• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Ужо выпіў сырадой.
    Што ж ты спіш усё, малы, Што не вучышся ў пчалы?
    Алесь Пісьмянкоў
    дожджык
    Вянуць кветкі, вянуць травы.
    Дожджык, дожджык, будзь ласкавы Пырсні над каноплямі Залатымі кроплямі, Над ільном ліні як з сіта.
    Арасі ячмень і жыта.
    Дожджык, спорна лі, лі Па сухой наскрозь зямлі. Хай твае дажджынкі
    Вымыюць галінкі Пасмутнелых клёнікаў. Дай па жменьцы поўненькай Чысценькай вадзіцы Яблынькам напіцца.
    Дождж паслухаў. 3 хмары чорнай Доўгадоўга ліў ён спорна. Кветкітравы ажылі.
    Дожджык, дожджык, больш не лі!
    Станіслаў Шушкевіч
    82
    ГРУКАТАУ НАД КРАЕМ ГРОМ
    Грукатаў над краем гром, звозіў хмары над сялом, над палямі, над лясамі, хмары цяжкія — з дажджом. Цёплы дождж папрацаваў, добра поле паліваў, усяму, што піць прасіла, ён вады не шкадаваў.
    I заўважыла сяло: ўсё прыкметна падрасло. Многа ў лузе будзе сена — там трава вышэй калена.
    Ля дарогі збажына ўзнялася — як сцяна. На гародзе агуркі параслі, як шчупакі. А ў дзяўчынак, хлапчукоў навіна для сваякоў: па суніцы ў лес ішлі і лісічкі там знайшлі. Грукатаў над краем гром, звозіў хмары над сялом, над палямі, над лясамі, хмары цяжкія — з дажджом.
    Васіль Жуковіч
    У ЛЕСЕ
    Ціхі, цёмны, вялікі лес.
    Захінаюць неба і сонца векавыя сосны і елкі. Да іх ног туляцца ляшчыны, а яшчэ ніжэй — цэлае мора папараценяў: і шырокіх, і вялікіх, і вузкіх, і цвёрдых, як з бляхі малявапай, і тоненькіх, павуціпных, як пайдаражэйшыя карункі; паміж імі зараслі цёмпалістых чарніцаў, унізаных чорнасінімі пацеркамі ягад. А па самым нізе разасланы багаты мохавы дыван.
    Якая рука яго ткала? Чыя багатая фантазія стварыла такія зорачкі, лісточкі, тую бязмежную рознасць рысунка, што злажыла гэту цудоўную, чаруючую хараством цэласць?
    Зоська Верас
    СЫРАЕЖКІ
    Чырвоных, жоўтых — ля ўсіх сцежак,
    Светлазялёных — па бары, Нібыта кветак, сыраежак Панастаўляна скрозь — бяры.
    РЫЖЫК
    Там, дзе жыве вясёлы чыжык, У зацішку, пры едлаўцу, Як сонца ўранні, рыжы рыжык Блішчыць зпад купінкі сіўцу.
    ШАМПІНЬЁН
    He йдзі шукаць яго да бору, За хаты выйдзі: вось і ён — Раскрыўся проста пры разоры, Як парашуцік, шампіньён.
    Кастусь Цвірка
    ЛЕТА
    Лета — гэта мора кветак, аксамітнае травы.
    Лета — казка, лета — гэта свята чыстай сінявы.
    Лета — час дажджоў жаданых, бліскавіц і перуноў, і вясёлак нечаканых, і дзівосных туманоў.
    Лета — звон крамяных росаў, свежасць ягад і грыбоў, водар чэрвеньскіх пакосаў,
    водар ліпеньскіх стагоў. Час цвіцення, даспявання, час птушынага змаўкання, набірання новых сіл.
    Лета — час выпрабавання ў палёце юных крыл; час паходаў захапляльных, цёплых, ласкавых вятроў і сустрэч, і развітальных словаў, песняў і кастроў.
    Васіль Жуковіч
    84
    ХТО АСІНКУ НАПАЛОХАЎ?
    Хто асінку напалохаў?
    Што так лісцейкам дрыжыць?
    Можа, заяц дзе паблізу?
    Можа, воўк пад ёй ляжыць?
    Ці лісы яна чакае?
    Ці мядзведзя чуе крок?
    To па лесе несціхана
    Ходзіць вецерлетунок.
    Паўлюк Прануза
    ЧАРНІЦЫ
    Абвяшчае бор, бор На паляне збор, збор: Чорныя чарніцы
    Нібы чараўніцы, Сыплюцца ў кубкі Ды малююць губкі.
    Данута БічэльЗагнетава
    ЛІСІЧКІ
    Маленькія жоўтыя лісічкі — сапраўды, як дружныя сястрычкі. Паасобку яны не растуць, а нібыта водзяць вясёлы карагод. Убачыў адну — другая просіцца ў рукі. Нахіліўся над ёю — трэцяя кліча да сябе. А там — чацвёртая, пятая, шостая... Толькі паспявай лічыць. Як усё роўна самі просяцца ў кошык. Збіраеш і дзіву даешся: хто іх столькі тут насеяў?!
