Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь Божы свет.
Якуб Колас
61
НАВАЛЬНІЦА
Навальніца, Навальніца, Неба можа Абваліцца.
Гром грыміць, Маланкі блішчуць, Лупіць дождж, А вецер — свішча!
Годзе вам усім Сварыцца!
Сціхпі, Сварканавальніца!
Псівел Марціновіч
ПЯРУН
ПЯРУН — Бог нябеснага аппо. Пярун, паводле ўяўлепняў беларусаў, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. Седзячы на вогпеннай калясніцы, ён раз’язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук — каменны молат. Яго стрэлы — малапкі. Адным ударам свайго каменнага молата Пярун разбівае хмары. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх дагапяюць стрэлы Перуна. Чорт любіць хавацца пад дрэвам, таму небяспечна станавіцца пад дрэвы, каб схавацца ад дажджу: замест чорта Пяруіі можа забіць чалавека. Пры громе і маланцы трэба хрысціцца, каб адагнаць ад сябе чорта.
3 беларускай міфалогіі
Сонца палючае, Сонца жывучае Скончыла дзёнпы абход. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя У небе вядуць карагод. Месячык беленькі, Месячык чысты 3 хмарак свой твар паказаў. У рэчцы празрыстай, У рэчцы спакойнай Хор вадзяны запяяў.
НОЧКА
Дрэўцы купчастыя, Дрэўцы зялёныя
У люстра глядзяцца вады Жабкі рухлівыя, Жабкі вясёлыя
Скачуць туды і сюды. Летняя ночка, Як маці, калыша Стомлены працай народ. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя У небе вядуць карагод.
Сяргей НовікПяюн
Уверсе шалік новы, Прыгожы, каляровы, Апусціўся ля ракі.
ВЯСЁЛКА
Пабягу я напрасткі, Адарву яго хоць крышку, Эх, і шалік будзе Мішку!
Ніна Галіноўская
62
МЕСЯЦ
Ціхай ночкаю 3за хмар Выйшаў месяцгаспадар. На зямлю глядзіць ён 3 неба:
Ці ў парадку ўсё,
Як трэба?
Ці паснулі Птушаняты?
Дзе начуюць Звераняты?..
Заглядае заадно
I ў Міхаськава акно. Мусіць, слухае 3 Міхаськам, Як дзядуля баіць Казку.
Леанід Шырын
63
КРОПЕЛЬКА
Жылабыла дажджавая Кропелька. Яна нястомна працавала. Капне з хмары на зямлю. Напоіць яе. А потым выпарыцца і зноў у паветра ўзляціць. Збяруцца такія кропелькі ў адно воблака. Калі іх стапе вельмі многа, воблака цямнее ад цяжару, ператвараецца ў хмару — і ўсе кропелькі, не ўтрымаўшыся, падаюць уніз праліўным дажджом.
Аднойчы Кропелька пе паспела даляцець да зямлі: яе падхапіў Паўночііы Вецер. Пачаў ён насвістваць пра незвычайную казачную краіну, з якой прыляцеў. Пачаў упрошваць Кропельку кінуць родны кут і паляцець разам з ім. Згадзілася Кропелька.
Тады Паўночпы Вецер сарваў з бярозы лісцік і панёс на ім Кропельку ў далёкі край.
Прыляцела Кропелька. I што ж?
Убачыла яна шэрае халоднае неба. I такое ж халоднае сонца. I такую ж халодную заснежаную зямлю. Пачала Кропелька замярзаць. Яшчэ крыху — і стала б яна ледзяшом.
Спалохалася Кропелька, што загіне. I пачала прасіць Паўночны Вецер аднесці яе назад на радзіму.
Зжаліўся Паўночны Вецер. Аднёс яе.
Кропелька не магла дачакацца, калі прызямліцца бярозавы лісцік. Яна скацілася з яго на родную цёплую зямлю гарачай слязой, каб ніколі больш не расставацца.
Алена КобецФілімонава
ПЛЫЛІ ХМАРЫ
На сустрэчу сабе дзве хмаркі плылі...
Нейкае спрадвечнае права папхнула іх адна да другой.
Але не злучыліся яны, не стварылі адной моцнай, адпорнай на парывы ветру сілы, а сышліся з сабою на сварку, на бой.
Загрымеў працяглы зычны гром. Пасыпаліся змейкі малапак. Схапіліся паміж сабою дзве вялікія сілы.
Доўга, доўга стараліся яны змагчы адна другуіо...
Доўга бліскацелі малапкі.
Доўга адгалоскі грому трывожылі нязмераны нябескі абшар...
He суджана ім было злучыцца, і разышліся яны, разышліся грозныя, панурыя.
А ўсё ж на расстанні заплакалі цяжкімі, халоднымі, градавымі слязамі!
