Жыць не страшна  Барыс Пятровіч

Жыць не страшна

Барыс Пятровіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2008
45.18 МБ
На адзінаццаты дзепь падчас абходу ўрач сказаў: «Пірамідольчык мы адменім, але калі будзе балець, папрасі ўвечары сястру — хай уколе...» Ён не вычакаў і гадзіны пасля адбою — паклікаў сястру. А потым зіюў ляжаў і лавіў шчасце. He ўяўнае, а сапраўднае — думаў ён. I па дванаццаты дзепь яму паверылі таксама. Трынаццатым ранкам урач спачувальна прамовіў, гледзячы ў вочы, што цяпер трэба пацярпець — уколаў больш ііе будзе, бо гэта наркотык і да яго можна прывыкнуць. Трэба патрываць, паўтарыў ён, нібыта не сумпяваючыся, што хвораму пачамі яшчэ баліць нага.
Тым вечарам з дзесяці да адзінаццаці гадзіпаў ён
неяк цярпеў неадолыіае жаданпе атрымаць на ноч сваю порцыю кайфу, а пасля адзіпаццатай пачаў прасіць суседзяў па палаце, каб паклікалі сястру, бо ён трываць боль далей не можа.
Дзяжурыла якраз маладая, яшчэ незамужпяя жанчына, а таму — жорсткая і рэдка ласкавая да хворых. Добрай цётка Каця была толькі да старэйшых хлопцаў, якія маглі груба пажартаваць з ёй, a то і ўшчыпнуць, ці да паўночы праседзець побач па пасту ў заляцаннях пейкіх альбо пажадзе.
Сястра падышла да ягонага ложку, пачула слабую просьбу і ўхмылыіулася, быццам ведала тое, чаго не ведае ніхто. Але ён яе крывой усмешкі не заўважыў, ён усім целам і тварам паказваў, як нясцершіа баліць нага. I ў гэты момапт яму і сапраўды здавалася, што ёп адчувае боль і што ён самы пяшчасны чалавек на зямлі. Сястра нічога пе сказала, а праз хвіліну прыйшла з «укольчыкам». Працерла ягоную руку спіртам — ён удыхнуў гэты радасны пах і адразу ж пачаў «ад’язджаць» — потым страсянула шпрыц, пстрыкпула пазногцем пад іголкаю, пырснула ўверх найкаштоўнай вадкасцю і спрактыкавапым імгненным рухам, як умеюць тое рабіць толькі медсёстры, калыіула і ў момант выцягнула пусты шпрыц.
Ен у паўстоме, аднымі вачыма, падзякаваў ёй і паспяшаў «лавіць кайф» — шукаць і знаходзіць у сабе ўжо вывучаныя за апошні час адчуванні. Вось у грудзіне — «пад лыжачкай» — узнікае цёплая плямка, якая пашыраецца, павялічваецца, падступае да горла, прыемпы сухі спазм перахоплівае яго там, дзе збіраецца сліна, і цяпло ідзе да вушэй, вачэй, да самага цемечка... Пакуль ён сачыў за мілосцю, што падымалася да галавы, яна ўжо расцяклася па ўсім целе, па руках і нагах, і ён — паплыў... Салодкая млявасць авалодала ім, паўзмрок у палаце паружавеў, у целе з’явілася такая лёгкасць, што, здавалася, стаў бы ён цяпер на падвакошіе, узмахнуў трапяткімі
149 Жыць не страшна
ыяоаікп
рукамі і паляцеў бы, як лятаюць матылькі. Усмешка блукала па ягоным твары, пе знаходзячы прытулку, і ён засынаў...
Назаўтра ўвечары іпшая сястра, старая і добрая саракапяцігадовая баба Маша, нібы чакала, калі ён яе пакліча. Прыйшла адразу і з «укольчыкам». А ён думаў, што давядзецца доўга прасіць, пават рыхтаваўся ўжо — скрывіў твар і ўявіў боль там, дзе ёп павіпеп быць... Сястра спрытна закасала рукаў ягонае бальнічпае кашулі і ўпырснула ў руку халодна-балючую, як яму падалося, вадкасць. Ён паспеў толькі хапануць знаёма-тлумлівы пах спірту, і яна пайшла. Ён прыціскаў пальцамі мокрую ватку да шчымлівае ранкі па руцэ і не адчуваў зменаў у сабе, якія павінеіі песці ларкотык. Пад лыжачкай пе шчымела і не пасмоктвала, і цяпло не з’яўлялася. Тады ёп узяў ватку і пачаў шохаць яе — глыбока ўдыхаць пах спірту, каб хутчэй злавіць той момант, калі па целе пачнуць расцякацца лагода і мілосць, каб хоць пеяк наблізіць яго. Вось, казаў ёп сабе, у грудзях нараджаецца і спее кволая плямка цяпла. Кволая-кволая, пяўлоўная... 1 плямка з цяжкасцю, але з’яўлялася. Вось расплываецца цяпло па целе і падступае да горла. He адразу, але падступіла... Вось пачьшае пашчыпваць за вушамі... «Ну як, памагло? ГІерастала балець?» — баба Мавіа зайшла спытацца ў яго. Ён спешпа кіўнуў, каб хутчэй вярпуцца да сябе, каб пе страціць той трапяткі парастак мілосці, што ўзрасціў у сваіх грудзях. Зпайшоў... — пашчыпвае за вушамі, сліна перастрае ў горле... Ён «адлятае»... Увесь у сабе, ён пачуў недзе там, на пасту, здаровы смех сясьцёр, але пе падаў таму ўвагі — яму было добра...
