Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
53Жураўлёў В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры XIX пачатку XX стМн., 2000 C.139.
4Юрэвіч Л. Камэнтары,Мн., 1999 C.11.
55Бочаров А. Свойство, а не жупел II Вопросы лнтературы1977№5C.100.
гістарычным. Глыбока сутнасць “Лабірынтаў”, думаецца, выявілі Дз.Бугаёў (“Полымя”, 1999, №3), Л.Юрэвіч (у “Камэнтарах” назваў аповесць беларускай містэрыяй XX стагоддзя). У большасці ж апошніх прац па творчасці В.Ластоўскага “Лабірынты” класіфікуюцца беларускай нацыянальнай утопіяй (Ю.Пацюпа. Моўная ўтопія В.Ластоўскага як славянская трансфармацыя футурызму // Крыніца1994№8C.21; А.Пашкевіч. Вацлаў Ластоўскі: пагінацыя жыццяпісу і еўрапейскі кантэкст прозы II Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай. Матэрыялы IV Міжнароднай навук. канферэнцыі (1999).Мн., 2000C.180; В.Барысенка. Творчасць В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX ст. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені канд. філалаг. навукМн., 2000). Бачыць у “Лабірынтах” адно фантастычнасць і прыгодніцтва значыць заблудзіцца на першым “павароце” аповесці. “Лабірынты” сплаў філасофска-культурных напрацовак (да ўсяго мінітрактатаў па гісторыі сусветнай міфалогіі, народнай астраноміі, этнаграфіі) і мастацкай містыфікацыі гісторыка-міфалагічнага кшталту, адна з першых фундаментальных мастацкіх канструкцый нацыянальнай мадэлі быцця, духоўная тапаграфія беларускай Крывіі.
Шмат у чым аўтабіяграфічнаму герою “Лабірынтаў” у круглай падземнай “салі” адкрыўся пракаветны алімп дахрысціянскіх продкаў: славянская Троіца (Найвельшы (“бацька багоў”), Правечны Кон (Сіціўрат),”сем галоўных сіл, уладаючых светам”: Кон (Конязь) з сімвалам сонца, Княжыч (Месяц) з сімвалам маладзіка, Ярыла з сімвалам Марса, Радзігост з сімвалам Меркурыя, Пярун-Грамавік, Грамавіца з сімвалам Венеры і Лада (Ладон) з сімвалам Сатурна. “Ніжэй гэтых сямёх асоб маецца дванаццаць сімвалаў, азначаючых дванаццаць знакаў Задыяка, а пад імі чатыры вятры, бытуючыя на чатырох канцах зямлі <.„> У самым нізе было <„.> царства смерці, дом вечнай цемры з яго жыхарамі. На першым плане былі дзве галоўныя фігуры: Люцец, Люты (Pluto), або Кашча Бяссмертны, і яго жана Марва”56. Міфалагічныя, тэасофскія, фальклорныя, навуковыя і ўласнамастацкія
56Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997С.62-63.
штудыі ў “Лабірынтах”, па вялікім рахунку, былі скіраваны на асвятленне актуальных праблем сучаснасці, яны дапамагаюць раскрываць “сімвал пройдзенай народам гісторыі”57. “Нягледзя на тое, што даўно па-свойму рашыў Юпітэр зямельнае права, права гэта да сягоння несправядлівае. I будзе датуль актуальным, пакуль кожны народ не станецца гаспадаром у сваім краі,наўпрост выводзіць В.Ластоўскі паралелі ў сваю рэальнасць пакуль кожны, хто палівае сваім потам загон, не будзе праўным, прызнаным і ўсвячоным правам яго валадаром. Гэты ж час ужо недалёк!”58.
