Зваротныя дарогі
Проза беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 243с.
Беласток 2001
І06Тамсама С.261-262, 264.
святарскай дзейнасці зрабіў вынішчэнне "з краіны Літоўскай паганых схізматыкаў" (г.зн. прыхільнікаў праваслаўнага веравызнання) і "перакінуць русінаў у палякаў" (с.77).
На пачатку аповесці ў сюжэтна-часавую канву ўваходзяць сімвалічныя карціны арцыбіскупавых мрояў-бачанняў, якія дапамагаюць стварэнню агульнай апавядальнай настраёвасці прадвяшчаючы трагічна-драматычны фінал аповесці і высвечваюць самае патаемнае ў душы "воя трону божага": "Як вэлюм, лёгкая рось плыла па каморы, не датыкаючыся падлогі, і, спачатку невыразная, стала паступова з ціхай меладычнай гутаркай званоў вылучацца мяккім абрысам пляц заходняга гораду, катэдра..." Напачатку арцыбіскуп бачыць далёкі Кёльн і забойствы "за веру", затым сябе каля Сцяны Плачу ў Іерусаліме...
Дзеяў арцыбіскупа не падтрымалі ні гарадскія радцы, ні самі гараджане. Абураны злачынствамі Язафата, натоўп урываецца на арцыбіскупскі дзядзінец. Разгараюцца рабункі. Янка б'е сякерай па галаве збітага арцыбіскупа. Праз колькі дзён завадатараў бунта хапаюць жаўнеры. Янку выракаюць да "пакарання шыяй".
Аповесць "Арцыбіскуп і смерд" засведчыла сталенне свайго аўтара, часткова выяўляла ягонае стылёвае і моўнае майстэрства. Пейзажы па сюжэце гістарычнага твора пакрыты ўзнёслым флёрам рамантызацыі: "I калі ўначы, губляючы зоркі, апранецца глыбокае неба краіны, шляхі, тады загалосяць гвалтоўна званіцы замкаў і глуха закархаюць смерцю мядзяныя грудзі гармат" (с.71). Тэкст унітаваны мноствам гістарычных дэталяў, каларытна"нязбітымі" словамі: швыргануць, здырдзіўся, уцупіцца і пад.
Трагедыйна-драматычны сюжэт выпісаны Ю.Віцьбічам і ў аповесці "Лшоно Габоо Бійрушалайм", апублікаванай у часопісе "Полымя рэвалюцыі" (1933 год, "сшыткі" 2-3) (Лшоно Габоо Бійрушалайм старадаўні габрэйскі малітоўна-святочны вокліч, які выяўляў спадзяванні звароту на Бацькаўшчыну).
Гісторыя, абмаляваная ў ёй, ужо не сягае ў далёкую даўніну. Аўтар і сам быў сведкам некаторых апісаных падзеяў, яшчэ жылі на момант публікацыі і яе магчымыя героі-прататыпы. У віцебскі гарадок Грайронак (пад гэтай назвай выступае родны Віцьбічу
Вяліж), у якім жылі большасцю габрэі, урываюцца войны: сусветная, грамадзянская. Разгараюцца антыбальшавіцкія выступленні. ЧК намагаецца знішчыць "банду Нілёнка". У лесе падчас бойкі і сустракаюцца галоўны герой аповесці Стась Галькевіч са сваім бацькам у варожых лагерах. Кульмінацыя аповесці: Стась над целам забітага бацькі трымае апырсканую крывёю матчыну фотакартку.
У фармальна-стылёвым плане аповесць "Лшоно Габоо Бійрушалайм" не прыўнесла нічога новага ў “творчую лабараторыю” аўтара. Пабудаваная большасцю на тыповых для тагачаснай савецкай прозы тэмах, топах (пазнаванне і інш.), а таксама іх “счапленнях”, аповесць Ю.Віцьбіча стала яшчэ адным рамантызаваным узорам “гісторыка-рэвалюцыйнай” прозы сацрэалізму. Толькі такая “гістарычная” проза рэгламентавалася і дазвалялася ў савецкай літаратуры 30-х гадоў, бо аператыўна служыла ўстаноўкам і нарматывам тагачаснай дзяржаўна-палітычнай ідэалогіі: стварыць мастацкі летапіс-ілюстрацыю ўсталявання бальшавіцкай улады і барацьбы за яе ўмацаванне. Аднак у сваім творы Ю.Віцьбіч здолеў пазначыць і некаторыя “недагматычныя” праблемы. Галоўная з іх амаральнасць і абездухоўліванне падбальшавіцкага грамадства, што асабліва відавочным было выхаванаму ў рэлігійнай сямейнай атмасферы аўтару. У аповесці "Лшоно Габоо Бійрушалайм" апісваецца эпізод, калі каб пабудаваць новую фабрыку людзі разбіраюць крушні старадаўняга замка, муры кляштару, касцёл, сінагогу. Перад самазабойствам Стась Галькевіч, пачуваючы сябе "пылам мінулага", у сваім лісце запісвае апошняе прызнанне: "Калі б у мяне цяпер была граната, я б швыргануў яе ў тых, што разбіраюць касцёл Марыі Магдалены..."
