• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць не страшна  Барыс Пятровіч

    Жыць не страшна

    Барыс Пятровіч

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    45.18 МБ
    «Спыніцеся тут», — папрасіў ён, падзякаваў і, нічога не патлумачыўшы здзіўленаму Андрэю Фёдаравічу, выйшаў.
    «А чаму, чаму мне ўсё-ткі так не хочацца ісці на працу? — паспрабаваў ён разабрацца ў сабе. — Ці не таму, што сёння прыязджае са справаздачай Галя з Гомелю...» Так, прыязджае Галя, з якою ён быў летась і з якою сёлета яму сустракацца не хацелася. Ён быў незадаволены сабою тым, леташнім. Паддаўся па лёгкую інтрыжку... Зрэшты, каб не той спарон, які ён лічыў вялікім грахом і частку віны браў на сябе, можа б, успрымалася ўсё цяпер зусім па-іншаму. Галя, вядома, будзе шукаць яго, яна і тэлефанавала яму загадзя, радасна; шаптала, што прыедзе, і нават чмокала ў трубку... Хай шукае, горад вялікі.
    Ен зайшоў у першую стрэчную кавярню. Папрасіў кубачак кавы. Стомлепая, з нявыспанымі вачыма, але рухава-вясёлая дзяўчына ацэначна стрэльнула па ім і пачала млява соўгаць туркай па гарачым пяску. Ён шваркнуў рукамі па кішэнях і зразумеў, што партманэ забыў дома. Прабачальна зірнуўшы ў бок дзяўчыны, выйшаў з кавярні. Грошай не было, але ў яго ляжала
    133 Жыць не страшна
    прыхаваная пяцёрка даляраў, пра якую не ведала пават жонка. Своеасаблівая «заначка», якая цяпер так дарэчы. Нерашуча зайшоў у бліжэйшы абмешіік. 3-за шкляпой перагародкі на яго паглядала мілая дзяўчыпа. «I чаму гэта тут працуюць такія прыгожыя дзяўчаты?», — падумаў ён, дастаіочы пяцёрку і падыходзячы да вакенца.
    На вуліцы рыпнулі-віскнулі тармазы — рэзка спынілася машыпа, і ў маленькі пад’езд-пакойчык ускочылі два хлопцы ў масках. «Гэта аграбленпе!!!», — як у кіно закрычалі яны з парогу. — «Усе да сцяны!!!». Ён адступіў і азірнуўся. У невялікім пакойчыку — метры два на два — стала цесна ад мітусні двух хлопцаў у нацягнутых на галовы чорных шапачках з дзіркамі для вачэй. Хлопцы махалі пісталетамі, падобнымі да цацачных... Больш нічога ён не паспеў разгледзець, бо атрымаў кулаком у твар: «Да сцяны!» Кроў пырспула па кашулю, і ён прыхапіў нос адпою рукою, а другою пачаў шукаць пасоўку ў кішэні. Краем вока ўбачыў, як хлопцы вывучана-спрытнымі ўдарамі выбілі дзверы ў бакавінку, дзе ўжо лямантавала дзяўчына: «Мама!..». Чуў іх крык: «Чаму так мала! («Ранак...» — істэрычпа адказвала дзяўчьша.) «Давай усё!» — а сам думаў: «А дзе ж варта, дзе ахоўнікі?», бо звычайна пры ўваходзе стаяў кароткастрыжаны жлоб у чорнай уніформе, падперазаны рамянём з кабурой... Пачуўся стрэл. Дзяўчына ўскрыкнула, і нешта цяжкае грукнулася на падлоіу адсоўваючы сабою крэсла. Хлопцы выскачылі з бакавінкі. У аднаго ў руцэ быў пук грошай — даляраў і беларускіх. «А з гэтым што будзем рабіць?», — спытаў другі, паказаўшы на яго пісталетам. I ў той жа момант нешта вострае ўдарыла ў ягоныя плечы, і ён асунуўся на падлогу...
    Ён ляжаў і глядзеў шырока расплюшчанымі вачыма ў пластмасавую столь. Ён не паспеў нават падумаць, што яму наканавана было быць у пэўны момант у пэўным месцы і ён там быў. I гадзіннікі тут — ні пры чым, і муха, і бабуля з касою... I нават прыезд Галі з Гомелю...
    Каханым быць
    Жыццё ягонае прайшло між трыма жанчынамі: адна кахала яго, другую кахаў ён, а трэцяя стала яму жонкаю.
    Жанчын, вядома, было больш, але іпшыя амаль не пакінулі следу ў ягонай душы — пасяліліся хіба ў памяці. Яны аддалі яму трохі радасці і згадваліся адно ў мужчынскіх размовах.
