Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў
Рэкамендавана
Навуковаметадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск Выдавецтва Бацькаўшчына 1997
УДК 373.2+808.26(072)
ББК 74.102я7
Ж 94
Укладальнік 7. С. Марачкіна Пад рэдакцыяіі Я. Р. Лецкі Мастак В. Р. Мішчанка
Ж 94 Жывая кпіга прыроды: Дапам. для педагогаў дашк. устаноў / Уклад. I. С. Марачкіна. Пад рэд. Я. Р. Лецкі. Маст. В. Р. Мішчанка.— Выдавецтва Бацькаўшчына, 1997.— 199 с.
ISBN 985602613х
Ірына Марачкіна стварыла своеасаблівую хрэстаматыю з лепшых твораў беларускай літаратуры і дзіцячага фальклору, разлічаную на ўспрыняцце дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, на чытанне старэйшымі родзічамі ў сям’і, а выхавальнікамі і настаўнікамі — у садочках і школах. Тут вершы, замалёўкі, казкі, загадкі, паданні і легенды з нацыянальнай міфалогіі, народныя прыкметы. Матэрыял скампанаваны па порах года, пачынаючы ад сакавіцкага абуджэння і канчаючы зімовым засынаннем. Кніга багата аздоблена слайдамі, на якіх родныя краявіды, а таксама звяры і птушкі, рыбы і казюркі.
Сэнс кнігі ў тым, каб далучыць дзяцей да найвялікшага і бясцэннага Божага дару, навучьіць цаніць і шанаваць родную прыроду, засцерагаць яе ад вынішчэння, абудзіць і выхаваць Чалавека, які ўмее жыць прыгожа, радавацца навакольнаму свету.
ББК 74.102я7+81.2Бел93
ISBN 985602613х
© Ірына Марачкіна, 1997
© Выдавецтва Бацькаўшчына, 1997
СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
«Жывая кніга прыроды» адрасавана маленькаму чытачу, але, зусім верагодна, яна найперш трапіць у рукі дарослым — мамам і татам, дзядулям і бабулям, выхавальніцам дзіцячых садкоў і настаўнікам малодшых класаў. Спадзяюся, чытанне будзе ім у радасць і асалоду, бо аўтарскаладальнік Ірына Марачкіна са створанага на працягу стагоддзяў велізарнага літаратурнага багацця старалася адабраць самае лепшае. Таму кніга зіхаціць своеасаблівым россыпам паэтычных, у тым ліку створаных і ў жанры прозы, залацінак з твораў як прафесійных пісьменнікаў, так і з вуснай народнай творчасці, дзе наш народ, як ніякі іншы, выявіў сябе надзвычай шматгранна і плённа. Гэтае самавыяўленне пачалося задоўга да ўзнікнення слова пісанага, а тым больш друкаванага, якое на землях усходніх славян магутна запачаткаваў геній эпохі першага нацыянальнага Абуджэння і Адраджэння Францішак Скарына. Дый потым, як вядома, былі доўгія перыяды, калі пазбаўленыя сваёй дзяржаўнасці беларусы проста не мелі магчымасці друкаваць літаратуру на роднай мове, а таму і выяўлялі сябе ў вуснай, непадлеглай ніякім забаронам і рэгламентацыям, творчасці. Такім чынам і ў дарослага, і ў маленькага чытача ёсць магчымасць праз кнігу заглянуць у глыбіню стагоддзяў, у той засмужаны далеччу час, калі прырода і чалавек уяўлялі сабой адзінае цэлае і жылі па няпісаных натуральных законах. Тады людзі глядзелі на звяроў і птушак, рыб і раслін як на сябе падобных, хоць і адрозных, якія размаўляюць на сваіх мовах, маюць душу і розум. Таму крыўдзіць гэтых жывых істотаў лічылася такім жа грахом, як і здзекавацца з бязвіннага чалавека. Ну а потым людзі неапраўдана ўзвысіліся над прыродай, пачалі
5
ўяўляць сябе яе паўнапраўнымі ўладарамі і пераўтваральнікамі, бязбожна нішчыць першаасновы жыцця: высякаць лясы, асушаць балоты, ператвараць у мёртвыя канавы жывыя рэкі. I ў выніку такога бязглуздага панавання навакольны свет незваротна страціў ад сваёй першароднай гармоніі і прыгажосці. Разам з гэтым пачалі ўсыхацца, бяднець і мізарнець чалавечыя душы. I з кнігі нязмушана напрошваецца вывад: давайце, пакуль не позна, будзем дбайна зберегаць тое, што засталося, каб нашы нашчадкі, якія народзяцца і будуць жыць у наступным тысячагоддзі, маглі, як і мы, парадавацца зялёнымі дубровамі і гаямі, наслухацца салаўіных спеваў, зязюльчынага кукавання, радаваць вока блакітнымі азёрамі і дыхаць чыстым паветрам, быць закаханымі ў родную Беларусь, якая са сваёй прыродай, старажытнай культурай, чыстай крынічнай мовай, сваёй гісторыяй была, ёсць і будзе для яе спрадвечных насельнікаў адзінай і незаменнай.
