Жыць не страшна
Барыс Пятровіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2008
так вось і жылі людзі між вайны (хай япа на сухі лес ідзе!), вайны пе бачачы, займаліся спрадвечнай працаю, адносны спакой займеўшы, пакуль не з’явіўся недзе далёка ў лесе, за Зубрынымі гарамі, партызанскі атрад быў то ўжо канец сорак трэцяга году, пачатак сорак чацьвёртага немцаў прыпіалі ад Масквы да беларускае мяжы і Гомель быў вызвалены, тады сёй-той і падумаў: а што я скажу, калі бальшавікі
177 Жыць не страшна
higOdlKU zndvQ
QO
верпуцца, чым апраўдаюся? і хоцькі-няхоцькі ў лес падаўся
увеспу партызапы, з галадухі, пачалі і да нашай вёскі прыходзіць на «заданні»: то курэй наловяць, то кароўку адзіную рэквізуюць «пад распіску», што верпуць, калі «уласць» вернецца...
спрабавалі людзі не аддаваць ведалі: з’есца кароўка, асабліва з тых хатаў, дзе яшчэ мужчыны былі пяма тых мужчынаў, як дэзерціраў няма... і каровак ня стала...
школку і пастаўнікаў партызаны не чапалі: памяталі, пэўна, што не сама яна зарганізавалася і не па нямецка-паліцэйскім загадзе, а па людской просьбе, памяталі, але часалася начальству партызанскаму, бо дужа прыстойна ўсё выглядала, ці не лепш, чым пры ранейшай уладзе: спакойна і проста, без Сталіна і Леніна (і без партрэта Гітлера-асвабадзіцеля), ды і зачэпка ў іх была і вельмі істотная: заробак настаўнікам плацілі немцы раз ыа месяц (а можна было і кожны тыдзень забіраць, адпак далекавата)
Ян Сымонавіч сядаў на старую «лісапету» і ехаў у мястэчка ў камендатуру па маркі, і кожны раз з кірмашыку, што за былым Домам культуры ўтварыўся, вёз што-небудзь для школкі: кніжкі, алоўкі, глобус, лінейку метровую, кіпу мапаў, трохкутнік драўляны і сшыткі, сшыткі на ці не ўвесь заробак, свой і жонкі з дачкою, бо пашто яму тыя грошы: гаспадарку яны, як і ўсе вяскоўцы, трымалі і з яе жылі (і мячык той памятны дарагі! дырэктар прывёз), а не браць грошы Ян Сымонавіч не мог з-за ігнарацыі ўлады маглі школку зачыпіць, забараніць;
аднойчы ў тую веспу перастрэлі яго на паўдарозе тры партызаны: па заданні камандзіра лейтэнанта, прысланага, па парашуце скінутага, Смірнова Сямёна Сямёнавіча яны заступілі дарогу дырэктару моўчкі, нічога не пытаючыся, нічога ня кажучы, але з такой
лютай сілай у вачах, што было гэта млосна і страшней за любыя словы;
Ян Сымонавіч спыніўся, злез з лісапеты, і стаў таксама моўчкі, хацеў прывітацца, ды зразумеў, што лішпім будзе, бо тым толькі разварушыць шматзпачнае маўчанне і скране яго хутчэй за ўсё ў горшы бок; а хлопцы памаўчалі-памаўчалі ды і сыйшлі з дарогі ў кустоўе;
Ян Сымонавіч зразумеў: дазволілі ехаць далей, нібыта дазволілі, але ж не пайшлі да лесу, а стаялі, і ў кожпага правая рука вялікім пальцам па рамепь віптоўкі абапіралася...