Зоська Верас
64
ЛЕТА
У сукенцы каляровай, У хусцінцы васільковай Ходзіць лета па палях, Па расквечаных лугах. Звоніць песняй жаўруковай, Кожны дзень званчэйшай, новай, Дбайна сонечнае лета
Спеліць ягады для дзетак. Любіць з імі забаўляцца, Загараць, спяваць, купацца. Дораць дзеці лету ўсмешкі, Гульні, песні і пацешкі.
I расчуленае лета Дорыць ім букеты кветак.
Ніна Галіноўская
65
Колькі кветак ля ракі! Сінія, як вочкі, Незабудкі і браткі, Смолкі і званочкі. I мядунка, і герань, Слёзкі, мята, кашка! Сто букетаў назбіраць Тут за дзень няцяжка. Паміж кветак, у траве He разгледзець Светку: Толькі бант на галаве Мільганецца зрэдку. Рве дзяўчынка па адной, Выбірае з густам.
У ЛУЗЕ
Нечакана для самой Напаткала бусла.
He спалохаўся ані Прыгажун цыбаты: Хоць за дзгобу пацягні I вядзі дахаты.
— Я ж цябе не зачаплю, Мілы, добры бусел, Я сабе букет раблю. Вось ён — палюбуйся! А цыбаты — хоць бы што! I не чуе Светку.
Можа быць, дзяўчынку ён Палічыў за кветку.
Ніл Гілевіч
Ганна сунічку Знайшла на паляне. Кажа сунічкагарэзпіца
СУНІЧКА
Ганне:
— Мне пакланіся Ты па ахвоце.
Стане Салодкасалодка У роце.
Мікола Мятліцкі
ЗОРКІ ВЫПАЛІ Ў БАРЫ
Вы не бачылі, сябры, — Зоркі выпалі ў бары! Дзе ні глянеш, на паляне — Усё гарыць чырвоным ззяннем. Пад лістамі, ля пянькоў — Сотні зыркіх аганькоў. Свецяцца жарынкі —
Цёплыя смяшынкі, Сонечныя дочкі — Зваблівыя вочкі.
У бары, у бары Дол увесь іскрыцца, У бары, у бары Выспелі суніцы!
Васіль Зуёнак
ЧЭРВЕНЬ
Загарэлы, дужы, босы, Коціць Чэрвень да дзятвы Пахі кветак, ззянне росаў, Шолах лісця і травы. Вось уз’ехаў воз бухматы На падворак светлы наш,
Лету, сонцу, вішням, хатам Старахцеў прыветны марш. Падыходзь жа, калі ласка, Да цудоўнага вазка, Выбірай любыя краскі Для духмянага вянка!
Алег Мінкін
66
ПАКЛОН ЛЕСУ
Цябе чакае ў госці лес, напоены салодкім водарам кветак і ягад, гаркаватым пахам грыбоў... Будзь толькі добры з лесам, шчырым, і ён пакажа табе ўсе свае таямніцы, шчыра падзеліцца багаццем, што хавае ад благога вока.
У сярэдзіне лета лес усыпаны суніцамі. Пупцовымі кроплямі зіхацяць яны ў траве, грэюць на сонцы круглыя бачкі з жаўтаватымі зярпяткамівяснушкамі. Ягады клічуць цябе, просяць: «Мы паспелі, бяры нас».
Вось тут і не будзь ганарысты, кланяйся лесу — і напоўніш кошык спелымі мядовымі суніцамі. Чым ніжэй будзеш кланяцца, тым паўней будзе кошык...
Васіль Хомчанка
СУНІЧКІ
Каля поўнае крынічкі Пахаваліся сунічкі Пад сцяблінкі і лісты I за ельнічак густы. 3 раніцы да ночкі Бомкаюць званочкі, Галасочкам тоненькім Клічуць іх рамонкі. Сойкі і сінічкі Свішчуць: "Дзе сунічкі? Ім адказвае сава: "Я шукаю іх сама!" Абазваліся сунічкі:
"Мы хаваемся, як знічкі, Каля самае зямлі, Каб адразу не знайшлі, Каб з травой і зеллем Зайцы нас не з’елі. Любім мы свае лясы, Чуем вашы галасы. Хто не вельмі ганарыцца, Нам павінен пакланіцца. Калі схіліцца хоць раз, Пад лістамі знойдзе нас". I чырвоныя суніцы Зніклі зноў, як чараўніцы.
Сяргей Грахоўскі
ПА СУНІЦЫ
Мы з сястрыцаю Алесяй Пойдзем сёння па суніцы. Ёсць прасека ў цёмным лесе, За прасекаю — крыніца. Ад крыніцы той дадому Ручаёк збягае чысты, Звон птушыны, звон вясёлы Льецца ў ранак прамяністы. А наўкола пні сівыя, А ля іх цвітуць рамонкі,
Нам ківаюць як жывыя, Іх бялюткія галоўкі. Зрэнкам жоўценькім, яскравым Падміргнулі нам, здзіўлёным: Разгарніце толькі травы, Колькі ж тут суніц чырвоных! Ужо поўныя збаночкі, Пах струменіцца духмяны, А зычлівых кветак вочкі He пускаюць нас з паляны.