Наступным вечарам сястра, а дзяжурыла зноў тая самая «жорсткая, бо незамужняя» цётка Каця, сама прыйшла пасля дзесяці гадзіпаў і спытала: ці баліць табе? Баліць, адказаў ён, заснуць не магу, так кепска... Я зараз — весела крутнулася яна. Ёп,
абрадаваны, што не давялося прыніжацца і выпрошваць, ляжаў у чакальнай млявасці. Каця шырока расчыніла дзверы, каб не запальваць святло ў палаце, і зрабіла укол.
Ён доўга шохаў ватку са спіртам, стараўся падмануць сябе, каб адчуць тыя амаль няўлоўныя спачатку змены ў сабе, якія разносілі потым шчасце і цяплынь па ўсім целе, і не мог адшукаць іх... «Ну як, не баліць? Памагло?» — зазірнула ў дзверы сястра. Ён, заняты сваім, адмахнуўся ад яе, як ад дакучлівай назолы: «Дзякуй, усё добра...» Япа пайшла, але гэтым разам ён чуў кожпы ейны крок, кожпы стук абцасіка аб дубовы паркет, пасланы ў бальнічным калідоры. Раней ён таго не заўважаў, быў шчаслівы... А цяпер... Вось дайшла-дастукала цётка Каця да павароту, за якім знаходзіцца сястрынскі пост — стаіць стол з шуфлядкамі, шафа і два крэслы... Датупала — і адразу ж пачуўся адтуль рогат. He смех, а нястрымны рогат з папіскваннем: «ой-немагу-у...» Ён сеў на ложку — галава была абсалютна светлая, пезатуманеная наркотыкам: укол яго «не ўзяў». У палаце ўсе ўжо спалі, ціхенька пасопваючы, і ён вырашыў сам схадзіць, хоць яму яшчэ і не дазвалялі, да сясцёр, каб сказаць, што ўкол не дапамог. Накулываючы на хворую нагу, ён дайшоў да рога-павароту, за якім сядзелі медсёстры, і спыніўся. Сёстры яшчэ пасмейваліся з чагосьці, весела перамаўляючыся між сабою. Ён міжволі прыслухаўся, бо раптам падалося, што размова ідзе пра яго. «Я пытаю: памагло? — казала цётка Каця, — а ён: дзякуй, усё добра...» Каця так умела падрабіла ягоны голас, што ёй і самой спадабалася, і яна паўтарыла колькі разоў: «Дзякуй, усё добра... Дзякуй, усё добра...» «А што ты ўкалола?» — спыталася сястра з другога паста. «Ды як звычайна — пустога навакаінчыку...» — захліпалася ад смеху Каця.
«Як звычайна...» — аглушылі яго словы. «Як звы-
151 Жыць не страшна
чашіа...» — дык яны дауно мяпе дураць, а я ляжу ды кайф лаўлю, шчасце шукаю... «Як звычайна...» — у самое сэрца калыіулі словы. «Як звычайна ...чайпа ...чайна...» — насілася ў галаве. «Як звычайпа...» — Яму захацелася выйсьці да сясцёр і... He, проста паказацца з-за сцяны, каб знак даць, што ён усё ведае, каб абарваць гэты дурпы смех і вярнуцца ў палату. Ён жа не дзіця ўжо, якое можна бясконца падмапваць — яму адзінаццаць гадоў... Але слёзы пагарнуліся на ягопыя вочы, ён павярпуўся і моўчкі пакульгаў назад. I пага яму і сапраўды моцпа балела.
hiaOdlKU
Голас пакінуць
...Бах, Бетховен, Моцарт...
...Бацічэлі, Ban Гог, Гагеп...
...Гофман, Дастаеўскі, Джойс...
і г. д. і да т. п.
Чаму?
