Жыць не страшна
Барыс Пятровіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2008
Жыць дрэвам гэта пакарашіе, ці ўзнагарода шчасце.
Чаму ўсё жывое так імкнецца даць парасткі сатварыць сабе падобных.
Калі б у кожнага з жывых не было ворагаў, калі б кожпы з жывых не быў ворагам кожнаму у што ўрэшце ператварылася б нашая зямля.
Ці ня ёсць змагашіе за выжыванне супрацьстаяппе не проста звычайнаю рухальнаю сілаю (да прагрэсу) ўсяго жывога, а толькі імкнешіем захаваць раўнавагу, балапс.
Ці з’яўляюцца зараз повыя пароды дрэваў, новыя пароды, новыя жучкі, павучкі... Ніхто не ведае. А тое, што зпікаюць ужо вядомыя ведаюць усе.
I што гэта таксама закон прыроды. He эвалюцыя (важнае слова), а упіфікацыя. Але уніфікацыя ёсць усярэдпіванпе. Бо зпікаюць пе толькі самыя слабыя, але і самыя прыгожыя, самыя актыўныя і г. д. Знікаюць крайнасці.
Цяжка жыць чалавекам, а жыць дрэвам ці не яшчэ цяжэй.
Дрэва жыло, змагло выжыць і зможа жыць без чалавека. Чалавек без дрэваў, без расліішасці ўвогуле, не мог жыць, не змог бы выжыць, але зможа жыць.
Зпачыць, выбар за чалавекам. Перавага таксама нібыта за ім.
Але чалавек не ўмее выбіраць.
Дакладпей, ён заўсёды выбірае толькі сябе.
127 Жыць не страшна
Барыс ПЯТРОВІЧ
Вопыт набыць
Ён заўважыў, што перастаў саромецца казаць людзям кампліменты, калі яны сапраўды таго заслугоўваюць. Раней, слова з сябе не мог выціснуць. I пе таму, што быў такім няшчырым альбо няўдзячным, a таму, што пейк ііяёмка было казаць яму відавочпае, здавалася б, і словы перастравалі ў горле. Ён чырваііеў і замест пахвалы альбо простай падзякі чалавеку ўзнікала пепрыемная паўза, выйсці з якой ён не ўмеў. Ён не спраўджваў чаканне чалавека і незадаволеііы сабою сыходзіў. Гэтую ягоную сарамлівую сціпласць лепш разумелі жапчыны і сталыя мужчыны. Зрэшты, ніхто ніколі нават з маладых не пакпіў з яго па-злому. Большасць чамусьці старалася супакоіць яго раптам расхваляванага: маўляў, усё добра, усё нармалыіа, ты смялей, смялей...
Гэтаксама не ўмеў ён сябе паводзіць, калі хвалілі яго. Чырвань залівала твар, ён ніякавеў, тупеў, і ііе мог двух словаў звязаць у адказ: ні адмовіцца ды што там! ні падзякаваць. Калі ж пахвала была незалужапай, ён наадварот выходзіў з сябе, злаваўся і пачынаў нават груба пярэчыць таму, хто казаў, бо ўспрымаў яе за абразу, за здзек: чалавек ведае, што гэта няпраўда і гаворыць зпачыць, здзекуецца... A пра тое, што «гэтак прыпята» ў «прыстойнай грамадзе», што гэта «этыкет» і яму самому варта гэтаксама паводзіць сябе ў падобных выпадках, ён і не думаў.
I вось ён раптам заўважыў, што павучыўся казаць кампліменты іпшым, калі яны таго заслугоўвалі. He іграць, а прамаўляць шчыра, упэўнепа, як і ёсць. I
словы пачалі аднекуль самі сабою брацца патрэбныя, прыгожыя.
Ён не пазпаваў сябе. Ён разгубіўся, хоць была ў гэтай разгублепасці пайперш радасць: магу! Ён стаў шукаць прычыны зменаў у сабе заўважапых, бо раптоўных. «Няўжо старасць?», — думаў ён, бо гадоў яму і сапраўды да таго часу стала нямала. I згаджаўся: «Так, старасць...» Потым папраўляў сябе: «Сталасць». I дадаваў: «Вопыт. Мудрасць, якая прыходзіць з гадамі, з часам». Адразу ж пярэчыў сабе: «А як жа іншыя? Яны ж умеюць дагадзіць бліжняму з малепства. Дык што япы і нараджаюцца старымі ды мудрымі?» He, і яшчэ раз пе. Большасць з іх так і паміраюць не дужа разумнымі, a то і дурнымі. I розум ім замяпяе... хітрасць. Чужы вопыт перададзены ім праз выхаванне. He, а можа, хітрасць і ёсць мудрасць? Ці, дакладней, хітрасць і мудрасць сёстры? Мажліва, так і ёсць. Аднак ён усё жыццё ненавідзеў хітрых і любіў мудрасць і мудрых. Бо хітрасць даецца ад нараджэння бясплатна, а мудрасць прыходзіць з гадамі, з потам, яе трэба зарабіць. Хітрасць і сумленнасць ужываюцца рэдка, а мудрасць і сумленнасць заўсёды. Каб хітрыць, можна не мець нічога, а каб быць мудрым, трэба мець веды. Хітрасць і мудрасць збліжае інтуіцыя, якая робіць хітрага хітрэйшым, a мудрага мудрэйшым. А самых хітрых і самых мудрых геніямі. Першых геніямі зла, другіх геніямі дабра.
