• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць не страшна  Барыс Пятровіч

    Жыць не страшна

    Барыс Пятровіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    45.18 МБ
    пакуль што, Васіль наладзіў сувязь са сваім аднакласпікам Сідарам, які падумаў-падумаў ды і пайшоў у паліцаі; Сідар паведамляў Васілю не толькі пра намеры пемцаў, але і пра настрой, і з усяго выходзіла,
    што хутка зробяць яны «акцыю» па знішчэпні гета і яго паселыіікаў
    усе ведалі, што Васіль ніякі пе габрэй, і бацькі яго ў вёсцы тут жывуць (япы таксама не пярэчылі сыну пайшоў у гета, дык і няхай), бо ніхто ў мястэчку да пемцаў нейк не надаваў асаблівае ўвагі таму, што сусед ягоны габрэй, ведаць ведаў, але не думаў ніколі: а чым ён горш за мяне? усе былі сваімі і за ўсіх перажывалі адполькава, па-суседску, а таму і перасяленне-адсялешіе тое устрывожыла: не проста так япо зробленае: чакай бяды...
    у той вечар, калі даведаўся ад Сідара, што ранейшыя размовы пра непавісць пемцаў да габрэяў не выпадковыя, Васіль пайшоў да самага паважанага ў гета, старога крамніка Саламона Шнэеравіча, каб параіцца, што рабіць; «уцякаць, кажаш, хлопча... а куды ўцякаць?.. далёка мы з дзецьмі ды старымі ўцячэм?.. уцякчы не уцячэш, а разлаваць немцаў можна, і тады ўжо не чакай паратупку, пе чакай спагады... а так можа, і перажывем як, можа, і не зачэпяць...»
    была ў словах Саламона і праўда, і надзея: сапраўды: куды ім ісці? ад чаго ўцякаць? ці ўцячэш ад лёсу? ці ўратуешся? але вырашылі яны сяму-таму падказаць, каб дзяцей сваіх пераправілі з гета да знаёмых ці блізкіх у мястэчка, каб перастрахаваліся і схавалі іх там, а Васіль вырашыў пайсці да бацькі Саркі, каб адпусціў ён яе з ім, каб, калі не жапіцца дазволіў, дык... што «дык» Васіль пе думаў, бо гіе было ў яго ў галаве ніякога іншага «дык», як толькі быць з Саркаю разам... дзядзька Рувім выслухаў яго і ўголас пачаў разважаць: што ж, Сарка не малая ўжо, хоць і ў дзеўках яшчэ пе засядзелася, шаснаццаць ёй, як па-ранейшым часе, дык выдаваць можна, a як па савецкіх законах, дык рапа, але дзе яны тыя Саветы... хлопец ты добры, я ня супраць, але давай не будзем спяшацца, пачакай колькі дзён...
    Васіль пярэчыць не здолеў, не асмеліўся, выра-
    219 Жыць не страшна
    hlffOdlKII ondog 055
    шыў: пачакаць дык пачакаць і начаваць з гета пайшоў да бацькоў, каб і з імі перагаварыць...
    той восеньскі ранак пачаўся рана: былі яшчэ прыцемкі, сонца з-за ночпых яшчэ хмараў не вызірнула, як мястэчка прачнулася ад гвалту і крыку, што чуўся з Замосця; ноччу немцы акружылі гета, а калі патроху пачало развідняць, сталі хадзіць па хатах ды выганяць з іх людзей
    заплакалі сонныя дзеці, загаласілі жанчыны... людзей выводзілі на вуліцу і скіроўвалі да сярэдзіны яе, да былое крамы, дзе збіралі ў гурму...
    і скрозь панавала такая пакора, што ажно вусцішна рабілася...
    Васіль здалёку ўбачыў тапклявую постаць Саркі япа трымалася нібыта трохі асобна, збоку, быццам чакала кагосьці, быццам спадзявалася на нешта... прынамсі, так падалося Васілю; «мяне чакае», — падумаў ён і кінуўся да Замосця; перабег лугавіну і на ягопым шляху паўстаў з кустоў немец, з аўтаматам у двух руках, і гэтак двума рукамі і шкваркнуў яго ў грудзі збіў з ног, Васіль падхапіўся, пемец стаяў перад ім і пешта швергетаў па свойму пагрозна, наставіўшы рулю аўтамата да грудзей і былі ў яго страшна валасатыя рукі, што тырчэлі з закасаных па локці рукавоў фрэнча; «я габрэй», іх яўрэй... іх юдэ...» пачаў казаць Васіль, торкаючы ў сябе пальцам: «мне туды... мне з імі...» ён падумаў, што габрэяў зараз пагоняць некуды па чыгуначную станцыю і павязуць мо ў Нямеччыну, яму хацелася быць побач з Саркай, каб бараніць яе, дапамагчы ёй такой бездапаможпай, такой адзінокай... яму здавалася, што ён бачыць яе за спіпой немца і яна кліча яго... немец размахнуўся і гахнуў Васілю аўтаматам, як дубінкай, па галаве, у вісок... Васіль упаў без прытомнасці, a немец вярпуўся ў кусты, з-за якіх, з Замосця, ужо ішоў ня напружаны гул чакання, а немы, вусцішны стогн-крык...
