Жыць не страшна  Барыс Пятровіч

Жыць не страшна

Барыс Пятровіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2008
45.18 МБ
185 Жыць не страшна
hlSOdlKU ondBQ 98
«Захад»
вочы асыпаюцца пад ногі, бы яблыкі ў познюю восень кругла, гонка, балюча, ажно сабакі енчаць, пазіраючы то на поўню, то на сонца, якое ці яшчэ не схавалася за вершаліны дрэваў, ці толькі з-за іх выйшла;
каму верыць: сонцу ці сабе, людзям ці яблыкам, сабакам ці вачам? пісьменнік з Германіі крычыць: кожнаму сваё, а я згадваю Ніцшэ і Ротэрдам, Спінозу і Ніцу і думаю: усё адносна адносна таго, што бачаць нашыя асыпана-рассыпаныя вочы і разумее розум, усё ад-носна альбо аднос-на, і не інакш, і не іначай, бо тады каровы будуць пасвіцца ў рацэ, а шчупакі паляваць у лесе на ваўкоў, ноч стане днём, бо месячык сонцам, а жвавы верабейка густою, зялёнаю травою на тым месцы, дзе карова пакінула свой каравай;
і не трэба згадваць пра кругазварот, пра надыход-узыход-сыход-захад, пра мяжу між святлом і цемрай, якую ўвечары называюць вечарам, а раніцай раніцаю, а ў адной краіне таталітарызмам, аўтарытарызмам і надыходам тыраніі
надыходам ці сыходам? узыходам ці заходам? спытаўся я ў цішыні цішыня ў адказ ні слова, ні гуку, толькі палёт касы ды стогн скошанай травы, толькі палёт мяча ды стогн скошанага футбаліста, адзінаццаты нумар выконвае адзінаццаціметровы і сімвалічнасць на гэтым заканчваецца, затое з’яўляецца інтрыга: каго хто ці хто каго?
не люблю пытанняў, якія нібыта пакідаюць права выбару не даючы яго, заўсёды думаю: чаму «альбо-альбо», а не «і-і» так было б справядлівей для галодных
і сытых, для прыхілыіікаў і апазіцыі, для прысупутых і адсунутых, для цябе самога, які павінен вучыцца па чужых памылках і пе крыўдаваць, калі забываеш свае, а яны паўтараюцца з жахлівай паслядоўнасцю, з якой можпа нават вывесці формулу: (a" +ап+1+ап+2+ап+3+ ап+4...) і г.д. пры ўмове, што адзін выпадак роўпы адпаму выпадку і ёп пе паўтараецца толькі ў тым выпадку, калі выпадак гэты варты таго, каб не паўтарацца і застацца ў пераліку;
і тады кіроўца, які на «Нісане» праскочыў на чырвопае святло, толькі пасміхпецца: пранесла, бо пемагчыма затармазіць на дарозе, па якой толькі што прабегла вада з адііаго возера ў другое, больш папулярнае: думала там норы глыбей, там бераг сытней, а аказалася там торф па калена і стаіць у ім Дыяген, піць хоча і нагу выцягнуць ня можа, плача, кліча Шапепгаўэра з Кантам; яны прыбягаюць і бачаць: тая вада, што ўзбунтавала была і прасіла прытулку ў суседзяў, цяпер растварылася сярод іншых водаў і пакуль затаілася, абзвоньваючы хіба знаёмых, што засталіся пры ўладзе, і спадзеючыся, што яе тут ніхто не ўбачыць і чапаць не будзе
Варыс ПЯТРОВІЧ
«Спадчына»
праўда бывае выдуманай, як жыццё безадказным,
«што зробіш... » уздыхаеш ты і ідзеш наўпрост там, наперадзе, не лес, не горад, не рэчка, не мора, не шпіталь, не крама,
там людзі, якія чакаюць зменаў, людзі, якія стаміліся жыць (спыніліся жыць), а паміраць не хочуць, бо з-за няма чаго рабіць ім няма калі і паміраць, а яшчэ таму, што яны вельмі любяць сваіх дзяцей і хацелі б пакінуць ім лепшае за ўласнае жыццё;
хацелі б... пакінуць... аднак жаданне гэтае неўсвядомленае з-за сваёй простасці і зразумеласці і таму шукаецца прычына суму і смутку, бяздзеяння і абыякавасці,
шукаецца і не знаходзіцца хоць ты дурною сваёю галавою аб сцяну біся, хоць штаны здымай, хоць бараду па адной валасіне вышчыпвай,
«ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына...», а вам засталася? ці толькі нам? ці гэта вам дасталася, а нам не?