Ян Сымонавіч пазнаў у трэцім партызане, які ўвесь час сарамліва трымаўся збоку, крыху паводдаль, свайго былога вучпя Стася Лахапскага і вырашыў загаварыць з ім або і не з ім, але загаварыць, бо так, моўчкі, яны і прыстрэліць могуць: няважна ў грудзі, ці ўслед у спіпу; а што сказаць? а што ні скажы можа кепска быць... і тады, як прачнуўшыся ад задумеппя, нібы толькі пад’ехаўшы, Яіі Сымонавіч сказаў:
дзень добры, хлопцы, дзяжурыце? і адразу ж зразумеў, што апошняе слова было лішнім (ці мо непатрэбнымі былі ўсе словы?), бо хлопцы па-рапейшаму маўчалі, як нямкі;
і тады ён пакаціў лісапету паўз іх, пакаціў не азіраючыся хай страляюць, пакаціў, а не сеў на яе, бо падумаў, што падаць будзе балюча, і толькі адыйшоўшы мо сотню метраў і ўвесь гэты час, бы вочы на патыліцы раскрыліся, ён бачыў хлопцаў, што стаялі і глядзелі яму ўслед без разгону стаў на педаль, узмахпуў нагою праз сядло, сеў і паехаў;
усю дарогу дамоў ён думаў, што магло б азначаць гэтае папярэджанне, гэтая «псіхічная атака», і не мог ўцяміць: што за гульні такія? хочаце прыстрэліць страляйце! колькі таго жыцця... а не дык пагутарце па-чалавечы і папярэдзьце, калі што, не
179 Жыць не страшна
hMOdlKU wdvq 08
чужыя ж людзі... Стасік хоць бы... a то моўчкі ўсё, не па людзку неяк... словам, пепаразумеіше засталося, і разам страх пасяліўся ў душы Яна Сымонавіча, як прадчувапне чагосьці нядобрага, хоць, па-шчырасці, баяўся ёп больш немцаў, чым партызанаў, сярод якіх было нямала яго даваенных вучняў (а ў паліцаях ніводпага), адпак страх пасяліўся, пра які, праўда, як і пра сустрэчу тую, жонцы і дачцы ён нічога не сказаў
з таго дня прайшло два месяцы, і вось аднаго разу ў траўпі Яп Сымонавіч ужо збіраўся дзецям канікулы аб’яўляць да школкі падпаўзла падвода, на якой сядзела пекалькі ўзброеных людзей; былі япы ўзбуджаныя перакрыкваліся між сабою і гучна рагаталі: як гаспадары; Яп Сымонавіч зразумеў, што яны п’яныя, таму і смелыя;
падвода спынілася каля школкі, з яе саскочылі трое і ў Яна Сымонавіча крыху адлегла ад сэрца: ён пазнаў, што гэта ня «бобікі», а партызаны... не бойцеся, сказаў ён прыціхлым дзецям, гэта нашы...
«пашы» яго і прыстрэлілі... пры дзецях: загадалі падпяць рукі і вывелі з класу да таполі пад вокнамі школкі... ён адчуваў, што гэтым разам усё дужа сур’ёзна, але ня верыў, што застрэляць: думаў папалохаюць ад таго, што п’яныя і зброя ў руках і адпусцяць: пу, і хай пакрасуюцца...
з такой прабачліва-выбачальнай усмешкай на вуснах яго і застрэлілі пехта з прыбылых з вінтоўкі выстраліў, аднекуль збоку, нечакана, Ян Сымопавіч узмахнуў рукамі, нібы хацеў за паветра ўхапіцца, каб не ўпасці, і асунуўся пад таполю, якую сам некалі з дзецьмі пасадзіў...
з крыкам выбеглі жопка і дачка, іх абступілі «партызаны», адзіп пайшоў па класах і сказаў дзецям: урокаў больш не будзе, ідзіце па хатах; дзеці напалоханыя і стрэлам, і словамі «больш не будзе», малодшыя з вачыма па паўтвару, выходзілі са школкі, стараіочыся
не глядзець туды, дзе ляжаў Ян Сымонавіч і стаялі з плачам Наталля Янаўна і Зінаіда Фрыдрыхаўна, але не-не ды і зыркалі...
а «партызаны» пацягпулі настаўніц у школку і што рабілі там з імі і як «дапытвалі» ўся вёска чула па крыках-енках жанчын... але ніхто з вяскоўцаў не выйшаў і не заступіўся за іх, хоць і шкадавалі ўсе: бабы дык адкрыта плакалі, не саромеючыся сваіх мужоў і дзяцей...
а потым цэлую ноч гарэла школа з нежывымі настаўнікамі ўнутры і пад раніцу ад яе засталіся толькі цагляныя печ і грубка, а ад настаўнікаў і сценаў толькі попел і сажа... попел і сажа...