    А гэтыя тры суправаджалі яго праз усё жыццё. I толькі яны прымушалі яго пакутаваць.
    Першая — час ад часу нагадвала пра сябе сама, другую не мог забыць ён, а трэцяя стала маці ягоных дзяцей.
    «Сцёпка, прывет!» — казала яму па тэлефоне першая. «Гэта ты, Сцяпан?» — здзіўлялася пры сустрэчы другая. «Сцёпік, Сцёпі-чак!» — шаптала яму ноччу трэцяя.
    I ён, пражыўшы пяцьдзесят, раптам падумаў: а ці так я жыў, ці не памыліўся? Ці не лепш было здацца першай, альбо заваяваць каханне другой, каб не ламаць жыццё трэцяй?.. Бо толькі перад ёю адчуваў ён сваю віну. I чым далей, тым болей.
    Ён сумняваўся ў каханні першай да яго, бо памятаў, як лёгка перакінулася яна на вечарыне да ягонага сябра, што выявіў нейкую ўвагу і цікавасць да яе. Так, ёй трэба было выйсці замуж, — шукае ён цяпер апраўданне сабе. I таму яна выбрала ў якасьці лёгкай ахвяры яго. I толькі.
    Аднак ён ніколькі не сумняваўся ў сваім кахапні да другой. Ён мог дараваць ёй усё, нават здраду, нават
    135 Жыць не страшна
    тое, што яна зусім не заўважае яго і адкрыта гуляе з іншымі. ён мог падабраць яе любую. I кахаць.
    Ён пражыў з трэцяй у згодзе і шчасці болып за дваццаць пяць гадоў, справіў сярэбранае вяселле, узгадаваў сына і дзвюх дачок, але так і не зразумеў — кахае яе ці не, кахае япа яго ці не.
    Бо ён здагадваўся, што і яе жыццё таксама прайшло між трыма мужчынамі: адзін кахаў яе, другога кахала яна, а за трэцяга — за яго! — выйшла замуж.
    Вогнішча раскласці
    Сваім позіркам ён мог падпаліць усё, што гарыць. Заўважыў такую здолыіасць яшчэ ў дзяціпстве, але карыстаўся ёю рэдка і стараўся не паказваць іншым. He тое каб саромеўся ці баяўся, а проста пібы хтосьці нашэптваў яму: не выхваляйся, ніхто пе павінен пра гэта ведаць... Бывала, загаворацца яны з жонкаю на кухні, цыгарэта ў яе руках патухне, а яна і не заўважае таго, дык ён цішком падпаліць, ажывіць агеньчык. Яму прыемна, і жонцы запалкі шукаць не трэба. A яшчэ, калі яны з сябрамі выязджалі «на прыроду — на шашлыкі», вогнішча раскладваць заўсёды даручалі яму. Бо ні ў кога пе атрымлівалася так хутка і файна. Чыркалі запалкамі, злаваліся, выпальвалі паліва з запальнічак, а складзеныя стажком галінкі не загараліся. I тады ён адною запалкаю прымушаў гарэць самае сырое і воглае галлё. «Чараўнік», — казалі сябры. I толькі ён ведаў, што гэта праўда.
    3	ягонай здольнасцю працаваць бы яму ў цырку, паказваць фокусы, разгадкі якім няма, а ён пасля школы паступіў на філфак, каб потым настаўнічаць, вучыць дзяцей мове і літаратуры. Праца яму падабалася, аднак, калі жыць на іхнія з жонкаю заробкі стала зусім голадна, ён пайшоў у «чаўнакі», пачаў ездзіць па тавар у Польшчу, займеў свой намёт. Сярод іншых гандляроў па адпым з гарадскіх рыпкаў нічым не вылучаўся, але суседзі-«чаўнакі», здавалася, яго пабойваліся. Стараліся пе чапаць, нібыта інтуітыўпа адчуваючы ў ім небяспеку сабе. Сваю здольнасць ён, можна сказаць, не скарыстаў ні разу. Прыпамсі,
    137 Жыць не страшна
    свядома, ніколі. Хоць на рыпку пара намётаў ягоных канкурэнтаў загарэлася сярод белага дня, і агонь так і не змаглі патушыць, пакуль увесь тавар не выгараў. Мажліва, ёп і жадаў гэтага, мажліва, і здарыліся тыя пажары невыпадкова, але тое, што ён паўмысна нешта рабіў, не скажаш.
    Праца ііа рынку была сумнаю для яго і аднастайнаю — нават пасля школьнае. Асабліва ў буднія дні. 3 суседкамі насупраць перакінешся словам, з суседзямі справа і злева перамовішся. Пра што? Пра ўчарашні вячэрні серыял, пра тое, што дзень сёння нейкі няўдалы, што кідаць трэба гэты занятак, бо дзяржава душыць падаткамі...
