• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    Сведчаннямі таго, што беларуская літаратурная эміграцыя "другой хвалі" вучылася на пачынаннях гістарычнай прозы В.Ластоўскага, сталі шматлікія публікацыі пра яго творчасць (у прыватнасці дакументальная аповесць Ант. Адамовіча (Р.Склюта) "Званар Адраджэньня (Вацлаў Ластоўскі)" (гл.: "Бацькаўшчына", 1954), выданне выбраных твораў пісьменніка, а таксама перадрукоўкі-ўзнаўленне яго аповесцяў і апавяданняў у эмігранцкіх газетах і часопісах (так, да прыкладу, апавяданне "Адзінокі" было змешчана ў "Пагоні" (1946, №3, сс. 27 29) і "Бацькаўшчыне" (1955, №1-2 (231-232), сс. 6 7)).
    Уадначас і прытчамі, і легендамі, і мастацкімі летапісамі, і містыфікацыямі-ўтопіямі сталі гістарычныя творы У.Караткевіча. Наогул, творчасць У.Караткевіча бачыцца маштабным мастацкім злучвом-мастом на шляху беларускай прозы ад В.Ластоўскага і далей ад Я.Баршчэўскага. 3 апошнім яднала У.Караткевіча захапленне старабеларускай рамантыкай, прыгодніцтвам, нават містыцызмам. Арыенцірамі, шырэй, былі яму лепшыя здабыткі ўсёй агульнаеўрапейскай літаратуры (творы В.Скота, Г.Сянкевіча і інш.). Аднак найбольш арганічнымі па сваім нацыянальным духу выводзяцца якраз сувязі У.Караткевіча з пісьменнікамі, якія, можа, маглі "даць" менш у плане "чыстатворчым", мастацкафармальным, але якія мацавалі найперш духоўна, узбагачалі нацыянальнай ідэйнасцю і дазвалялі пачувацца на цаліку гістарычнай беларускай прозы больш упэўнена, дапамагалі вучыцца шчырай любові да Беларусі,з творцамі беларускай літаратуры.
    Вядома, што У.Караткевіч захапляўся творчасцю Я.Баршчэўскага, больш таго,— выяўляў добрую абазнанасць у яго творах і марыў перакласці яго "Шляхціца Завальню...". "Дзівосны пісьменнік, стыліст,выказваўся У.Караткевіч пра Я.Баршчэўскага ў лісце да Я.Брыля ў 1964 годзеБеларусь пяшчотна
    любіць, дыялогі па-беларуску, стыль, побыт, фантазія, народны характар усе чыста беларускія. А што, калі мы перагаворым з Броўкам, ды "Шляхціца Завальню" перакладзем, араматным такім, дабротным старым стылем"80. У.Караткевіч выступаў і абаронцам на той час "рэакцыйнага" і незаслужана заплямленага ідэалагічнымі службамі пісьменніка:	у вершы (Я.Баршчэў-
    скага) "Рабункі мужыкоў" ну нічога рэакцыйнага няма. Рэкнуў гэта нейкі халуй, выхаванец вульгарна-сацыялагічнай школы ў 20-я гады а мы дагэтуль верым. А кнігу дастаць ніхто не можа, каб упэўніцца: бібліяграфічная рэдкасць. <...>які сімпатычны чалавек, патрыёт, талент, дэмакрат! <.„> Гэта проста беларускі Гогаль. Як ён ад сваёй зямлі, але на чужой мове так і Ян. I па таленту ранні Гогаль. Сто дваццаць год ганення!.. А як рассунуцца межы літаратуры! Першы ж ён! I такі тыповы, рамантычны беларускі гафманізм! I такая фантазія! <.„> Я і ілюстрацыі зраблю, бо ніхто з нашых мастакоў побыту, і гарнітураў, і духу эпохі не разумее. <.„> Шмат нам грахоў даруецца, калі вернем забыты цень. Несправядліва забыты. <...> Баязлівасць наша толькі трымйе такога чалавека ў забыцці"81. Перакласці Я.Баршчэўскага У.Караткевіч, на жаль, не змог, правільней, не дазволілі гэтага зрабіць, бо не для "сацыялістычнай" літаратуры быў пісьменнік, які захапляўся нацыянальнымі легендамі і паданнямі, які любіў найперш сваю Радзіму,як "не да часу" прыйшоўся і сам У.Караткевіч са сваім дасканалым разуменнем духу гістарычных падзей, нацыянальнага патрыятызму, сам тыповы сваёй апантанасцю беларускім рамантычным "гафманізмам", пісьменнік, які дзе вымагалася мог выдатна пісаць беларускім "араматным і дабротным старым стылем". А тое, што для Я.Баршчэўскага ("побыт, гарнітуры, дух эпохі") было сучаснасцю, для У.Караткевіча станавілася ідэалізаванай гісторыяй.