Ёсць показка: «У хітрага спыталіся: колькі будзе двойчы два?», «А колькі вам трэба?», — перапытаў той. Пра тое, што сказаў бы мудры ў такой сітуацыі, показкі няма. Няўжо чатыры?..
Ён абсалютызаваў мудрасць і веды, але ж і хітрасць таксама не адмаўляе ведаў і вучобы (вопыту на чужых памылках...). «Хітрасць розум дурняў», — казалі продкі. А калі крыху перайначыць фразу: «Мудрасць гэта розум...» Каго?.. Ён прыдумаў:
129 Жыць не страшна
ч о
§
«Мудрасць гэта розум няхітрых». Альбо: «Мудрасць гэта розум сумленных». Альбо: «Мудрасць гэта розум... мудрых». I зразумеў, што атрымалася, калі не абракадабра, дык штучна і далёка да праўды.
Аднак «тэорыя» «тэорыяй», а ёп раптам заўважыў, што навучыўся казаць камплімепты людзям, якія таго заслугоўваюць. I не чырванець пры гэтым, адразу знаходзіць патрэбныя словы, не іграць, а быць шчырым да канца. I адбылося гэта ў адное імгненне, быццам пстрыкнуў нейкі пераключальнік у ім. I выявілася, што вакол дужа шмат сімпатычных і проста вельмі прыемных людзей, якім нясорамна сказаць праўду: як бы між іншым пахваліць за разумныя словы, ды што там за прыгожую блузку, прычоску, станістую постаць, добры настрой і не крывіць душою, бо і на справе так ёсць. Ён не злоўжываў раптам адкрытай у сябе здольнасцю не быў шматслоўным, а быў карэктным і канкрэтным. Ён убачыў, што і яго паважаюць, больш за тое любяць. «Як жа ўсё проста, — шчасліва думаў ён, — як проста...», і па жыцці ўжо не хадзіў, а лятаў.
Ён заўважыў наколькі лягчэй і прасцей стала яму жыць. Дзверы, раней зачыненыя для яго, адчыняліся, жанчыпы, рапей недаступныя яму усміхаліся, сяброў стала болей. У вочы. А за вочы пабольшала ворагаў. Здрадпікаў. Бо заўважылі яны перамены ў ім, бо займелі канкурэнта, якога не было, бо пачало атрымлівацца ў яго неўяўлялыіае раней. Аднак ён не заўважаў таго. Ён жыў, ён дабіраў ад жыцця тое, што страціў праз сваю першапачатковую сціпласць і сарамлівасць. Ён навучыўся быць як усе. I радаваўся таму.
He разумеючы, што страціў.
Стому адчуць
У той дзень зранку ў яго спыніліся ўсе гадзіннікі. Папсаваліся, паламаліся, пасканчваліся ў іх сілкаванні. Так вось раптам. Нібыта дом не хацеў выпускаць яго з дому. I ёп стаяў каля вакна, глядзеў на вуліцу, і не ведаў дакладна, колькі цяпер часу і ці варта яму ісці на працу...
Ліфт доўга не адгукаўся, а потым, незадаволена стогнучы, прыйшоў. У кабіне лётала вялізная, зіхатліва-зялёная ў цьмяным святле, муха — білася аб сцены і шукала выйсця. Ён махнуў рукою — удала, — і муха чмякнулася пад ногі. Ён наступіў. Пад падэшвай лёгка хрупнула. Яму стала шкада мухі. Мо таму, што нават ліфт можна было цяпер скіраваць назад, уверх, а час адкруціць туды, дзе муха яшчэ жыла, было пемажліва.
