• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    І00Крыніца 1998№7.
    пісьменнікаў", а як выявілася, у ЦК П.Шукайла не хадзіў і ЦК дазволу ніякага не даваў. Ініцыятыва заставалася адно ініцыятывай. Ю.Віцьбіч стаў сябрам "Узвышша", пачаў стала друкавацца. У студзені 1933 года прыехаў на Беларусь і жыў у адным з калгасаў Віцебскай вобласці. А праз некалькі месяцаў дэбютаваў як крытык, выказваючыся пра "некультурнага" Хадыку, "хрызантэмную" Пфляўмбаўм, "поўнага нуля" Хведаровіча, "выдатнага версіфікатара" Чарота, "эрэкцыйнага правадыра" Маракова ды іншых.
    У 1939 годзе быў прыняты ў ССПБ, застаўся пад нямецкай акупацыяй. 23 кастрычніка 1943 года праводзіў з полацкай чыгуначнай станцыі ў сабор Св.Сафіі мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай. "Мы ішлі за фурманкай і спявалі сціхіру: "Весяліся, манастыр Спасаў, і светла лікуй, зямля Полацкая,"узгадае ён у кнізе "Мы дойдзем" (выйшла па-руску пад псеўданімам Юрый Стукаліч).
    У часе акупацыі Ю.Віцьбіч жыў у Менску на кватэры ў бацькоў жонкі Пятра Глебкі Ніны Ларывонаўны. Тая ўспамінала, што Ю.Віцьбіч тады шмат піў. Калі не было за што краў кнігі і «101 прадаваў .
    Пасля наступлення Савецкай арміі Ю.Віцьбіч падаўся ў эміграцыю. У Нямеччыне разам з Н.Арсенневай стварыў літаратурнае згуртаванне "Шыпшына". Хацеў нават аднавіць выданне часопіса "Узвышша" (склаў тры нумары). У першыя месяцы эміграцыі, як згадваў М.Сяднёў, які жыў з Ю.Верашчакам у беларускім лагеры ў Рэгенсбургу ў адным доме, "Ю.Віцьбіч пачаў гаварыць па-беларуску толькі тады са мною, а так заўсёды гаварыў па-руску і, канешне, лепш яе ведаў, чымся беларускую" (гл. гутарку М.Сяднёва і Б.Сачанкі "Я толькі кропля ў акіяне"). Пераехаў у ЗША, дзе супрацоўнічаў з Інстытутам па вывучэнні гісторыі і культуры СССР. У апошнія гады жыцця (памёр 4 студзеня 1975 года ў Саўт-Рыверы) пісаў па-руску, друкаваўся ў газеце "Новое русское слово". У 1974 годзе ў Нью-Ёрку выйшла яго рускамоўная кніга "Мы дойдзем".
    І0ІГл. гутарку М.Сяднёва і Б.Сачанкі "Я толькі кропля ў акіяне" II Сачанка Б. Трэцяе вока,Мн.,1992С.467.
    Творы Ю.Віцьбіча прыходзяць да нас нібыта з "двайной" эміграцыі і з замежжа геаграфічнага, і са спецсховаў. У 30-х гадах Ю.Віцьбіч выдаў два зборнікі прозы, выдаў у беларускіх друкарнях і жывучы ў Савецкай Беларусі.
    Пра гісторыю друкавання свайго першага апавядання Ю.Віцьбіч успамінаў у лісце да Антона Адамовіча (ад 20 лістапада 1951 года); "Я пісаў сваё апавяданне "Як загінуў Ясь" у нядзельную літаратурную старонку газеты "Савецкая Беларусь". Праз колькі дзён у "Паштовай скрынцы" гэтага дадатку я прачытаў наступнае: "Вашае апавяданне (дарэчы, вельмі добра напісанае) друкавацца не будзе, бо слаба адбівае класавыя супярэчнасці на вёсцы". Як значна пазней даведаўся, гэты адказ належаў Міхасю Чароту"’02.
    Тады няўрымслівы пачатковец паслаў апавяданне ва "Узвышша". Як сцвярджаў сам, яно спадабалася У.Дубоўку і К.Чорнаму. Ад апошняга Ю.Віцьбіч атрымаў ліст з запрашэннем да супрацоўніцтва з "Узвышшам". 3 Масквы (дзе працаваў) Ю.Віцьбіч паслаў на Беларусь заяву на ўступленне ва "Узвышша" (а на той час гэта быў крок мужны літаб'яднанне крытыкавалася афіцыйнымі ідэалагічнымі службамі, пачаліся арышты ўзвышаўцаў). Праз тыдзень пісьменнік атрымаў ліст ад К.Крапівы, у якім паведамлялася аб адзінагалосным (толькі тых галасоў пасля рэпрэсіяў 1930 года было няшмат) прыняцці яго ва "Узвышша". Поштай прыйшло і пасведчанне, падпісанае тым жа К.Крапівой і К.Чорным.
