• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зваротныя дарогі Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя Алесь Пашкевіч

    Зваротныя дарогі

    Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
    Памер: 243с.
    Беласток 2001
    67.09 МБ
    На пачатку фашысцкай акупацыі Беларусі Я.Станкевіч за свой кошт выдаў у Менску навукова-гістарычную працу пад назвай "Беларусь-Крывія ў мінуласці". Пазней, на эміграцыі, Я.Станкевіч
    73Крывіч 1926,№11(1).С.106-107.
    74Гл.: Узвышша1927,№2,C.174.
    апублікуе (у ню-ёрскім навукова-літаратурным часапісе "Веда", 1951 год) сваё даследаванне "Крывіччына ў "Толков'ым словар'у жнваго велнкорусскаго языка" В.Даля", дзе прааналізуе паходжанне і агульны крыўска-беларускі характар выкарыстанага Далем матэрыялу. У 1945 годзе пасля нейтралізацыі Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскага ў асяроддзі беларускай эміграцыі наноў выявілася жаданне змяніць назоў беларусы на крывічы. Беларускія эмігранты з таго часу "падзяліліся" на дзве ідэалагічныя плыні: "крывічоў" (стаялі на грунце БНР і выдавалі газету "Бацькаўшчына") і "беларусаў" (прыхільнікі БЦР, выдавалі газету "Беларускае Слова"). Першыя былі зазвычай каталікамі, другія праваслаўнымі.
    Сёння крыўска-адраджэнскія памкненні захапляюць як сталых паэтаў (Р.Барадулін, Ю.Голуб, А.Разанаў), так і тых, хто дэбютаваў у 80-х гадах у перыяд т.зв. перабудовы і паслаблення савецка-ідэалагічнага прэсінгу на літаратуру: А.Сыса, С.СокалаваВоюша, Э.Акуліна, М.Скоблу і інш.
    ***
    "Мікалай Галубовіч" і "Лабірынты" не адзіныя празаічныя творы В.Ластоўскага-эмігранта. В.Ластоўскі пачынальнік празаічнай Скарыніяны (пра што пакуль не ўзгадвалася нашым літаратуразнаўствам). У драматургічным апавяданні "Адзінокі", якое было апублікавана ў часопісе "Крывіч" (1923, №6), апісаны адзін з найбольш трагічных эпізодаў жыцця беларускага асветніка. На пляцы Вільні перад ратушай магістрацкі ўрадовец прадае "груду кніг" Скарыны. Праз стаўленне да іх і распачатай першадрукаром справы ў творы пункцірна выпісаны шэраг гараджан: студэнты, манахі, мяшчане, паны, "чэрнь". Большасць не ўспрымаюць належна і не разумеюць святой Скарынавай працы. У невялікім творы ўвасобілася трагедыя прарока, драма Асветніцтва, урэшце, праз сімвалічны вобраз Францыска Скарыны, не ацэненага пры жыцці, перадавалася-прарочылася лёсавая драма асветнікаў і беларускага адраджэння "нашаніўскай" пары. Кнігі Скарыны паляць, самога друкара закідваюць каменнем. Аўтарскія рэмаркі паміж дыялогамі вельмі пункцірныя, ла-
    канічныя: "Камень трапляе ў Францішка Скарыну, і ён апіраецца аб сцяну ратушы... У натоўпе выбухае смех адначасна з клубамі дыму нейдзе некім запаленай ахапкі саломы". Спавядальна і малітоўна гучыць напрыканцы маналог Скарыны метрычна з'арганізавана, узрушана:
    Горкім палынам шлях мой буяе, горыч ліць ў чару жыццё не скупіцца... Колькі балота, подласці, яду!..
    Што пражылося, трудна спісаці.
    Зноў жа от жоўцю хлеб мой паліты, дзень мой заслала чорная Марва; Крыж мой цяжэе... Сіл недастатак... Дзе ж Ты, я клічу, Вечная Праўда?!.
    Аднак фінал "Адзінокага" аптымістычны, ён нібыта супярэчыць назве твора: вяртаючыся з працы, гарадскія кабеты спяваюць складзеную Скарынам песню.