У падмурак кнігі пакладзены кругазварот прыроды, чаргаванне пораў году, кожная з якіх мае сваю чароўную непаўторнасць, свой колер і настрой, сваю музыку. Менавіта ў гэтым заключаецца вечнае абнаўленне і заўсёдная прывабнасць жыцця. Трэба толькі, каб спазнаць яго радасць, быць душэўна шчодрым і чулым, раскрытым насустрач першаму бялюткаму сняжку, чэрвеньскаму ліўню і ліпеньскаму пчалінаму звону... Гэтая, прыгожа аформленая мастаком Валерам Мішчанкам кніга, якраз і абуджае нас да душэўна актыўнага, прыгожага жыцця, вучыць любіць і цаніць тое, што падорана нам вышэйшымі сіламі, самім Богам, як вечны і бясцэнны дар.
У надзвычай цікавую і карысную вандроўку па родным краі цябе, дарагі чытач, павядуць нашы слынныя паэты і празаікі, майстры мастацкага слова. Будзем спадзявацца, што сваімі адухоўленымі творамі яны не толькі абудзяць у вас лепшыя чалавечыя пачуцці, але і закрануць самыя патаемныя струны душы, выклічуць цягу да ўласнай творчасці, умацуюць веру ў магчымасці роднага слова, у сваю зямлю і дзяржаву, надзею ў шчаслівую будучыню роднай Беларусі. Вы, спадкаемцы Бацькаўшчыны, і ёсць яе надзея і вера. А таму расціце здаровымі, высакароднымі і разумнымі, радуйцеся ўсяму, што вакол вас і ў вас, і няхай вас натхняе на дабро і справядлівасць вечная прыгажосць і гармонія роднай прыроды!
Выдавец Яўген Лецка
6
’.UldRUJiDM CUA ncxpcvA^V''in*^ juzipx^, хадзячыя ў пустыні, знаюць ямы свая, птушкі, лятаючыя на паветры, ведаюць гнёзды свая, рыбы, плаваючыя па моры і ў рэках, чуюць віры свая, пчолы і тым падобныя бароняць вулляў сваіх, такаж і людзі, ігдзе зрадзіліся і ўскормленыя суць па бозе, — да таго месца вялікую ласку
імаюць.»
Францыск Скарына
I
ПЕРАД ЯЕ КРАСОЙ
Рэчка мутная. Мільгнулі дзветры плоткі. Каля берага мармычуць жабы, збіраючыся пераставаць. 3 абалоння ў раку булькоча ручаёк.
Над лугам енчаць кнігаўкі, жаўрапкі ўзлятаюць з песняй, гусі ляцяць высока.
Сямтам прабіваюцца парасткі травы. Падсохлі на сонцы і час ад часу скочваюцца з крутога, чорнага берага тарфяныя купінкі. Адзін, як дурань, вылецеў вадзяны жук.
Лес воддаль пацягнуты смугой, восьвось павінен прачнуцца. Ноччу, нібы штуршок для гэтага, быў ціхі, цёплы дождж, ад якога лепш прасыхае зямля.
***
Над зямлёй — красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.
Зямля то светлашэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавітацёмная — і там, дзе ўлонне яе толькі што раскрыта для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў.
Сёпня ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечыні пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, на лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэчанька...
На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозах над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыламі шпакі.
За ўзгоркам з ночы грукоча трактар. Араты.
На фоне заўсёды шчодра зялёных ялін святлеюць асіны, яшчэ ўсё голыя, ды ўжо, як кажуць, восьвось на выданні. Стаяць яны навокал бруднай, а ўсё ж люстранай вады азярца, над якім я пішу.