    У.Караткевіча, В.Ластоўскага і Я.Баршчэўскага, шырэй, яднала бачанне гістарычных вытокаў у народнай духоўнасці, а пачаткаў нацыянальнай ідэі у адзіным гісторыка-рэлігійным універ-
    80Уладзімір Караткевіч і Янка Брыль. Перапіска 1958-1983 гт. // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб.-Мн., 1990 C.115.
    8ІТамсама.
    суме. Часткова да такой жа высновы прыйшоў В.Жураўлёў, калі, гаворачы пра арыенціры і падыходы да разумення і асэнсавання вузлавых законаў гістарычнай літаратуры, адзначыў “цесную сувязь духоўнага і нацыянальнага” ў творчасці Я.Баршчэўскага82.
    У.Караткевіч у гістарычнай прозе, у яе "містыфікацыях", адухаўленні-рамантызацыі, узвышэнні да духоўнага, ідэальнага, вечнага, ва ўвасабленні праз "гістарычны дух" беларускай нацыянальнай ідэі стаў прадаўжальнікам пачынанняў В.Ластоўскага, прычым як на міфалагічным узроўні ("легендаванне", фантазіі, мроі, містыфікацыі), так і на белетрыстычным (займальнасць, прыгодніцтва, "папулярызатарства", а таксама амаль гратэскавыя іронія і камічнасць). Як аднойчы прызнаваўся на сустрэчы з чытачамі сам У.Караткевіч: "Мяне цікавіць не гісторыя-сапраўднасць, а гісторыя-анекдот” (тая ж гісторыка-гумарыстычная белетрыстыка.-А.П.)83. "Чорны замак Альшанскі" У.Караткевіча чым не дасканалы "асучаснены" працяг хоць, верагодна, і падсвядомы,"Лабірынтаў" В.Ластоўскага? Працяг у сваёй адраджэнскай скіраванасці, у сваёй галоўнай ідэі нацыянальнага самаўсведамлення, у містычнай сімволіцы, у т.зв. празаічнай "семіясферы", і ў "парабалізацыі"-супастаўленні часавых зрэзаў, калі мінулае і сучаснае, злучыўшыся, праходзяць скрозь свядомасць герояў і робяць адбітак на іхняе жыццё, урэшце — у галоўных сімвалах-метафарах твораў: каб спасцігнуць сваю духоўную і нацыянальную самасць, галоўныя героі мусяць спусціцца "ў лабірынты" падзем'е містычнай бібліятэкі-музею ці старадаўняе скляпенне замка. Якраз на гэтае вывучэнне "лабірынтаў" і прыпадаюць зместава-ідэйныя кульмінацыі твораў В.Ластоўскага і У.Караткевіча. Безумоўна, можна выпісаць і не менш характэрныя адрозненні згаданых тэкстаў як у тэматычна-ідэйным, так і ў кампазіцыйна-фармальным планах. I не выпадкова, паколькі кожны творца гэта асобны свет поглядаў, адчуванняў і перакананняў, а тым больш: У.Караткевіч і В.Ластоўскі — творцы, "аддаленыя" ў літаратуры на трэць стагоддзя. Аднак жа "стадыяль-
    82Жураўлёў В. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст,— Мн., 2000 С.66.
    83Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча-Мн., 1990 C.146.
    насць", "эвалюцыйнасць" развіцця нацыянальнай літаратуры і ў прыватнасці літаратуры гістарычнай тут відавочная.