няма адказу ў выступах і песнях, няма ў прозе і драматургіі, у кіно і па радыётэлевізіі,
кожны сам шукае адказ у кожную хвілю, адчуваючы ў галаве тупы боль, быццам туды нехта цагліну паклаў;
дрэвы выкарчаваныя, пасаджаны сад, будуць яблыкі і грушы, а сліваў не будзе, бо не пасадзілі,
чаму?
ах, не задавайце дурных пытанняў, чытайце лепш кнігі, а яшчэ лепш напісаныя не вамі і не для вас,
вашымі су... суплямепнікамі, суайчыннікамі, су... супланетнікам: ад Бібліі пачатак,
усё астатняе падробкі, мода, перайманні: грэх, бо імкнецца зацьміць боскае дасканалае, падмяняе сваім: што бачу, тое і пішу,
а што ты бачыш, тля! што ты ведаеш, мураш? што ты можаш, мікроб?
зламі сваю асадку і кладзіся спаць
189 Жыць не страшна
«Кропкі»
дзве кропкі... адна большая, другая меншая... вочы ваўка, які дрэмле, які прачпуўся ўжо ад святла, скіравапага на яго ліхтара, але не можа яшчэ ўцяміць, што адбываецца, і чаму раптам сонца апусцілася на зямлю і набліжаецца да яго...
стрэл і боль... што было раней? стрэл ці боль? воўк адчуў спачатку боль, але чаму? выніку без прычыпы пебывае... боль вынік стрэлу, але чаму ён раней?..
куля апярэдзіла гук? гэта думаю я, гледзячы на ваўка, а воўк шчэрыцца, як на здымку, і сліна з крывёю капае з пашчы, бы на замаруджаным відэа;
ён яшчэ жывы, ён яшчэ страшны, але ўжо бездапаможны, вочы гараць злом, вочы кусаюць блізкіх ворагаў, вочы агрызаюцца, вочы ўцякаюць, ратуюцца ад людзей, што набліжаюцца з ліхтаром, але цела не слухаецца...
сляпучае святло прапікае ўнутро, шныпарыць па страўніку, нырках, пячонцы, сэрцы як балюча-а-а!
воўк спаў, навошта яго разбудзілі? пяўжо толькі дзеля таго, каб ён заснуў навечна?
кропкі робяцца роўнымі... воўк спіць...
«Віно»
а потым прыйшла зіма, з тоўстым шклом пад нагамі і калючым дротам дрэваў, з хмарамі белых матылькоў і крупянымі россыпамі,
твар абпальваўся і загараўся найвышэйшым колерам светлафору і сустрэчныя машыны спыняліся ў здзіўленні, а потым доўга не маглі зрушыць, коўзаліся, a то і круціліся па месцы, як сабака, што хоча ўкусіць сябе за хвост,
звонкі металёвы грукат перамяжаўся з глухім пластмасавым, людзі выходзілі з машынаў, абмацвалі сябе і нечакана радасныя горача абмяркоўвалі пару, што выходзіла з іх роту,
словы не паспявалі замярзаць, падалі ім пад ногі і ляжалі там непрыгожыя, вычварныя; адзін чалавек пачаў як бобам сыпаць літарамі «о» ён заплакаў
думаеце, я люблю зіму? лыжы ды капькі з мотасанямі, снег ад калена і вышэй?
не... я лепей бы перанёс Новы год на вясну, альбо па восепь, каб у людзей было яшчэ болей прычынаў для радасці, і каб ім не хацелася ссякаць дзеля забавы вішшо ў квецені альбо яблыню з яблыкамі, як ссякаюць яны елку альбо хвою, і на сырой траве было б ляжаць лепей, чымсьці па сухім снезе, пя толькі жанчынам, але і мужчынам
на спіне
191 Жыць не страшна
«Ідэал»
калі глядзець на чалавечы горад зверху, у тым хаатычным руху ўнізе цяжка ўбачыць нейкую логіку
і гэта якраз і ёсць прыкметаю разумнага жыцця, бо назіраючы за мурашнікам, зверху, логіку ў тым, што дзеецца, відаць адразу: там кожны заняты пэўнаю працай канкрэтнай,
але ці змяпіліся мурашы за тысячы гадоў эвалюцыі, ці падыходзіць увогуле ў адносінах да іх гэтае слова эвалюцыя?
а чаму б і не? і калі не навошта яны?
санітары лесу, кажаце вы, можа быць, можа быць, але тады навошта чалавек? чаго і каго ён санітар? каму ён санітар?