    Хвароба пасля атручвання фасгенам падарвала слабое здароўе Ю.Віцьбіча. "Штовечар і штоноч спатыкаюся з чымсьці падобным да чэхаўскага чорнага манаха, а суткі часам упартыя слухавыя (Бах і частушкі, званы і тамбурын) галюцынацыі,прызнаваўся ён у траўні 1934 года ў лісце да П.Глебкі Шчыра кажучы, баюся, каб мая творчая праца не перайшла б паволі ў "запнскн сумасшедшего". Спадзяюся ўсё ж унікнуць тут усякіх зрываў у сэнсе логікі <„.> Страдаю бессонннцей — не спал однажды пять суток. Прншлось взять ннтервью у пснхнатров<...> Што можа
    ,02Крыніца1998,№7.-С.8.
    быць жудасней, калі заўсёды верныя да дробязяў мазгі пачынаюць часам хлусіць"103.
    Узвышаўцы не забывалі свайго сябра прысылалі грашовую дапамогу.
    Першае апавяданне Ю.Віцьбіча было надрукавана ў №9 "Узвышша" за 1929 год, толькі назву мела рэдакцыйную "Млынарова рука". У першым зборніку "Смерць Ірмы Лаймінг" пісьменнік аднавіў першапачатковую назву"Як загінуў Ясь".
    Трэба агаварыцца, што гістарычная тэматыка напачатку не была ў творчасці Ю.Віцьбіча асноўнай. Пісьменнік дэбютаваў творамі шмат у чым шаблоннымі, якія ілюстравалі будаўніцтва новай савецкай явы, аднак якраз тыя апавяданні, нарысы, аповесці, эсэ, дзе вымалёўвалася мінулае Беларусі, дзе закраналіся шматлікія гістарычныя праблемы і праецыраваліся-накладваліся на сучаснае быццё якраз яны бачацца найбольш моцнымі, значнымі і паказальнымі ў празаічнай спадчыне Ю.Віцьбіча, якраз яны высвечваюць няпросты шлях пісьменніцкай ідэйна-мастацкай эвалюцыі. А каб выпісаць гэту эвалюцыю ва ўсіх яе заканамерных і часам супярэчлівых складніках, каб высвеціць глыбінныя перадумовы звароту Ю.Віцьбіча да гістарычнай праблематыкі, неабходна, думаецца, даць поўную і цэльную карціну літаратурнай творчасці пісьменніка.
    Апавяданні Ю.Віцьбіча 30-х гадоў мастацка-эстэтычную значнасць выяўляюць у паасобных стылёвых пошуках, псіхалагічнай вымалёўцы народных характараў, напрацоўках у паэтыцы і лексіцы твораў.
    Як і большасць яго літаратурных аднагодкаў, Ю.Віцьбіч трагічная асоба, прычым трагічнасць сваю пісьменнік на той час напоўніцу і не ўсведамляў. Хворы (заўважаліся псіхічныя адхіленні), пісаў і друкаваўся як на... могілках: дзесяткамі сяброўкалег пазнішчалі, таму і друкаваць асабліва не было каго апавяданні Ю.Віцьбіча ішлі праз нумар, а то і ў кожным нумары часопіса "Узвышша". Пры гэтым даводзілася "падразаць" сябе для ідэйна-шаблоннага ложа, прыстасоўвацца. "...іду па лініі най-
    І03Полымя,—1998.№3,С.257, 260, 270.
    болыпага супраціўлення, па лініі гільётыніравання сваіх ранейшых улюбёных вобразаў",прызнаваўся ён П.Глебку (ліст ад 30 снежня 1934 года)10 .
    У 1932 годзе выйшаў першы зборнік апавяданняў Ю.Віцьбіча "Смерць Ірмы Лаймінг", які адкрывае апавяданне "Жаўнер Юрка Загар", упершыню надрукаванае ў 1929 годзе (наогул, зборнік выдадзены дыхтоўна як збор твораў, з пазнакай месца і часу першапублікацыяў). Сюжэт названага апавядання крыху меладраматычны. Беларускага хлопца Юрку забралі ў жаўнеры. Маці хворая, збітая "за недаборы па падатку", пасылае яму ліст. I хлопец, абураны, уцякае з польскага войска, "але дзве кулі дагналі яго"... Гэта просценькая, эскізная мініяцюра, якая толькі-толькі засведчыла "ломку голаса" маладога празаіка. Але па ёй можна ўжо вызначыць і некаторыя асаблівасці голасу "пастаўленага". Найперш дэталёвыя, апаэтызаваныя апісанні, блізкія нават да асобных лірычна-ўзнёслых адступленняў: "Бывала на вечарынцы, калі ўдарыць Клаўдысь-музыка клёнавай ясачкай па цымбалах, і тыя то зазвіняць шклом тонкіх крыг паспалітага вясенняга рушэння, то загалосяць, як гаротная маці ў капліцы сумных могліц над труной забітага адзінца, то раптам засмяюцца крынічным смехам васільковай дзяўчынкі..." (с.З). Здаецца, слоўныя каралі (эпітэты, метафары) вось-вось “перарастуць” у верш. Навідавок і ўплыў колішняй “маладнякоўскай” “бурапеннасці”, “барокавасці”: “хціва ружавіла кроў іржу зямлі” (с.5) і пад.