Таму, думаецца, называць “Лабірынты” В.Ластоўскага ўтопіяй можна толькі ў вузкалітаратурным значэнні, бо традыцыйная філасофская трактоўка паняцця ўтопіі як мадэлі прыдуманага ідэальнага грамадства аніяк не магла адпавядаць аўтарскім задумам і ідэям В.Ластоўскага, які, паўторымся, выпісваючы ў “Лабірынтах” мадэль-ідэал духоўнага і сацыяльнага ўладкавання сваёй краіны, хоць і з рамантычным, ідэалістычным флёрам, але ўсё ж высільваўся пераканаць у непрыдуманасці, колішняй рэальнасці, фундаментальнасці вымаляванай мадэлі быцця, пераканаць у яе трывалых падмурках, якія закладваліся цягам доўгіх стагоддзяў і працай (найперш духоўнай) многіх пакаленняў крывічоў-беларусаў. Менавіта адсюль у аповесці шмат спасылак і зносак на навуковыя працы, “рэдактарскія” прыпісы, угрунтаваны тэрміналагічны апарат, насычанасць сімволікай, паняццямі міфалогіі, эзатэрыкі. Гэта, дарэчы, адзначаюць большасць даследчыкаў аповесці, хоць не абыходзяць у сваіх развагах парадаксальных “пастак”. “Чаму ўсё ж такі аповесць Ластоўскага “Лабірынты” мы адносім да ўтопіі, а не да твораў навуковафантастычных?піша пра твор В.Барысенка Зацікавіўшы чытача, захапіўшы яго ўвагу незвычайнымі прыгодамі, аўтар дае даволі няпростую навуковую інфармацыю, каб прымусіць разважаць. <...> Прыгодніцка-дэтэктыўны сюжэт, не з'яўляючыся самамэтай, дае магчымасць пісьменніку не толькі завалодаць увагай чытача, але ў сувязі фантастыкі і язычніцтва прыхаваць масонскую
57ТамсамаС.66.
58Тамсама С.68.
сімволіку ды і саму масонскую скіраванасць аповесці”59. Аднак жа “масонская скіраванасць” і ўтапічнасць у іх прамых значэннях рэчы нероўналеглыя, адрозныя.
Больш правільна, думаецца, пра “Лабірынты” трэба гаварыць як пра нацыянальную містэрыю, дзе апісаны народны духоўны космас і асноўныя вехі нацыянальнага культурнага станаўлення, як пра адмысловую нацыянальную практопію, створаную на аснове старажытнай беларускай гісторыі.
В.Ластоўскі быў добра абазнаны ў найноўшых эзатэрычных плынях, што непасрэдна адлюстроўвалася ў аповесці (апісанне абраду пасвячэння-ініцыяцыі, унітаванае мноствам геаметрычных і матэматычных сімвалаў-знакаў, і інш.). Павандраваўшы па Еўропе, стаўшы сябрам масонскага таварыства, В.Ластоўскі якраз падчас напісання “Лабірынтаў” сустракаўся з вядомымі парапсіхолагамі Парыжа і сам удзельнічаў у іхніх эксперыментах; яму праз некалькі гадоў было нават прапанавана ўзначаліць у Акадэміі навук Беларусі кафедру парапсіхалогіі*. В.Ластоўскі аўтар інструкцыі, што дапамагала вывучаць дзейнасць вясковых знахароў60, ён зрабіў некалькі навуковых дакладаў пра ведзьмаў і індускіх ёгаў.
Складаючы сваімі творамі своеасаблівы летапіс беларускай Крывіі, В.Ластоўскі стварыў мастацкую містэрыю нацыянальнага беларускага станаўлення. (He выпадкова і тое, што час напісання
59Барысенка В. Творчасць В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку XX ст. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені канд. філалаг. навукМн., 2000 C.13.
Савецкая ўлада імкнулася выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці і містычныя, эзатэрычныя далёка не марксісцкія навукі. У 1921 годзе пры ВЧК па асабістым загадзе Леніна быў створаны сцецыяльны аддзел крыптаграфіі, старшынём якога стаў Глеб Богій (у 1918-м ён узначальваў "чырвоны" тэрор у Петраградзе). Супрацоўнікамі названага аддзела актыўна вывучаўся акультызм, у спецдабараторыі спрабавалі на практыцы выкарыстоўваць магію, гіпноз, масавы псіхоз. (Адзін з прыкладаў: па фотаздымку Пілсудскага паставілі дыягназ, што ў тога хворыя ныркі і "начальнік Польскай дзяржавы" доўга не пражыве). Затым пад ачолам ГПУ было створана "Еднное трудовое братство" (пад старшынствам т.Барчанкі), якое займалася распрацоўкай тэлепатыі. Барчанка рабіў адпаведныя даклады на калегіі ГПУ. Спецагенты ГПУ ўдзельнічалі ў місіі М.Рэрыха, імкнучыся злучыць ідэю будызма з камуністычнай.
60Гл. пра гэта: Кіпель Я. Эпізоды,Нью-Ёрк, 1998.
“Лабірынтаў” супаў з перыядам працы В.Ластоўскага ў часопісе з паказальнай назвай “Крывіч”.)