У двары, на далёкім канцы яго, стаяла бабуля з касою. Уся ў чорным, толькі хустка на галаве чырвоная, як у камсамолкі ў старым фільме. 3 хвілю бабуля з узнятаю, ўверх касою не варушылася. I яму стала вусьцішна. Але бабуля ажыла, сышла з асфальтавай сцяжыны на траву і пачала абкошваць куст. Рухі ў яе былі немітуслівыя, хоць і кароткія, рэзкія. Аднак і цяпер — у працы — заставалася яна страшнаю.
Самым людным месцам у гэтым горадзе быў прыпынак. Людным ды маўклівым. Мужчыны і жанчыны невідучымі позіркамі ўзіраліся ў край вуліцы, дзе жаўтавока міргаў светлафор. Адтуль павінен прыйсці тралейбус. Павінен. Прыйсці. Тралейбус.
Ён абрадаваўся, бо калі шмат народу чакае, значыць, тралейбуса даўно не было і ён хутка прысунецца. Здалёк убачыўся брудна-чырвоны «запарожац» — па-
131 Жыць не страшна
hlSOdllfU mdo#
вольна праехаў паўз прыпыпак і спыніўся, калі на яго ўжо ніхто не глядзеў. Сігнал. Яшчэ сігнал. Ён не азірнуўся. А дарэмна. Бо пасля пятага ці шостага гудка пачуў, як падалося, знаёмы голас: «Э-гей! Э-гей!...» і сваё імя. Яго клікаў інвалід Андрэй Фёдаравіч, які працаваў бухгалтарам у іхняй капторы. «I чаму гэта ўсе інваліды працуюць бухгалтарамі?» — падумаў ён і пайшоў да машыны. «Еду, бачу, ты стаіш, думаю, трэ падвезці...» — сказаў Андрэй Фёдаравіч, відочна задаволены, што стаў карысным чалавеку. У машыне лётаў тапалёвы пух, лез у нос, і ёп закашляўся. Алергіі ад пуху ў яго не бывала, але тут ён удыхнуў пушынку, і яна непрыемна казытнула горла. «Бяда з гэтым пухам, — сказаў Андрэй Фёдаравіч, — машына мая начуе ў двары пад таполяй, дык ранкам як ні чысці, усё роўна нейкім чынам у салон залятае...»
«Салон» у «запарожца» быў такім, што сюды заляталі начаваць, пэўна, і вераб’і, але ён прамаўчаў, а толькі зноў кашлянуў. Прамаўчаў яшчэ і таму, што згадаў раптам Валодзю, які працаваў у іхнім аддзеле і памёр летась. Валодзю вітогод душыла алергія, якраз калі зацвіталі таполі. I кожным разам на гэты час Валодзя браў адпачынак і з кватэры пікуды не выходзіў. Хіба на гаўбец папаліць. Так было і ў той дзень. Выйшаў, запаліў, прычыніў дзверы са свайго боку на зашчапку, каб дым у пакон не гнала. Зацягнуўся з асалодай, выдыхнуў шырока. Добра-а... I хапапуў незаўважна пры ўдыху таполевую парушынку. Жонка бачыла, як ён упаў. Кінулася да дзвярэй. Тузала-тузала — адчыніць не змагла. А Валодзя ўжо і выпрастаўся пасінелы. Тэлефопа дома няма, выбегла на вуліцу выклікаць «хуткую». Вярнулася — дзверы ў кватэру аўтаматычна зашчоўкнуліся, а ключы яна не прыхапіла. Пакуль выбівалі з суседзямі дзверы ў кватэру, потым — на гаўбец, пакуль прыехала «хуткая», Валодзя даходзіў. А тут яшчэ ў «хуткай» не аказалася кіслародпай падушкі...
Ніхто пе верыў, што Валодзя памёр. «Такі весялуп,
апекдотчык — ну хіба мог гэтакі жыццялюб памерці так раптоўна...
Ен сядзеў побач з Андрэем Фёдаравічам і пазіраў, як той спраўна кіруе машынай. «Запарожац» пырхаў, дрыжэў, але ў плыпі іншамарак вылучаўся толькі сваёй дробнай непрывабнасцю, а з хуткасцю гарадскога жыцця спраўляўся. I ён захацеў патрапіць у аварыю. Толькі цяпер пачалі ў яго з’яўляцца пейкія, цьмяпыя пакуль, думкі наконт таго, чаму спыніліся сёння ўсе гадзіннікі, чаму лётала муха ў ліфце, чаму, выйшаўшы з пад’езду, ён першай убачыў бабульку з касою, і чаму падабраў яго на прыпыпку Андрэй Фёдаравіч. «Я ў вашым раёне чаго, — казаў між тым Андрэй Фёдаравіч, — толькі тут у аптэцы патрэбныя лекі былі». «I гэта невыпадкова, — падумаў ён, — зусім невыпадкова...»