    Лісічкі — вельмі смачныя гры
    бы. I, што асабліва важна, яны не чарвівыя. Збірай — не правярай. Смела кідай у кошык: яны ніколі не паломяцца і не пакрышацца, як іншыя грыбы.
    Праўда, акрамя сапраўдных, у лесе сустракаюцца і падманныя лісічкі. Як іх адрозніць ад сапраўдных? А вельмі проста. Лісічкі, што мы спажываем, нагадваюць колерам сонечныя зайчыкі, а іх падманныя суседзі — звычайна аранжавыя ці нават чырвоныя.
    Калі засумняваўся, дружа, спытайся лепш у мамы або таты. Яны падкажуць, памогуць адрозніць. Ніколі не забывайся, што ёсць атрутныя грыбы, якія шкодныя для здароўя і могуць прынесці вялікую бяду, калі іх з’есці.
    Уладзімір Ягоўдзік
    85
    ЯРКАЧЫРВОНЫЯ, ДУХМЯНЫЯ СУНІЦЫ
    Хораша ў лесе. Вясёлая бярозавая паляначка, на якой то тут, то там пабліскваюць яркачырвоныя, духмяныя суніцы.
    Суніцы — самыя хітрыя ягадкі. Зашыюцца пад лісцейка, і не відаць іх. Толькі калі сонейка загляне на палянку, заўсміхаюцца яны, яркімі зорачкамі ўспыхнуць. Вось і збірай іх тады.
    — Ды за адной ягадкай не ганяйся, — вучыць нас маці. — Адну кладзі, другую бяры, а трэцюю прыкмячай. Інакш з пустым гарлачыкам прыйдзеш.
    У САСНОВЫХ БАРАХ ПАСПЯВАЮЦЬ ЧАРНІЦЫ
    А ўслед за суніцамі ў сасновых барах, па нізкіх мясцінах і вакол балацянак паспяваюць чарніцы.
    Чарніцы — цёмныя ягады з сіняваташызым адценнем. Кіславатыя на смак. I вельмі цікаўныя. Так і глядзяць на цябе сваімі дапытлівымі вочкамі. Нібы пытаюць: «А хто гэта прыйшоў да нас?» I адразу выдаюць сябе.
    Каб збіраць чарніцы, дастаткова мець спрытныя рукі. I, вядома, вытрымку.
    — Ну што ты чарнічнік топчаш, ад купіны да купіны бегаеш! — сярдуе маці. — Гэта толькі здаецца, што на другой ягад больш.
    МАЛІНА — ЦУДОЎНАЯ ЯГАДКА
    А следам за чарніцамі ў сярэдзіне ліпеня заружавелі маліны.
    Маліннік высечкі і лагчынкі з рэдкім алешнікам выбірае. Маліна — цудоўная ягадка! I колерам, і пахам, і смакам чаруе. Праўда, адшукаць яе не так і лёгка. У рост чалавека ўзняліся густыя кусты малінніку, хаваючы сваё багацце.
    — А вы ціхенька кусцік разгарніце або прысядзьце ды знізу гляньце, — раіць нам маці. — Знізу відней. Заўважыце коску — за яе, і абірайце.
    Коску! I сапраўды, доўгая зялёная каса, пацеркамі ягад аздобленая!
    Мікола Янчанка
    86
    ***
    Ліпы, ліпы, Расцвітайце ўсюды, Цвету дайце Ад прастуды,
    Мёду дайце
    Пчолкам,
    Нам — таксама, Каб паправілася мама.
    Мікола Маляўка.
    У ЛЕСЕ
    Пахла ў лесе Медуніцай.
    3 мамай брала я Чарніцы.
    Жменьку сыпалі За жменькай Стала поўная Сявенька ...
    Як мы ягады Збіралі, Нам сінічкі Шчабяталі:
    — Рукі вашы Ад чарнічак Нібы ў чорных Рукавічках.
    Лявон Шырын
    ВАСІЛЬКІ
    Васількі цвітуць у жыце, вянкі пляціце, ветлівыя вельмі:	ды нікому пе кажыце,
    — Рвіце нас,	што мы — пустазелле.
    Хведар Жычка
    ХТО ЖЫВЕ Ў ТРАВЕ
    Хто жыве, хто жыве
    У высокай траве?
    Тут і мошкі, і жучкі, Матылькі і павучкі. А хто скача, нібы коннік? Рэкардсмен па скоках — конік. Чый каптанік у гарошкі, Ёсць і крылцы, ёсць і ножкі, I прыгожая галоўка?
    Гэта божая кароўка
    ПЕЎНІКІ
    Маладыя пеўнікі, а хвасты, як венікі.
    На платах усе паселі, вельмі весела запелі.
    Данута Бічэль—Загнетава
    ПЕРАПЁЛАЧКА
    Любіць перапёлачка жартаваць, — Жыта недаспелае кліча жаць: — Ідзі жаць! Пара жаць!
    He паспеюць жніва распачаць, А яна пабегла ў сенажаць: — Ідзі спаць! Пара спаць!