Ярка і каларытна вымаляваны ў аповесці быт местачковых габрэяў, іх клопаты, заняткі, турботы. Дыялогі перасыпаны старагабрэйскай лексікай і цэлымі выслоўямі (амаль на кожнай старонцы — па дзве—тры зноскі-тлумачэнні). Да такой местачковай "архаікі" пасаваў, як выказваліся некаторыя даследчыкі, і Віцьбічаў "завілаваты" стыль аповеду107.
І07Вячорка В. Пасляслоўе П Спадчына1999.№5-6 С.284.
Асобнае месца ў мастацкай спадчыне Ю.Віцьбіча займаюць навукова-папулярныя нарысы, эсэ і артыкулы, болывасцю прысвечаныя пытанням і праблемам гісторыі Беларусі, яе знакамітым людзям і мясцінам. Лепшае з мастацкай спадчыны Ю.Віцьбіча як чароўная "ракаўка" беларускай нацыянальнай гісторыі: у ёй адлюстроўвалася-ажывала ўсё самае значнае з калісьці пачутага, вывучанага,часам, праўда, і спрэчнае, і недакладнае. У многім Ю.Віцьбіч і містыфікатар, і "дадумшчык".
3 публіцыстычна-літаратуразнаўчых твораў Ю.Віцьбіча 30-х пачатку 40-х гадоў, большасць якіх краналіся гістарычнай тэматыкі, найперш вызначаюцца публікацыі ў "ЛіМе" і "Звяздзе". 23 мая 1939 года "ЛіМ" надрукаваў артыкул пісьменніка "Коўзанне па паверхні гісторыі (Заўвагі літаратара)", у якім Ю.Віцьбіч выказваўся пра адсутнасць падручніка па гісторыі беларускай літаратуры і раскрытыкаваў "выключную непаваротлівасць адказных за гэту справу навуковых работнікаў і паасобных пісьменнікаў", у прыватнасці артыкул "тт.Ларчанкі і Фіглоўскай" "Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры XIX стагоддзя" (надрукаваны ў "ЛіМе" 9 сакавіка 1939 года). "Гэты артыкул шмат у якіх месцах сведчыць аб адсутнасці пашаны да чытача,канстатаваў Ю.Віцьбіч,але асабліва здзіўляе ў ім наступнае месца: "I нарэшце трэба сказаць колькі слоў аб творы "Плач белорусской землн"..." Ларчанка і Фіглоўская, згадваючы аб тым, што "Плач..." быў надрукаваны ў 1894 годзе, а яго асобны адбітак уваходзіў у зборнік "Смесь", пісалі: "Аб гэтым творы ведалі далёка не ўсе нават спецыялісты. Аб ім ніколі не гаварылі і не пісалі". Даследчыкі сцвярджалі, што "Плач..." быў напісаны на рускай мове і з'яўляецца ананімным. Ю.Віцьбіч, выяўляючы, трэба адзначыць, выдатную эрудыцыю-дасведчанасць, колка крытыкуе літаратуразнаўцаў за іх недакладнасці: "Кандыдатам філалагічных навук (а так падпісаўшыся пад артыкулам, аўтары пэўна хацелі падкрэсліць яго сугубую навуковасць), неяк няёмка не ведадь, што "Плач..." надрукаваны ў 1610 годзе асобным выданнем, што аб гэтым творы шмат гаварылі і пісалі, што напісан ён на тагочаснай беларускай, а надрукаван на польскай мове, і што нягледзячы на сваю больш чым зразумелую ананімнасць, твор мае
пэўнага канкрэтнага аўтара" (с.4). Ю.Віцьбіч параіў навукоўцам перастаць "коўзацца па паверхні гісторыі", звярнуцца да канкрэтных прац А.Турцэвіча, А.Сапунова, М.Каяловіча і мітрапаліта Макарыя, "якія з'яўляюцца толькі часткай таго, што ёсць па данаму пытанню" і з якіх "выцякае, што "Фрэнас" (з грэчаскай мовы "Плач") напісан праваслаўным архіепіскапам Мілеціем Сматрыцкім і ў 1610 годзе выдан у Вільні". Больш таго, Ю.Віцьбіч дадае яшчэ і грунтоўную нататку пра лёс Сматрыцкага, дзейнасць "ката" Язафата Кунцэвіча (грунтоўна выпісанага колькі гадоў таму ў аповесці “Арцыбіскуп і смерд”), “іезуіта” Пятра Скаргу, “уніята” Марахоўскага, а таксама і некалькі ўжо і насамрэч малавядомых фактаў: кароль Сігізмунд, знаходзячыся з войскам пад Смаленскам, загадаў, каб ніхто ў пагрозе штрафу (у 5 000 злотых) не купляў і не прадаваў "Трэнас" М.Сматрыцкага; самі кнігі наказаў віленскаму войту паліць, друкарню, у якой зрабілі кнігу, закрыць, а друкароў да асобага распараджэння пасадзіць у ратушу (відавочна, што служба бацькі Ю.Віцьбіча святара мела ўплыў і на сына: пэўна ж, той меў доступ да "духоўных" кнігазбораў).
