• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць не страшна  Барыс Пятровіч

    Жыць не страшна

    Барыс Пятровіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    45.18 МБ
    Удзень ад сняданку да абеду і ад абеду да вячэры дзед ляжаў, амаль не падымаючыся з ложку. Спаў і ніколі ні з кім не гаварыў, а толькі часам зіркаў з-пад рукі, як зіркаюць псіхічпа-хворыя людзі; чырвоныя вочы яго бегалі хутка-хутка, а твар пе пакідаў страх і... голад. Часам з-пад коўдры вытыркаліся яго жоўтыя ногі з даўно неабразапымі кіпцямі — доўгімі, ажно загнутымі... Ён думаў, гледзячы па старога спевака, што вось дзед ад’есца трохі на хай і нішчымных, але пастаянных бальнічных харчах, на прыпасах з чужых тумбачак ды з лядоўні (а дзед унадзіўся па начах хадзіць і ў лядоўню на калідоры, куды хворыя клалі прадукты, якія маглі псавацца: каўбасу, сыр, смажапыя куры, рыбу...) і, можа, супакоіцца трохі і тады верпецца да яго нармалыіы стан. Аднак, не, чым болей еў дзед, тым больш узбуджаным, актыўным і кідкім да повае ежы рабіўся: усё мала было. Пэўна, лепш за іншых адчуваў часовасць знаходжання тут, у гэткім сваім маленькім «раі».
    I сапраўды, лячыць Радзівопавіча ўрачы адмовіліся: сказалі: адзінае лячэнне хваробы — аператыўнае, аднак рабіць аперацыю ў такім узросце небяспечна — сэрца можа не вытрымаць. А таму трэба Радзівонавічу дажываць сваё так, як ёсць. Праз тыдзень дзеда выпісалі.
    Дачка прыйшла па бацьку толькі пад вечар. Як
    155 Жыць не страшна
    hlSOdlKU	9!
    Радзівонавіч не хацеў ісці дамоў! Чапляўся за ложак, за стол, зноў за ложак... Ён так і не сказаў ніводнага слова, толькі мычэў — епчыў... Дачка з чарговым хахалем абыякава накіпулі дзеду на плечы нейкае паліто, узялі пад рукі і задам выцягпулі з палаты. Вачыма ён, развітваючыся, чапляўся не за іншых хворых, што заставаліся ў пакоі, не за сясцёр, што стаялі тут, а за тумбачкі...
    Дзён праз дзесяць усё ад той жа старэйшай сястры-прыхілыііцы ён пачуў, што Іпаліт Радзівонавіч памёр. Прычым як: удзень выйшаў з кватэры і пайшоў у бок бальніцы. Але заблудзіўся, хоць і жыў недалёка, і ноччу — замёрз...
    Яго вельмі ўразіла і жыццё Радзівонавіча, і смерць. Вярнуўшыся з балыііцы дахаты, ён патэлефанаваў сваёй знаёмай — аматарцы оперы, у якой быў вялікі запас пласцінак і спытаў, ці ёсць у яе запісы Іпаліта Радзівонавіча. «Ёсць, — адказала япа, a — чаму япы цябе зацікавілі?». «Я ляжаў разам з ім у адной палаце». «Як, ён яшчэ жывы?». «Не, яго ўжо пяма». «Шкада. Такі магутны голас...»
    А ён падумаў раптам, што так і не пачуў дзедавага голасу. Больш чым за тыдзень Радзівонавіч не сказаў ніводнага слова. Урачы падыходзілі да ложку — перамаўляліся, раіліся, сястра чытала гісторыю хваробы, a стары ляжаў моўчкі. Дачка прыходзіла, нешта казала, пытала, а Радзівонавіч маўчаў, маўкліва лез ён і ў чужыя тумбачкі. Адзін гук ішоў ад дзедавых вуснаў — хрумст печыва ды плямканне...
    Ён зноў згадаў імёны геніяў, памерлых у нястачы ды лячэбніцах, забытых усімі, пакінутых нават роднымі, і падумаў, што Іпаліту Радзівонавічу ўсё ж пашанцавала. Калі б ён жыў у часы Моцарта, Баха, Гофмана, дык пасля яго — спевака — нічога не засталося б. Радзівонавіч жа пакінуў на пласцінках свой голас. А голас можа распавесці нашчадкам больш, чым нямыя ноты альбо бязмоўныя літары ў кнігах...