на папялішчы той школкі, на магіле настаўнікаў, праз гады пабудавалі новую школу
Жыйь не страшна
hlffOdlKII 3i4dv^ cS
«Кветачкі»
бессаромпа пахнуць ружы жывёлыіым пахам падману і праўды, уздымаюць твары ўверх, кладуць галовы на твае плечы і плачуць, неспатоленым тлумам аточаныя, неаплочаным шчасцем атуленыя, і слёзы тыя плешчуцца ля іюг тваіх, б’юцца аб іх як кацяняты ілбамі і цямпее дол ад тога мокрага блаславення: хай будзе так і ўсім, усім толькі дабра, толькі пульхных вуснаў і стромкіх пог, і ні кроплі слёзнай хай будзе так! хай зялёным святлом поўняцца лясы, блакітным рэкі, жоўтым пясчапыя берагі ля Мазыра, ля Гомелю, ля Гародні... колькі можпа бегчы напрасткі, куды можпа забегчы напрасткі? стомлены твар палымпее ружай, мокрае цела пахне жыццём, слёзы сталі потам, пот парай, пара дажджом, дождж лужынаю: дай, нап’юся, нап’юся і паплачу п’яныя любяць паплакаць над сваёю нядоляй і чужою радасцю, над несусветнай бядою і сусветным шчасцем, над тым чаго пяма і чаго не будзе; слёзы хвалямі б’юцца ля ног, самыя смачныя слёзы слёзы нашах крыніцаў, самыя блакітныя слёзы слёзы нашага пеба, самыя жоўтыя слёзы слёзы нашых балотаў, самыя шчырыя слёзы твае: слёзы спазнання мужчыны, у іх боль і радасць, крык і шчасце; мужчынам гэта не дадзена, Бог абдзяліў іх шчасцем, хоць ні Мазыр, ні Гомель, ні Гародпя не былі б Мазыром, Гомелем, Гародняй без слёз, без поту, без пары, без дажджу, без рэкаў без Прыпяці, без Сожа, без Нёмапу, без пябёсаў, без смеху і плачу, без стогну і крыку, без дзёп бяскопцых і почы кароткай, без вуснаў
гарачых і спіны халоднай, і мораў не было б, і горы зраўняліся б, і космас не маўчаў бы гэтак зацята, ніца, дакорліва, зайздросліва там ёсць усё, там няма пакуль толькі нас, няма Прыпяці з Мазыром, Сожа з Гомелем, Гародні з Нёманам, але мы туды пойдзем, мы пойдзем туды з апошняю сваёю слязою, там сустрэнуць нас першаю нашаю слязою, ад слязы да слязы жыццё: ад кветкі да кветкі, ад ружы да ружы, ад спелага каласка да сіняга васілька...
183 Жыць не страшна
84 Барыс ПЯТРОВІЧ
«Парадак»
дзірачкі ў чаравіках, так саромеліся мяне, што шнуркі, якія іх сабою трымалі, гатовыя былі распаўзціся бы вужы, каб ззеляпіцца ў траве, схавацца ў норах лісіцаў і барсукоў, ссінець у вачах сланоў і вярблюдаў, абы толькі я пераабуўся, пачапіў на ногі пантофлі без шнуркоў і дзірачак, і пайшоў у суседні пакой да тэлевізару, пападарожнічаў па тэлеканалах, выбраў найцікавейшы і заснуў, у пантофлях, седзячы з шырока расплюшчанымі вачыма перад экранам, і ці то сон сніў, ці то і сапраўды быў па яве на Яве ды Суматры і бязволыіа пазіраў, як на мяпе накочваецца хваля з японскім назовам Цупамі (з вялікай літары);
я ведаю, што такое стыхія, я ведаю, што яна няўмольная і магутная, што яна мяпе не пашкадуе, што хваля абмые мяпе, абдыме і пачне круціць у сабе, як запалку, пакуль пе пераломіць рукі і ногі і не саб’е ў кавалак-калабок перакаці-поле, аднак я не паспяваю нават спалохацца, бо прачынаюся і бачу тую самую ўсёпераможную хвалю на тэлеэкране і чую на твары вільгаць пырскаў, а на вуспах іх салопасць, але хваля разбіваецца аб шкло, б’ецца аб яго, скрыгоча (каменыіем, зубамі!) ў злосці а мяне дастаць пе можа, пантофлі ў жаху сціскаюцца па нагах і ціхепька скуголяць, баяцца, шчапючкі, што не знойдуць дарогу дамоў і стануць непатрэбнымі, a яшчэ горш, калі хваля разлучыць іх, раскідае і адзін занясе на Яву, а другі на Суматру, і тады ў іх ніколі не будзе дзетак, бо на Яве паптофель падораць
правадыру племя абарыгенаў з кудлатаю галавою і ён зробіць з яго заместа іпжыравага ліста дужа зручную накрыўку на месца ўсіх прычынаў, а другі пантофель на Суматры праглыне кракадзіл ці бегемот, a лепей хапане ў дзюбу пелікан, і яму развітацца з пантофлем будзе яшчэ цяжэй, чым мне: ён палюбіць яго, як любяць любімую рэч, як любіць сваіх дзетак з ратамі-мяхамі;
а мне пантофлі губляць не ўпершыню, у мяне ёсць на выхад чаравікі са шнуркамі ў дзірачках, a ў чаравікаў, і ў аднаго, і ў другога, як і ў пелікана, дзяцей нямерана і ўсе есці хочуць, да дзюбы адвіслай цягнуцца, пелікап накорміць іх камбалой філе без касцей, з крамы наспраць, напоіць гарбатай з печывам (бабуля напекла) і дазволіць паглядзець мульцікі па тэлевізары перад сном, а заўтра забярэ іх адсюль дамоў, бо канікулы скончыліся, і трэба ісці ў школу, дзе жывуць адныя праблемы і іх навучаць маляваць дзірачкі ў чаравіках (для шнуркоў)