    Апавяданне В.Ластоўскага "Цмок" (1926), дзе выпісаны стары Грынец, які адпойвае ў клеці малаком-сырадоем свайго цмока і праз гэта багаты; чорны певень, які квокча курой, нагадвае фрагмент-інтэрпрэтацыю "Шляхціца Завальні..." Яна Баршчэўскага. Блізкія нават жанрава-стылёвыя асаблівасці названых твораў: у "Цмоку" падзеі перадаюцца "староннім" апавядальнікам, усё апавяданне як сказ, маналог: "Няма, кажаце, цмокаў? Як няма?! Ёсць. <...> Скуль яны, кажаце, бяруцца? <...> Сядзь ты, саколе, восенню ноччу пры вакне, паўзірайся ўгару, і ручаюся, што ўбачыш, як жухаюць цмокі па небе. <...> Ці мала хто на свае вочы бачыў гэтага Грынёвага цмока, як ляцеў, свігтаючыся ў паветры, прасцюсенька ў яго клець. <...> Грынёў цмок бялёсы, дык серабро носіць... He, склюты яму не патрэбны! I так багацей ён. Грынь нікагусенькі да сябе ў клець не пушчае, то таму, што ў засеках у яго грошы панасыпаны"75. Адно 1926 год не сярэдзіна XIX стагоддзя: апавяданне заканчваецца гумарыстычнай сцэнай пра тое, як апавядальнік сам вырашыў выгадаваць цмока і разбагацець.
    7Ластоўскі В. Выбраныя творы.-Мн., 1997.-C.134—135.
    Калі Я.Баршчэўскі апісваў-капіраваў міфалагічныя і фальклорныя дзеі, каларыт шчыра, "праўдзіва", а другі вялікі сын XIX стагоддзя А.Міцкевіч ужо свядома падпарадкоўваў міфалогію і фальклор канкрэтна-нацыянальнай ідэі, В.Ластоўскі ў апавяданні "Цмок" займаўся "аўтарскай" міфатворчасцю станавіўся стылізатарам, імітатарам фальклорнага каларыту.
    3 твораў В.Ластоўскага гістарычнай тэматыкі заслугоўваюць увагі абразкі, блізкія да мастацкіх згадак-нарысаў пра ўбачанае, перажытае: "Старасельскі могільнік", "Троцкі замак", "Брацкія кнігі", "Вясковыя археолагі", надрукаваныя ў "Крывічы" (1924, №1) пад агульным загалоўкам "3 мінуўшчыны". Зусім іншае па змесце, стылі і кампазіцыі апавяданне-абразок В.Ластоўскага "Часы былі трывожныя" (1924). Сваімі лафасам, ідэямі яно папярэднічала і прадвяшчала беларускую гістарычную прозу другой паловы 20-х гадоў: творы З.Бядулі, Б.Мікуліча, Я.Дылы і інш.
    Наогул жа, аповесці і апавяданні-абразкі гістарычнай тэматыкі В.Ластоўскага папярэднічалі і "пракладвалі" шлях класіку беларускай гістарычнай прозы У.Караткевічу.
    Развіццё традыцый гістарычнай прозы Вацлава Ластоўскага ў беларускай літаратуры
    Новае беларускае адраджэнне, увасабленне нацыянальнай ідэі былі немагчымымі без спасціжэння сваёй гісторыі, свайго нацыянальнага і дзяржаўнага пярэдадня. Пісьменнікі-адраджэнцы XX стагоддзя станавіліся і асветнікамі-настаўнікамі, і прапагандыстамі-папулярызатарамі беларускай мінуўшчыны, імкнучыся засведчыць праз гэта адметнасць і багацце народнага духу. Колькасць празаічных твораў (а якраз у прозе можна было напоўніцу ўвасобіць адпаведныя ідэі і праблемы), не зважаючы на вульгарызатарскі "прэсінг" савецкай крьггыкі, павялічвалася з кожным дзесяцігоддзем. "Працэс стварэньня міфа-гістарычнай прозы напрыканцы 20-х гг. і сур'ёзныя посьпехі навукі лагічна прывялі да магчымасьці зьяўлення беларускага гістарычнага рамана", адзна-
    чыў Л.Юрэвіч76, рамана як вышэйшай мастацкай формы адлюстравання беларускай гісторыі і ўвасаблення беларускай нацыянальнай ідэі.
    Хоць мастацкі ўнёсак В.Ластоўскага ў беларускую гістарычную прозу выглядае тэкстуальна невялікім, уплыў пісьменніка на зараджэнне і станаўленне як наогул гістарычнага накірунку ў нашай літаратуры XX стагоддзя, так і паасобных стылёва-жанравых адгалінаванняў гістарычнай літаратуры ў прыватнасці відавочны. Фактычна В.Ластоўскі стаў першым у XX стагоддзі аўтарам нацыянальнай гісторыі Беларусі, а таксама адным з першых аўтараў твораў гістарычнай прозы. Пісьменнік-энцыклапедыст, які прааналізаваў развіццё гістарычнай праблематыкі ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя і лепшыя сусветныя ўзоры, быў народжаны, пакліканы да творчасці і запатрабаваны самім поступам беларускай гісторыі, нацыянальным і дзяржаўным Адраджэннем. Сёння яго творчасць дае падставы для шматлікіх тыпалагічных паралеляў.