    Хохлікаў пакрыўдзіць
    У першы раз ён убачыў іх у ванне, дзе ляжаў у вадзе па шыю і чытаў нейкую кнігу. Штосьці з класікі: «Дзікае паляванне...», здаецца... А яны падумалі, што ён заснуў, і выйшлі. Спачатку з-за вептыляцыйнае сеткі вылез дзядок — белабароды, сівы, лёгка-апрануты: ён разгледзеў штапы, увабрапыя ў боты, падперазаную паскам — як у казках — доўгую кашулю. Дзядок быў велічынёю з добрага прусака. Дамавічок, дый годзе... Дзядок упэўнена трымаўся па вертыкальнай сцяне — хадзіў па ёй на двух нагах, як мы ходзім па зямлі. За дзядком з-за сеткі выйшла цэлая сям’я: бацька, маці і трое дзетак — кожны крыху большы за муху. Япы былі за метра паўтара-два ад ягонага твару, і добра бачнымі на светла-шэрай сцяне. Усе апранутыя ў нешта кшталту камбінезонаў, скрозь якія адразу заўважалася, што ў іх постацях захаваныя прапорцыі людзей, толькі змеіішаных у сотні разоў. Сямейка адразу ж кінулася ўніз, дзе на столыііцы ляжалі печыва і цукеркі, якія ён узяў з сабою ў ваішу, але яшчэ пя з’еў. Ёп звычайна падоўгу ляжаў ды млеў у прыемным цяпле — чытаў, жаваў нешта смачнае, а бывала і засынаў тут — чуйна драмаў, баючыся спаўзці ў ваду і захлынуцца. Дробненькія людзі між тым ужо каштавалі ягоныя прысмакі і пібыта нават перагаворваліся між сабою — яму падалося, што ён чуе нейкі рытмізаваны піск. Чалавечкі не толькі ласаваліся, яны адсякалі кавалачкі печыва, адпілоўвалі драбочкі цукерак і бралі з сабою. Калі
    ыць не страшна
    І8 Барыс ПЯТРОВІЧ
    б ён цяпер і сапраўды спаў, а прачнуўшыся ўзяўся есці печыва, дык і пе заўважыў бы, што яго нехта пашкуматаў, настолькі нязначнаю была здабыча чалавечкаў... А яны, узваліўшы на спіны цяжкія кавалкі харчоў, пайшлі пазад за вептыляцыйную сетку. I тады ён «прачнуўся»...
    У другі раз, ужо забыўшы пра першы (бо падумаў: прыдрамаў трохі і прысніў-прымроіў маленькіх людзей-прусачкоў), ён убачыў іх ужо ў кватэры. Зноў жа, калі не спаў, але доўгі час сядзеў нерухома, і збоку магло падацца, што ён дрэмле, хоць на самой справе меланхалічна і абыякава глядзеў тэлевізар. Нейкі фільм з класікі: «Людзей...» Турава ці што?.. Іх з’явілася адразу шмат. Чалавек, калі можна так сказаць, з пяцьдзесят. Розных узростаў і полаў: былі тут дзяды і бабулі, дзеці і падлеткі. Ішлі яны хто па сцяне, хто па падлозе, а хто і па столі — аднолькава ўпэўнена. Хадзілі, бы шукаючы штосьці. «Ага, — падумаў ён, — дык яны, як і прусакі, збіральнікі — шукаюць крошкі і тым харчуюцца...» I сапраўды, чалавечкі час ад часу нахіляліся і нешта падымалі, а потым сабраліся ўсе вакол агрызка яблыка, які ён нядаўна з’еў. Адны елі яго, іншыя адразалі кавалачкі, ускідвалі на плечы і песлі. Гэтым разам, калі б ёп запомніў, якім заставаўся пасля яго агрызак, заўважыў бы, што той значпа паменшаў. Бо людзей было шмат, і яны добра-такі абабралі яблык.
    «Збіралыііцтва збіралыііцтвам, крадзеж крадзяжом, — падумаў ён, — але ж усе чалавечкі някепска апранутыя і маюць даволі дасканалыя інструменты!» Гэтым разам ён заўважыў, што апроч сякераў і пілаў у адпаго была і бензапіла! Значыць, яны самі сеюць і, пэўна ж, ёсць у іх недзе свае фабрыкі і заводы... «Перш-наперш, — вырашыў ён, — трэба вызначыцца, як іх называць, каб не блытацца. Чалавечкі? Прусачкі? Гномікі?... He, лепш — хохлікі». Адкуль і як усплыло гэтае слова «хохлікі», ён не ведае, аднак яно яму адразу спадаба-
    лася, хоць і не зусім адпавядала бачанаму. Чалавечкі ніколькі не былі падобнымі да хохлікаў, хіба што ў дзяцей па-над ілбамі кучаравіліся чубкі.
