, Пятра Першага. "На ўсёй тэрыторыі вялікай краіны засталася адна гісторыя пераробленая й падробленая расейская гісторыя. Гісторыя беларусаў, як і гісторыі іншых народаў СССР, зьнікае. <...> Беларуская гістарычная проза ў савецкай літаратуры была загубленая і згубленая якраз у момант яе магчымага росквіту",слушна сцвярджаў Л.Юрэвіч90. Адно ўдакладнім, што беларуская гістарычная проза ўсё ж аднаўлялася і ў савецкім часе, пасля смерці Сталіна, аднаўлялася спакваля, праходзячы пэўны перыяд ад вульгарызацыі, лакіроўкі (творы П.Пестрака, І.Гурскага) да новага станаўлення (у творчасці С.Александровіча, Л.Арабей, М.Лобана, У.Караткевіча, А.Лойкі, В.Хомчанкі і інш.).
Распрацоўка гістарычнай праблематыкі актыўна працягвалася ў літаратуры беларускай паваеннай эміграцыі. Да гістарычнай тэматыкі актыўна пачалі звяртацца пісьменнікі, выкрасленыя з афіцыйнай літаратуры ахвяры сталінскіх лагероў ці нявольныя паязджане: У.Случанскі, П.Вазёрны, Ю.Віцьбіч, М.Цэлеш, У.Сядура, С.Коўш і іншыя. Гісторыкамі-мемуарыстамі выявілі сябе А.Калубовіч (кніга "Айцы БССР і іхны лёс", 1982, 1986), А.Змагар (раман "Случчына ў вагні", аповесць "Лесавікі"), Я.Юхнавец (аповесць пра акупацыю Менска ў час сусветнай вайны "Яно", неапублікавана).
3 названымі вышэй творамі па ідэйна-праблемнай аснове можна супаставіць некаторыя публікацыі Аўгена Кавалеўскага, прадстаўніка "маладой" паваеннай эміграцыі, якая згуртавалася вакол парыжскага часопіса "Моладзь". А.Кавалеўскі (у былым акцёр
90Юрэвіч Л. Камэнтары,Мн., 1990С.23.
Менскага беларускага гарадскога тэатру) быў актывістам Беларускай незалежнай арганізацыі моладзі (на другім з'ездзе абраны сакратаром арганізацыі, яе ўзначальваў Янка Філістовіч). А.Кавалеўскі выявіўся найперш драматургам. Яго п'есы (у перакладзе на рускую мову) з поспехам ставіліся на сцэнах Францыі. Памёр у 1965 годзе ў Парыжы.
А.Кавалеўскі дэбютаваў у друку драмай "Ліхадзейка" (1948), калі ўваходзіў у склад літаратурнага згуртавання "Шыпшына". У "Шыпшыне" (1948, №2) было апублікавана і яго апавяданне "Алеся" лірычна-ўзнёслы эцюд-згадка пра страчанае каханне, напісаны, відавочна, пад уплывам вядомай "Олесн" А.Купрына. Апавяданне вызначаецца жывапіснай, каларытнай мовай, імпульсіўнасцю празаічнага (часам метрычна згарманізаванага) радка. Напрыканцы, як падрахаванне, што выбіваецца з агульнага летуценна-мройнага аповеду , уведзена аўтабіяграфічная згадка: "Нечакана, раптоўна, як тая навальніца, грымнула вайна. Захлынула мяне, закруціла ў сваім жудасным віры, доўга насіла з аднаго мейсца на другое <...> і ўрэшце выкінула на далёкую чужыну як нікому непатрэбную трэску на хвалях" (с. 29).
А.Кавалеўскі, трэба адзначыць, спрабаваў сябе ў розных літаратурных жанрах і актыўна друкаваўся ў розных эмігранцкіх выданнях. У 1946 годзе ў часопісе "Напагатове" з працягам публікавалася яго прыгодніцкая аповесць для падлеткаў "Таямніцы замчышча". У №19 часопіса "Наперад! " (1949) была змешчана яго навэла "Першы подых", у №21-м (1949) апавяданне для дзяцей "Калека".
Спакваля пісьменнік падыходзіў да ўвасаблення ваярскай тэматыкі асноўнай у яго прозе. Як накід да нечага больш маштабнага ўспрымаецца яго абразок "Паміраючы сокал" ("Баявая ўскалось", 1949, №1), дзе ў рамантычным арэоле апісана смерць беларускага жаўнера. Названай тэматыцы прысвечаны і "драматычны абраз з часоў Слуцкага паўстання" "Случчакі", апублікаваны ў часопісе "Моладзь" (1949, №9).
У аснове "Случчакоў" вядомая гістарычная падзея нацыянальна-вызвольнага руху, якая на эміграцыі ўважалася найбольш яскравым выяўленнем народнай сілы, мужнасці, імкнення да
незалежнасці. А.Кавалеўскі паказвае адзін эпізод двухмесячнага змагання: сутычку партызанскага аддзелу з чырвонаармейскім палком. Кульмінацыя сустрэча родных братоў Багуноў, адзін з якіх паліткамісар, другі партызанскі камандзір. У выніку брат забівае брата.