    Творы В.Ластоўскага і гістарычныя п'есы К.Каганца папярэднічалі гістарычнай прозе Я.Дылы (пачатку гістарычнага рамана "На шляху з варагаў у грэкі", гістарычнай аповесці "У імя дзяцей (Настася Мякота)", драматургічнай "хроніцы з канца XVI веку" "Панскі гайдук", апавяданню "Сена пана Гельмерсена" (апошняе не апублікавана, захоўваецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі) і інш. Першы беларускі гістарычны раман "На шляху з варагаў у грэкі" пісаўся за межамі Беларусі, у высылцы ў Саратаве, так бы мовіць, у "лагернай эміграцыі". "Пазбаўлены бацькаўшчыны, я мог звяртацца толькі да гістарычных падзей, бо валодаў веданнем гісторыі і яе культуры. Вось чаму напісаў раман",прызнаваўся ў 1966 годзе Язэп Дыла ў лісце слуцкаму краязнаўцу Р.Родчанку77. Як некалі В.Ластоўскі, Я.Дыла захапляўся беларускай мінуўшчынай, напісаў шэраг навуковых прац па гісторыі: "Месца беларусаў сярод тубыльцаў Усходняй Еўропы", "Праайчына славянаў і іх рассяленне", "Мінулае Беларусі" і інш. Былі разам пісьменнікі-знаёмцы (В.Ластоўскі і Я.Дыла) і ў саратаўскай высылцы.
    76Юрэвіч Л. Камэнтары.-Мн., 1999.С.22.
    77Цыт. па: Юрэвіч Л. Камэнтары...-С.52.
    Ідэйна-тэматычныя паралелі паміж творамі В.Ластоўскага (да прыкладу "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі") і раманам Я.Дылы, дзе апісваюцца падзеі яшчэ дахрысціянскіх часоў і пачатак пранікнення на старажытныя славянскія землі хрысціянства, адзначыў і Л.Юрэвіч: "Верагодна, Дыла, калі пісаў раман, памятаў словы В.Ластоўскага <...>: "Візантыцкі рэлігійны прынцып у стасунку да нехрысціянскага светапогляду і яго выражэння ў літаратуры адзначаўся поўнай непашанай, а ласне: ён чужога народнага светапогляду не прызнаваў. Усё, што не ўкладвалася ў рамкі хрысціянства, лічылася адрынутым, "бесаўскім"78.
    У свой чарод, раман Я.Дылы і аповесць Б.Мікуліча “Адвечнае”, пашыраючы межы беларускай гістарычнай прозы, папярэднічалі станаўленню падобных літаратурных жанраў у беларускай прозе 60-80-х гадоў. Ад твораў першай паловы XX стагоддзя вырасталі і набіраліся моцы паасобныя адгалінаванні гістарычнай літаратуры: гістарычныя аповесці і раманы В.Іпатавай (з засяроджаннем увагі найперш на гісторыю пачуцця), Л.Дайнекі (з цікавасцю найперш да гісторыі падзеі), У.Арлова (з раскрыццём найперш гісторыі духу) і, перад усімі, У.Караткевіча. Усе яны нібыта пацвярджаюць галоўную выснову рамана Я.Дылы і твораў В.Ластоўскага: "...нацыянальнаму мастацтву не патрэбныя бар'еры й заслоны, яно не павінна зачыняцца ў сабе, а наадварот, мусіць усочваць у сябе ўсё каштоўнае, што ствараецца іншымі народамі. Але гэта ні ў якай ступені не азначае падначалення аднаго народа другому"79.
    Адзін з яскравых прыкладаў кантэкстуальнага ідэйна-тэматычнага і стылёва-кампазіцыйнага падабенства раман "На шляху з варагаў у грэкі" Я.Дылы, якому ўласціва структурная сінкрэтычнасць рэалістычнага і рамантычнага, прытчавасць, "летапіснасць", "быліннасць", вершаваныя ўстаўкі ў празаічную канву,як раздзел "Пра Страціма-госця"), і аповесць В.Іпатавай "За морам Хвалынскім". У абодвух названых творах апісваюцца далёкія падарожжы ў чужыя экзатычныя краіны, асэнсоўваюцца асабістыя і агульнанародныя лёсы. У рамане Я.Дылы раскрыты
    78Тамсама...С.58.
    79Тамсама — С.69.
    праблемы ўзаемадачыненняў мужчыны і жанчыны, апісана каханне Страціма (які зрабіў вандроўку ў Хазарскую зямлю) і Тэафіліі, закрануты пытанні патрыятызму і чалавечай годнасці. Падобная гісторыя закаханых і вымушаная вандроўка (у пошуках любімай дзяўчыны) галоўнага героя да Хвалынскага мора выпісаны і ў аповесці В.Іпатавай.