Лабірынт гэта святыня містэрыяў. Пасвечаны ў яго таямніцы, В.Ластоўскі выражаў у аповесці болып "рэальнага", чым "фантастычнага", утапічнага. Вывучаць "Лабірынты" трэба і з дапамогай спецыяльнай "герметычнай" літаратуры (да прыкладу, "Энцнклопеднческого нзложення масонской, герметнческой, каббалнстнческой н розенкройцеровской снмволнстнческой фнлософнн" Мэнлі П. Холла). Так, цэнтр лабірынта, тая бажніца, якую ўбачыў герой В.Ластоўскага, мае свае рэальныя правобразы. "<...> я <...> заўважыў, што памяшчэнне, у якім я знаходжуся, мае трохкутную форму <...>. Мне прыпомнілася чытанае некалісь апісанне славянскай святыні ў Рэтры, якая была збудавана трыбочнай фігурай <...>. Спомнілася мне адна дыскусія ў кружку маладзёжы і як паважаны вучоны, які быў сярод нас, даводзіў тады, што таксама ў трыкутную фігуру была будаваная слаўная апяяная Гамерам Троя, што ўсе бажніцы <...> старой славянскай веры <„.> зваліся Троямі"61. Гаворка магла весціся і пра "эзатэрычныя" студыі самога аўтара, а як выказваўся Л.Юрэвіч, "бажніца, якую ўзгадвае герой і якая <...> паслужыла правобразам сьвятыні ў аповесьці, вядомая з 1002 г. паводле апісаньняў Дытмара, мерзебурскага біскупа і Адама, брэменскага летапісца <...> Больш падрабязныя зьвесткі мы маем пра арконскую бажніцу, апісаную Саксам Граматыкам. Гэтая бажніца супернічала ў знаЧнасьці са сваёй сучасьніцай сьвятыняй у Рэтры"62.
Урэшце, каб правільна зразумець ідэйна-мастацкую і жанравастылёвую сутнасць аповесці "Лабірынты", трэба бачыць і аналізаваць яе ў агульным кантэксце тагачасных мастацкіх, навуковапапулярных прац і публіцыстычных выступленняў В.Ластоўскага. "Настаў вялікі час, калі беларускай адраджэнчай думцы <„.> патрэбна <...> прыступіць да творчай працы ў дзедзіне нашага самапазнання"вяшчаў у прадмове да першага нумара "Крывіча" (1923) В.Ластоўскі. У рэчышчы "працы ў дзедзіне нашага самапазнання" і трэба найперш бачыць і аналізаваць яго
6ІЛастоўскі В. Выбраныя творыМн., 1997 С. 57-58.
б2Юрэвіч Л. Камэнтары... С. 44.
"Лабірынты". Пісьменнік заглыбіўся да вытокаў беларускай культуры у міфалогію, узнаўляў і рэканструяваў яе, па каліву складваючы-мадэлюючы будучую Беларусь, яе духоўныя і культурныя абсалюты.
Калі бальшавіцкая дагматыка пачала, прафануючы, дапасоўваць беларускую нацыянальную ідэю да ідэалогіі прарасійскай БССР, некаторыя беларускія творцы (і адным з першых В.Ластоўскі), адчуўшы фальш і падман, сталі выяўляць нацыянальную ідэю ў вобразе міфічнай Крывіі. Крывія тая міфапрастора, якую ўжо не маглі ні паланіць, ні скарыць аніякія чужынцы з усходу і захаду, незалежнасць якой надавалася ад самага пачатку: калі спляжыць і зрабаваць маглі прасторы Беларусі (БССР, БНР), прастору Крывіі, паколькі яе граніцы межы духоўныя, падпарадкаваць не маглі ні тэрорам, ні псеўдаідэямі. Крывія для беларускіх творцаў як вечны Акропаль для грэкаў. Крывія і ўсё тыя ж духоўныя лабірынты, і духоўны супраціў, эміграцыя ў саміх сябе. Крывія на стагоддзе шырэйшая і на пакаленні багацейшая мастацкая трансфармацыя беларускай нацыянальнай ідэі,у параўнанні з "лабірынтамі" творцаў XIX стагоддзя. Філаматы і філарэты, Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан і іншыя, у выглядзе ліцвінізма патэнтавалі адно мутацыю старабеларускасці і нацыянальнай ідэі, "крывізм" жа на пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя рабіўся новай канцэптуальна і сімвалічна абгрунтаванай трансфармацыяй-выяўленнем у літаратуры беларускай нацыянальнай ідэі, новым падмуркам мадэлі нацыянальнага быцця беларусаў.