Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
Раман "Драбы" мае яскрава выражаную нацыянальную ідэю, адстойвае думку пра адметнасць і незалежнасць беларуска-літоў-
скіх земляў. Канцэпцыя нацыянальнай гісторыі ў творы У.Случанскага грунтуецца большасцю на дакументальных фактах. Але пісьменнік творча выкарыстоўвае і сваё права на мастацкае "дадумванне", сінтэзацыю. Выкрываючы інтрыгі крыжакоў, польскай шляхты і маскоўскіх "купцоў"-віжоў (вобраз баярына Лукі Рацішчава) на землях Вялікага Княства Літоўскага, У.Случанскі свядома ўступаў у палеміку не толькі з польскімі і расійскімі гісторыкамі, але і з аўтарамі некаторых гістарычных твораў суседніх літаратур. Паказваючы гераічнае і годнае мінулае сваёй Радзімы, беларускі пісьменнік, як слушна зазначыў С.Пасечны ў прадмове да рамана, хацеў "прыпомніць беларусам, што не заўсёды наша Бацькаўшчына стагнала пад чужацкім панаваньнем, што не заўсёды чужынцы паневяралі наш Народ, звычаі і культуру, што былі часы, калі наша Беларусь (у той час Літва) лічылася адной з магутнейшых дзяржаў Эўропы"99. Больш таго, сваім раманам "Драбы" У.Случанскі ўпершыню ў беларускай літаратуры пазначыў галоўныя высновы беларускай гістарычнай навукі XX стагоддзя: сэрца летапіснай Літвы Наваградак, яно знаходзіцца ў цэнтры сённяшняй Беларусі. А таму можна ўпэўнена сцвярджаць, што навуковая канцэпцыя М.Ермаловіча пра месцазнаходжанне летапіснай Літвы і яе мастацкая ілюстрацыя ў беларускай прозе ў рамане Г.Далідовіча "Кліч роднага звона" мелі ў "Драбах" свой першапачатак.
У рамане У.Случанскага ў гістарычнай перспектыве змадэляваны сімвал духоўнага і дзяржаўнага быцця-ўладкавання ЛітвыБеларусі у суладдзі міфалагічнага, язычніцкага і хрысціянскага лёсапачаткаў: "He па нашаму молату гэты камень,гаворыць у фінале кнігі пра беларускія землі Вялікі магістр крыжацкага ордэнуЯрылам ён створаны, Перуном гартаваны, а збавіцелем душой надзелены!.." (С. 267).
Многія прынцыпы і прыёмы гістарычнага жанру, характэрныя для творчасці У.Случанскага, узыходзяць яшчэ да мастацкіх адкрыццяў В.Скота. "Драбы" як першы ў беларускай прозе "ры-
"Пасечны С. Ад выдавецтва II Случанскі У. ДрабыМельбурн, 1958 С.9. (Далей пры цытаванні гэтага выдання ў тэксце будзе пазначацца толькі старонка.)
царскі" раман вальтэр-скотаўскага тыпу стаў паказальным не толькі ў разгледжаным ідэйна-праблемным, але і ў жанравастылёвым плане.
Гістарычна раман вальтэр-скотаўскага тыпу актыўна развіваўся і ўдасканальваўся ў творчасці многіх еўрапейскіх празаікаў. Найбольшая роля ў гэтым развіцці належыць Г.Сянкевічу і А.Шэноа. Як і раманы Г.Сянкевіча, А.Шэноа, так і "Драбы" У.Случанскага родняць з творамі В.Скота жывапісны гістарычны каларыт, прыгодніцкая фабула, рамантычныя элементы ў сюжэце і канцэпцыі герояў. Аднак "Драбы", думаецца, распрацоўваюць вальтэр-скотаўскую традыцыю больш "шчыльна" і паслядоўна. У В.Скота галоўным героем твораў быў "сярэдні чалавек", а ў Г.Сянкевіча і А.Шэноа вядомая асоба, актыўны ўдзельнік гістарычных падзей, які ўплывае на іх ход; У.Случанскі цэнтральнае месца свайго твора як і В.Скот таксама аддае "сярэднім людзям" (ваяводам, драбам, мужным ваярам, а не князям і каралям). У прозе Г.Сянкевіча і А.Шэноа любоўная інтрыга зазвычай не ўплывае на развіццё сюжэта і адыходзіць на задні план. У.Случанскі ставіць яе ў цэнтр свайго апавядання, як і англамоўны раманіст. Гісторыя кахання і, урэшце, жаніцьба ваяводы Фёдара з простай дзяўчынай Марыляй праходзіць праз увесь твор.