    габрэяў сабралі і загадалі ісці ў канец вёскі, да яру пры рэчцы; яшчэ ніхто пе думаў, што іх вядуць на растрэл, на знішчэнне; піхто не хацеў пра гэта думаць; яшчэ жыла надзея, што нават фашысты не змогуць вось так проста, як жывёлаў, расстраляць людзей... людзей! ні за што, ні ў чым не вінаватых...
    іх паставілі ўздоўж яру ў адзін шэраг, атрымалася ж месцамі ў два, а то і ў тры, бо дзеці туліліся да іюг сваіх маці і стаялі паперадзе іх... зайгралі кулямёты сваю страшную музыку, дадаліся да іх аўтаматныя чэргі і пісталетныя стрэлы... дно яру пачало макрэць, кропелька крыві сарвалася і пацекла ўніз, сустрэлася з яшчэ адною кропляю, яшчэ, яшчэ... і вось крывавая ручаінка пачала прабівацца да безыменнай рачулкі...
    Васіль-«габрэй» гэтага не чуў і пе бачыў, хоць глядзеў шырока расплюшчанымі вачыма ў неба...
    а ў вясковых хатах, забіўшыся пад ложкі, у самыя цёмныя куточкі, плакалі ўратаваныя Васілём габрэйскія дзеткі, цяпер ужо і яго з Сарай дзеткі...
    2005
    221 Жыць не страшна
    «Фрэскі-4»
    222 Барыс ПЯТРОВІЧ
    * * *Бабілон
    скрозь смугу нябёсаў у мроіве душы
    плыве нябачпы стогн: Ме-са-па-та-мі-я...
    персы мыюць пальцы ў вадзе змываюць кроў, што сочыцца з пялёсткаў рваных скуры і дробязь спаганяюць
    з жабракоў
    пры ўваходзе ў горад-храм
    скрозь дождж вачэй сваіх ты бачыш Бабілон...
    пошта галубіная імчыць да Кіра між аблокаў часу па ўзбярэжжы Ной тралюе дрэвы, a на парозе новага каўчэгу заснула котка і муркоча ў сне
    па гіпербарэйскім коўзскім лёдзе дыбаюць Алень
    з Аляніцай спяшаюць:
    да Бабілону шлях няблізкі
    * * *шчыраваць
    ложак паш луг бяскопцы трава лашчыць твар тысячаю сваіх язычкоў неба пачынаецца ля воч і цягпецца
    з глыбіняў свядомасці
    ў цемрыва сусвету
    і там, далёка, ты сёшія не зіюйдзеш сябе
    бо крокі „ячутііыя па мокрай траве,
    бо стогн твой крык чаіцы цешыць слых
    і прымушае шчыраваць, іпчыраваць, шчыраваць
    * * *Бычкі
    у Бычках трава па пояс і вышэй ваўчкі чапляюцца за валасы яблыкі падаюць пад ногі
    і хаваюцца ў густым зялепіве не знайсці
    над возерам туман крык чаек далёкі а па могілках цішыня
    піхто не ўстапе, каб сустрэць ніхто не выйдзе, каб правесці
    вецер дыхае ў дрэвах трывожна
    223 Жыць не страшна
    захліпаецца,
    збіваецца на шэпт, бо гаварыць цяжка:
    заўсёды цяжка казаць праўду
    на палове крыжоў -
    адное і тое ж прозвішча:
    Быкаў (ці Быкава)
    а ў вёсцы дзве хаты жывыя
    hlSOdlKU nz
    * * *Ешуа
    Ешуа... Крыж...
    Кроў запяклася на траве
    Як барвовыя кветкі
    Будзе дождж
    Салёнай вадою ўпадуць
    усе нашыя слёзы
    і раны Твае за нас
    засмыляць яшчэ невыносней
    Даруй нам.
    Даруй!
    У кожнага з нас свой крыж у кожнага свае раны і толькі ў Цябе нашыя
    Сярод тых слёз і мае
    і ўсіх, хто жыў
    і будзе жыць
    і любіць Цябе
    Мы спачувалі, мы хацелі дабра а толькі ўзмацпялі Твой боль, Твае пакуты
    Даруй пам.
    Даруй!
    * * *адказ
    1.
    дробнае стане драбней
    а потым
    падзеліцца напалам
    і вырасце
    ў вялікае
    вы пра што?
    я пра шчасце, якога тым болей, чым болей
    людзі прагнуць яго
    2.