    Нагляднае падабенства твораў В.Ластоўскага і У.Караткевіча "Мікола Галубовіч" і "Ладдзя Роспачы". Заліхвацкі і жыццелюбівы "небагаты, але добрага роду дваранін" Гервасій Выліваха з аповесці У.Караткевіча як стрыечны брат Трахіма Галубовіча, героя няскончанай аповесці В.Ластоўскага, героя, якому ў спадчыну засталіся адно легендарныя казкі пра "пашанотны" род. "Вусная родавая кроніка адносіць паходжанне пячаткі (Галубовічаў) да часоў князя Бая, калі прыходзілася на чыстату гаварыць, то выяснілася, што пэўныя, вусныя, кронікі Галубовічаў не сягаюць у цемру мінуўшчыны далей трэцяга пакалення",іранізаваў на пачатку аповесці В.Ластоўскі84. 3 падобнай іранізацыі пачынае сваю аповесць і У.Караткевіч: "Быў ён (Выліваха) з калена Давойнаў, з клана Мячоў, а якога герба за даўнасцю год забылася" . Трэба адзначыць і падобнае захапленне абодвух пісьменнікаў старабеларускім побытам, стылістыкай. Абодва пісьменнікі і В.Ластоўскі, і У.Караткевіч актыўна вывучалі старабеларускія летапісы, дакументы, акты справаводства. У 1924 годзе В.Ластоўскі апублікаваў свой артыкул "Крыўскі (Беларускі) старадаўні лістоўны стыль", дзе ахарактарызаваў асноўныя асаблівасці старабеларускіх эпісталярных тэкстаў: "У XVII стагоддзі лістоўны стыль набірае штучную завіласць. Для прыкладу возьмем ліст Юрыя Міхановіча, пісаны ў 1672 годзе да Васіля Хранстовіча: "Мне вельце мнлостнвы а ласкавы пане, пане Васнлю Хронстовнчу, здоровья н помысностн от Бога верне вашея мнлостн зычу яко собе самому..."86. "Снавельможны мой літасцівец <...>, найвялікшая і светлая, высакародная вашамосць...",— падобны стыль добра вывучыў і ўжываў яго ў сваіх творах і лістах дзеля іроніі да сяброў і У.Караткевіч87. Абодва пісьменнікі захапляліся народнымі выслоўямі, показкамі, каларытнымі словамі. Вось як характарызуецца ў "Ладдзі Роспачы"
    84Ластоўскі В. Выбраныя творы Мн., 1997C.114.
    85Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т-Т.2, 1988,C.130.
    86Ластоўскі В. Выбраныя творы Мн., 1997С.353.
    87Шляхам гадоў.: Гіст.-літ. зб.Мн., 1990 — С.99.
    Гервасій Выліваха: "Хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты. <...> Ляхі такіх завуць "завалідрога", а мы, людзі роду крывіцкага, "адарвірог", бо некалі, кажуць, такія ў самога Люцыпара рог сілком аддзерлі і зрабілі з яго келіх для ■	„88
    пітва .
    Урэшце, і згадка пра "людзей роду крывіцкага" не выпадковая. У.Караткевіч пачуваўся апантаным адраджэнцам, свядома лічыў сябе спадкаемцам пачынанняў В.Ластоўскага, ягонай "крыўскай ідэі", шанаваў памяць "неадменнага сакратара беларускага Адраджэння", імя якога пры жыцці У.Караткевіча савецкай ідэалогіяй аддавалася нябыту ці у "лепшым" выпадку крытыцы. У.Караткевіч сябраваў са старэйшай дачкой В.Ластоўскага (і Марыі Ластаўскене) Онай Вацлаваўнай Главацкене (Прыс), якая ў сярэдзіне 60-х гадоў жыла ў Мінску, наведваў яе, распытваў пра славутага, рэпрэсаванага і забітага за беларускасць бацьку (канчаткова рэабілітаванага толькі ў 1988 годзе пасля смерці У.Караткевіча). Сама ж Она Главацкене ўхвальна гаварыла пра прозу У.Караткевіча, хацела нават перакласці што-кольвек з ягоных твораў на літоўскую мову, аднак здзейсніць гэтыя задумы не дазволіла хвароба і смерць89.
    Рэабілітаваныя, вернутыя ва ўжытак творы В.Ластоўскага, М.Гарэцкага, Я.Дылы, а таксама нашага замежжа 50-80-х гадоў запрацавалі наноў на стварэнне агульнанацыянальнага літаратурнага кантэкста. А паколькі ў эпоху постструктуралізму, калі падчас новага культурна-філасофскага руху постмадэрнізму становяцца актуальнымі і рамантычныя прынцыпы, калі адбываецца ’’другасная матэрыялізацыя” (сімуляцыя) ужо вядомых тэкстаў, паўтарэнне-мантаж ’’сімулякраў” і катэгорый розных стыляў, можна сказаць, што сваімі "Лабірынтамі" В.Ластоўскі станавіўся паперад некаторых вядомых еўрапейскіх пісьменнікаў апошніх дзесяцігоддзяў такіх, як Умбэрто Эко з ягоным раманам "Імя ружы". Названыя творы збліжае склад мастацкай сімволікі: вобразы бібліятэкі, дзвярэй, парога,— іх кабалічныя і біблейскія