хіба: чалавек санітар чалавецтва, чалавек санітар чалавека...
прыгажосць не ёсць акуратнасць, упарадкавапасць, і чысціня...
чалавек ёсць хаос, і таму ён вечны
«Д’ябал»
я ніколі не бачыў Бога: можа быць, я адчуваў Ягоную прысутнасць, можа быць, я проста заўсёды верыў і веру, што Ён ёсць, што Ён недзе побач і ад Яго нішто не схаваецца, але я ніколі Яго не бачыў ні зблізку, ні здалёку;
я сумняваюся таксама, што той, чый дотык я адчуваў, калі быў Там, на небе, і быў Бог; я не ведаю ўвогуле, хто гэта быў, але, аднак, хутчэй за ўсё то быў не Бог, а нехта з маіх памерлых раней родных; пэўна, я быў яшчэ дужа малым, каб памятаць іх, каб пацікавіцца, хто побач, ды і па той момант мне гэта было не істотна, не важна, бо я збіраўся застацца Там жыць Там, а не Тут... а цяпер згадаць ці здагадацца не магу хто ж быў поруч... але... не Бог... дакладна не Бог;
а вось д’ябла я адпойчы бачыў і было тое ў Менску, на Камароўцы на рынку; ён хадзіў між пакупнікоў па кілбасных радах, дакладней і не хадзіў, а проста знаходзіўся там; я не мог не вылучыць яго ў натоўпе пасля таго, як нашыя позіркі сустрэліся: гэта быў мужчына гадоў пад сорак ці лепш за трыццаць, высокі вышэй за ўсіх на рынку ледзь не на галаву чаму я і ўбачыў яго здалёк, метраў за пяцьдзесят; у звычайным гарнітуры, без галыптука, без шапкі ці кепкі;
такім чынам, позіркі нашыя сустрэліся, ён зірнуў мне ў вочы, нібыта і шукаў тут толькі іх, і пранізаў, працяў мяне холадам наскрозь аж мароз па целе пайшоў, ажно я адчуў сабе голым на аперацыйпым
193 Жыць не страшна
hISOdIKU mdvq t/6l
стале i нібыта сказаў: я тут... нічога больш і ўсміхнуўся (мпе хочацца сказаць цяпер злавеспа, але гэта пе так, пе зусім праўда, было горш пяма словаў, каб перадаць сэпс той усмешкі і яе змест...), усміхпуўся сцятымі вуснамі і нерухомымі вачыма (між памі было пяцьдзесят метраў, але бачыў я сярод процьмы людзей толькі яго згадваю цяпер і зноў пачыпае балець галава, як тады, і зпоў нечы позірк пачыпае шныпарыць у мяпе ўпутры нібыта перабіраць: вось сэрца, вось лёгкія, а тут пячонка...) усміхнуўся, нібыта сказаў: ну ці пазнаў ты мяне? а ў маёй галаве адразу думка: д’ябал... гэта д’ябал...
што было ў тым позірку? прысуд, прысуд на пакуты, на доўгія пакуты; здзек, здзек з майго няведання і неразуменпя дзеля чаго і павошта я Тут, на гэтай зямлі; пагарда, пагарда да мяне з-за маёй цяперашпяй драбнаты (я зразумеў — ён ведаў мяпе і іншага)... ды яшчэ шмат чаго, але тое, што ёп мяпе вылучыў з натоўпу, тое, што ён мяпе знайшоў у процьме людзей (а то былі часы 90-я гады калі палова Менску хадзіла на Камароўку, каб нешта танней набыць, і зала кішэла людзьмі, як мурашкамі, як пчоламі ў вуллі, не як мухамі на дзярме...) ужо гэта само па сабе ўзвышала мяне пад астатнімі, але перад ім я пачуваў сябе... ды пікім я не пачуваўся, так нікім, нічога не адчуваў апроч нейкага жывёлыіага жаху, быццам ён валодае такою сілаю і моцай, што можа нават позіркам сваім мяне знішчыць, але не зробіць гэтага, злітуецца, бо бачыць, што я гэта зразумеў, і яму таго дастаткова; ён яшчэ раз пераможна зазірнуў у мяне і твар ягопы адвярнуўся, а постаць злілася з іншымі; я апусціў, нарэшце, вочы, а калі падпяў іх яго ўжо не было...
некалькі дзён пасля гэтага я хварэў мне было холадна, мяне трэсла ліхамапка і я піяк не мог сагрэцца; пра тую сустрэчу я ніколі нікому не расказваў; той... чалавек, пэўна, і цяпер недзе ходзіць