    дым задумаўся
    завіс над комінам
    ня рухаецца і пе знікае
    вы пра што?
    я пра дзяцінства калі дым быў далёкім, а тата высокім
    225 Жыць не страшна
    хачу зазірнуць дыму у вочы
    як маці
    як тату
    як адпавяскоўцам
    як землякам
    і ўбачыць ўсмешку ў адказ
    * * *прысна
    прысак -
    «і пыпе, і прысна»
    вам прыспіцца
    лес ссечапы
    лес спалепы ляда і -
    прысак
    «і пыне, і прысна»
    а Калумб яшчэ бульбу нам не прывёз і пякці пяма чаго
    226 Барыс ПЯТРОВІЧ
    * * *паляваньне
    усе іхнія рэвалюцыі -
    начныя палюцыі
    міліцыі ды спецпазу
    бо нам шкада пават леташпяга снегу не тое што сваіх жыццяў...
    яны ня воі
    a забойцы:
    сябе ў сабе
    і вас у вас
    хай лепей ад’едуць адсюль на адпачынак і спачын:
    восеньскае палявапне на грыбы дасканалая замепа палявашпо па свой народ
    * * *вузельчыкі
    рука памяці
    праз плынь часу адбірае і пакідае зерне да зернейка самае сваё
    а чужое прапускае між пальцаў
    і застаецца
    ў каго жменька
    а ў іншага цэлыя прыгаршчы гарачых бы вугельчыкі тугіх вузельчыкаў жыцця з якіх ніколі не прарасце парастак метафары вобразам забыцця
    * * *кола за колам
    сёішя мпе падабаецца слова «празрысты»: колькі ў ім чысціні і глыбіні...
    а туман, між тым, тугі, пібы малако і машына прабіраецца ў ім
    227	Жыць не страшна
    higOdlKU ondD^ 8гг
    навобмацак: кола
    за колам
    і нехта рукою працірае табе шкло, каб фары сустрэчных
    мільганулі і праехалі паўз...
    * * *бульба цвіце
    Бульба цвіце:
    усё поле бел-чырвопа-белае мама так пасадзіла:
    «тэльманку» пасярод і сцяг цягнецца праз усё поле да тронка дарогі
    ***топас
    Жменя адсырэлых жыццяў перасыпаных жоўтым смеццем задыміла ў вуголлі і ўспыхнула
    языкі полымя шуганулі ў неба
    і адразу ж апалі
    але ў тым кароткім святле я паспеў убачыць твой разгублепы твар
    «падкінь дроваў», — сказала ты а мпе пачулася: «я цябе кахаю»
    * * *вырай
    Птушкі шугаюць па дысплеі неба малююць сабою знакі і сімвалы пібыта хочуць нешта важнае
    паведаміць людзям на развітаіше перад выраем.
    Я ўзіраюся ў тыя кропкі і кропачкі збіраю іх у малюнкі пастолькі абстрактпыя, што пазайздросціў бы сам Полак але сэпс паслання выслізгвае і знікае за аблокамі.
    Птушкі развітваюцца з гэтаю зямлёю не ведаючы, ці вернуцца сюды ўвесну і колькі з іх бачыць гэты лес, дарогу, дрэвы, кропачкі людзей упізе апошні раз.
    I мы глядзім на іх адлёт яшчэ не ведаючы ці дачакаемся вяртанпя.
    * * *вада
    Кропля вады жыла ў Партугаліі потым пераехала ў Іярдапію выйшла замуж за араба і прыняла ягоную веру ёй хацелася зрабіць шчаслівымі ўсіх асабліва тых, хто гадамі пакутуе без вады: тушканчыкаў у пустэлыіі
    і мудрых жукоў-скарабеяў
    адчай перапоўніў яе, калі ўбачыла япа праўду
    праз самагубства вярпулася кропля па неба сабрала мільёны сваіх сябровак япы разам упалі і ўтварылі возера-мора там,
    229 Жынь не страшна
    
    дзе была пустэльня з’явіліся рыбы і кракадзілы, але не стала тушканчыкаў
    і мудрых жукоў-скарабеяў
    цяпер
    да кроплі-возера
    араб водзіць паіць вярблюда і водзіць паіць каня
    з прагпымі брыдкімі губамі узіраецца ў ваду і бачыць сябе ў ёй бы ў люстэрку
    і не бачыць сваю жонку якая знікла ў моры-возеры разам з тушкапчыкамі
    і мудрымі жукамі-скарабеямі
    ***не сталасць
    сталасць не старасць сонца ўзыйдзе і заўтра вочы расплюшчацца і запалаюць валасы будуць лупаць на ветры а позірк блукаць у небе хмары дрэвы, а пад імі крамяныя баравічкі, вушатыя рыжыкі, насатыя абабкі, губатыя сыраежкі...