Іншым сваім "лімаўскім" допісам "He помнік і не карыкатура" (у шасцітомным біябібліяграфічным слоўніку "Беларускія пісьменнікі" не пададзены) Ю.Віцьбіч засведчыў, што абазнаны не толькі ў пытаннях літаратурных. Ён крытыкуе няздольнага скульптара Аўчыннікава, чый "з дазволу сказаць помнік" А.Пушкіну паставілі ў Віцебску. Зноў жа: скрупулёзнасць у кожнай дэталі, увага да асобных "дробязяў": "Фігура Пушкіна зроблена карыкатурна, пад плашчом не адчуваецца левага пляча, пясць левай рукі недарэчна вялікая, яшчэ больш вялікай зроблена правая рука, амаль адсутнічае шыя, і таму фігура здаецца гарбатай. П'едэстал не звязан кампазіцыйна з фігурай ні па форме, ні па размерах і нагадвае звычайны комін".
Літаратуразнаўчую дасведчанасць (на той час — зайздросную) выявіў Ю.Віцьбіч у нарысе-эсэ "Каб я каршуком радзіўся..." (гл.: "ЛіМ", 1941, 25 студзеня), напісаным да 50-годдзя з дня смерці Паўлюка Багрыма (насамрэч дакладны год смерці П. Багрыма застаецца невядомым). Гэты нарыс вызначаецца адметнай эсэістыч-
насцю, падрабязнымі гістарычнымі і краязнаўчымі экскурсамі (пра вёску Крошын і яе ваколіцы). Здзіўляюць крыху і легендарныя факты з жыцця паэта-каваля ("легендаванне", "павалока няпэўнасці" ўжо сталі вызначальнымі стылёвымі рысамі твораў Ю.Віцьбіча, адсюль і частыя "расказвалі", "гавораць", "чуў"). Колісь адзін з Радзівілаў паказаў кавалю Багрыму "залінгенскую брытву" "бліскучую і тонкую, як глазіраваная папера". "Калі ты мне зробіш другую такую, тады і я нават скажу, што толькі ў тваёй кузні зможа святы Юры падкаваць свайго каня",ушпіліў князь. (А слава пра таленавітага каваля і яго майстэрства "ішла ад Нясвіжа да Навагрудка, ад Слоніма да Міра"!) Багрым зрабіў лязо, якое князь зблытаў з залінгенскім. Запамінальны расповед і пра тое, як Багрым "за кароткую чэрвеньскую ноч зрабіў дванаццаць кінжалаў; раніцой з аднаго нечакана выстраліў: ён вельмі ўдала прымацаваў да яго маленькі рэвальвер". А што нам і пасёння з Багрымавай легенды вядома было апроч касцёльнай жырандолі (ды й то: ці здагадваліся мы, што яна важыла ажно пятнаццаць пудоў) і вядомага верша?
Звесткі пра бацьку Паўлюка Багрыма маюць, думаецца, сумніўную крыніцу і дакументальную, і "ўспамінную" (расповеды старых крошынцаў). "У самым пачатку мінулага стагоддзя,піша Ю.Віцьбіч,прыйшоў у Крошын з Галіцыі, з-пад Перамышля, з хатулём за плячмі, вольны каваль Адам Багрым. Ён пабудаваў каля дарогі кузню і пачаў каваць лемяшы, падкоўваць коней, нацягваць на каткі шыны, назубрываць сярпы, кляпаць косы. Праз нейкі час каваль абзавёўся сям'ёй і прыблізна ў 1805 годзе ў яго нарадзіўся сын Павел". (Дакументальна засведчана, што Паўлюк Багрым з'явіўся на свет у 1813 годзе, а ягонага бацьку звалі не Адамам, а Іосіфам.) Затым — вайна 1812 года, і — як апісвае Ю.Віцьбіч бацька з сынам збіралі на палях пакінутыя ворагамі шаблі і барабаны ды перараблялі на косы (шаблі) і кублы (барабаны), выдатныя "раманныя" дэталі. Была і вучоба ў школе ксяндза Магнушэўскага. Паўлюк пачаў пісаць, і яго першы верш быў "аб прыгожым майскім вечары над Шчарай". Далей нібыта працяг расповеда-легенды: у аднаго з Радзівілаў (якім належаў Крошын) "была вельмі брыдкая з твару дачка Антаніна".