    Станіслаў Шушкевіч
    Лежабокуслімака
    He адрозніш ад лістка.
    Пчолка шэпча з канюшынай: «Даць нектару мне павінна». Непаседа страказа — To наперад, то назад — Кружыцца, як верталёт.
    He патрэбен ёй пілот.
    Асцярожна: у траве Вельмі шмат хто жыве.
    Ніна Галіноўская
    КНІГАЎКА
    Кніг ніколі не чытала, Алфавіт не ведае.
    А чаму тады назвалі Людзі кнігаўкай яе?
    пчолы
    Нацягнулі струны Пчолы Ад вуллёў Да белых ліп, I паплыў Пад зык вясёлы Мёд духмяны У вуллі.
    Міхась Пазнякоў
    90
    НА АГАРОДЗЕ
    Выцірала бабка пот, Даглядала агарод:
    I фасолькуспавітушку, I пятрушку, і чарнушку, Рэпу, рэдзьку, буракі. Мак, салату, агуркі, I капусту, і ўкроп, Часначок, цыбулю, боб, Гарбузы і памідоры.
    У старой работы — горы. Працаваць адной — дакука, Кліча бабка ўнучку, унука 
    I палоць, і паліваць, Прарываць і аграбаць. Замест працы ўнучка ручкай Цап за рэпку, цап за бручку... Пастаяў, як цецярук, У баку ад бабкі ўнук, Сеў на градку — не відзён, Боб і мак латошыць ён Бабка поле, аграбае, Унук у поле паглядае... — I памочнікі ж унукі! — Пацірае бабка рукі.
    Станіслаў Шушкевіч
    ЗАГАДКІ
    He ў бары расце — у садзе, Як маленькі парасон, Грыб няхітры, вельмі смачны, 3 гучнай назвай...
    (нэчншкврп)
    Я зацвітаю кожным летам не пышным —
    ледзь прыкметным цветам.
    Рыжая дзяўчынка Залезла ноччу ў двор — Курэй пералічыла I ўсіх панесла ў бор.
    (вэіц)
    У белым сарафане, Пад хусткаю зелёнай Сумуе на паляне Танклявая Алёна.
    (BEodKg)
    Мной дзяўчынак называюць.
    А як толькі зацвітаю — 3 гудам рупным і вяселым Да мяне лятаюць пчолы.
    0йШ)
    Міхась Пазнякоў
    Але як толькі зацвіту, дык пчолы чуюць за вярсту.
    (вшд)
    Васіль Жуковіч
    Цемнасіняя рагожка Скрозь усеяна гарошкам, Пасярод акрайчык хлеба. Хто адкажа так, як трэба?
    (іікээім ‘radoE ‘вдац)
    Што за цуд за такі: Па ўсім полі — светлякі, А найбольшы святляк Перагнуўся, як чарвяк.
    (Пкээм і iMdog)
    91
    Чорнае сукно Лезе праз акно.
    (ЬОН)
    Па зямлі я не хаджу I на неба не гляджу, Вочы маю — не міргаю, Маю рот — не гавару, Ёсць і хвост, але не звер я I не птах, хоць ёсць і пер'е? Хаты зроду не будую, Ды ні трохі не бядую.
    (^d)
    У лужкулужочку Выраслі сястрычкі: Залатое вочка, Белыя раснічкі.
    (imhowbj) Сядзіць пані на мурку У чырвоным каптурку, Хто ні пройдзе — Спыніць крок, Каб сарваць той каптурок.
    ОйшАэ)
    ЗАГАДКІ
    От бабуля важна села I глядіць навокал смела. У зямлю схавала лапаць. Як зачэпіш — будзеш плакаць. Гэта злостная бабуля Называецца...
    (ккХдіч'П)
    He сыдзе з месца Hi на крок, Зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок Ягоную чупрыну.
    А возьмуць за чупрыну Ды выцягнуць з пярыны — Пачырванее, нібы рак. Вядома хто гэта...
    (xpdXg)
    Падпёршыся кіем, Накрыўшыся шапкай, Стаіць пад яліпкай Ціхусенька ён.
    Хто міма праходзіць — Сагнецца з пашанай I нізенька ў пояс Адвесіць паклон.
    (gwdj)
    Маленькі сам, Hoc доўгі, колкі, Танчэй, Вастрэй Любой іголкі. Пакуль ляцеў, Усё крычаў, А толькі сеў — I замаўчаў.
    Па ім рукою Стукнуў я. Забіў!..
    А кроў цячэ мая. (dmy[)
    Ніл Плевіч
    НА ГРАДКАХ
    У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам, А да слёз давесці рад, Так, як і сястрыца.
    Сам сабе наўме панок, А прасцей сказаць...
    (монэррД
    3 вусамі, А не стары.
    Зайздросныя вочы.
    За штонебудзь на двары Учапіцца хоча.
    Хопіць хітрасці на трох, Ну на тое ж ён...
    (xodBj)
    Рыгор Барадулін
    92
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Ліпень косіць і жне, доўга спаць пе дае.
    Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.
    Сонца ўзыходзіць у тумане — удзень будзе ціха і душна.