    Ад няма чаго рабіць пачаў ён практыкавацца запальваць розныя рэчы на адлегласці. Спачатку — паперкі, што ляжалі на праходзе метраў за дзесяць ад ягонага намёту, потым прадметы, якія ён не бачыў зрокава, але пра існаваіше якіх ведаў — тут на рынку: сметнік ля прыбіральні, гару папяровых скрынак, што складвалі бамжы ля агароджы. А затым паспрабаваў у думках падпальваць рэчы далёка ад рыпку. Адпойчы пад вечар да ягопага намёту падышлі мардатыя мужчыны ў цывільным і, махнуўшы перад суседзямі чырвонымі кпіжачкамі з залатымі надпісамі, арыштавалі яго. Спачатку на рынку паціскалі плячыма: «За што? Спакойны хлопец, заўсёды на вачах...» А потым дазналіся аднекуль: за пажары, якія не паспявалі тушыць у розных пакоях рэзідэнцыі.
    Сцюжаю згінуць
    Завея наблізіла ноч, і таму, калі дапілася іх апошняя пляшка, ужо густа сцямнела. Гарэлка — мерапая вада — скончылася, але ім было яшчэ мала. Кінулі па пальцах, каму ісці ў суседшою вёску па самагопку. Ведалі: Шура там прадае ў любы час сутак, мо пават спіць удзень, а ноччу толькі і чакае, калі пехта пастукаецца ў шыбу — усё дзеля кліента...
    Выпала яму. «Мне дык мне, — абыякава падумаў ён, — сядзець тут — ці не цяжэй будзе...» Хоць і бачыў ён, як Рыжы змахляваў: змеціў, што ніхто за лікам не сочыць, і тыцпуў у яго: табе... Ён узяў кухвайку, насупуў на вушы вайсковую шапку і пайшоў. Тым болей, што былі ў яго прыхаваныя грошы і мог ён пляшку лішшою купіць і па дарозе выпіць, пакуль хлопцы чакаць будуць, сліну каўтаючы.
    Снег, мусіць, ужо і яе ішоў. Моцны вецер проста гпаў яго з поля сюды, да ўскрайку лесу, якога трэба было трымацца. Агпі суседняе вёскі паказаліся хутка. Шурчына хата стаяла пятаю з краю. Сабакі пачулі яго, калі ён толькі адарваўся ад лесу. A пакуль дайшоў да патрэбных весніцаў — гаўкалі ўсёй вёскаю. Шура пазнала яго, упусьціла ў сенцы. Запаліла святло, палічыла рублі і перапытала: «Колькі?», нібыта не ведала па грашах.
    Ён зірнуў па гэтую не старую яшчэ жанчыну ў сарочцы вышэй каленяў, у накінутай на плечы кухвайцы, здаецца, даступную ўвогуле, а цяпер — тым больш... Япа зразумела ягоны погляд, шарганула рукамі па вытшутых клубах, і гэтаксама адкрыта
    139 Жыць не страшна
    hiaOdlKU
    зірнула яму ў вочы: заставайся. Яна жыла без мужа ўжо гадоў сем — зваліўся той п’яны ў яму з жыжкай ля фермы і ўтапіўся. Ён бы і застаўся ў яе, але ж —хлопцы чакалі.
    Пакуль быў у вёсцы, вецер у полі, здалося, падпяўся яшчэ мацнейшы. Жменямі хапаў сухі і буйны, як крупы, снег і балюча сцябаў то па твары, то па плячах: круціў. Куды ісці ён прыкладна ведаў, але агнёў фермы пе бачыў, а зменлівы вецер накірупкам не быў. Арыептуючыся пакуль па вёсцы, ёп пайшоў у той бок, дзе лес. Ішоў хутка, радасна, не зважаючы па нахрапісты вецер, які часьцей дзьмуў у грудзі, чым у спіну, і настырны холад, які ўпарта лез пад кухвайку; ішоў, прыемна адчуваючы за пазухай, пад папругаю, раз, два, тры, чатыры... чатыры пляшкі гарэлкі. Дайшоў да лесу і адну — сваю — адкаркаваў. Зубамі выцягнуў макраваты газетны корак, і ў нос чмыхнуў знаёма-хмелыіы пах. He сагрэцца ён думаў, а проста карцела выпіць — трываць не мог. Шурчына самагонка была моцпая, але нейкая брыдкая ў параўнанні з крамнай гарэлкай, што пілі яны дагэтуль. «Здаецца, і мука як у іншых людзей, і цукар аднолькавы, a такую гадасць смярдзючую гоніць...» — хмыкнуў ён, выціраючы вусны рукавом. Пачатую пляшку не стаў хаваць пад кухвайку, за рэмень, а паклаў у глыбока прарваную кішэню.