    На працы, калі на стол выпаўз звычайны прусак і сусед спрытна прыпляснуў яго кпіжкаю, ёп паспрабаваў загаварыць пра чалавечкаў-хохлікаў: ці не бачыў іх хто з калегаў дзе-пебудзь. На яго пазіралі, як на ідыёта, і ёп замоўк. Дома асцярожна сказаў жонцы, што па сцяне бегаюць нейкія прусачкі, але яна аспрэчыла яго: маўляў, не выдумляй, пічога такога ў нас няма... I ён зноў падумаў, што прымроіліся яму тыя хохлікі ў дрымоце. Аднак і трэці раз ён убачыў чалавечкаў калі ўдзень прылёг адпачыць. Яны вылезлі, каб здабываць метал: абляпілі дзвярную ручку і адразалі ад яе палосыстужкі. Ён з-пад прыплюшчаных павек назіраў за хохлікамі і думаў, што гэта, мусіць, нейкая повая паралельная цывілізацыя, якая пра нас ведае сочыць за намі і выходзіць толькі тады, калі мы яе не можам бачыць (гэтак «нас», «намі» «мы» ён думаў ад імя ўсяго чалавецтва), калі мы спім. («А што ж тады бывае ноччу?» — жахнуўся ён). «Так, яны стараюцца не трапляць нам на вочы, але ж я іх убачыў... I не можа таго быць, каб я быў адзіны, хто іх выявіў. Хіба што яны іншапланецяпе і высадзіліся толькі ў маёй кватэры... Як выйсці з імі на кантакт? Кінуцца і злавіць некалькі? I што — прыкрыць шклянкаю і паказаць журналістам?... Ну, злавіць, мажліва, двухтрох і злаўлю, але ж перапалохаю астатніх і тады кантакту можа і не адбыцца ніколі.. Трэба даць нейкі знак, што я ведаю пра іх прысутнасць. Які? He... Дзе гарантыя, што яны мяне не ліквідуюць? Калыіуць чым-пебудзь, і засну я назаўсёды ад інфаркту... Яны ж, па ўсім мяркуючы, не дурныя і добра развітыя. Сябры зайздросціць будуць потым: лёгкая смерць — у сне...»
    Між тым да дзвярной ручкі па здабыты метал па-
    159 Жыць не страшна
    чалі пад’язджаць вазкі, у якія былі запрэжаныя ці пе прусакі? «Прыручылі!... Бач ты...». Больш за тое, праз хвілю падплыло нешта пакшталт грузавічка альбо проста кузава па паветранай падушцы...
    Ён так заглядзеўся па працу хохлікаў, што і пе заўважыў, як з супрацьлеглай сцяны па капапу спусьціліся некалькі чалавечкаў, падышлі да ягонай рукі, і ёп адчуў штосьці падобнае да камарынага ўкусу. Здзіўлены нечаканым болем, ён паспеў яшчэ павярпуць галаву і ўбачыць трох чалавечкаў каля пальцаў. Вуспы ягоныя расцягнуліся ва ўсмешцы — разумеппя, прыкрасці, шкадобы... — і застылі.
    Аджыцця прачнуцца
    Гады, доўгія і кароткія, заставаліся ззаду, пібы адчэпленыя вагоны, і знікалі ў шызай смузе, як міражы, не пакідаючы следу. Яму карцела памацаць іх: слізкія яны ці ўжо халодныя, але гады праходзілі між пальцаў, як пальцы скрозь іх. I толькі шэпт травы, якая яшчэ расце, ды цяпло крыві ў жылах дрэваў супакойвалі яго: сум пройдзе — смутак застапецца: па няспраўджанай мары, па ссечаным садзе, па пратаптанай ім ды забытай іншымі сцежцы, па вясне сярод восені і па ўсім, што магло быць ды не сталася, прымроілася ды не збылося. Толькі адна спроба была ў яго прайсці да мэты проста: не збочваючы і не вяртаючыся, не ўзлятаючы і ня падаючы. Толькі адна. Ён не сумняваецца, што памыляўся, што ён — птушка, а не страла, але ці зможа ён паглядзець у замаруджаным паўторы, як ішоў? Ужо цяпер рупіць яму пачаць апраўдвацца, шукаць вінаватых: салаўя, што пераліваў ваду ў горле да самай раніцы; воблакі, якія скрозь дзень плылі розныя; жанчын, якія былі такімі пепадобнымі ў сваёй аднолькавасці; і кнігі, кнігі, кнігі, якія хавалі між старонак столькі таямніцаў, што кожпая спазнаная аддаляла ісціну, і ён зноў і зноў перакопваўся, што прызначэнне кніг — гарэць, быць часовымі, а іія вечнымі, несці смуту ў розум, а не веды. Ёп азіраўся назад, на прабеглыя гады, што склаліся ў дзесяцігоддзі, і не бачыў іх там, дзе яны павішіы знаходзіцца. Ён заўважаў змены ў самім сабе, але толькі, зпешнія: цела сточвалася вятрамі, рыхлілася часам, маршчыніла дарогамі,