Думаецца, больш самабытна, чым у "Случчаках" (у якіх аўтар не змог пазбегнуць ілюстрацыйнасці, зместавай зададзенасці), пісьменніцкія здольнасці А.Кавалеўскага адлюстраваліся ў аповесці "Людзі ў полымі", якую на працягу трох гадоў друкаваў часопіс "Моладзь" (з №4 за 1948 год па №18 за 1950-ы). Аповесць, якая сваёй назвай асацыятыўна лучыцца з Мележаўскімі "Людзьмі на балоце" (як два архетыповыя хранатопы: "людзі ў агні" і "людзі ў вадзе"), мае дзве асноўныя сюжэтныя лініі: жыццё свядомай беларускай моладзі ў часе панавання бальшавіцка-сталінскай ідэалогіі (найбольш каларытныя персанажы Пятрусь Турэвіч, Мікола і Вера Сіняўскія) і "дзейнасць" уладнага актыву (сакратара райкама ВЛКСМ Максіма Івашчыка, сына папа, які пасля сутычкі з прадстаўніком ЦК партыі гіне ў дрыгве; начальніка раённага НКУС Сямючэнкі і інш.). Аповесць А.Кавалеўскага запамінаецца энергічным разгортваннем падзейных калізій, займальнапрыгодніцкім характарам, добра распрацаванымі ў псіхалагічным плане паасобнымі сцэнамі як, да прыкладу, эпізод пра спробу самагубства Максіма Івашчыка, калі той разглядваў сваё адлюстраванне:
"Ён падышоў да вялікага, мала не на палову сьцяны люстэрка ў пазалочанай раме, што стаяла за канапаю, і, любуючыся сваім выглядам, з "браўнінгам" у руках, прагаварыў яшчэ раз і галасьней:
Я на ўсё здольны!
Але праз якую хвіліну, калі добра прыглядзеўся да свайго адлюстраваньня, ён ужо ня мог гэтага сказаць рашучасьць пакінула яго, і заміж яе ў люстэрку пацямнеў спалоханы твар, ізноў апусьціліся бязвольна рукіс... >.
Ён глядзеў на сваё адлюстраваньне доўга, уважна, быццам бы ніколі перад гэтым ня бачыў сябе ў люстэрку. <...> і шырокі, заплыўшы тлушчам твар з падвойным падбародкам, і вузкія прарэзы вачэй, <„. > і нос, маленькі, як бы сплясканы, і вусны таўстыя, чырвоныя, як у якой маладухі, і пасмы рэдкіх валасоў, апаўшых на вузкі лоб. Але, адначасна
з гэтым, Івашчык пабачыў на сваім твары нешта новае, чаго раней не заўважаў: яму здалося, што ён на свае маладыя гады ўжо занадта стары, бо павялічыліся мяхі пад вачыма, закругліліся зморшчыны ля вуснаў, парадзелі валасы і ад гэтага жаль да самога сябе, жаль да свайго маладога жыцьця <...> гэтак расчуліў ягонае сэрца, што ў ягоных вачох міжвольна зьявіліся сьлёзы<...> "9І.
У наш час рыхтуецца да друку асобны том выбраных твораў А.Кавалеўскага, якія доўгі час захоўвала ягоная жонка (і якія ў большасці не былі апублікаваны). Хочацца верыць, што з выхадам "Выбранага" па-новаму цэльна, адметна і годна у беларускай літаратуры раскрыецца яшчэ адно імя імя невядомага на Бацькаўшчыне празаіка і драматурга А.Кавалеўскага.
Асваенне ў эмігранцкай прозе гістарычнай праблематыкі стала натуральным самавыяўленнем уласнай нацыянальнай адметнасці, самавыяўленнем, аб'ектыўна абумоўленым беларускім мастацкім кантэкстам, з аднаго боку, і іншанацыянальным з другога. "Усё зробленае на эміграцыі не было простым працягам ужо існых у літаратуры традыцыяў. Апынуўшыся ў новым, прынцыпова не падобным да ранейшага, становішчы, літаратура павінна была знайсьці сродкі для кампенсацыі <...> стратаў і для мастацкай перабудовы. <...> Гэта быў працяг у новых умовах і іншымі сродкамі ідэяў “Лабірынтаў” Ластоўскага",сцвярджаў Л.Юрэвіч92.
Творчасць Паўлюка Вазёрнага як сведчанне ідэйнамастацкай патэнцыі нацыянальнай гістарычнай прозы
Найбольш таленавітым сябрам літаратурнай суполкі ў Англіі "Дванаццатка" і аўтарам маладзёжнага часопіса "Наперад!", які з перапынкам выдаваўся ў 1948 1953 гадах, быў Паўлюк Вазёрны (іншы псеўданім, паводле інфармацыі часопіса "Напагатове", — Уладзімер Немановіч, "пашпартныя" імя і прозвішча — Павел