Як і В.Скот, беларускі аўтар апявае мужнасць і духоўныя якасці рыцарства. Як і ў В.Скота, у рамане У.Случанскага вялікая ўвага надаецца камічнаму, іранічнаму (надзвычай ярка і запамінальна выпісаны эпізод прыйма каралём Ягайлам пана Януша з Езёрска, калі апошні збіў пыху польскай шляхце і пану Ежы з Чэрвіцы).
Многія старонкі "Драбаў" чаруюць кантрастна-рамантычнымі малюнкамі і пейзажамі: "Насупілася магутная Прыпяць, забулькатала мацней у прыбярэжных карэньнях са злобай непамернай. Лес ёй у адказ зашамацеў гальлём і заскрыпеў векавымі стаўбурамі волатаў-дубоў, пасылаючы нямы праклён крывавым наезьнікам, што парушаюць спрадвечны парадак" (С. 46). "Малады пісьменнік (У.Случанскаму было 30 гадоўА.П.) не заразіўся мадэрнізмам, на што хварэе бальшыня беларускіх мастакоў",зазначыў у прадмове да "Драбаў" С.Пасечны (С. 9). Аднак трэба
канстатаваць, што твор У.Случанскага познерамантычны, гэта тып рамантычнага "рыцарскага" рамана з шэрагам сцэн жорстканатуралістычных (забойства сям'і паромшчыка Вадзеніка і пад.). "Драбы" багаты на алюзійныя адсылкі да вуснай народнай творчасці (песня гусляра ў рамане) і старажытнай беларускай літаратуры напрыклад, "Слова пра паход Ігараў", пра што можа сведчыць нават гэтая цытата: "Коньнікі Варкулы малоцяць мячамі і сякірамі, як цэпамі на таку, зьбіраючы багаты ўмалот" (С. 176).
Сюжэт насычаны яскравымі фабульнымі эпізодамі: сустрэча ваяводы Фёдара з Марыляй знікненне Якуба Вадзеніка двубой ваяводы Фёдара і войта Скабеля княжацкае паляванне і нечаканыя прыгоды з княгіняй паланенне і вызваленне з лёхаў Камянецкага замка ваяводы Фёдара суд над кіраўніком "апрышак" вяселле ваяводы Фёдара. Галоўны кульмінацыйны раздзел рамана "Суд", яго падзейную развязку прадвызначыў тыповы яшчэ для англійскага класічнага рамана топ (сюжэтны ход) пазнавання: на высокім судзе, дзе прысутнічаў сам вялікі князь Вітаўт, у "падсудным" кіраўніку паўстанцаў-"апрышак" пазнаюць некалі зніклага і невіноўнага Якуба Вадзеніка (які спрычыніўся да выратавання ваяводы Фёдара).
Тэмп апавядання вызначаюць драматычныя сутыкненні, развязка якіх адбываецца праз некалькі раздзелаў з пэўнай затрымкай, што ўзмацняе займальнасць рамана. Застаецца шкадаваць, што слабей у "Драбах" атрымалася перадача драматызму ўнутранага жыцця герояў больш эскізнага, пункцірнага.
Адметнай бачыцца мова рамана У.Случанскага. Побач са старадаўняй лексікай і спецыфічнымі рыцарскімі выразамі ўжываюцца каларытныя словы, колісь чутыя аўтарам на дарагой Случчыне: выпярэдзіць, высмыкнуць, падозра, падсілак, пазбавец, нецярплівіцца, шкутыльгаць і інш. (Адно псуе ўражанне ад прачытання "Драбаў" нядобрасумленнасць выдаўцоў: мельбурнскае выданне рамана не адкарэктавана.) Наогул жа, мова У.Случанскага, у адрозненне ад некаторых іншых эмігранцкіх літаратараў, амаль не адрозніваецца ад лепшых сучасных моўных узораў беларускай літаратуры.
Пры спрыяльным лёсе "Драбаў" магла б, думаецца, напаткаць слава беларускага "Рыцара Айвенга" ці беларускіх "Крыжакоў", аднак раман і па сёння не перавыдадзены, не прачытаны і тоіцца на Беларусі ў нешматлікіх кнігазборах большасцю ў выглядзе перашытых ксераксных копій як сумная памятка пра нешчаслівую долю беларускай нацыянальнай кнігі і у той жа час як годны ўзор-сведчанне яе багатага набытку.