Канстанцыя Буйло
СУНІЦЫ
Пайшоў я сцяжынкай, I тут нечакана Яна прывяла
Да чырвонай паляны. Агеньчыкаў столькі He бачыў ніколі.
Напэўна, тут хтосьці Рассыпаў вуголле.
Пад кожным лісточкам —
Па вугалёчку.
I тут адгадаў я: Паспелі суніцы! Паляна ў чырвані, уся Чырваніцца.
Ды як жа суніцы?
Ну дзе тут суніцы?
Вы гляньце на колер: Яны ж — чырваніцы!
Казімір Камейша
68
ЯК ТОНЯ СУНІЦЫ ЗБІРАЛА
Суніц у зялёнай Дуброве нямала. Там з мамаю Тоня Суніцы збірала. Дала мама Тоні Маленькі збаночак, Ды Тоня ў збаночак Суніц браць не хоча. — Ой, мама, пакіньма Суніц хаця крышку
Вавёрцы, зязюльцы, Камарыкам, мышкам; А мо і мядзведзіха 3 дзецьмі таксама Захоча суніцаў, Як Тонечка з мамай. Дык чым жа сунічнік Гасцей пачастуе. Калі ўсе суніцы У збаночак збяру я!
Алег Лойка
69
ЛЕТНІЯ НОЧЫ
О, ночы цёмныя. душныя, парпыя ночы летнія...
Якой цішынёй напаўняеце вы зямлю, як зайздросна сцеражэце вы ўвітую кветкамі і травамі калыбку яе ад шэпту ветрыку, ад шуму крылаў птушыных... Цёмна і ціха. Спіць лісце на дрэве; спяць травы і зёлкі; спяць мушкі і казюлькі; спяць матылькі розпакалёрныя. А над імі расцягвае апякупчыя крылы свае цёмпая летняя ноч, спавітая ў водар кветак і празрыстую імглу сініх вод...
Зоська Верас
РАМОНАК А ДЗЕ ТВАЁ МАЛАЧКО?
3 тонкіх лісцікаўпялёнак — А дзе тваё Малачка,
Вылез раніцай Рамонак. Белай хусткай Ахінуўся I да сонца Пацяптуўся. Малачко, 3 яблынь тлю Божая кароўка, Збіраю А дзе тваё I ад шкоднікаў Малачко, Плады Чорная галоўка? Улетку — Няма ў мяпе Зберагаю. ТРЫПУТНІК
Пры дарозе, Як пакутнік, Нізка Сцелецца трыпутпік. Хто ідзе — Сам пакутуе Пакладзі яго Лісточкі топча, Ён тут, На ранку — Пашкадуй А ўратуе I загоіцца Яго ты, хлопча. Ад пакут. Да ранку. Авяр ’ян Дзеружынскі СМОЎЖ
Раіць пчолка смаўжу: Смоўж смяецца:
— Уцякай ад дажджу! — Дом жа свой
Ад дажджу і грому Я заўжды нашу з сабой.
Уцякай дадому!
Хведар Жычка КАМАРЫ
Ну і злыя камары! Камару тады нідзе
Ну і прагныя стварэнні! He прыстроіцца, не ўпіцца.
Так і ўюцца ўгары, Так і чэпяцца да Лены. Кажа Лена: — Што ж, надзепь. Але тады, — Адказала Лене Света, —
— Мне б надзець Паліто і рукавіцы. Напужаеш лета ты, I збяжыць надоўга лета. Галіна Каржанеўская
70
ЛІСІЧКІ
Сцёр з неба ясны ранак знічкі.
Прывольна ў сонечным ляску.
Сям’ёю выбеглі лісічкі Сюды пагрэцца з вераску.
ДВА
Пад сасною два грыбы — цёмнабуры ды рабы.
ПАДАСІНАВІК
Глухімі сцежкамі ласінымі Нядарма ногі ты цягаў: Глянь, пад асінай падасінавік У яркай шапцы, як цыган.
Кастусь Цвірка
ГРЫБЫ
А які з іх дзядзька вожык пакладзе ў лазовы кошык?
Данута БічэльЗагнетава
АВАДЗЕНЬ
Авадзень цалюткі дзень каля вуха мне гудзеў: — Жужужу, жужужу! Укушу, укушу!
Ад мяне жарабкі ўцяклі да ракі. Ад мяне цяляткі ўцяклі дахаткі. Казляняткі — у кусты. Качаняткі — да вады.
ПРА МЯДЗВЕДЗЯ ДЫ ПЧОЛАК Сеў Міхайла на калоду, просіць:
— Пчолы, дайце мёду! Пчолы дружна загулі, Пчолы мёду так далі, што Міхайла так зароў, аж чутно на сем бароў. У бярлогу ён забіўся. Горкім мёд яму зрабіўся.
Данута БічэльЗагнетава
Я работніцапчала. Дзе я толькі не была. У лугах, садах, лясах, На кіпрэі, верасах, На званочках і лілеях.