Спявае салавей:
«Людзі, людзі! Ідзём! Ідзём! Віцязь, віцязь! Паліклініка!..»
Адзін, другі. I добра, молада — так расшыфроўваць іх перасвіст.
Халаднавата пахне прэллю. Снег — плямамі, чэрства хрумсціць пад нагамі. На арэшніку — коцікі; днём, калі пацяплее, і пад вечар на іх ажыве пылок; кранеш галінку — успыхнуць, як бенгальскія агні, клубочківыбухі зеленаватажоўтага колеру.
10
Птушыны гоман... Ужо другую ноч мяне праз адчыненую фортачку будзіць пугач — зусім, здаецца, блізка ад акна і неяк пафальклорнаму вусцішна. Цяпер недзе за лесам, з хутара, чуваць пахатняму празаічнадзярлівае, а ўжо таксама вясновае, іншае кукарэку.
Дубы, азімыя дубкі стаяць у леташнім лісці, арэхаважоўтым і лішнім. Падсада малюсенькіх, пяшчотпых, як у казцы, елачак і непакорны бруснічнік, нібы барвіпак у дзявочым гародчыку.
***
Пад раніцу быў дождж. Бубніў па блясе даху, шамацеў па зямлі...
I вось — арэшына пусціла, дзеля свята, белы цвет; лаза прыкметна, весела пазелянела; бярозкі і асінкі шчодра акроплены расой і чыстыя ды цёплыя — хоць ты скажы ім:
— 3 лёгкай парай!
Наша цудоўнае лета. Багатае жыта, у якім заўсёды хочацца паляжаць. Трава — у густой, раскошнай квецені купалля, рамонкаў, вошікаў — небывала добрая, ледзь не да пояса. Лён дацвітае сваім блакітпадробненькім цветам, што пры дарозе шчодра асыпаўся на пясок.
Хлебнасасновая цішыня. Над цішынёй — ад возера — ляціць варона. Пчаліным гудам гудзе вялікая паляна грэчкі. У белай, духмянай кашы — высокая, самотная сасна і нізкі, каржакаваты дуб, здалёк — нібыта грушадзічка.
Здымаў гэта, стоячы на каленях у роснай, высокай грэчцы.
Стаю над паплаўком.
Навокал — над ракой, над кустамі і лугам — нястрымныя, утрапёныя жаўранкі і салаўі. Таямпічае, поўнае глыбокага сэнсу пагрукванне грому.
Цымбальныя скокі дажджу па вадзе. I тады — нарэшце! — вялікая першая плотка...
А малапка ўсё хрысціцца. I сапраўды — як спалоханая маладзіца.
11
Голуб лятае. Голуб таксама ходзіць, сядзіць...
А вось ёп стаіць на мокрай ад нядаўняга дажджу пліце панелі, на самым яе краёчку, і з толкам клюешчыкае мокрую траўку, штосьці патрэбнае ў ёй. Элегантпы чорпы голуб на чырвоных пожках.
Ён зусім не баіцца мяне, і я яму ўдзячны за гэта. Тым больш што і сонца на нас засвяціла.
***
Сёння маё калоссе ў шчодрым сонцы і ад ветрыку пагойдваецца бязгучна.
Васількі пнуцца ўверх, да калосся.
Понізу з гудам таўчэцца розная мошка, а над калоссем шыбуюць пяшчотныя ластаўкі.
Хлеб і краса, краса і хлеб — з нялёгкай працы.
***
Два дні парыла, і вось на поўдні збіраецца па добры дождж, навальніцу. Хмара насунулася з поўначы, зацягнула ўвесь захад, загнуўшыся і на поўдзень. Другая, цямнейшая, ідзе з паўночнага ўсходу, зза Нёмана, ад пушчы. Даўно нячуты, цудоўны канцэрт — розпай сілы, працягласці і тэмбру перакаты грому. Зноў, і зпоў, і зноў...
Верхавіны бяроз, старой вярбы і ліпы, якія перада мною, то аціхаюць, то варушацца ад лёгкіх і мацнейшых подыхаў навальнічнага набліжэння. Пакуль было зусім ціха, над бульбай, памідорамі ды кветкамі бела мігцелі капусныя матылі. А дыхнула мацней — і з дрэў, зялёных у поўнай сіле, процьмаю матылёў пасыпалася слабейшая, заўчасна пажаўцелая лістота.