Выкарыстоўваючы мастацкі вопыт многіх замежных раманістаў, сінтэзуючы ў сваім першым маштабным творы важнейшыя дасягненні нашай гістарычнай літаратуры, У.Случанскі імкнуўся ўзняць беларускі гістарычны раман вальтэр-скотаўскага тыпу на вышэйшую эстэтычна-мастацкую ступень і змог пераадольваючы перашкоды рознага кшталту вымаляваць у "Драбах" (хоць часткай і пункцірна, "дэбютна") нацыянальную канцэпцыю беларускай гісторыі і ўвайсці сваім творам у агульнабеларускі мастацка-гістарычны летапіс XX стагоддзя.
Формула супраціўлення (Творчасць Юркі Віцьбіча)
Найперш пісьменнікам-гісторыкам уваходзіў у беларускую літаратуру яшчэ ў 30-х гадах Юрка Віцьбіч (на эміграцыі вядомы яшчэ і пад іншым псеўданімам Юрый Стукаліч), творчая спадчына якога значны ўнёсак у беларускую мастацкую прозу і навелістыку 30-50-х гадоў XX стагоддзя. I літаратурна-крытычнай, і чытацкай увагі на Беларусі Ю.Віцьбічу надавалася ці не больш, чым іншым пісьменнікам эміграцыі. У 1995 годзе "Мастацкая літаратура" перавыдала яго кнігу "Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман"; постаць Ю.Віцьбіча ў сваіх публікацыях даследаваў часопіс "Крыніца" (найбольш удумлівыя з матэрыялаў артыкулы П.Васючэнкі і М.Тычыны); у часопісах "Полымя", "Спадчына", той жа "Крыніцы" друкавалася эпісталярная спадчына пісьменніка (лісты да П.Глебкі, Ант.Адамовіча, Л.Гарошкі), у №5-6 за 1999 год часопіс "Спадчына" перадрукаваў аповесць Ю.Віцьбіча "Лшоно Ta600 Бійрушалайм"; урэшце, Беларусь змагла пазнаёміцца з кнігай-
даследаваннем Ю.Віцьбіча "Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі", якая выйшла ў свет у Нью-Ёрку ў 1996 годзе, на кнігу з'явіліся рэцэнзіі ў рэспубліканскім друку. Але ўсё ж трэба канстатаваць, што Ю.Віцьбіч і да дня сённяшняга застаецца творцам найбольш загадкавым, найбольш нераскрытым і неасэнсаваным.
Паколькі ў біяграфіі Ю.Віцьбіча і дасюль застаецца шмат белых старонак, напачатку пра перыпетыі пакручастага пісьменніцкага лёсу. Нарадзіўся Георгій Шчарбакоў (такія "пашпартныя" імя і прозвішча пісьменніка) 2 чэрвеня 1905 года ў мястэчку Вяліж былой Віцебскай губерні (на тэрыторыі сённяшняй Смаленскай вобласці) у сям'і святара (святары былі як у бацькавым родзе, так і ў матчыным). Вучыўся ў гімназіі, педтэхнікуме. Як запэўніваў сам, браў удзел у Вяліжскім антыбальшавіцкім паўстанні,толькі, трэба прызнацца, несамавіта ўспрымаюцца сёння сподзівы некаторых даследчыкаў наконт ваярства Віцьбіча: падчас згаданага паўстання (1918 год) гімназісту Юрку Шчарбакову было трынаццаць гадоў, і волатаўскім здароўем ён не вызначаўся...
Дзесяцігоддзе (пачынаючы з 1922-га) Ю.Віцьбіч адпрацаваў на маскоўскіх хімічных заводах, дзе атруціўся фасгенам і "зарабіў" сабе інваліднасць. У Маскве (пакуль як аўтар двух апавяданняў на рускай мове) быў залічаны ў сябры беларускай секцыі літаратурнага аб'яднання "Кузніца". Аднойчы на пасяджэнне аб'яднання завітаў Паўлюк Шукайла, паэт-слуцак: у аграмаднай бабровай шапцы, у паліто з кенгуровым каўняром, з элегантным кіем, залатым гадзіннікам... Назваўся стваральнікам новай школы ў беларускай літаратуры і пачаў крытыкаваць "літкавалёў". "He выпадае нам, нацыянальным пісьменнікам, знаходзіцца ў падсуседках ці прымаках пры іншых згуртаваннях. Нас тут досыць, каб стварыць МАНРП Міжнародную асацыяцыю нацыянальных расійскіх пісьменнікаў. Сёння я быў у ЦК КП(б) і ўлагодзіў справу, дазвольце зачытаць вам праект статута асацыяцыі,"такія словы П.Шукайлы прыгадваў Ю.Віцьбіч у сваіх успамінах-лісце100. Адзінагалосна вырашылі стварыць "Міжнародную асацыяцыю