Чаму акурат гэтыя імёны згадаліся яму, калі назіраў за мітуснёй худога — скура ды косці — але жвавага старога? Якія такія флюіды лавіў ён ад самой постаці гэтага чалавека, зусім певядомага яму, і, здавалася б, малапрыкметнага, нічым не адрознага ад іншых хворых у палаце; што давала яму падставу параўноўваць дзеда з Чурлёнісам і Врубелем, Кіркегарам і Ніцшэ, Свіфтам і Гогалем? Хіба толькі надзвычайная худзізна, водсветы хранічнага — вечнага — голаду на шчоках, ды вар’яцкі — радасны — бляск у вачах? Ці, хутчэй, навязліва прымушае яго думаць пра выдаткі лёсу творцы выпадкова пачутае на балыіічным калідоры ад старэнькай медсястры, што гэты дзіўны дзядок — адзін з пайвядомейшых у свеце оперных спевакоў, слава якога трыццаць гадоў таму сягала далёка за межы Беларусі, СССР і нават Еўропы. Ла-Скала і Гранд-Апера лічылі за гонар прымаць яго на сваёй сцэне, а маскоўскі Балывой тэатр тройчы выкрадаў яго з Менску, аднак кожны раз ён вяртаўся дамоў. Медсястра была даўняю прыхільніцаю таленту знакамітага тэнара, і ён бачыў, як плакала яна, гледзячы на гэтага амаль бездапаможнага цяпер дзеда, які замест мужчынскае прыбіральні пайшоў у жаночую, і там сеў на бідэ і... А другім разам да прыбіральні не дайшоў,
153 Жыць не страшна
hlaodlFIT^d^
пакінуў лужыну ла калідоры, і суткі хадзіў у спачатку мокрых, а потым смярдзючых старасцю штанах, пакуль не прыйшла дачка і пе адмацюкала яго...
Дачка прыплялася п’яная, але пах пачула. Села на ложак, зняла з сябе спартыўныя штаны і адзела бацьку, а ягопыя — скруціла і паклала ў цэлафапавы пакет, у якім прынесла два яблыкі і паўпляшкі гарэлкі... Ен запомніў яе сінія ногі бамжыхі, што вытыркаліся з-пад кароткай спадніцы, — таксама худыя, запомпіў ейны твар, на якім засталіся яшчэ сляды іптэлігептнасці, і запомпіў, што яна відочна саромелася быць у палаце. Але саромелася не сябе п’янай і пягегла апранутай, а бацькі — падпрэлага і бездапаможнага. I ўсё старалася ўшчуць яго, каб нібыта апраўдаць сябе. Дзед, здавалася, не разумеў, чаго яна ўсхадзілася, але, было бачна, баіцца яе, ды і іншыя хворыя ў палаце адчувалі, што калі б не япы, дзеду б добра дасталося «за ганьбу».
Старому спеваку, якога звалі Іпаліт Радзівонавіч, было пад восемдзесят. Жонка даўно памерла. А адзіная дачка — выпеставапая Жаначка — стала галоўным ягоным няшчасцем. Колькі ў яе было мужоў — Іпаліт Радзівонавіч ужо згубіў і лік. Яна прапіла ўсё, што заставалася ў кватэры, яна і бацьку прапіла б, каб можна было. Але той жыў, усяляк чапляўся за гэтае жыццё і паміраць не хацеў.
Ён разумеў гэта, назіраючы за Радзівонавічам, і дзівіўся празе да жыцця, што не пакідала старога. Зрэшты, хутка ён здагадаўся пра вытокі яе: усе іншыя пачуцці і думкі ў дзеда выпетраў з галавы неадступны голад. Хранічны голад, пэўна, і стаў той сілай, якая трымала Радзівонавіча на свеце, прымушала рухацца, але ці не заўсёдны голад і стаў прычынаю памутнення розуму, зацыкленасці на адным — пошуках ежы... Дачка, пэўна, ніколі не карміла бацьку. I перадач пры наведваіші не пакідала (пават тыя два яблыкі забрала сабе на закусь, як ні паглядаў на іх Радзівонавіч). I
ў палаце ў старога цікавасць была адная: чаго, дзе, як бы паесці... Балыіічных пустых баршчоў ды пюрэ дзеду не хапала... Першай жа ноччу ён прачнуўся ад таго, што пачуў, як побач з ягопым ложкам нехта корпаецца. Ён расплюшчыў вочы. Цемру палаты разбаўляў да шэрасці вулічмы ліхтар і ёп убачыў худую чорпую постаць, што схілілася каля ягонай тумбачкі. Гэта быў Радзівонавіч, які даставаў з яе печыва, яблыкі, цукеркі і, спяшаючыся, не адыходзячы, жаваў. Ён моўчкі назіраў за дзедам — так і не адважыўся яму нічога сказаць...