    He новы для кантэкста беларускай прозы 30-х гадоў і запеў апавядання "Як загінуў Ясь": танцы, "паводка гучных спеваў, цымбалаў, жалеяк". Млынарова дачка Марынка закахана ў Яся, плытагона-аснача, а багацей-бацька забараняе ёй сустрэчы з бедным "злыднем", які да ўсяго "яшчэ ў газетах заметкі друкуе" (с.6), а "млын пад калгас захапіць хоча" (с.7). Камсамолец жа Ясь збіраецца адмовіць Марынцы ў сустрэчах толькі праз тое, што "рукі скруціць каханнем, шыю захлысне, бо бацьку-кулака бараніцьме"... I зусім не станоўчым успрымаецца камсамолец Ясь (яму ўсё ж падабалася Марынка, і ахвотна таньчыў з ёю). Урэшце, і памёр чалавек у Ясі тады, калі ён узамбаваўся камсамоліяй, а не
    І(мПолымя.1998,№3.-С.263.
    ў сваю апошнюю зямную хвіліну (Яся забіў аднавясковец). I ці не гэта падкрэсліць сваёй назвай "Як загінуў Ясь" хацеў Ю.Віцьбіч, бо "Млынарова рука" найперш сведчыць супраць "кулака-злыбяды".
    I зноў запамінаюцца асобныя яскаркі-дэталі: "над вачыма гругановым крыллем надкінуліся бровы" (с.6), "жаніхамі хоць грэблю гаці" (с. 10), "бервяно аж блішчыць, як Глякаў плеш" (с.Ю).
    У пераломны час давялося жыць і хлопцу Янаку з Галіччыны (апавяданне "Янак Гай"). Каб зарабіць на лусту хлеба, мусіў ён "ламаць соль" у Польшчы, пад Лідаю перабег да "чырвоных". На фронце Янак змагаеца з "бандай бацькі Крумкача", трапляе ў палон, выжывае. Банда чыніць жахлівыя забойствы (здзекліва нявечаць і забіваюць дзяўчыну-чырвонаармейку "таварыша Дэбору". I зноў як радок з верша запамінаецца: "Парэзалі Галіччыну істужкамі акопаў, падперазалі калючым дротам..." (с.13).
    Цікава, каларытна, з увагай да псіхалагічных нюансаў выпісаны Ю.Віцьбічам вобраз старога рабочага "фарбоўнага завода" Петруся Хахла з сапраўдным прозвішчам Касаткевіч (апавяданне "Гад"), які з трыццаці васьмі гадоў працы "прагуляў толькі два" "калі захліснула завод ціхменню могліц, а Пятрусь, моцна трымаючы стрэльбу, дзе ішоў, дзе бег, дзе поўз у крывавай пуцявіне ад шырокай пад Жыгулямі Волгі да далёкіх, адлюстраваных чыстым Байкалам Саянскіх гор" (с.20). А далей усё па знаёмым сацрэалізмаўскім сцэнары, на якім ляжыць пячатка ўплыву рускай савецкай прозы, яе эпігонства: на завод пракрадваецца вораг памочнік майстра Кірылаў (ён жа ў былым Сакалоў "з ахранкі"), знаёмец Петруся. Гэты "гад", каб не быць выкрытым, хоча знішчыць нашага героя, псуе "манометры" і "тэрмометры" ды яшчэ ў партыю ўступіць хоча. Ну а выкрывае яго, канечне ж, дзед Пятрусь, які кідае піць гарэлку і сам піша заяву на ўступленне ў партыю... Тыповае "вытворча-рамесніцкае" апавяданне 30-х, тыповыя маладнякоўска-"бурапенныя" назіранні-сцверджанні: "выкінутай з коміну дымнай хмарай адплыло і растала мінулае" (с.18), "кулямётнай істужкай штанбавалі дні" (с.25).
    Жорсткі сацыяльны канфлікт выпісаны ў апавядані Ю.Віцьбіча "Крыж Габрэля Каўкі". Запамінаецца натуралістычная сцэна